|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Уступнае тлумачэнне. Асноўным кампанентам шырокалістых лясоў з’яўляюцца дубовыя лясы (87,3%)
Асноўным кампанентам шырокалістых лясоў з’яўляюцца дубовыя лясы (87,3%). На Беларусі дуб чарэшчаты знаходзіцца ў оптымуме свайго арэала. Ён утварае ўстойлівыя і высокапрадукцыйныя насаджэнні, якія па сваёй фітацэнатычнай структуры носяць занальныя рысы. У паўночнай частцы да дуба пастаянна дамешваецца елка, у цэнтральнай – елка і граб, у паўднёвай – граб, таму дубровы адпаведна падраздзяляюцца на яловыя, ялова-грабавыя, грабавыя, а таксама паплаўныя. Пастаяннымі спадарожнікамі дуба выступаюць таксама ясень, клён, ліпа, ільмовыя [23, 24]. У цяперашні час дубовыя лясы займаюць 3,4% лесапакрытай плошчы. Яны растуць на багатых дзірванова-папялістых і дзірванова-карбанатных суглінкавых і супясчаных глебах рознага ўвільгатнення. Па прадукцыйнасці дубровы адносяцца пераважна да ІІ (51,1%) і ІІІ (34,3%) класаў банітэту, сярэдні банітэт дубовых насаджэнняў – ІІ,2. Тыпалагічны спектр дубовых лясоў прадстаўлены 8 асноўнымі тыпамі лесу, а з улікам занальна-кліматычных замяшчэнняў – 24. У вызначэнне тыпу лесу з улікам занальнага месцазнаходжання ўводзяцца індыкатарныя занальныя дрэвавыя пароды. Напрыклад, дуброву кіслічную ў паўночнай геабатанічнай зоне Беларусі вызначаюць як дуброву ялова-кіслічную, у цэнтральнай – як дуброву ялова-грабава-кіслічную, а на Палессі – як дуброву грабава-кіслічную. Такім чынам, бінарная назва тыпу лесу адлюстроўвае не толькі фітацэнатычныя асаблівасці насаджэння, але і яго геаграфічнае (фітахаралагічнае) становішча. Дубовыя насаджэнні характарызуюцца ў асноўным шмат’яруснасцю, змешаным саставам і складанай узроставай структурай. Монадамінантных і аднаўзроставых дрэвастояў толькі каля 10%. Патрэбна адзначыць, што да эксплуатацыйных лясоў (ІІ групы) адносіцца толькі 40% дуброў, а астатнія знаходзяцца на запаведных тэрыторыях і розных абаронных палосах (на паплавах рэк). Пойменныя дубровы выдзяляюць у асобную субфармацыю. Асноўным фармавальным фактарам, што вызначае іх тыпалагічную структуру, служыць рэжым паводкавага затаплення. Беларускімі геабатанікамі выдзелены наступныя паплаўныя тыпы дуброў: пры-рэчышчава-паплаўная, злакава-паплаўная, альхова-паплаўная, яся-нёва-паплаўная і шыракатраўна-паплаўная. Яны адрозніваюцца па працягласці і вышыні затаплення паводкавымі водамі, па дрэнажаванасці, грануламетрычным складзе і гумусаванасці алювіяльных глеб, а адпаведна, і па суэдыфікатарах у саставе дрэвастою, падлесачнага яруса і травянога покрыва. Ясянёвыя, грабавыя і кляновыя лясы разам складаюць каля 0,5% лесапакрытай плошчы. Калі кляноўнікі і грабнякі прадстаўлены такімі ж тыпамі лесу, як дубровы, то фітацэнозы ясянёвых лясоў займаюць пэўны, толькі ім уласцівы, рад экатопаў. Ясеннікі растуць на перагнойна-папяліста-глеевых, перагнойна-глеевых і тарфяніста-перагнойна-глеевых добра дрэнажаваных працёчных глебах каля нізінных балот [25, 26]. Драбналістыя лясы Беларусі складаюць 35,4% лесапакрытай плошчы. Яны прадстаўлены бярозавымі (22,3%), чорнаальховымі (8,4%), асінавымі (2,1%) і шэраальховымі (2,6%) лясамі. Драбналістыя лясы прадстаўлены як карэннымі, так і вытворнымі тыпамі лесу (табл. 32). Карэннымі тыпамі лесу з’яў-ляюцца толькі балотныя лясы вольхі чорнай і бярозы пушыстай [27, 28]. Пры гэтым чорнаальховыя лясы часцей характэрны для балот нізіннага тыпу, а пушыстабярозавыя – балот пераходнага тыпу. Павіслабярозавыя, асінавыя і шэраальховыя лясы з’яўляюцца вытворнымі ад сасновых, яловых ці шыракалістых лясоў. Табліца 32 Фармацыйная структура лясоў Беларусі (паводле Гельтмана В.С., 1982)
Хвойныя лясы
Шырокалістыя лясы
Лісцевыя карэнныя балотныя лясы
Драбналістыя вытворныя лясы
Заўвага. Геабатанічныя падзоны: I – дубова-цемнахвойных лясоў; II – грабава-дубова-цемнахвойных лясоў; III – шыракаліста-сасновых лясоў
Фармацыя бярозавых лясоў у Беларусі шырока распаўсюджана і займае другое месца пасля саснякоў (22,3% лесапакрытай плошчы). Самастойныя лясныя фармацыі са сваім дамінаваннем утвараюць толькі бярозы павіслая і пушыстая. Экалагічны оптымум бярозы павіслай ляжыць у межах мінеральных глеб, дзе яна фарміруе вытворныя фітацэнозы на месцы карэнных сасновых, яловых і дубовых лясоў. Асноўная плошча павіслабярозавых лясоў сканцэнтравана ў падзоне дубова-цемнахвойных лясоў. Вытворныя павіслабярозавыя лясы характарызуюцца больш высокай паўнатой і маюць вышэйшы клас банітэту ў параўнанні з пушыстабярозавымі. Сярэдні банітэт бярозавых лясоў складае I,8. Па саставу дрэвавага яруса бярозавыя лясы могуць быць як монадамінантнымі павіслабярозавымі і пушыстабярозавымі, так і складанымі кандамінантнымі. Кандамінантнасць найбольш характэрна для павіслабярозавых лясоў. Пастаяннымі кампанентамі фітацэнозаў у павіслабярозавых лясах з’яўляюцца сасна, елка, дуб, вольха чорная, у пушыстабярозавых – вольха чорная, сасна, радзей елка. Карэнныя пушыстабярозавыя лясы на балоце – бярэзнікі асакова-травяны (С5), асаковы (В5), балотна-папаратнікавы (В5), лазняковы (А5), асакова-сфагнавы (А5) і падвеева-сфагнавы (А5). Усяго апісана 29 тыпаў бярозавых лясоў. Фактычна іх значна больш, калі прыняць да ўвагі сустракальныя тыпы. Чорнаальховыя лясы шырока распаўсюджаны на балотах нізіннага тыпу і займаюць 8,4% лесапакрытай плошчы. На нізінных балотах вольха чорная займае месца з дастатковай працёчнасцю вод і ўступае бярозе пушыстай участкі з большай іх застойнасцю і з глебамі, менш забяспечанымі попельнымі рэчывамі. Яна пасяляецца таксама на мінеральных глебах з магутным перагнойным гарызонтам. Прадукцыйнасць, натуральнае ўзнаўленне, тыпалагічныя асаблівасці чорнаалешнікаў (ольсаў) у асноўным залежаць ад ступені і характару вільготнасці глебы [28]. Чорнаальховыя лясы ва ўсіх падзонах прадстаўлены мона-дамінантнымі чорнаальховымі і бідамінантнымі пушыстабярозава-чорнаальховымі фітацэнозамі. Занальнымі субфармацыямі з’яўляюцца ялова-шыракаліста-чорнаальховыя лясы, характэрныя для падзон I і II, і шыракаліста-чорнаальховыя, тыповыя для падзоны III, але сустракаюцца і ў падзоне II. Сярэдні банітэт ольсаў II,0. Карэнныя фітацэнозы чорнаалешнікаў: ольс вятроўнікавы (34,4% плошчы фармацыі) ольс асковы (28,6%), ольс балотны (0,9%), ольс папаратнікавы (5,5%), ольс касачовы (прыручаёвы) (1,9%) і ольс лазняковы (0,9%). Акрамя карэнных фітацэнозаў, вольха чорная ўтварае выт-ворныя, замяняючы некаторыя асацыяцыі дубовых, яловых, дубова-ясянёвых і ялова-ясеневых лясоў на багатых, дастаткова вільготных глебах. Да іх адносяцца: ольс кіслічны, ольс сніткавы, ольс крапіўны і ольс папаратнікавы. Асінавыя лясы складаюць каля 2,1% лясоў Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца вытворнымі фітацэнозамі. Асіна патрабавальная да багацця глебы і ў змешаных насаджэннях часцей спадарожнічае елцы і дубу, чым сасне. Ва ўмовах сухіх бароў, верхавых і нізінных балот яна фітацэнозаў не ўтварае. Асіннікі змяняюць карэнныя лясы на найбольш багатых глебах і часцей адносяцца да дрэвастояў высокапрадукцыйных. Сярэдні банітэт асіннікаў вышэйшы, чым у іншых лесаўтваральных парод. Тыпы асінавых лясоў, вытворныя ад саснякоў, сустракаюцца адносна рэдка. Да іх адносяцца асіннік бруснічны (А2), асіннік імшысты (А2), асіннік арляковы (В2), асіннік кіслічны (С2), асіннік чарнічны (В3), асіннік прыручаёва-травяны (В4(5)) і асіннік даўгамошны (А4). Вытворнымі тыпамі асінавых лясоў ад яловых і дубовых лясоў з’яўляюцца асіннікі: бруснічныя (В2), імшыстыя (В2(3)), арляковыя (С2), кіслічныя (Д2), сніткавыя (Д3), крапіўныя (Д4), папаратнікавыя (С4) прыручаёва-травяныя (С4(5)), чарнічныя (С5), доўгамошныя (В4). У Беларусі сустракаюцца чатыры формы асіны: шэрая, зялёнакорая, светлакорая і цемнакорая, прычым зеленакорая адрозніваецца найбольш інтэнсіўным ростам і значна меншым пашкоджаннем стрыжнёвай гніллю. Асінавыя лясы прадстаўлены ў асноўным шэракорай формай. У лясным фондзе шэраальховыя лясы займаюць 2,6% лесапакрытай плошчы. Арэал вольхі шэрай займае паўночную частку Беларусі. Вольха шэрая патрабавальная да багацця глебы. Свежыя і вільготныя сугліністыя і супясчаныя глебы, якія падсцілаюцца суглінкам, з’яўляюцца аптымальнымі для яе росту. У гэтых умовах яна лёгка змяняе карэнныя яловыя і дубовыя фітацэнозы. На бедных сухіх пясчаных глебах, а таксама ва ўмовах верхавой і нізіннай забалочанасці яе сукцэсійныя якасці невысокія: тут яна рэдка ўтварае вытворныя асацыяцыі. Вытворныя шэраалешнікі ў цэлым няўстойлівыя, што ў першую чаргу належыць да фітацэнозаў, якія замянілі ельнікі [29]. Асноўнымі, найбольш распаўсюджанымі тыпамі шэраалешнікаў з’яўляюцца: кіслічны (32,8%), сніткавы (31,2%), злакавы (10,0%) і вятроўнікавы (7,1%). Радзей сустракаюцца папаратнікавы (4,4%), арляковы (2,2%), чарнічны (2,0%), даўгамошны (0,5%) і асаковы (2,6%) тыпы шэраалешнікаў. Вытворныя ад саснякоў: шэраалешнікі арляковы (В2), кіслічны (С2), чарнічны (В3) і даўгамошны (А4). Вытворныя ад ельнікаў і дуброў: шэраалешнікі арляковы (С2), кіслічны (Д2), сніткавы (Д3), папаратнікавы (С4), злакавы (С2(3)), вятроўнікавы (С4), чарнічны (С3), даўгамошны (В4), асаковы (В5). Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |