АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Уступнае тлумачэнне. Асновай фармавання экалагічна ўстойлівых дрэвастояў з’яў­ля­ец­ца ўся разнастайнасць глебавых умоў Беларусі

Читайте также:
  1. Уступнае тлумачэнне
  2. Уступнае тлумачэнне
  3. Уступнае тлумачэнне

Асновай фармавання экалагічна ўстойлівых дрэвастояў з’яў­ля­ец­ца ўся разнастайнасць глебавых умоў Беларусі, якія згрупаваны ў 56 гле­ба­ва-тыпалагічных груп (ГТГ). У класіфікацыі ГТГ знайшло ад­люс­т­ра­ван­не месцаразмяшчэнне кожнай з іх у сістэме геаграфічных лан­д­шаф­таў (ландшафтных зон). У асобную групу ўвайшлі ГТГ парушаных прыродных месцапражыванняў, звязаных з дзейнасцю чалавека.

Назва ГТГ даецца па фармавальных карэнных тыпах лесу і пераважных глебавых тыпах, відах і разнавіднасцях. Улічваючы занальнасць фармавання дрэвастояў, назва некаторых ГТГ мяняецца ў межах кожнай з трох геабатанічных падзон. Пры гэтым змяняецца толькі назва карэнных тыпаў лесу, а ландшафтная і глебавая характарыстыка застаецца той жа.

Пералік ГТГ Беларусі і іх назва прыведзены ў табл. 33. Для кож­най ГТГ вызначаны мэтавыя пароды з улікам экалагічных, гас­па­дар­чых і эканамічных фактараў (табл. 34) [30].

 

Табліца 33

Глебава-тыпалагічныя групы Беларусі

№ ГТГ Назва глебава-тыпалагічных груп (ГТГ) Рэльеф месцаразмяшчэння
     
I. Ландшафтная зона эолавых узгоркаў
  Саснякі лішайнікавыя на моцных рыхлых эолавых пясках Эолавыя ўзгоркі
II. Ландшафтная зона краявых утварэнняў
  Саснякі і ельнікі кіслічна-арляковыя на аўтаморфных дзірванова-папялістых глебах у зонах краявых утварэнняў на крутых схілах Крутасць схілаў больш за 15º
  Саснякі імшыста-арляковыя на сухіх эрадзіраваных дзірванова-папялістых супясчаных і, радзей, пясчаных глебах, вяршыні ўзгоркаў Моцна перасечаны

 

Працяг табл. 33
     
  Ельнікі і дубровы кіслічна-арляковыя на дэлювіяльных супясчаных глебах рознай літалогіі, аўтаморфных Перасечаны. Кру-тасць схілаў да 15º
  Саснякі верасова-імшыстыя на аўтаморфных пясках у зонах краявых утварэнняў Перасечаны схіл да 15º
III. Ландшафтная зона водна-ледніковых і старажытна-алювіяльных раўнін
  Саснякі мшыста-верасовыя на аўтаморфных магутных рыхлых пясках у зонах пакатых узвышэнняў Пакатыя ўзвышэнні
  Саснякі верасова-імшыстыя на дзірванова-папялістых аўтаморфных і ўнізе аглееных пясчаных глебах Ураўнаваныя водна-ледавіковыя раўніны
  Саснякі арлякова-імшыстыя на дзірванова-папялістых аўтаморфных пясчаных глебах часам з падсціланнем марэнай глыбей за 1 м Роўны, пакатыя павышэнні
  Саснякі арляковыя на дзірванова-папялістых аўтаморфных і кантактна-аглееных пясчаных і супясчаных глебах рознай літалогіі Пакатыя павышэнні, часам дробнаўзгоркаваты
  Саснякі імшыстыя на стараворных аўтаморфных магутных пясчаных глебах Роўны
  Саснякі арляковыя на стараворных аўтаморфных глебах двухчленнага складу  
  Саснякі і ельнікі арлякова-чарнічныя на паўгідраморфных дзірванова-папялістых глебах рознага складу Водна-ледніковая раўніна з выраў-неным мікрарэльефам
  Саснякі чарнічныя на дзірванова-папялістых паўгідраморфных пясчаных глебах у зоне слабамінералізаваных мяккіх грунтавых вод Пакатыя схілы
IV. Зона платопадобных лёсападобных раўнін
  Дубровы, ельнікі кіслічныя на лёсападобных супясчаных і суглінкавых глебах Платопадобная раўніна
  Дубровы і ельнікі кіслічныя на паўгідраморфных дзірванова-папялістых суглінках і глінах Платопадобная раўніна
V. Пераходы паміж ландшафтнымі зонамі
  Дубровы чарнічна-кіслічныя на дзірвановых апопяленых пясчаных, радзей супясчаных глебах Невялікія пакатыя павышэнні
  Ясеннікі і дубровы крапіўна-кіслічныя на дзірванова-карбанатных паўгідраморфных пясках Пакатыя павышэнні ў зонах ні-зінных балот, пры-поплаўныя зоны буйных рэк пры невыразных тэрасах
  Дубровы і ельнікі сніткава-кіслічныя на дзірванова-папялістых цвёрда-глееватых пясчаных, радзей супясчаных глебах і дзірвановых Пакатыя павышэнні ў зонах нізінных балот, а таксама сярод бедных сухадолаў у зонах выключна цвёрдых вод
Працяг табл. 33
     
  Дубровы кіслічныя на бурых лясных глебах Павышэнні сярод раўніны
  Ельнікі астраўных месцазнаходжанняў у зонах выкліньвання цвёрдых грунтавых вод Кар’еры нізінных балот
  Дубровы і ясеннікі крапіўна-папаратнікавыя на дзярновых перагнойна-глеевых глебах, нярэдка з прыкметамі пасіўнай меліярацыі з высокай цвёрдасцю грунтавых вод Павышэнні сярод нізінных балот
VI. Ландшафтная зона донна-марэнных адкладаў
  Саснякі кіслічныя на аўтаморфных пясчаных глебах з падсціланнем суглінкавай марэнай да 1 м Донна-марэнная раўніна
  Дубровы і ельнікі кіслічныя на паўгідраморфных пясчаных і супясчаных глебах з падсціланнем суглінкавай марэнай да 1 м Донна-марэнная раўніна
  Ясеннікі, ліпнякі і кляноўнікі крапіўна-сніткавыя на паўгідраморфных глебах з падсціланнем карбанатнай суглінкавай пародай да 1 м Донна-марэнная раўніна
VII. Ландшафтная зона поймы рэк
  Вербнякі на алювіяльна-эолавых рыхлых пясках і прырэчышчавых пляжах Пясчаныя прырэ-чышчавыя пляжы
  Вербнякі на тарфяніках, зарослых старых рэчышчах і азёрах Западзіны на месцах старых рэчышчаў
  Дубровы шыракатраўна-паплаўныя на алювіяльных пясках і супесках прырэчышчавай поймы Павышаныя часткі прырэчышчавага поплава
  Дубровы шыракатраўна-паплаўныя на алювіяльных адкладах цэнтральнай поймы Роўныя плато цэнтральнага поплава
  Дубровы альхова-паплаўныя на глеевата-перагнойна-глеевых і перагнойна-глеевых алювіяльных глебах Роўная злёгку паніжаная частка цэнтральнага поплава
VIII. Ландшафтная зона затарфаваных нізін
  Алешнікі і бярэзнікі крапіўна-папаратнікавыя і прыручаёва-травяныя на мелкіх тарфяніках балот нізіннага тыпу і лагчынах сцёку Лагчыны лясных ручаёў, рэчак, якія нярэдка перасыхаюць
  Алешнікі і бярэзнікі крапіўна-папаратнікавыя на добра працечных тарфяніках, а таксама на дзірванова- і перагнойна-глеевых глебах. Пасіўна меліяраваныя тарфянікі балот нізіннага тыпу Частка нізін, узвышшы, астравы сярод нізінных балот
  Алешнікі і бярэзнікі крапіўна-папаратнікавыя на добра працечных нізінных тарфяніках магутнасцю больш за 1 м Нізінныя балоты паблізу вадаёмаў
  Ольсы і бярэзнікі асаковыя на слаба працёчных балотах нізіннага тыпу з магутнасцю торфу больш за 1 м  
Заканчэнне табл. 33
     
  Саснякі даўгамошна-чарнічныя на тарфяніста-глеевых глебах пераходнага тыпу Пераходы ад болот да сухадолаў
  Саснякі і бярэзнікі чарнічна-даўгамошныя на тарфяніках балот пераходнага тыпу магутнасцю да 50 см Невялікія затарфаваныя западзіны паблізу сухадолаў
  Саснякі і бярэзнікі даўгамошна-багуновыя на тарфяніках балот пераходнага тыпу магутнасцю да 2 м Участкі розных контураў сярод сухадолаў
  Саснякі асакова-сфагнавыя на глыбокіх тарфяніках балот пераходнага тыпу Буйныя часткі пераходных балот
  Саснякі багуновыя на балотах верхавога тыпу з магутнасцю торфу да 1 м Ускраіны верхавых балот
  Саснякі багунова-сфагнавыя на сярэдняй магутнасці тарфяніках верхавога тыпу балот  
  Саснякі сфагнавыя на глыбокіх тарфяніках верхавога тыпу балот Буйныя масівы верхавых балот
IX. Зоны парушаных прыродных месцапражыванняў
  Меліяраваныя тарфянікі нізіннага тыпу магутнасцю да 1 м Невялікія контуры дзірвановых глебаў
  Меліяраваныя тарфянікі нізіннага тыпу магутнасцю больш за 1 м Буйныя ўчасткі балот
  Меліяраваныя тарфянікі пераходнага тыпу магутнасцю да 1 м  
  Меліяраваныя тарфянікі пераходнага тыпу магутнасцю больш за 1 м  
  Меліяраваныя тарфянікі верхавога тыпу магутнасцю да 1 м  
  Меліяраваныя тарфянікі верхавога тыпу магутнасцю больш за 1 м  
  Выпрацаваныя меліяраваныя тарфянікі з магутнасцю торфу да 50 см нізіннага тыпу  
  Выпрацаваныя меліяраваныя тарфянікі з магутнасцю торфу больш за 50 см верхавога тыпу  
  Выпрацаваныя забалочваемыя тарфянікі  
  Выпрацаваныя кар’еры на неразвітых магутных пясчаных глебах  
  Выпрацаваныя кар’еры на неразвітых глебах з праслойкамі супескаў і суглінкаў  
  Выпрацаваныя кар’еры на суглінкавых глебах і глінах  
  Эрадзіраваныя комплексныя глебы яравых сістэм Зарослыя яры
  Акультураныя глебы на пясках  
  Акультураныя глебы на супесках  
  Акультураныя глебы на суглінках  

Табліца 34


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)