|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Бронзавы век на тэрыторыі БеларусіНа Блізкім Усходзе і ў Індыі бронзавы век пачынаецца прыкладна ў 5 тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі яго храналагічныя межы: 2 – пачатак 1 тыс. да н.э. Пачатак перыяду звязваецца з прыходам на тэрыторыю Беларусі вандроўных жывёлаводаў – індаеўрапейцаў. Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). З канца 2 тыс. да н.э. яны пачынаюць масавае перасяленне. Індаеўрапейцы былі ваяўнічымі плямёнамі, выкарыстоўвалі коней і валоў у якасці цяглай сілы ў земляробстве і міграцыях. Карысталіся коламі, вазамі, калясніцамі, баявымі сякерамі і мячамі. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна. Індаеўрапейскае засяленне прывяло да таго, што асноўнымі заняткамі насельніцтва становяцца жывёлагадоўля і лядна-агнявое і матычнае земляробства. Сутнасць апошняга была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, потым іх спальвалі, баранавалі зямлю і на ўзбагачанай попелам глебе засявалі земляробчыя культуры на працягу 4-5 год; потым зноў праводзілі такую ж аперацыю на новым участку. Глебу апрацоўвалі матыкай, а таксама ралам (правобразам плуга), у які ўпрагалі валоў ці каня. Асноўнымі земляробчымі культурамі былі пшаніца, ячмень, авёс, проса, гарох, бабы. Паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства пераўтвараюцца ў дапаможныя віды заняткаў. Асноўныя прылады працы па-ранейшаму вырабляліся з крэменю. Бронзавых рэчаў было мала, у асноўным гэта зброя і ўпрыгожванні. Паколькі асноўныя радовішчы медзі і волава знаходзіліся далёка ад тэрыторыі Беларусі (Каўказ, Карпаты), гэта вымушае насельніцтва Беларусі ўключыцца ў міжнародны абмен і гандаль. На тэрыторыі Беларусі для гаспадарчых патрэбаў выкарастоўвалі каменныя прылады, а для ўпрыгожанняў і рэлігійных патрэб – бронзавыя, таму некаторыя навукоўцы лічаць, што тут быў змешаны каменна-бронзавы век (энеаліт). Складванне вытворчай гаспадаркі стымулявала пераход да аседлага ладу жыцця. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг. Істотныя змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства. Земляробства, жывёлагадоўля, а таксама войны, якія выклікалі амаль пастаянныя сутычкі індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што на першае месца ў сацыяльнай іерархіі выходзіць мужчына. Узнікае патрыярхат – галоўным у родзе становіцца мужчына; род лічыцца па бацькоўскай лініі. Роды пачынаюць падзяляцца на вялікія патрыярхальныя сем’і са сваякоў 2-4 пакаленняў; пры захаванні родавай уласнасці на зямлю карыстанне ёю ажыццяўляецца асобнымі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі; жывёла, жытло, прылады працы і быту, зброя становяцца ўласнасцю асобных сем’яў. Узнікае сацыяльная няроўнасць: з’яўляюцца больш багатыя і бедныя роды і сем’і; асабліва ўзрастае статус і багацце ваенных правадыроў і старэйшын плямёнаў. У той жа час асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын; такі лад сацыяльна-палітычнай арганізацыі атрымаў назву “ ваенная дэмакратыя ”. Індаеўрапейцы паступова асімілявалі мясцовае насельніцтва. У археалагічным плане раннія індаеўрапейцы атаясамліваюцца з культурамі баявых сякер або шнуравой керамікі. Пазней культуры шнуравой керамікі падзяляюцца на шэраг рэгіянальных культур. У другой палове 2 тыс. да н.э. яны аб’ядналіся ў тшцінецкую культуру. На поўначы Беларусі пераважае паўночнабеларуская культура. Яна прадстаўляла даіндаеўрапейскае, відавочна, фіна-угорскае, насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем і збіральніцтвам. Такім чынам, на працягу бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца пераход да вытворчай гаспадаркі ў формах земляробства і жывёлагадоўлі, фарміруецца патрыярхальная родавая абшчына, замацоўваецца перавага індаеўрапейскіх культур.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |