|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Культура. У культурным жыцці 17 – першай палове 18 стстУ культурным жыцці 17 – першай палове 18 стст. у ВКЛ назіраўся ўплыў Контррэфармацыі. У другой палове 18 ст. вядучым фактарам развіцця культуры становяцца ідэі Асветніцтва. Літаратура У 17 ст. ва ўмовах Контррэфармацыі і рэлігійнай барацьбы дасягае росквіту рэлігійная палемічная літаратура. Найбольш вядомымі яе прадстаўнікамі з’яўляюцца Мацей Бембус, Іпацій Пацей, Язэп Руцкі (з боку рыма-католікаў і уніятаў), Мялецій Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч, Сільвестр Косаў (з боку праваслаўных). Жорсткім рэпрэсіям падвяргалася літаратура, у якой змяшчалася вальнадумства ў сферы рэлігіі. За антырэлігійныя выпады, выкладзеныя ў “Трактаце аб не існаванні Бога”, у Варшаве у 1689 г. быў спалены Казімір Лышчынскі. Працягвае развівацца грамадска-палітычная літаратура, якая ў гэты час, аднак пераважна выступае ў выглядзе рэлігійнай палемікі або палітычнай сатыры (“Ліст да Абуховіча”, 1654). У другой палове 18 ст. распаўсюджваецца ананімная літаратура, у якой змяшчаліся праекты рэфармавання розных бакоў грамадскага ладу ВКЛ, у тым ліку адмены прыгоннага права (“Аб польскіх прыгонных”, 1788 і г.д.). У 17 – 18 стст. далейшае развіццё атрымліваюць мемуарная літаратура, асабістая карэспандэнцыя, лакальныя хронікі (“Баркулабаўская хроніка”, “Хроніка горада Магілёва”). У 17 ст. вядучым стылем літаратуры ў ВКЛ становіцца барока. Да стылю барока належаць паэтычныя творы Сімяона Полацкага (зборнікі “Сад шматколерны”(1678), “Рыфмалагіён”(1680). Тэатр Адным з першых відаў тэатру ў ВКЛ стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з 16 ст. У 17 ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы рэлігійнага і гістарычнага зместу, а таксама інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове. Першыя прыватныя прыгонныя тэатры былі адкрытыя: Радзівіламі ў 1740-я г. у Нясвіжы і Слуцку, у Слоніме і Гародні – Агінскімі, Шклове – графам Зорычам. Асноўнымі формамі тэатральных пастановак былі п’есы і ідыліі, якія знаходзіліся пад уплывам маралізму, характэрнага для эпохі Асветніцтва. Сюжэт гэтых твораў быў просты: ён распавядаў аб лёсе сялян ці шляхты, якія парушылі нейкія правілы і былі за гэта пакараныя. Найбольш вядомым аўтарам 18 ст. з’яўляецца Францішка Уршуля Радзівіл, якая напісала 16 п’ес і оперных лібрэта (“Гульня фартуны”,”Ідылія” і інш.). Мовай твораў была польская і французкая, але для таго, каб паказаць шчырага і дасціпнага селяніна, выкарыстоўваліся беларуская мова і фальклор. У 1787 г. у школьным Забельскім тэатры на Полаччыне была пастаўлена першая беларускамоўная п’еса – “Камедыя”, аўтарам якой быў мясцовы настаўнік К. Марашэўскі. Архітэктура ВКЛ у разглядаемы перыяд шырока выкарыстоўвала стыль барока. Яно было пашырана ў двух накірунках: 1) двухвежавая пабудова храмаў (Полацкая Сафія, Беразвецкі кляштар (архітэктар – Я.К. Глаўбіц), ратуша ў Віцебску) з павышанай пластычнасцю фасадаў і вежаў, якая атрымала назву віленскага барока; 2) ракако, што ўяўляла з сябе больш багатую на аздабленне мадыфікацыю барока (Гарадзенскі і Нясвіжскі фарны касцёл). Для абарончых мэтаў пачынаюць выкарыстоўвацца бастыённыя сістэмы (Ляхавічы, Быхаў). Замкі перабудоўваюцца ў палацы, побач з якімі разбіваюцца паркі у французкім, італьянскім і англійскім стылях. На грошы магнатаў будуюцца мястэчкі з рэгулярнай планіроўкай: Радзівіламі разбудоўваецца Нясвіж, Агінскімі – Слонім, Сапегамі – Ружаны, Храптовічамі – Шчорсы і Бешанковічы, С. Панятоўскім – Гародня і Воўчын, А. Тызенгаўзам – Паставы і г.д. Пад уплывам еўрапейскай моды барока паступова перараджаўся ў класіцызм, для якога характэрныя спробы аднавіць антычныя архітэктурныя ўзоры (каланады, портыкі, ордэры) на новым узроўні развіцця тэхналогій. Найбольш яркім прыкладам такой архітэктуры з’яўляецца палац Сапегаў у Ружанах. Выяўленчае мастацтва. У 17 ст. у выяўленчым мастацтве з’яўляецца такі накірунак як свецкі партрэт. Пачаткам яго лічыцца сармацкі партрэт. Прадстаўнікоў магнацкіх фамілій малявалі з максімальна магчымай адпаведнасцю да арыгінала, змяшчалі побач з імі прыкметы іх статусу (гетманам – булаву, пісцам – пяро, канцлерам – пячатку і гд.) і легенду, на якой быў герб і пералічваліся пасады, якія займаў гэты чалавек. На лаканічным шэрым ці чорным фоне мужчыны звычайна маляваліся ў парадным узбраенні, а жанчыны ў святочнай вопратцы, прычым аўтары ўжо спрабавалі паказаць іх прыгажосць і пачуцці (напрыклад партрэты Барбары Радзівіл і Соф’і Алелькі-Радзівіл). На сродкі магнатэрыі ствараюцца родавыя партрэтныя галерэі (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы) і прыватныя зборы мастацтва (Нясвіж, Вільня). У 18 ст. асноўным накірункам выяўленчага мастацтва становіцца ман’ерызм, для якога характэрныя псіхалагічнасць і пышнасць малюнка. Сармацкі партрэт пераўтвараецца ў парадны (для рэпрэзентатыўных функцый ў родавых галерэях) і трумны (выстаўляўся падчас пахавання шляхціца і ўяўляў з сябе дакладнае адлюстраванне яго аблічча на цёмным фоне). У канцы 18 ст. адбываецца пераход да класіцызму, для якога характэрныя антычныя сюжэты і вопраткі нават для паказу сучасных падзеяў і герояў (Ф. Смуглевіч, Я. Рустэм). Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Пышная барочная і класічная архітэктура багата аздаблялася высокамастацкай ляпнінай, аб’емнай разьбой і рэалістычный скульптурай, а таксама фрэскамі (Нясвіжскі палац). Працягваюць развівацца мясцовыя школы іканапісу ў Полацку, Менску і Гародні. З-за вымушанай міграцыі беларускіх майстроў і разрабавання гарадоў падчас “патопу” помнікі нашай культуры раскіданыя па музеях свету. Магілёўскія дойліды сталі аднымі з пачынальнікаў украінскага барока. Аб’ёмная разьба з пазалотай, багатай расліннымі і жывёльнымі матывамі (т.зв. “беларуская рэзь”) упрыгожвае храмы ў Маскве. У 18 ст. узнікае свецкае музычнае мастацтва. Пры тэатрах існавалі аркестры і капэлы. М. Радзівіл стварыў оперу “Агатка”, якая з поспехам некалькі дзесяцігоддзяў ставілася на сцэнах Еўропы. Р. Агінскі стаў аўтарам артыкула аб арфе ў першым выданні французкай энцыклапедыі, а яго сын М.К. Агінскі – паланэзу “Развітанне з Радзімай”. Такім чынам, развіццё мастацкай культуры ВКЛ у 17 – 18 стст. адбывалася пад моцным уплывам стыляў барока і класіцызму, а з канца 18 ст. таксама ідэй Асветніцтва.
Асноўныя паняцці: Контррэфармацыя, езуіты, Берасцейская царкоўная унія, уніяцкая царква, базыльяне, сарматызм, калегіумы, Віленская езуіцкая акадэмія, брацкія школы, піяры, Адукацыйная камісія, Галоўная школа ВКЛ, Асветніцтва, інтэрмедыі, віленскае барока, ракако, класіцызм, сармацкі партрэт, ман’ерызм. Кантрольныя пытанні і заданні: 1. Што такое Контррэфармацыя? Які ўплыў яна аказала на змены ў рэлігійным жыцці ВКЛ у 17 – першай палове 18 стст.? 2. Які манаскі ордэн з’яўляўся галоўнай сілай у ажыццяўленні Контррэфармацыі? 3. Вызначце асноўныя накірункі Контррэфармацыі ў ВКЛ. 4. Калі была заключана Берасцейская царкоўная унія? Якія яна прадугледжвала ўмовы? 5. Вызначце прычыны і характар праваслаўна-уніяцкага рэлігійнага канфлікту ў Рэчы Паспалітай у першай палове 17 ст. 6. Калі ўлады Рэчы Паспалітай ажыццявілі аднаўленне правоў праваслаўнай царквы? Чым гэта было выклікана? Ці прывяла дадзеная падзея да спынення праваслаўна-уніяцкага канфлікту? 7. Чым абумоўлены рост уплыву ўніяцкай царквы і змяншэнне ўплыву праваслаўнай царквы ў ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст.? 8. Якія факты сведчылі пра звужэнне рэлігійнай талеранцыі ў ВКЛ у 17 – 18 стст.? 9. Якія сацыяльныя фактары абумовілі запавольванне фарміравання беларускай народнасці ў 17 – 18 стст.? 10. Чым вызначалася самасвядомасць палітычнага шляхецкага народа? Якія можна вылучыць асноўныя рысы ідэалогіі сарматызму? 11. Чым было абумоўлена зніжэнне статусу старабеларускай мовы ў грамадскім жыцці ВКЛ у 17 – 18 стст.? 12. У межах якіх устаноў адбывалася развіццё адукацыі ў ВКЛ у канцы 16 – першай палове 18 стст.? Які каталіцкі ордэн здолеў стварыць найбольшую колькасць навучальных устаноў? 13. Які характар мела адукацыя ў Віленскай акадэміі? Якія яна мела факультэты? 14. Якую ролю мела рэформа піярскіх калегіумаў у развіцці адукацыі ў ВКЛ? 15. Якую дзейнасць ажыццяўляла Адукацыйная камісія? Якімі былі вынікі гэтай дзейнасці? 16. Якія змены адбыліся ў дзейнасці Віленскай акадэміі пасля пераўтварэння яе ў Галоўную школу ВКЛ? 17.У чым заключаецца сутнасць ідэй Асветніцтва? 18.Вызначце асноўныя накірункі навуковых даследаванняў у ВКЛ у 17 – 18 стст? 19.Назавіце асноўныя характэрныя рысы развіцця літаратуры ВКЛ у 17 – 18 стст. 20.Якіх дзеячоў літаратуры ВКЛ разглядаемай эпохі Вы ведаеце? 21.Якія дзейнічалі асноўныя віды тэатру ў ВКЛ у 17 – 18 стст.? 22.Якія асноўныя прыкметы віленскага барока? 23.Што характэрна для архітэктуры і выяўленчага мастацтва класіцызму? 24.Назавіце асноўных архітэктараў і мастакоў разгладаемай эпохі.
Тэмы дакладаў і рэфератаў: 1. Праваслаўна-уніяцкі рэлігійны канфлікт у Вільні 1606 – 1610 гг. 2. Дзейнасць ордэна базыльян у ВКЛ. 3. Пратэстанцкія абшчыны ў ВКЛ у 17 – 18 стст. 4. Сарматызм у грамадска-палітычнай думцы і мастацкай літаратуры ВКЛ 16 – 18 стст. 5. Полацкі езуіцкі калегіум: гісторыя ўзнікнення і развіцця. 6. Піярскія калегіумы ў ВКЛ у 18 ст. 7. Станаўленне прыродазнаўчых навук у межах Віленскай акадэміі 17 – 18 стст.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |