АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Народ i iнтэлiгенцыя

Читайте также:
  1. I.6.1.Кризис административно-командной системы в условиях завершения восстановления народного хозяйства после окончания Отечественной войны.
  2. II. Гибель Акаданского Джайхата и крушение попытки усилить акаданский народ
  3. II. ДЕЙСТВИЕ ТРЕЗВОСТИ НА НРАВСТВЕННОСТЬ НАРОДА.
  4. II. Особисті права Членів Державної Народньої Ради
  5. II.2.2.Деятельность съездов народных депутатов и Верховного Совета
  6. III. Законодавство в Українській Народній Республіці
  7. III. Интервью международного тренера
  8. IV Международную научную конференцию
  9. IV. Про компетенцію Державної Народньої Ради
  10. V. Про порядок ведення справ Державної Народньої Ради
  11. VI Съезд народных депутатов и изменения в экономической политике
  12. VII. Використання міжнародного фактору в інтересах інноваційного розвитку економіки України

За апошнія сто гадоў народ быў для інтэлігенцыі першым пунктам апоры. Лепшыя сыны з народу, як у святую Мскку1, «ішлі ў народ».
Яны напаўнялі астрогі, гінулі на шыбеніцах, гнілі ў казематах, закутыя ў ланцугах, паміралі ў адзіноце ў халоднай Сібіры на катарзе і рэдка-рэдка каму пашанцавала ўцячы за межы роднай зямелькі, ратуючыся ад прагавітых царскіх тыранаў. Сваімі святымі мучанікамі ад інтэлігенцыі народ мог бы напоўніць увесь каляндар на цэлы год па некалькі дзесяткаў на дзень...
Народ быў Сінаем2 для гэтых ваяк за волю. Народ быў іх богам. Словы яго былі для іх Евангеллем... Народ быў атулены ў іх марах-думках біблійна-паэтычным арэолам. У кожным з гарапашнікаў-хлебаробаў інтэлігенцыя бачыла Хрыста-пакутніка, каторы навекі прыцвікованы да крыжа мук і здзеку.
Народ вабіў інтэлігенцыю дзвюма сіламі.
Першая сіла— страшны здзек прыгону, паніжэнне чалавечага «я». Спадчына паншчыны да апошняга часу.
Другая сіла — жыццё ратая сярод прыроды ў прастаце, у наіўна-дзяцінай шчырасці. Ад гарадскіх шэрых сцен, ад закурэлага дымам гарадскога сонца, ад мішурнага бляску гарадской распушчапасці, — інтэлігенцыя рвалася ў поле, у лес, у вёску, багатворучы сярмяжніка-пакутніка.
I вось народ, дзякуючы віхуры вялікай вайны, а галоўным чынам дзякуючы інтэлігенцыі, стаў на ногі. Сімвалічны мучанік, аспяваны, аслаўлены ў гімнах сваіх прарокаў-інтэлігентаў, пачаў выпростваць свае акрываўленыя, згорбленыя плечы...
Народ адкрыў вочы з цемры на свет і пачаў азірацца па баках.
Пачаў народ азірацца недаверліва, апасліва, і гэта было зусім справядліва. Бо, пазнаўшы сваю цемнату, сваю неасвядомленасць, народ баяўся зноў падпасці пад ярмо выпадковых спрытных несумленных людзей — палітычных авантурыстаў.
Народ асцерагаўся інстынктыўна. Але не па сіле было асцерагацца да канца. Інтэлігенцыя, — спаткаўшыся тварам да твару з народам, у якім гнеў за ўсё мінулае кіпеў у душы, каторы вымагаў, каб усе даўгі яго за некалькі вякоў былі выплачаны адразу, — не магла пайсці слепа за народнымі лозунгамі, ведаючы немажлівасць выпаўнення практычна ў жыцці за кароткі час такіх дамаганняў.
Гэта ўзбудзіла падазронасць народа да інтэлігенцыі, гэтым скарысталі хітрыя людзі, нявольнікі натоўпу, сучасныя Пугачовы, каторыя ўзялі народ пад сваю апеку. Яны завабілі народ прыгожымі падатлівымі для яго словамі, карыстаючыся яго цёмнымі інстыпктамі, і народ за імі пайшоў. Іначай рабіць ён не мог.
Пад выкрыкамі і гіканнем сучасных Пугачовых народ ахмялеў. I брат на брата пайшоў, і сын на бацьку. I народ у асляплёнасці сваёй пачаў губіць сам здабытую за вялікія ахвяры, за цэлыя рэчкі чалавечай крыві доўгачаканую волю.
Дзікім віхорам пусціліся па нашай зямельцы азвярэлыя людзі. Яны гарцуюць цэлымі бандамі і нішчаць, і грабяць, і забіваюць. Апошняе зерне на гарэлку выганяюць і твораць голад, руіны небывалыя ў нашым краі.
Чорныя рыцары, у сацыялістычных забралах дзеля блізіру, ускалыхнулі ў народзе звярыную помсту за мінулае, і народ цяпер сам сябе ўстрымаць не можа. I доўбнямі брат брату ўбівае «праўдзівы сацыялізм» у галаву. Так глыбока заганяе, што аж чэрап гнецца...
А ўсё ж такі сам народ ці вінават, а вінаваты тыя новыя вучыцелі, якія моцна захапілі яго ў свае рукі.
Гэтыя вучыцелі раздзялілі яго на дзве часткі — на «таварышаў» і «буржуяў».
Паглядзелі на чалавека — вопратка і белы каўнер — і асудзілі яго адным важкім словам: «буржуй». Пасля гэтага чалавеку не тое што не вераць, а паніжаюць і крыўдзяць рознымі спосабамі.
Атрымаў чалавек такуюсякую адукацыю — «інтэлігент», «буржуй», і бяда гэтым людзям. Дайшло да таго, што ў вёсцы бацька не давярае роднаму сыну, вучыцелю-«інтэлігенту». Бо сын ужо быццам «за паноў трымае...».
А вось розным падазроным «таварышам з фронту», мо быўшым угалоўным праступнікам ці ўраднікам — вераць. Бо тыя хітра маскіруюцца пад «прыяцеляў народу», кажучы цёмным людзям: «Рэж, бяры, рабуй! I за добрую навуку частку здабычы ў буржуяў нам дасі!..»
Гэтым цёмны чалавек не можа не верыць...
I робіцца нешта кашмарнае, страшнае, дзікае. Людзі парабіліся, як звяры.
Выйшла так, што быццам сам народ дайшоў да праўдзівага сацыялізму, а яго сыны-інтэлігенты зрабіліся «буржуямі». Народ аддзяліў сябе каменнай сцяной ад тых светлых людзей сваіх, якія дзесяткамі гадоў жылі толькі для народа. Але гэта каменная сцяна ненадоўга. Народ пазнае праўду і разрушыць гэту сцяну. А інтэлігенцыя, нягледзячы на гэту сцяну, не адышла ад народа. I цяпер праўдзівыя піянеры народнай волі пакутуюць толькі за народ і яшчэ бліжэй да яго падышлі, бо без усялякай ідэалізацыі, а натуральнымі вачыма глянулі на народ. Інтэлігенты яшчэ больш, як раней, пакутуюць за народ, бачачы, як народ сям сябе губіць пад уплывам лжэпрарокаў. Народ агледзіцца ў хуткім часе і злучна са сваімі шчырымі сынамі — інтэлігенцыяй — пойдзе да сапраўднай леншай долі. Народ не дапусціць замарыць сябе да канца, каб пасля гэтай навальніцы не прыйшлося дзесяткі гадоў працаваць толькі на тое, каб як-кольвек стаць на ногі.
Інтэлігенцыя і народ зразумеюць адно аднаго і сальюцца ў адно сэрца, у адну душу, і ніякага раздзелу паміж імі не будзе.

 

У гадаўшчыну смерцi М. А. Багдановiча

Лебедзь лунаў высока пад небам. Акроллены месячнымі праменнямі, ён дабіваўся да яркіх зорак... Ён дасягаў такой вышыні, дзе скрыдлы не вытрымліваюць.
I скрыдлы падламаліся...
Год таму назад не стала нашага вялікага песняра — Максіма Багдановіча.
Год гэты вельмі памятны ў гісторыі адраджэння Беларусі. Усе нашыя перадавыя людзі, захопленыя хваляй новага лёсу нашай гаротнай Бацькаўшчыны, жыўшы ў палітычным віхору, дзе на арэне народаў выступіў і наш беларускі народ, — час ад часу адпачывалі душою, чытаючы ў беларускіх часопісах «Вольная Беларусь», «Гоман», «Беларуск. Рада» лебядзіныя песні — пасмертныя творы М. Багдаіювіча.
У іх людзі, змарыўшыяся вялікай барацьбой, знаходзілі тую асвяжаючую крыніцу, каторая дадае сілы для далейшай працы.
Апошні акорд арфы паплыў у абшары, але струны яшчэ не змоўклі, — яны дрыжаць, хвалююць паветра і пяюць, і плачуць, і вабяць сваёй цуднай гармоніяй...
— Ці ён памёр? — пытаецца кожны ў сэрцы сваІм, чытаючы яго творы.
— Не.... Ён жыве, ён жыве... — пераканаецца кожны. —Для вялікіх сэрцам і душой ніколі няма смерці. Для тых, што скідаюць векавы пыл са скарбу душы роднага абяздоленага народа і паказваюць перад усімі яго непасрэдную пекнату, — жыццём мяжы не паложана.
Арфа натхнёнага песняпеўцы мае тую таемную сілу чар, што, раз быўшы ў яго руках, ужо не моўкне да самага канца свету. Гэтакай арфай быў адароны музамі наш паэт М. Багдановіч.
Яго песні тым болей чаруюць, што спяваныя іх тварцом на чужыне, далёка ад роднага краю, яны палаюць бязмежным агнём закахання да Беларусі, каторы пышыць з душы толькі пры разлуцы.
Яго песні тым болей чаруюць, што ў іх паэт пераліў у гармонію шэпты беларускіх пушч, гоман беларускіх ручаёў, казкі русалак, фарбы жытніх васількоў, трапары нябесных зор, з каторымі ён часта быў злучаны ў гутарках аб Бацькаўшчыне.
Яго песні тым болей чаруюць, што ў іх мы бачым усю пекнату нашага краю, у іх мы чытаем старыя летапісы чула-мяккай душы нашага народа. У іх зноў уваскрасаюць нашыя прашчуры, ад якіх мы маем свой асабісты склад душы, лад жыцця, якія аставілі нам свае ўласныя, розныя ад другіх традыцыі.
Сваімі песнямі М. Багдановіч нам казаў адвечную строгую праўду аб тым, што беларускі народ — не горшы, не бяднейшы інтэлектам сваім за ўсе народы зямлі.
Пасля вялікіх сваіх парыванняў з чужыны на Бацькаўшчыну Багдановічу ўдалося быць у сталіцы быўшага Беларуска-Літоўскага Княства — Вільні ў 1911 годзе. 1 вось словы, сказаныя ім на адным з яго рэфератаў у Менску ў 1916 годзе, не выходзяць з маёй памяці: «Я быў пад Вострай Брамай, дзе бываюць дзесяткамі тысяч паломнікі-багамольцы. На Браме красуецца герб старога Бел. Літ. Княства — Пагоня: узброены рыцар сядзіць на скачучым кані і размахвае мячом. Перад маімі вачыма рыцар вырастае ў вялікія размеры, і меч яго плпадае якраз у мае сэрца... Я ранены і запаланёны навекі...»
Паэт запалонены навекі сімвалам «Старой Беларусі», і дзеля гэтага ён усё жыццё сваё аддае на ўзбудаванне новай Беларусі... I старое з новым у нашай зямлі злучаецца ў яго нсснях у адзін багата-меладыйны гімн, каторы зычна разліваецца па ўсіх шнурах і загонах беларускіх хлебаробаў.
Гэты гімн, як той рыцараў меч, трапляе ў сэрца кожнага з сыноў Беларускай зямлі, пасля чаго ніхто не можа забыць ні свайго краю, ні свайго паэта...

 

 

Хрыстос Уваскрос!

«Васкрэсеніе дзень, прасвяцімся таржаством і адзiн аднаго абымем! Рцем браціі, ненавідзяшчым нас і тако вазапіім: Хрыстос васкрэсе із мертвых, смерцію смерць папраў і сушчым ва грабех жывот дараваў».
Так, ваісціну так: і сушчым ва грабех жывот (жыццё) дараваў. Паўстала к жыццю і наша айчына, наша бацькаўшчына Беларусь. Больш за трыста год панавала над ёй смяртэлыіая ціша, і ворагі нашы наперабой цвярдзілі, што Белая Русь памерла і не васкрэсне ніколі. Але жыватворны дух адвечнага жыцця завітаў і над ёю. Белая Русь уваскрэсла і цвёрда стала на грунт дзяржаўнай незалежнасці. Ужо, пакрытая буііпістай збажыною, шуміць і руніцца нашая ніва. Няхай жа расце і буйнее, няхай красуе і спее на шчасце і на долю, на карысць ды на пажытак нашаму народу!
Толькі дзяржаўная незалежнасць прынясе нам збанепне ад гістарычных мук і нацыянальнага здзеку. Толькі ў пяшчотах пацыянальнай культуры мы атрымаем магчымасць стаць поплеч з асвечанымі народамі з Еўропы. I хоць з'яўляюцца яшчэ Фомы няверныя, хоць і палохаюць нас няяснай будучыняй, але вялікая вера наша ў перамогу жыцця. Нацыянальнасць — рэч неўмірушчая, нацыянальнасць — гэта крыніца жыцця, пачатак поступу, культуры і бязмежнага развіцця. Нацыяналыіасць — само жыццё і яго несмяртэльнасць у межах нашага ўяўлення. Жыве нацыя — жыве і чалавецтва.
калі ўстае з цішы прамінулых вякоў беларуская дзяржанасць і калі аднаўляецца яе колішняя слава і паўстае Белая Русь, дык грудзі нашы напаўняюцца адным жаданнем, адным маленнем: верую, Госпадзі, — памажы майму няверыю! А «в сей день его же стварыў Господь, возрадуемся i возвеселнмся в он!».
Хрыстос уваскрос!
Пане гаспадару! Другое тысячалецце канчаецца, як хрысціяне на вясну кожнага гадавога кругу вітаюць гэтымі двума словамі адзiн аднаго.
На ўваскрашэнне адвечнай творчай прыроды, кожнай вясною людзі ўспамінаюць Таго Вялікага Вучыцеля спаміж рыбароў, каторы суліў нам бясспрэчную праўду і шчасце на зямлі. «Любі бліжняга, як самога сябе!» А калі няма гэтай любові, тады гора і смерць пануюць у нас. Пане гаспадару! Ад нас саміх належыць здабытак гэтага шчасця, — ад нашага хацення. Але адно — любіць бліжняга можа толькі бліжні, роўны, а не раб-нявольнік. А вось наш народ, быўшы некалькі соткаў гадоў паміж абцугамі Масквы і Варшавы, не мог мець гэтага светлага шчасця на зямлі... Быўшы ў няволі, наш народ не мог ад шчырага сэрца вітаць на Вялікдзень словамі: «Хрыстос уваскрос!» У пана з парабкамі не можа быць любові. Тут толькі з адной стараны — дэспатызм, а з другой — пакора. Пане гаспадару! Наш беларускі народ шчыра выпалняў другі загад Хрыста: «Калі хто б'е цябе ў адну шчаку, — падстаў яму iншую». Пад цяжкі бізун сваіх мацнейшых славянскіх братоў беларус падстаўляў твар, плечы і грудзі цэлыя соткі гадоў. Доўга ён цярпеў здзек. Ад яго хацелі адняць культуру, мову і ўсе традыцыйныя здабыткі душы, якія ўкараняліся тысячу гадоў. Жыўшы ў такіх варунках, беларускі народ не мог мець праўдзівага свята.
Але вось наступіў час, калі гісторыя пачала падводзіць свае падрахункі, і на арэну вялікіх пераацэнкаў выступіла і доля беларуса-многапакутніка. Аб нас загаварылі па ўсяму свету і зноў пачалі нас біць у чатыры кіі... Кожнаму з славянскіх суседзяў хочацца рвануць ласы кавалак нашай зямлі...
Пане гаспадару! Мы не дадзімося, мы павінны быць незалежным, вольным народам, і тады толькі, — як роўны з роўным, — беларускі народ скажа на ўвесь свет: «Хрыстос уваскрос!»

 

 

Зносiны з вескай

Тая сувязь з правінцыяй, якая пры кепскіх варунках камупікацыі і іншых перашкодах намі наладжана, вельмі слабая. Безумоўна, трэба, каб ад цэнтра нашага нацыянальнага руху разыходзіліся нервытокі па ўсіх глухіх куткох беларускіх абшараў. Трэба, каб вёска асведамлялася ў шырокім размеры.
Раз'язджаючых інструктараў у нас бракуе. Нашыя газеты часта не даходзяць па адрасу нават і туды, дзе пошта ўжо наладжана. А вёска чакае, сялянства ведае мала аб тым, хто за яго стаіць. Часам праз дзесятыя рукі, даведаўшыся аб якой-кольвек беларускай арганізацыі, вёска прысылае да нас сваіх хадакоў, каб «паслухаць, дзе што робіцца». Шмат сведчаць аб іх зацікаўленасці сотні сялянскіх подпісаў на адчыненне беларускіх школ, запытанні аб войску. Але мусім прызнацца, што ў кірунку сувязі з правінцыяй яшчэ ў нас мала зроблена.
А іншыя не спяць — выкарыстоўваюць гэта вельмі спрытна... Антыбеларуская агітацыя ідзе налева і направа. Розныя легендарныя чуткі не ў нашу карысць распаўсюджваюцца. Небыліцы вырастаюць у цэлыя горы. Несумленная агітацыя робіць сваё.
Як нам выйсці з гэтага становішча? Патрэбна шмат энергіі, працы. Трэ ў сто разоў павялічыць дзейнасць нашых раз'язджаючых інструктараў. Гэтай справе павінна быць аддадзена бадай першае месца.
Шмат дапамагчы гэтаму можа цяпер нашае настаўніцтва з правінцыі, якое, праслухаўшы беларускія педагагічныя курсы, зноў вернецца дахаты — у вёску ці ў мястэчка. Святы абавязак кожнага настаўніка — мець на мэце асведамленне сялянства. Мы пэўны, што настаўнікі ў гэтым кірунку будуць працаваць.
Цяперака, з пачаткам вербавання беларускага нацыянальнага войска, адносіны з правінцыяй вельмі павялічацца. Вярбоўшчыкі войска беларускага павінны быць тымі вестунамі, якія маюць разнесці самыя пэўныя весткі аб беларускім руху як жывым словам, таксама і праз свае друкаваныя адозвы.
Але нягледзячы на ўсё гэта мы павінны як найболей адкрываць па мястэчках і вёсках беларускія культурныя гурткі, зак-ладаць тэатральныя грамады і г. д. Беларускія спевакі і артысты павінны раз'язджаць па ўсіх абшарах роднага краю дзеля пашырэння роднага мастацтва і, гэткім чынам, дзеля інфармавання аб беларускай справе.
За апошнія тры гады наш тэатр шмат зрабіў у гэтым кірунку. Дзякуючы яму, нават і па вёсках ставяцца беларускія спектаклі. Але трэба яшчэ і яшчэ!
Нашыя інструктары павінны як найболей шырыць беларускую літаратуру. Пры шчырай працы сувязь з правінцыяй можа быць добра наладжана. А як гэта справа будзе ў нас добра нарыхтавана, тады будзе ў нас усё.

 

Адносiны Беларусi да суседнiх народаў

«Любіць свой народ — гэта яшчэ нс знача ненавідзець другіх». (3 прамовы п. Р. Скірмунта1 на пасяджэнні Рады БНР V піпеіія г. г.)
На беларускай тэрыторыі за ўвесь час яе гісторыі спатыкаліся розныя славянскія і неславянскія народы.
Адбываліся на нашай зямлі бітвы, вёўся гандаль, крыжаваліся культура Захаду і Усходу, і кожны з прычасных гэтаму продаў астаўляў тут свой адслед і што-кольвек пераймаў адгэтуль.
У свой час аблічча беларускай нацыі — уладарніцы гэтай зямлі — вельмі ярка вызначалася: мовай урадпай у Бел.-Літоўскім Княстве была беларуская; вялікія князі і вышэншыя станы гаварылі па-беларуску, беларуская культура мела свой уплыў нават на неславянскія нацыі: татары друкавалі тут свой Каран па-беларуску арабскімі літарамі.
Гісторыя затрымала на час і развіццё нашай культуры.
Цяпер зноў будуецца на'нашай'зямлі беларуская дзяржаўнасць, беларуская асвядомленая нацыянальная сіла хоча заняць належачае ёй месца, і вось адным з першых пытанняў у нас з'яўляюцца адносіны беларускага народа да жывучых доўгімі гадамі народаў побач з ім. Не ўспамінаючы аб старых крыўдах, нанесеных нам некаторымі з гэтых народаў, як палякамі і велікарусамі, мы пэўны, што з цяперашняй эры гэтаму будзе акрэсована мяжа.
Мы будзем класіфіцыраваць гэтыя адносіны на 1) знешнія і 2) унутраныя.
Да знешніх належыцца ўстанаўленне граніц з Украінай, з Польшчай, з Літвою, з Расіяй, эканамічныя зносіны з Нямеччынай, з вышэйпамянёнымі суседзямі і г. д.
Да ўнутраных належыцца згрунтаванне добрых прыязнсмых адносін блізкімі суседзямі, жывучымі на нашай зямлі. Упутраныя справы так цесна звязаны паміж сабою, што самая аснова гэтага бытавога ўкладу мяняцца не можа, а трэба толькі кіраваць на тое, каб гэтыя самыя ўклады прынялі беларуска-дзяржаўнае афарбаванне, каб атрафіравалася ўсё антыбеларускае.
Адносіны гэтыя дзеляцца на 1) культурныя і 2) эканамічныя.
Барацьба культур, якая вялася проціў беларускай культуры палякамі, расійцамі і беларусамі, перайшоўшымі да гэтых станаў, не можа мець далей месца — справа перавагі будзе тут на старане беларускай дзяржаўнай культуры.
Разумецца, пры гэтым павінна быць забяспечана магчымасць развіцця замешканых у нас меншасцяў.
3 эканамічнага боку, то да гэтага часу ажыўленне таргоўляй у нашым краі рабілі жыды, і кожны асвядомлены ў гэтым зразумее той плюс, каторы яны давалі краю. I вось пры рэформах у гандлі і фабрыкацыі ў нашым краі — мы пэўны, што адносіны з жыдоўскім элементам як дагэтуль былі добрыя, такімі ж будуць і надалей.
Што тычыцца ўкраінцаў і літвінаў, то з прычын падабенства ў гістарычным лёсе, у традыцыйнай жыццёвай блізасці і злучнасці ў нас за ўсё апошняе сталецце вытварылася шчырае спачуванне і такі погляд, што «наша гора — іхняе гора, наша радасць — іх радасць». Разбор нашых спраў будзе між намі болей чым братні.
Беларускім урадам ужо шмат зроблена ў гэтым кірунку і павінна яшчэ быць зроблена.
Мы пэўны, што ўсе народнасці, жывучыя цесна з намі на нашай зямлі, пойдуць нам насустрач у нашай дзяржаўнай будове і не будуць нам шкодзіць у нашым нацыянальным руху, бо шавінізм у нас месца не мае і мець не можа. Прыкладаў з другіх па гэтай часці мы браць не будзем. Наша ідэя такая, каб у нацыянальным смысле кожны народ быў сам сабою, і гэтым ён і выпаўніць свой прыродна-этычны доўг.
А што тычыцца тых беларусаў, якія ўзгадаваліся пад,'польскай або расійскай культурай, носяць марку першай ці другой нацыі, то мы іх гвалтам у свой лагер не пацягнем — вольнаму воля.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)