|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
У.4. Перыядызацыя гісторыі БеларусіПадзел усяго гістарычнага працэсу на пэўныя кавалкі часу згодна з вызначанымі крытэрыямі называецца перыядызацыяй. Вылучаюцца некалькі асноўных падходаў да перыядызацыі: палітычная, фармацыйная, універсальная. Палітычная перыядызацыя вылучае перыяды згодна з існаваўшымі на тэрыторыі Беларусі дзяржавамі (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, І. Лойка): Полацкае княства (9-13 стст.); Вялікае княства Літоўскае (сярэдзіна 13 ст. – 1569 г.); Рэч Паспалітая (1569 – 1795 гг.); Расійская імперыя (1795 – 1917 гг.); Савецкая дзяржаўнасць (1917 – 1991 гг.); незалежная Рэспубліка Беларусь (з 1991 г.). Фармацыйная перыядызацыя была пануючай у савецкай гістарычнай навуцы; згодна з ёй вылучаюцца перыяды гісторыі Беларусі ў адпаведнасці з панаваннем той ці іншай фармацыі: першабытнае грамадства (да 9 ст.); феадальнае грамадства (9 ст. – 1861 г.); капіталістычнае грамадства (1861 – 1917 гг.); сацыялістычнае грамадства (з 1917 г.). Універсальная перыядызацыя падзяляе гістарычны працэс ва ўсім свеце на наступныя кавалкі: першабытнае грамадства (3.5 млн. гадоў назад – 5ст. н.э.); Сярэднія вякі (5 – 15 стст.); Новы час (16 ст. – 1918 г.); Найноўшы час (1918 г. (канец Першай сусветнай вайны) – да сённяшняга дня). Першабытнае грамадства; характарыстыка: - панаванне абшчыннага тыпу грамадскага ўладкавання; - выкарыстанне прымітыўных тэхналогій ў гаспадарцы; - панаванне традыцый ў сацыяльным жыцці. Сярэднія вякі; характарыстыка: - фарміраванне класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці; - развіццё феадальнай сістэмы, карпаратыўнасць сацыяльнага жыцця; - перавага сельскай гаспадаркі ў эканоміцы; - панаванне рэлігіі і традыцый у духоўнай сферы жыцця грамадства. Новы час; характарыстыка: - цэнтралізацыя і фарміраванне нацыянальных дзяржаў; - індустрыялізацыя, хуткае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу; - генезіс і зацвярджэнне капіталістычных адносін; - урбанізацыя; - фарміраванне свецкіх культурных каштоўнасцяў. Навейшы час; характарыстыка: - глабалізацыя; - навукова-тэхнічная рэвалюцыя; - фарміраванне постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства.
Асноўныя паняцці: гісторыя, аб’ект, прадмет, функцыі, метадалогія, прынцыпы, метады, гістарызм, аб’ектыўнасць, сістэмнасць, гісторыка-генетычны метад, гісторыка-параўнальны метад, гісторыка-тыпалагічны метад, гісторыка-сістэмны метад, крыніцы гістарычнай навукі, лінейныя і нелінейныя падыходы, фармацыя, цывілізацыя, аграрнае грамадства, індустрыяльнае грамадства, постіндустрыяльнае грамадства, перыядызацыя, першабытнае грамадства, Сярэднія вякі, Новы час, Навейшы час.
Кантрольныя пытанні і заданні: 1. Назавіце прадмет і аб’ект гістарычнай навукі. 2. У чым заключаюцца асноўныя адрозненні гісторыі ад прыродазнаўчых і іншых сацыяльна-гуманітарных навук? 3. Якія функцыі выконвае гісторыя як навука? 4. Што такое метадалогія навукі? 5. Што з сябе ўяўляюць прынцыпы і метады навукі? 6. Назавіце асноўныя прынцыпы гістарычнай навукі і вызначце іх сутнасць. 7. Вызначце асноўныя метады гістарычнай навукі і дайце іх характарыстыку. 8. Якія Вам вядомыя асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі? Укажыце адрозненні паміж імі. 9. Чым характарызуецца фармацыйны падыход да вывучэння гісторыі? Вызначце моцныя і слабыя бакі дадзенага падыходу. 10. Вызначце спецыфіку тэхналагічнага дэтэрмінізму пры вывучэнні гісторыі. Дайце параўнальную характарыстыку аграрнага, індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства. 11. У чым спецыфіка цывілізацыйнага падыходу? У чым палягае яго карэннае адрозненне ад лінейных падыходаў? 12. Што такое цывілізацыя і якія іх тыпы Вы ведаеце? 13. Якія Вам вядомыя перыядызацыі гісторыі Беларусі? 14. Вызначце асноўныя рысы гістарычных стадый паводле ўніверсальнай перыядызацыі. 15. Паразважайце, якая з вызначаных перыядызацый гісторыі Беларусі падаецца Вам набольш абгрунтаванай.
Тэмы дакладаў і рэфератаў: 1. Гісторыя ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук. 2. Фарміраванне і развіццё прынцыпу гістарызму ў гістарычнай навуцы. 3. Канцэпцыя “трох хваляў” у развіцці гісторыі Э. Тофлера. 4. Цывілізацыйная канцэпцыя А. Тойнбі. 5. Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |