|
|||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Прамысловасць
Адмена прыгоннага права стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці на землях Беларусі. У другой палове 19 ст. можна вылучыць чатыры асноўныя тыпы прамысловасці: - рамесна-саматужная прамысловасць; -дробнакапіталістычная прамысловасць; - мануфактурная прамысловасць; -фабрычна-заводская прамсловасць.
Рост колькасці прадпрыемстваў, рабочых і аб’ёмаў вытворчасці назіраўся ў межах усіх тыпаў прамысловасці разглядаемага перыяду. Асабліва хуткімі тэмпамі развівалася фабрычна-заводская прамысловасць, аб’ём прадукцыі якой на працягу 1860-1900 гг. павялічыўся ў 37 разоў. Характэрна тое, што пасля рэформы 1861 г. у Беларусі зніклі прыгонныя фабрыкі і мануфактуры; усе прамысловыя прадпрыемствы былі пераведзены на капіталістычны лад. Аднак сярод фабрык пераважалі невялікія прадпрыемствы, на кожным з якіх працавала менш як 50 чалавек. На канец 19 ст. на землях Беларусі налічвалася толькі 9 буйных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых звыш 500. Да ліку буйнейшых фабрык у Беларусі належалі машынабудаўнічы і чыгуналіцейны завод Якабсона, Ліўшыца і Кº у Мінску, льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” ў Віцебску, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, папяровая фабрыка ў Добрушы, запалкавыя фабрыкі ў Пінску і Барысаве. Таксама буйнымі прамысловымі прадпрыемствамі з’яўляліся чыгуначныя майстэрні і дэпо ў Пінску, Гомелі, Мінску, Віцебску. Развіццё прамысловасці абумовіла стварэнне акцыянерных кампаній – фінансава-прамысловых груп, у межах якіх аб’ядноўваліся капіталы некалькіх асобных уласнікаў. Паколькі канцэнтрацыя вытворчасці на землях Беларусі была невысокай, іх колькасць на канец 19 ст. не перавысіла 10. У асноўным акцыянерныя таварыствы ствараліся ў сферы эксплутацыі гарадскіх камунікацый (напрыклад, бельгійскае акцыянернае таварыства “Віцебскі трамвай” з 1898 г.). У структуры прамысловай вытворчасці пераважалі галіны, заснаваныя на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Па аб’ёмах вытворчасці дамінавалі наступныя прамысловыя галіны: харчовая (перавагу мела вінакурства); дрэваапрацоўчая (пераважалі запалкавая і папярова-друкарская вытворчасць); тэкстыльная; металаапрацоўчая (разам з чыгуначнымі майстэрнямі); сілікатна-керамічная і будаўніча-рамонтная. У апошняй трэці 19 ст. у эканамічным жыцці Беларусі значную ролю пачалі адыгрываць банкі. Сярод іх вылучаліся: 1) Банкі, заснаваныя з дапамогай мясцовага капіталу: Віленскі камерцыйны банк з аддзяленнямі Бабруйску, Гомелі, Гродне і Слоніме; Мінскі камерцыйны банк; Беластоцкі камерцыйны банк. 2) Аддзяленні буйнейшых расійскіх банкаў: Дзяржаўнага банка, Азова-Данскога банка, Пецярбургска-Азоўскага банка. У Беларусі, дзе пераважалі дробныя капіталістычныя і мануфактурныя прадпрыемствы, функцыяніравалі таксама невялікія банкірскія канторы, якія займаліся крэдытнымі аперацыямі па абслугоўванню дробных прамыславікоў і гандляроў. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў – гандаль, першасная апрацоўка лесу і льну. Развіццё прамысловасці Беларусі знаходзілася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Эканамічныя крызісы 1873-1875 гг. і 1881-1882 гг. прывялі да скарачэння дробнай і мануфактурнай вытворчасці, пры захаванні росту ў фабрычна-заводскай прамысловасці. У 1890-я гг. назіраецца прамысловы ўздым, які ахапіў амаль усе галіны вытворчасці. Падчас яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыі склалі 8,2%. Удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці Расійскай імперыі склала каля 5%, колькасць рабочых – 10%. У той жа час да пачатку 20 ст. прамысловасць не пераўтварылася ў вядучы сектар эканомікі на землях Беларусі. Узровень яе развіцця быў невысокі не толькі ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, але і ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Нягледзячы на рост фабрычна-заводскай вытворчасці, асноўная прамысловая прадукцыя выраблялася ў межах рамесна-саматужнай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, заснаванай на перапрацоўцы мясцовай сыравіны, пры нізкім узроўні тэхнічнага забеспячэння. Асноўнымі прычынамі маруднага развіцця буйной прамысловасці з’яўляліся: 1) Адсутнасць сыравіны, неабходнай для буйной вытворчасці. Пераважала сельскагаспадарчая, лясная і мінеральная сыравіна, на базе якой працавалі дробныя прадпрыемствы. 2) Адсутнасць буйных капіталаў. Асноўныя капіталаўкладанні ў прамысловасць ажыццяўляла мясцовае яўрэйскае насельніцтва, якое было пазбаўлена правоў на валоданне зямлёй і яе нетрамі, не мела ў сваёй большасці значных сродкаў для заснавання буйных прадпрыемстваў і займалася ў асноўным рамяством. Буйны расійскі і замежны капітал лічыў для сябе больш выгадным укладанне сродкаў у гандаль і развіццё транспартнай інфраструктуры, а не ў прамысловасць. 3) Каланіяльная палітыка царызму, які быў зацікаўлены ў паскораным развіцці найперш цэнтральных прамысловых раёнаў і ў захаванні Беларусі як аграрнага прыдатку імперыі. Такім чынам, у другой палове 19 ст. мела месца істотнае развіццё прамысловай вытворчасці на землях Беларусі. Аднак у цэлым узровень яе развіцця ў агульнаеўрапейскім кантэксце быў невысокі.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |