|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Адукацыя і навука. У выніку Контррэфармацыі на тэрыторыі ВКЛ ствараецца сетка каталіцкіх сярэдніх навучальных устаноў – калегіумаў
У выніку Контррэфармацыі на тэрыторыі ВКЛ ствараецца сетка каталіцкіх сярэдніх навучальных устаноў – калегіумаў, найперш езуіцкіх. Калегіумы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў. Усе дысцыпліны выкладаліся на лацінскай мове. Цэнтрам езуіцкай адукацыі становіцца вышэйшая навучальная ўстанова – Віленская акадэмія (з 1579 г.). Яна стала буйнейшым культурным цэнтрам у краіне. Адукацыя ў межах акадэміі мела двухузроўневы характар. Тэрмін 4-гадовага навучання прадугледжваў сярэднюю адукацыю. Дадатковы 2-4-гадовы курс даваў вышэйшую адукацыю. У склад акадэміі першапачаткова ўваходзілі два факультэты: філасофскі і тэалагічны. На першым выкладаліся ўсе гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі таго часу: фізіка, метафізіка, матэматыка, логіка, рыторыка, паэтыка, геаграфія, старажытныя і сучасныя еўрапейскія мовы; на другім – тэалогія, кананічнае права, казуістыка. У 1644 г. пачаў дзейнічаць юрыдычны факультэт. У 1753 г. пры акадэміі была заснавана абсерваторыя. Выпускнікі акадэміі атрымлівалі тытул магістра. У 17-18 стст. Віленская акадэмія з’яўлялася цэнтрам навуковага жыцця ў ВКЛ. Тут ажыццяўляліся даследаванні ў сферы матэматыкі, фізікі, астраноміі, сацыяльна-гуманітарных навук. На ўзор езуіцкіх калегіумаў ствараюцца школы іншых каталіцкіх ордэнаў (дамініканцы, францысканцы, піяры) і уніяцкага ордэну базыльян. Да сярэдзіны 18 ст. каталіцкія адукацыйныя ўстановы дзейнічалі фактычна ва ўсіх буйных гарадах ВКЛ. У праваслаўных брацкіх школах з пачатку 17 ст. паступова пачынае ўводзіцца адукацыйная методыка, выпрацаваная езуітамі (выкладанне, аднак, ажыццяўляецца на царкоўнаславянскай мове). Цэнтрам праваслаўнай адукацыі ў Рэчы Паспалітай становіцца Кіева-Магілянская акадэмія, створаная ў 1632 г.; навучальны працэс у яе межах быў арганізаваны на ўзор Віленскай акадэміі. У 1740-1760-я гг. ажыццяўляецца рэформа піярскіх калегіумаў. У межах навучальнага працэсу пашыраюцца курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, замежных моў. Замест лаціны выкладанне пераводзіцца на польскую мову. Піярскія школы дзейнічалі ў Вільні, Віцебску, Лужках, Лідзе, Глыбокім і інш. У піярскіх школах выкладанне вялося на польскай мове, а таксама вялікая ўвага ў іх надавалася прыродазнаўчым навукам. У 1773 г. паводле рашэння рымскага папы быў скасаваны ордэн езуітаў. У Рэчы Паспалітай уся маёмасць ордэна перадавалася створанай у тым жа годзе Адукацыйнай Камісіі, якая ўяўляла з сябе агульнадзяржаўнае ведамства па справах адукацыі. Былыя езуіцкія калегіумы пераўтвараліся ў падначаленыя дзяржаве свецкія акруговыя і падакруговыя школы. У ВКЛ была створана спецыяльная навучальная акруга, кіраўніцтва якой ажыццяўляла Галоўная школа ВКЛ (былая Віленская езуіцкая акадэмія). У межах акругі намаганнямі Адукацыйнай камісіі на базе былых езуіцкіх калегіумаў былі заснаваны 5 акруговых і 25 падакруговых школ. Створаныя школы знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні. Навучальныя праграмы набылі свецкі характар, у іх структуры павялічвалася роля прыродазнаўчых і сацыяльных навук. Віленская акадэмія ў 1781 г. атрымала назву Галоўная школа ВКЛ; навучанне ў ёй таксама атрымлівае свецкі характар. Школа падзялялася на маральны і фізічны факультэты. На першым выкладаліся старажытныя мовы, гісторыя, тэалогія, рыторыка і г.д.; на другім – матэматыка, астраномія, механіка, фізіка, хімія, медыцына. У Гародні ў 1775 г. па ініцыятыве французкага навукоўца Ж. Жалібера былі створаны медыцынская школа і гарадскія аптэкі, а брытанец Г.Форстэр адкрывае тут батанічны сад. У 1781 г. батанічны сад і медыцынская школа былі пераведзены ў Галоўную школу ВКЛ. На развіццё навукі ў другой палове 18 ст. значны ўплыў мелі ідэі Асветніцтва. Асветніцтва – агульнаеўрапейскі сацыяльны і культурны рух 18 ст., накіраваны на перабудову ўсіх сфер грамадскага жыцця на аснове прынцыпаў розуму. Характэрнай рысай асветніцкай ідэалогіі з’яўлялася вера ў тое, што шляхам распаўсюджання ведаў можна дасягнуць усеагульнага дабрабыту і грамадскай справядлівасці. Найбольш значнымі накірункамі развіцця навукі ў ВКЛ у 17 – 18 стст. з’яўляліся: - логіка і матэматыка (М. Сміглецкі, К. Нарбут і інш.); - фізіка і астраномія (А. Каяловіч, М. Пачобут-Адляніцкі і інш.); - гісторыя (А. Нарушэвіч, Ю. Нямцэвіч і інш.); - сацыяльна-гуманітарныя навукі (А. Алізароўскі, І. Храптовіч, Г. Страйноўскі). На пачатку 18 ст. у Амстэрдаме Іван Капіевіч выдаў 20 кніг па арыфметыцы, гісторыі, марской справе і інш. Там жа Казімір Семяновіч выдаў падручнік па балістыцы, феерверках і ракетабудавані (першае апісанне шматступенчатых ракет) “Вялікае мастацтва артылерыі”, які быў лепшым у Еўропе на працягу двух стагоддзяў. Такім чынам, у 17 – 18 стст. на тэрыторыі ВКЛ ствараецца сетка адукацыйных устаноў, якая ўключае ў сябе ўстанову вышэйшай адукацыі. На базе Віленскай акадэміі адбываецца правядзенне навуковых даследаванняў. З апошняй чвэрці 18 ст. у ВКЛ арганізуецца свецкая сістэма адукацыі. Разам з тым адукацыя і навука ў ВКЛ у гэты перыяд мелі элітарны характар; абсалютная большасць насельніцтва заставалася немісьменнай.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.) |