|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
УВОДЗІНЫ
ЗМЕСТ Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”. Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Тэма 2: Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст. Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст. Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ 14 - 16 стст. Тэма 5: Рэлігія і культура ВКЛ у 14 – 16 стст. Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь. Тэма 6: Грамадска-палітычнае развіццё ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай (апошняя трэць 16 – першая палова 17 стст.). Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай (апошняя трэць 16 – першая палова 17 стст.). Падзелы Рэчы Паспалітай. Тэма 8:Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у 17 – 18 стст. Тэма 9: Рэлігія і культура ВКЛ 17 – 18 стст. Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Тэма 10: Грамадска-палітычнае жыццё і эвалюцыя палітыкі царызму на землях Беларусі ў канцы 18 - першай палове 19 стст. Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст. Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 19 ст. Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст. Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі ў 19 ст. Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст. (рэвалюцыя 1905-1907 гг. і перыяд 1907-1914 гг.). Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый 1914 – 1945 гг. Фарміраванне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Тэма 16: Першая сусветная вайна і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі. Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг. Тэма 18: Новая эканамічная палітыка і палітыка беларусізацыі ў БССР. Тэма 19: БССР у 1930-я гг. Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы. Тэма 22: БССР у другой палове 1940 – першай палове 1950-х гг. Тэма 23: БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг. Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця. Найбольш значныя даты гісторыі Беларусі. Тэрміналагічны слоўнік. Спіс літаратуры. УВОДЗІНЫ “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца абавязковым для вывучэння прадметам ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Мэта вывучэння дысцыпліны – фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, што павінна забяспечыць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: 1) асноўныя гістарычныя перыяды грамадскага развіця на тэрыторыі Беларусі; 2) асаблівасці эвалюцыі сацыяльна-эканамічных адносін у розныя гістарычныя перыяды на тэрыторыі Беларусі; 3) этапы станаўлення і развіцця форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, вытокі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; 4) дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа; 5) месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце. Студэнт павінен умець: 1) рабіць характарыстыку асаблівасцяў развіцця грамадства на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 2) вызначаць спецыфічныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, тлумачыць прычыны сацыяльна-эканамічных трансфармацый у гісторыі Беларусі; 3) аналізаваць працэс фарміравання і развіцця розных форм дзяржаўнасці і сацыяльна-палітычных адносін на тэрыторыі Беларусі, вызначыць вытокі станаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; 4) тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё беларускага грамадства і вызначаць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры; 5) характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Структура вучэбна-метадычнага комплекса ўключае ў сябе два блокі: 1) лекцыйны, які ўтрымлівае ў сабе інфармацыйна-аналітычны матэрыял у межах дысцыпліны; 2) практыкум, які змяшчае кантрольныя пытанні і заданні па асобных тэмах курса, а таксама прыкладную тэматыку дакладаў і рэфератаў у якасці спосабаў засваення дадатковай інфармацыі ў межах курса. У канцы ВМК змешчаны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, неабходнай для засваення матэрыялу курса, а таксама тэрміналагічны слоўнік і спіс важнейшых дат з гісторыі Беларусі. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі” Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |