|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Сацыяльнае развіццё. 3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг
3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. 4. Перабудова ў БССР (1985-1991 гг.). 23.1. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарызму. Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “ хрушчоўская адліга ”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова, што змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадскага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму. Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці: 1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек). 2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій. 3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў сферы прыняцця прававых кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў (1956 – 1965). 4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар. 5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак. 6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі). 7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г., у выніку якой ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую. Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г. У выніку дзяржаўнага перавароту 1964 г. М. Хрушчоў быў адхілены ад улады. Генеральным сакратаром ЦК КПСС замест яго стаў Леанід Брэжнеў (1964 – 1982). Пасля яго смерці дадзеную пасаду займалі Юрый Андропаў (1982 – 1984) і Канстанцін Чарненка (1984 – 1985). У БССР у гэты час пасаду першага сакратара ЦК КПБ займалі П. Машэраў (1965 – 1980), Ц. Кісялёў (1980 – 1983), М. Слюнькоў (1983 – 1987). У цэлым грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1960-х – першай паловы 1980-х гг. працягвала традыцыі “хрушчоўскай адлігі”. У той жа час былі адменены некаторыя рэформы папярэдняга перыяду: зняты абмежаванні на права займання вышэйшых партыйных пасад; замаруджаны працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галоўным накірункам дзейнасці ўлады з’яўлялася захаванне палітычнай стабільнасці. У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “ развітога сацыялізму ”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі. Дадзеная ідэя выступала абгрунтаваннем праводзімай у БССР палітыкі русіфікацыі. Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “ эпоха застою ”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнымі рысамі гэтага перыяду з’яўляліся: - істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату; - штучны рост шэрагаў партыі (колькасць членаў КПБ павялічылася за 1965 – 1986 гг. з 319 тыс. да 668 тыс. чалавек); - узмацненне фармалізму ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату; - шырокая прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, стварэнне ў пэўнай ступені культу кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева. На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі. У той жа час забаранялася дзейнасць любых палітычных і грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, правядзенне сходаў, акрамя афіцыйных; захоўваўся жорсткі цэнзурны кантроль за ўсімі сродкамі масавай інфармацыі; працягвалася дыскрымінацыя правоў рэлігійных арганізацый і вернікаў; абмяжоўваліся магчымасці выезду за мяжу. У дадзеных умовах прадугледжвалася крымінальная адказнасць за праявы іншадумства; шырокія маштабы прыняў кантроль з боку органаў дзяржбяспекі. У той жа час маштабы і ступень палітычных рэпрэсій істотна зменшыліся ў параўнанні з перыядам сталінізму. За антысавецкую дзейнасць у БССР у 1953 – 1985 гг. асуджана ўсяго 137 чалавек. Сталінскія рэпрэсіі ў дачыненні нацыянальнай інтэлектуальнай эліты, хуткая ўрбанізацыя ў пасляваенны перыяд і нізкі статус беларускай мовы стварылі сітуацыю слабой нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва і кіраўніцтва БССР. Беларуская мова яшчэ больш звузіла сферу свайго ўжытку, што непакоіла нацыянальную інтэлігенцыю. У 1968 г. група студэнтаў філалагічнага факультэту БДУ накіравала ліст у ЦК КПБ з патрабаваннем аб выкладанні ў ВНУ на беларускай мове. Гэты ліст быў расцэнены як “нацыяналістычны”, і яго ініцыятараў А. Разанава і В. Яраца выключылі з ўніверсітэта. У 1972 г. беларускі пісьменнік І.Мележ накіраваў зварот да ЦК КПБ з просьбай паклапаціцца аб выданні нацыянальнай літаратуры. На гэты раз дзяржава задаволіла пажаданне пісьменнікаў – было створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. Аднак, калі ў красавіку 1974 г. на XXVI з’ездзе КПСС адбыўся разгром “нацыяналістаў”, у БССР таксама абвастрылася неабгрунтаваная крытыка дзеячоў культуры. Міжнародная палітыка БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. працягвала заставацца ў рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР. У той жа час магчымасці ўдзелу БССР у міжнароднай дзейнасці Савецкага Саюза пашыраліся дзякуючы адмаўленню савецкага кіраўніцтва з другой паловы 1950-х гг. ад палітыкі жорсткай ізаляванасці ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадскімі сістэмамі. Разам з тым “халодная вайна” працягвалася фактычна да сярэдзіны 1980-х гг. Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. – 168. У гэты прамежак часу яна прымала ўдзел у працы амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання рэгулярных кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), пры ЮНЕСКА ў Парыжы (1962), пры міжнародных арганізацыях у Вене (1982). У 1974 – 1975 гг. БССР з’яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. У 1972 г. у Мінску былі адчынены генеральныя консульствы Польшчы і ГДР, у 1990 г. – Балгарыі. БССР наведалі дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. Дэлегацыі БССР таксама выязджалі ў іншыя краіны. Пашыраліся грамадскія, эканамічныя, навуковыя, культурныя сувязі з замежнымі дзяжавамі. Шырокі размах набыў рух пабрацімскіх сувязяў паміж беларускімі гарадамі і гарадамі іншых дзяржаў. У той жа час саюзныя ўлады не ўзгаднялі з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі свой знешнепалітычны курс, не інфармавалі аб плануемых ініцыятывах і прапановах у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Нават бягучыя пытанні адносін БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся саюзнымі органамі. Улады БССР падтрымалі ўсе міжнародныя акцыі СССР і інтэрвенцыі савецкіх войскаў у Венгрыю (1953 г.), Чэхаславакію (1968 г., К. Мазураў кіраваў арыштам чэшскага кіраўніцтва), Афганістане (1979 – 1989 гг.), беларусы прынялі актыўны ўдзел у баявых аперацыях. Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбываўся працэс паступовай трансфармацыі таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР і СССР у аўтарытарна-бюракратычны. У гэты перыяд некалькі павялічваецца аўтаномія БССР у межах СССР у эканамічных пытаннях, пашыраецца яе міжнародная дзейнасць пры захаванні кантролю з боку саюзных органаў улады.
23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. характарызуецца перш за ўсё хуткім працэсам індустрыялізацыі, у выніку якога БССР да сярэдзіны 1980-х гг. пераўтвараецца ў індустрыяльную рэспубліку. Разам з тым у адрозненне ад папярэдняга перыяду працэс індустрыялізацыі суправаджаецца павышэннем матэрыяльнага і сацыяльна-культурнага ўзроўню жыцця насельніцтва, рэалізацыяй прынцыпу сацыяльнай дзяржавы.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |