|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Гарады. ГандальУ першай палове 19 ст. назіраецца хуткі рост гарадскога насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. З 1796 па 1861 г. яно павялічылася з 80 да 320 тыс.чал. К 1861 г. у гарадах пражывала каля 10% усяго насельніцтва. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. У гарадах павялічваецца ўдзельная вага рамесна-гандлёвага насельніцтва. Значную ролю ў гэтым адыграла ўвядзенне мяжы яўрэйскай аселасці і прымусовае перасяленне яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі. К сярэдзіне 19 ст. каля 70% гарадскога насельніцтва складалі яўрэі. Развіццё прамысловасці і рост гарадскога насельніцтва стымулявалі развіццё гандлю. Гэтаму садзейнічаў ўздым цэн на хлеб у першай палове 19 ст. Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін у першай палове 19 ст. былі кірмашы. Большасць кірмашоў з’яўляліся універсальнымі, на іх можна было гандляваць любымі таварамі. Самымі буйнымі былі кірмашы ў Зэльве Гродзенскай губерні, Бешанковічах і Любавічах Магілеўскай губерні. Значная месца займаў таксама развозна-разносны гандаль. Многія гарадскія купцы скуплялі ў вёсках сельскагаспадарчую прадукцыю, сартавалі яе, збіралі ў вялікія партыі і прадавалі аптавікам. Амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі дзейнічалі штотыднёвыя базары. Пашыраўся таксама стацыянарны гандаль, які адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, карчмах, кавярнях і г.д. Важная роля ў развіцці ўнутранага рынку і таварна-грашовых адносін належала транспарту. Да сярэдзіны 19 ст. яго асноўным відам з’яўляўся водны, які ажыццяўляўся па сістэме рэк і каналаў. У разглядаемы перыяд узнікаюць першыя параходы. Другім відам шляхоў зносін былі сухапутныя. У першай палове 19 ст. ажыццяўлялася будаўніцтва гасцінцаў. Праз тэрыторыю Беларусі праляглі Маскоўска-Варшаўская, Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжская шашэйныя дарогі. Развіццё шляхоў зносін садзейнічала пашырэнню знешняга гандлю. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, фабрычнае абсталяванне. Такім чынам, у эканоміцы беларускіх зямель у першай палове 19 ст. адбываецца працэс паступовага развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкай сістэмы істотна тармазіла і дэфармавала дадзены працэс. К сярэдзіне 19 ст. у эканамічнай сістэме Беларусі панаваў аграрны сектар; сельская гаспадарка мела пераважна натуральны характар; у прамысловасці дамінавала дробная рамесная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.
Асноўныя паняцці: Буйнапамеснае землеўладанне, дзяржаўныя сяляне, прыватнаўласніцкія сяляне, рэформа дзяржаўнай вёскі 1837-1841 гг., рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі, “папячыцельская палітыка”, люстрацыя, дробныя рамесныя прадпрыемствы, мануфактуры, фабрыкі, прамысловая рэвалюцыя, кірмашы, развозна-разносны гандаль, стацыянарны гандаль.
Кантрольныя пытанні і заданні: 1. Які характар мела структура землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.? 2. Якімі фактарамі можна патлумачыць узрастанне ў першай палове 19 ст. ролі і значэння буйнапамеснага землеўладання? 3. У чым выяўлялася ўзрастанне таварнасці памешчыцкай гаспадаркі ў першай палове 19 ст.? Чым можна растлумачыць дадзеную з’яву? 4. Растлумачце, чаму, нягледзячы на аб’ектыўныя магчымасці, памешчыкі не былі зацікаўлены ў капіталістычнай перабудове сваіх гаспадарак. Якія шляхі яны выкарыстоўвалі для павышэння даходнасці сваіх гаспадарак? 5. Які ўплыў таварна-грашовыя адносіны ў першай палове 19 ст. мелі на сялянскую гаспадарку Беларусі і ў якой ступені? 6. Якім чынам змянілася структура сельскагаспадарчай вытворчасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.? 7. У якіх фактах знаходзіць пацвярджэнне тэзіс пра крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове 19 ст.? Якая галоўная прычына дадзенага крызісу? 8. Растлумачце прычыны нізкіх тэмпаў тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў разглядаемы перыяд. 9. Якія рэформы ажыццяўляў царскі ўрад ў сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне 19 ст.? 10. Які характар мела структура прамысловасці Беларусі ў першай палове 19 ст.? Чым выклікана вядучая роля дробнай рамеснай прамысловасці? 11. Якія змены адбываліся ў структуры мануфактурнай прамысловасці Беларусі першай паловы 19 ст.? 12. Растлумачце, у чым выяўляецца спецыфіка фабрычнай вытворчасці. Дзе на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя фабрыкі? 13. Вызначце сутнасць паняцця “прамысловая рэвалюцыя”. Падумайце, ці можна ў сувязі з узнікненнем першых фабрык на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст., гаварыць пра ажыццяўленне тут прамысловай рэвалюцыі? 14. Якія галіны прамысловай вытворчасці на землях Беларусі ў разглядаемы перыяд адыгрывалі вядучую ролю? Якімі фактарамі гэта выклікана? 15. Растлумачце, ці ёсць сувязь паміж павольнымі тэмпамі развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст. і захаваннем ў гэты перыяд прыгоннага права і ў чым палягае дадзеная сувязь. 16. Якімі фактарамі можна патлумачыць рост гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст.? 17. Якія формы гандлю пераважалі на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд? Паспрабуйце растлумачыць асаблівае значэнне кірмашоў. 18. Якія змены адбыліся ў транспартнай сістэме на землях Беларусі ў першай палове 19 ст. і як яны паўплывалі на развіццё гандлю? 19. Які характар мела структура знешняга гандлю ў разглядаемы перыяд? 20. Паспрабуйце вызначыць узровень развіцця эканомікі Беларусі ў першай палове 19 ст. у цэлым і растлумачце прычыны гэтага.
Тэмы дакладаў і рэфератаў: 1. Структура шляхецкага землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст. 2. Сялянскія павіннасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст. 3. Рэформа дзяржаўнай вёскі на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход і вынікі. 4. Фарміраванне фабрычнай прамысловасці з беларускіх губернях. 5. Эканоміка беларускіх зямель у кантэксце заходнееўрапейскай індустрыялізацыі першай паловы 19 ст. 6. Беларускі горад у першай палове 19 ст.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |