|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Сельская гаспадарка
У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраюцца значныя зрухі ў развіцці сельскай гаспадаркі БССР. Пасля смерці І. Сталіна ў 1953 г. партыйна-дзяржаўныя ўлады прынялі курс на збалансаванае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У 1950-я гг. былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на падняцце ўзроўню сельскай гаспадаркі: - павелічэнне капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку; - павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадцкцыю ў 2-5 разоў; - зніжэнне абавязковых паставак селькагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў; адмена абавязковых паставак і грашовага падатку з асабістых гаспадарак калгаснікаў; - ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам; - паляпшэнне матэрыяльнага і юрыдычнага становішча калгаснікаў: у 1956 г. уведзена абавязковая заработная плата ў калгасах; з 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць пашпарты. Дадзеныя мерапрыемствы прывялі да станоўчых зрухаў у сельскай гаспадарцы: у1960 г. валавы збор збожжа ў БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі – на 70%, вырасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, узрасла колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак у першай палове 1960-х гг. назіралася запавольванне тэмпаў росту аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці; па асобных сектарах вытворчасці нават адбывался зніжэнне аб’ёмаў. Гэта было выклікана шэрагам фактараў: - зніжэнне цэн на харчовую сыравіну на сусветным рынку; - празмерная цэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркай; - валюнтарызм ў аграрнай палітыцы М. Хрушчова (канцэнтрацыя на асваенні цалінных зямель у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі пры недастатковай увазе да развіцця традыцыйных збожжавых рэгіёнаў, насаджэнне вырошчвання кукурузы амаль па ўсёй тэрыторыі СССР); - увядзенне абежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках. У адпаведнасці з эканамічнай рэформай 1965 г. быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паскарэнне развіцця аграрнага сектара: - змена сістэмы нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі: увядзенне цвёрдага нязменнага плана нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі (раней планы даводзіліся толькі на адзін год, на працягу якога не аднойчы павышаліся); - павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ў 1,5-2 разы; - зняцце абмежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках; - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў: пастаўка вялікай колькасці тэхнікі, спісанне часткі даўгоў; - дзяржаўныя капіталаўкладанні ў меліярацыю, вапнаванне кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў; - змяншэнне рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці калгасаў з боку партыйна-дзяржаўных органаў; - увядзенне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, прафсаюзаў. Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя вынікі: 1) Інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці: На працягу 1965 – 1985 гг. аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос у 1,6 раза, значна павялічылася ўраджайнасць. Пры гэтым сярэднегадовыя тэмпы росту сельскагаспадарчай вытворчасці складалі 11-14% (у той час як у СССР у цэлым 6-13%). 2) Тэхнічная мадэрнізацыя: на працягу 1955-1985 гг. колькасць трактароў у калгасах узрасла з 21 тыс. да 131 тыс., грузавых аўтамабіляў – з 16,5 тыс. да 88 тыс., збожжаўборачных камбайнаў – з 8 да 35 тыс.; з’явіліся камбайны на ўборцы бульбы, буракоў, ільну, траў, сельскагаспадарчая авіяцыя і г.д. 3) Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі і вёсак: на пачатку 1980-х гг. механічныя рухавікі забяспечвалі 99% энергетычных магутнасцей. 4) Хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць выкарыстаных мінеральных угнаенняў павялічылася за 1960 – 1985 гг. з 952 тыс. да 7,3 млн. тон. 5) Меліярацыя забалочаных глеб: асушана каля 30% агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. 6) Паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі БССР на такіх галінах як малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць бульбы, ільну і цукровых буракоў. 7) Узрастанне колькасці кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы: на працягу 1960 – 1980 гг. з 14,8 тыс. да 88 тыс. Аднак ва ўмовах хуткага дэмаграфічнага росту павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным; узровень вытворчасці значна саступаў стандартам эканамічна развітых краін. Да таго звесткі афіцыйнай статыстыкі часта завышаліся; у перыяд “застою” у сельскай гаспадарцы распаўсюдзіліся прыпіскі, крадзяжы, страты пры транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі. У выніку сельская гаспадарка краіны была не ў стане цалкам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў харчаванні; у другой палове 1970-х – першай палове 1980-х гг. значна павялічыўся імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |