АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст

Читайте также:
  1. II Художественная культура Западной Европы и Северной Америки
  2. III Русская художественная культура
  3. Адукацыя і культура.
  4. Адукацыя і культура.
  5. Адукацыя, навука, культура.
  6. Адукацыя, навука, культура.
  7. БИЛЕТ 7.1 Общение. Культура общения.
  8. Быт и культура болгар в XV-XVII вв.
  9. Ведическая культура, современность и будущее человечества.
  10. Ведическая культура.
  11. Вопрос 1. Минойский Крит. История и культура Крита III-II тыс. до н.э.
  12. Восточные славяне в дофеодальный период: проблема этногенеза, мат. культура, общ. быт и вер.

У рэлігійным жыцці беларускіх зямель разглядаемага перыяду вызначальным працэсам стала прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі. Першыя звесткі пра з’яўленне хрысціянства на землях сучаснай Беларусі ўзыходзяць да 9 ст. Скандынаўскія сагі сведчаць аб тым, што ў гэты час у Полацку існавала драўляная царква, а асноўнымі носьбітамі хрысціянства былі хрышчоныя ў Візантыі варажскія дружыннікі.

Каля 988 г. кіеўскі князь Уладзімір разам са сваёй дружынай прымае хрысціянства. Пасля гэтага афіцыйна пачынаецца масавы перавод у хрысціянскую веру насельніцтва на ўсіх землях, падпарадкаваных Кіеўскай дзяржаве, да якіх у той час належалі Полацкае і Тураўскае княствы. Прыняцце хрысціянства дазваляла палітычнай эліце вырашаць праблемы ўлады і прэстыжу, як у межах сваіх княстваў (умацаванне ўлады шляхам устанаўлення адзінай рэлігіі), так і на міжнародным узроўні, дазваляла дамаўляцца на роўных з хрысціянскай Еуропай.

Перавод у хрысціянства адбываўся рознымі сродкамі: прымусовымі і мірнымі. Вядома пра факты прымусовага хрышчэння ў Тураве (зафіксавана паданне аб прыплыўшых з Кіева крывавых крыжах). Язычніцкія культы забараняліся, а іх служыцелі падвяргаліся пераследаванням. Разам з тым перавод насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў хрысціянства зацягнуўся на доўгія стагоддзі, асабліва ў рэгіёнах, аддаленых ад цэнтральных гарадоў. Большасць насельніцтва, якое прыняло хрысціянства, не разумела яго сутнасці, і будучы фармальна хрысціянамі, працягвала неафіцыйна захоўваць язычніцкія вераванні (дваяверства). Гэта зафіксаваў беларускі фальклор (песні, казкі, паданні), традыцыі (Дзяды, Каляды, Купалле, шанаванне валуноў, крыніц і г.д.). Пад уплывам язычніцтва некаторыя погляды і культы былі ўведзены ў практыку хрысціянскай царквы.

З прыняццем хрысціянства на землях Беларусі з’яўляецца рэлігійная арганізацыя – царква, якая кіравалася духавенствам. Спачатку духоўныя асобы былі пераважна выхадцамі з Візантыі або Балгарыі, паступова з’яўляліся мясцовыя кадры. Царкоўная арганізацыя ва Ўсходняй Еўропе (на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў Кіеўскую дзяржаву на мяжы 10-11 стст.) падпарадкоўвалася Ўсходняй візантыйскай царкве на чале з Канстанцінопальскім патрыярхам. Яна мела назву Кіеўская мітраполія. Мітраполія падзялялася на шэраг епархій. На землях Беларусі існавалі Полацкая (заснавана ў 992 г., першы епіскап – Міна), Тураўская (1005), Смаленская (1136) епархіі.

У 1054 г. хрысціянская царква распадаецца на каталіцкую (на захадзе Еўропы) і праваслаўную (на Усходзе з цэнтрам у Візантыі). Кіеўская мітраполія ўваходзіла ў склад праваслаўнай царквы. Праваслаўная царква, вяла барацьбу з язычніцкімі вераваннямі, праводзіла будаўніцтва храмаў і манастыроў. Пры гэтым яна атрымлівала вялікую эканамічную і палітычную падтрымку з боку княскай улады. Вельмі садзейнічалі хрысціянізацыі князь Ізяслаў і яго маці Анастасія (Рагнеда), князь Усяслаў Чарадзей, а таксама першая кананізаваная “святая” на землях Беларусі Еўфрасіння Полацкая (? – 1173), якая паходзіла з полацкай княскай дынастыі. Царква ў сваю чаргу выступала ў якасці важнага ідэалагічнага інструменту княскай улады.

Хрыціянізацыя садзейнічала таму, што культура беларускіх земляў 9 – 13 стст. стала вызначацца стварэннем форм і структур, характэрных для еўрапейскай цывілізацыі. Вынікамі хрысціянізацыі сталі:

1) Узнікненне пісьмовасці і літаратуры. Пісьмовасць развіваецца ў сувязі з патрэбамі пашырэння свяшчэнных хрысціянскіх тэкстаў. На нашых землях існавалі дахрысціянскія графічныя сістэмы (т.зв. “чэрты і рысы” і варажскія руны), аднак з прыняццем хрысціянства яны былі выціснутыя стараславянскай мовай з кірылічным алфавітам. Кнігі перапісваліся ўручную ў майстэрнях пры цэрквах – скрыпторыях і насілі рэлігійны характар, таксама тут ствараліся летапісныя зводы. Найлепшымі ўзорамі кніжнага майстэрства, якія дайшлі да нашых дзен сталі Тураўскае Евангелле 11 ст., Друцкае Евангелле 12 ст., Радзівілаўскі летапіс. Акрамя царкоўнай сферы пісьмовасць паступова пашыраецца сярод гарадскога насельніцтва, пра што сведчаць берасцяныя граматы, у якіх фіксаваліся эканамічныя здзелкі, графіці, надрапаныя на падмурках храмаў, а таксама “Барысавыя камяні” 12 ст. – высечаныя на 9 паганскіх “святых валунах” хрысціянскія малітвы полацкага князя Барыса.

2) Развіццё а рхітэктуры і мураванага дойлідства. Гэта стала вынікам патрэб у стварэнні хрысціянскіх храмаў паводле ўзораў візантыйскага дойлідства. На працягу ўсяго Сярэднявечча асноўным матэрыялам для будаўніцтва з’яўлялася дрэва, аднак для вырашэння праблем прэстыжу і сакральнасці пачалося капіраванне форм больш высокай візантыйскай культуры, а значыць стварэнне мураваных цэркваў. Асноўным стылем храмавага дойлідства быў раманскі, для якога былі характэрныя канструкцыя ў выглядзе прамавугольніка ці квадрата, тоўстыя сцены і калоны, на якія абапіраўся дах, упрыгожанне фрэскамі і шлемападобныя купалы. У Полацку сфарміравалася сваеасаблівая школа дойлідства, для якой былі характэрныя лаканічнасць формаў, квадратны план і выцягнутыя ўверх пабудовы. Найбольш вядомымі з помнікаў з’яўляюцца Полацкі сабор св. Сафіі (пабудаваны паводле фундацыі Усяслава Чарадзея ў 50-я г. 11 ст.), Спаская царква ў Полацку (дойлід Іаан на грошы Еўфрасінні Полацкай у сяр. 12 ст.), Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы ў Бельчыцах і Дабравешчанская царква ў Віцебску. Паводле звестак летапісаў, у Полацку ў канцы 12 ст існавала 8 мураваных храмаў і манастыроў. Акрамя таго, да нашага часу дайшлі Барысаглебская (Каложа) царква ў Гародні (12 ст.), і т.зв. “Белая” вежа –данжон валынскага тыпу ў Камянцы (13 ст.).

3) Развіццё выяўленчага мастацтва. Твораў гэтага перыяду амаль не захавалася да нашых дзён. Вядомыя кавалкі фрэсак і мазаік Сафійскага сабора і Барысаглебскага манастыра, і толькі ў Спаскай царкве ў Полацку і сёння роспіс 12 ст. упрыгожвае амаль ўсе сцены. Найлепшым ўзорам старажытнабеларускага ювелірнага майстэрства з’яўляецца зроблены па замове Еўфрасінні Полацкай ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам крыж.

Да ліку буйнейшых прадстаўнікоў хрысціянскай культуры адзначанага перыяду належаць:

Еўфрасіння Полацкая (? - 1173) – заснавальніца Спаскай царквы і манастыра ў Полацку; паводле “Жыція св. Еўфрасінні Полацкай” яна займалася перапісваннем кніг і садзейнічала развіццю рэлігійнай асветы.

Кірыла, епіскап Тураўскі (1130? – 1182) – адзін з пачынальнікаў рэлігійнай літаратуры ва Ўсходняй Еўропе, аўтар каля 70 словаў, прытчаў, пропаведзяў і г.д.

Клімент Смаляціч (12 ст.) – кіеўскі мітрапаліт, паходжаннем са Смаленска. Аўтар першага вядомага ў Беларусі пісьмовага твору “Пасланне Фаме прасвітару”.

У творах, складзеных на тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваліся не толькі царкоўнаславянская, а і старажытнабеларуская народная лексіка (“пожні”, “вельмі”, “злодзей”, ”сябры” і гд.).

Такім чынам, у 11 – 13 стст. на тэрыторыі Беларусі адбываецца развіццё хрысціянскай культуры, якая абумовіла фарміраванне пісьмовасці, станаўленне рэлігійнай літаратуры, архітэктуры і выяўленчага мастацтва. У той жа час сярод шырокіх мас насельніцтва працягвала існаваць традыцыйная народная культура, якая мела карані ў язычніцтве.

Асноўныя паняцці:

Верв, феадалізм, князь, дружына, баяры, вотчына, памесце, кармленне, даніна, феадальная рэнта, смерды, закупы, радовічы, ізгоі, халопы (чэлядзь), палюддзе, пагосты, рамяство, гарады, дзядзінец, пасад, торг, купцы, шлях “з вараг у грэкі”, валокі, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, яцвягі, літва, варагі, дзяржава, Полацкае княства, Тураўскае княства, Русь, Кіеўская дзяржава, феадальная раздробленасць, удзельныя княствы, веча, міжусобныя войны, тысяцкі, пасаднік, крыжакі, Ордэн мечаносцаў, Тэўтонскі ордэн, Лівонскі ордэн, мангола-татары, Залатая Арда, хрысціянізацыя, дваяверства, царква, епархія, стараславянская мова, кірыліца, дойлідства, манастыр, скрыпторый, раманскі стыль, летапіс.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Назавіце асноўныя рысы сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у 9 – 13 стст.?

2. Якія Вам вядомыя тэхнічныя ўдасканаленні ў сельскай гаспадарцы ў 9 – 13 стст.?

3. У чым палягае адрозненне паміж родавай і тэрытарыяльнай (суседскай) абшчынай?

4. Што такое феадалізм? Якія шляхі ўзнікнення феадальнай уласнасці на зямлю вы ведаеце?

5. Што такое даніна? Якім чынам адбываўся збор даніны ў сялянскіх абшчынах?

6. Якія катэгорыі залежнага сялянства Вы ведаеце?

7. Чым выклікана аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі?

8. Назавіце даты першых узгадак пра гарады Беларусі. Якія функцыі выконваў сярэднявечны горад?

9. З якіх частак складаўся ўсходнееўрапейскі сярэднявечны горад?

10. Па якіх рэках ляжаў шлях “з вараг у грэкі” і што па ім перавозілі?

11. Якія племянныя саюзы і гарадскія цэнтры сталі асновай для фарміравання першых княстваў на тэрыторыі Беларусі?

12. У сувязі з якімі падзеямі ўзгадваецца першы вядомы полацкі князь Рагвалод?

13. Які характар мелі ўзаемаадносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай у 10 – 11 стст.? Дайце агульную характарыстыку.

14. Калі Полацкае княства дасягнула найвышэйшага палітычнага росквіту? З дзейнасцю якога князя ён звязаны?

15. Што такое феадальная раздробленасць? Якія яе прычыны і вынікі на тэрыторыі Полацкага княства?

16. Што такое веча? Пасля якіх падзей Полацкая зямля фактычна становіцца вечавой рэспублікай?

17. Якія іншыя княствы, акрамя Полацкага, існавалі на тэрыторыі Беларусі і ў чым іх асаблівасці?

18. Назавіце асноўныя адрозненні дзяржаўна-палітычнага ладу Полацкага і Тураўскага княстваў.

19. Якія Вы ведаеце крыжацкія ордэны? Калі яны з’яўляюцца ў Прыбалтыцы і якімі былі асноўныя мэты іх дзейнасці?

20. Назавіце асноўныя падзеі, звязаныя з барацьбой Полацкага княства з крыжакамі?

21. Калі Полацкая зямля страціла на карысць крыжакоў Кукейнойс і Герцыке?

22. Якія беларускія гарады былі спалены мангола-татарамі ў сярэдзіне 13 ст.?

23. Ці зведалі беларускія землі мангола-татарскае ярмо?

24. Чаму і як на беларускіх землях была прынята хрысціянства?

25. Які характар мела хрысціянізацыя на беларускіх землях? Што такое дваяверства?

26. Якую ролю мела прыняцце хрысціянства для развіцця пісьмовасці на землях Беларусі?

27. Якія асаблівасці характэрныя для полацкай архітэктурнай школы?

28. Якія помнікі беларускай архітэктуры 9 – 13 ст. дайшлі да нашых дзён?

29. Якія помнікі кніжнага і выяўленчага майстэрства 9 – 13 стст. Вам вядомыя?

30. Якіх Вы ведаеце дзеячоў культуры Беларусі 9-13 ст.?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Шлях “з вараг у грэкі” і яго роля ў эканамічным развіцці беларускіх зямель.

2. Першыя гарады на тэрыторыі Беларусі: іх становішча і функцыі.

3. Грашовая сістэма на тэрыторыі Беларусі ў 9 – 13 стст.

4. Варагі і іх роля ў фарміраванні дзяржаўнасці ва Ўсходняй Еўропе.

5. Веча і яго роля ў грамадска-палітычным развіцці раннефеадальных княстваў на тэрыторыі Беларусі.

6. Смаленскае княства ў 9 – 13 стст.

7. Барацьба полацкіх князёў з крыжакамі ў першай палове 13 ст.

8. Кірыла Тураўскі: жыццё і творчасць.

 

 

Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.)