АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция
|
Да беларускага студэнцтва
Да вас ідзе нашае слова, дарослая інтэлігентная моладзь Беларусі. Клічам вас да сваёй гасподы, да хаты роднай. Годзе працаваць на карысць чужых, трэба дбаць і аб сабе — аб сваім народзе, аб сваім краю. Лёсам гістарычным вы прымушаны былі праз доўгія гады і яшчэ цяпер, дзеля здабыцця вышэйшай асветы, пакідаць сваю родную зямельку. У вышэйшых школах з вас выходзілі дактары, інжынеры, адвакаты, аграномы, настаўнікі і інш., якія здабылі сабе славу ў розных галінах навукі. Вы працавалі на Маскоўшчыне, на Каўказе, у Сібіры, на Поўдні, а ўсё гэта ішло на карысць чужых культур, чужых народаў. А калі працавалі ў родным краі, дык усё роўна пад чужой вывескай. Шмат з сыноў нашай зямлі пад уплывам мацнейшых народаў зусім асіміліраваліся і, адрокшыся ўсяго роднага, парабіліся самымі заядлымі ворагамі беларускай справы. Вярнуўшыся назад у свой край, вельмі шкодзілі нам. Шмат хто дзеля кавалка хлеба, дзеля кар'еры і дзеля таго, што не знаходзілі поля да працы на роднай глебе, прымушаны былі нехаця працаваць для чужых. А некаторыя, аднак, нягледзячы ні на што, наколькі была можнасць, — як з прафесараў, таксама і з студэнтаў, — дапамагалі нашай справе. Гэтак было дагэтуль. Але цяпер, калі адраджэнне нашага народа пачынае ўлівацца ў дзяржаўную форму, калі аб нас загаварылі на ўсенькім свеце, калі ў розных месцах пачало арганізоўвацца нашае нацыянальнае войска, пара і вам, беларускае студэнцтва, соль нашай інтэлігенцыі, вярнуцца да сваёй маці Беларусі! Сыны Зямлі нашай! Праца вас чакае, праца гарачая, святая і неадкладная! Трэба адбудаваць сваю гаротную Бацькаўшчыну, не зважаючы ні на якія перашкоды з боку нашых ворагаў. Наша простая, шчырая дарога, наша няспрэчная вялікая праўда ўсё пераможа! Вызвалім нашага мазольнага і няшчаснага гарапашніка-хлебароба ад векавечнай цемры, пакажам яму дарогу да шчасця, да свету. Апавядаем яму аб тым, што ён — гаспадар сваёй зямлі, што ён павінен разбіваць жалезныя путы сваёй няволі, што ён павінен, як роўны на роўных, глядзець на ўсе народы зямнога абшару. I гэта будзе ваша вялікая заслуга. Найвялікшы ўдзел у нашай святой працы павінны прыняць вы, наша светлая моладзь, нашае студэнцтва! Вы пры шчырай, маладой энергіі патрапіце так паставіць справу, што ў нас будуць і свае беларускія упіверсітэты, што нам не трэба будзе аддаваць сваёй навукі чужым краям і народам, а будзеце працаваць для сябе. Наш край —¦ вялікі і багаты. Шмат ёсць у нашай зямлі шчырага, нечапанага багацтва, хараства-аздобы, спячых, захаваных скарбаў. Ідзіце да сваёй гасподы, студэнцтва беларускае, ад шчырага сэрца клічам вас да працы! Мы ведаем, мы пэўны, што іскры і арачага пачуцця да ўсяго роднага ў вас не згаслі. Гэта быць не можа. Мы пэўны, што вы не пакінеце сваёй старонкі ў яе сучасны гістарычны момант. Мы спадзяемся, што вы падымеце яе культурны і эканамічны заняпад да высокага ўзроўшо, каб нам не было сорамна перад другімі народамі. Ідзіце дадому, нашае студэнцтва, — ужо пара!
Алесь Гарун
1 2
Нейкі лёс няшчасця вісіць над беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Шмат з нашых выдатнейшых сіл, маладых і таланных, пайшлі ў нябыт за час вайны і рэвалюцыі. Цэлы рад магіканаў беларускага адраджэння, з эпохі «Нашае нівы», без пары перайшоў у царства вечнасці, як, напр., М. Багдановіч, Цётка, Ігнат Буйніцкі1, Каганец2, Петрашкевіч3, Лявон Гмырак4, Ів. Луцкевіч5 і інш. Гэтыя беларускія літаратары ў болынай часці згінулі ад сухот, як ахвяры беднаты і кепскіх варункаў жыцця. Яшчэ магілкі іхнія такія свежыя. Яшчэ раны ў нас не загаіліся ад гэтых вялікіх страт, яшчэ іх недахват чуецца ў нас на кожным кроку, — ажно дайшла да нас новая сумная вестка — памёр у Швейцарыі ад сухот адзін з выдатнейшых нашых паэтаў Алесь Гарун (Аляксандр Прушынскі). Аляксандр Прушьшскі радзіўся ў 1887 г. у Менску. Бацькі яго былі бедныя чорнарабочыя. I вось з самага маленства Прушынскаму прыходзілася цярпець гора і недахваты. Вучыўся будучы пясняр у пачатковай школе, але доўга вучыцца сьшу і парапашных людзей было немагчыма, і, каб здабыць сабе кавалак хлеба, ён пайшоў у сталяры. Але муза беларускіх лясоў і балот, якая пры раджэнні хлопчыка налажыла яму на чало паэтыцкі вянок, не давала яму супакою з самых малых гадоў — усё нашэптвала яму на вуха свае вабныя, чароўныя казкі: «Аглядайся на прыгожы Божы свет... Вучыся... Скарбы багатыя захаваны ў сэрцы тваім...» I вось маленькі хлопчык, як галодны, рваўся да кніг і чытаў іх без разбору, якія толькі пападаліся яму ў рукі. Гэтакім чынам будучы пясняр развіваўся вельмі рана, нягледзячы на самыя жудасныя абставіны голаду і холаду. Рэвалюцыя 1905 г. застала яго ўжо ў партыі, у якую ўступіў у Менску ў 1904 п, і тады ён пачаў цікавіцца сацыяльна-палітычным і нацыянальным рухам. Тады ён зрабіўся гарачым заступнікам сялян і рабочых. У адплату за сваю рэвалюцыйную працу меў ён царскую турму, а потым вечную ссылку ў Сібір. Там пясняр пражыў аж да рэвалюцыі 1917 г. Сацыялістычныя вершы Алесь Гарун пачаў пісаць яшчэ ў Менску, а потым у астрозе. Аб сваёй паэтыцкай творчасці сталяр-паэт так кажа: Часамі праца ўдзень кіпіць, — Цярплю і я прыгон — Аж косць аб косць ў плячу рьшіць... ГТачуеш ў сэрцы звон... Ухопіш зык, за ім —другі, За тымі больш ідуць. Зліюцца ў шых даўгі-даўгі I цэлы дзснь гудуць. Загасне дзень. Іду дамоў, Кладуся спаць. I ўноч Цякуць радкі звінючых слоў I сон адходзіць нроч, Тагды пішу... Меў і ён гаротную долю большасці беларускіх паэтаў: заняты цэлы дзень мазольнай працай, ён краў час для сваёй творчасці ў сну і адпачынку і пісаў урыўкамі. I як большасць беларускіх паэтаў ён за кароткія хвілі сваёй творчасці плаціў цэлымі гадамі жыцця і зрабіўся ахвярай сухот. Але ці хто-колечы з беларускіх паэтаў эры адраджэння лічыўся з сваім жыццём і сваім дабрабытам? — не лічыўся з гэтым і нябожчык Алесь Гарун. I нягледзячы на цяжкія варункі жыцця ў Сібіры, ён з самага пачатку друкавання газ. «Нашае нівы» ў Вільні даваў туды свае вершы, у якіх пышыць агонь закахання да няшчаснай, далёкай бацькаўшчыны, да пакрыўджанага нявольніка-мужыка. Ужо пасля рэвалюцыі 1917 г. у Менску ў 1918 г. выйшаў яго зборнік вершаў «Матчын дар» (думы і песні, пісаныя ад 1907 да 1914 г.). Потым у 1920 г. выйшаў яго другі зборнік драматычных твораў для дзяцей: «Жывыя казкі». Уся паэзія Гаруна пранікнута кволай і далікатнай лірыкай, сумам-тугой па далёкай бацькаўшчыне. Паэт марыць аб бацькаўшчыне:
Алесь Гарун
1 2
Як надарыцца мінута, Што ад працы адарвуся, I жыццсвая атрута Не пячэ і прахаплюся, Ды цябе, мой Родны Краю, Шчырай думкай аблятаю. Або: Часам я ўночы сны дзіўныя бачу: Роіцца нейкі нязведаны край. Повен то шчасця, то жаласці, плачу, То зло-хмурлівы, то светлы, як рай. Бачу вялікія стэлы з-над Нёмна; Туліць у слёзах матуля сынка; Сцелецца пушча глухая і цёмна; Косці з магілы глядзяць бедака... Абразкі яго засмучоныя, акропленыя болем змучанай, пакутнай душы. Гэтакі тон яго досыць часта паўтараецца. I не дзіва, — бо Сібір, няволя гняце яго душу і падломвае скрыдлы: На чужой сгароначцы Заняпаў душой I згубіў здароўейка, 1 згубіў спакой... Але ў гэтым смутку чуецца часам магутнасць і размах. Клічам надзвычайнай сілы і пекнай формай аддаюць яго песні тады, калі ён гаворыць аб адраджэнні краго, аб роднай мове: Гэй, ты маці — родна мова, Гэй, ты звон вялікі, слова, Звон магучы, Звон бліскучы, 3 срэбра літы, 3 злота збіты, Загрымі ты, Загрымі!
Нягледзячы на нявольнае жыццё на чужыне, на пастаянпыя чары-летуценні аб бацькаўшчыне далёкай, — паэт часта ў забыцці захопліваецца акружаючай яго прыродай суровай Сібіры, дзе самабытнае хараство дышыць шырынёй і веліччу. Паэт -у палоне тайгі і снягоў. Чуецца ў яго магутнасць, рытмічныя акорды чароўнай музыкі і багатая форма: Снягі, ляды, Абрус жуды, На заўсягды, На вечны час Ляглі. Гара, скала Наўкол лягла I узрасла Паўскрайны пас Зямлі... і г. д. Але гэткія хвілі здаровага шчасця мала чуюцца ў яго паэзіі. Пяўцом сібірскіх абшарынаў паэт зрабіцца не мог. У той час, калі расейскія паэты, Пушкін і Лермантаў, быўшы ў выгнанні на Каўказе, яны там абшырна і добра жылі: ім здабываць сабе куска хлеба не трэба было. I ў іх гэтае прабыванне на Каўказе было прыемнай экскурсіяй, так што ім лёгка было аддавацца чарам каўказскай прыроды і тварыць свае каўказскія паэмы, песні і легенды. Не так жылося Гаруну ў Сібіры. Апрача таго, нябожчык так быў захоплены беларускім адраджэннем, што мог думаць толькі аб роднай зямельцы. Гэта ў яго даходзіла да хваравітай упартасці яшчэ дзеля таго, што ён быў пэўны ў тым, што ніколі не вернецца з сібірскіх снягоў у родны край. Ад вялікай роспачы з прычьш сваёй жыццёвай трагедыі ён дайшоў у сваёй творчасці да месіянства, да чулай рамантыкі роднай зямлі, да народніцтва васьмідзесятнікаў. Ён пачынае апрацоўваць беларускія народныя казкі і легенды («Канец Паўлючонка», «Шчасце Мацея» і інш.). Вельмі ўдала выйшла ў яго засцянковая аповесць «Варажба», дзе відаць мастацкі стыль і вытрываласць тону. Малюнак выйшаў выразны і тыпічны. Апрача вершаў ёсць у Гаруна спробы добрай прозы («П'еро і Каламбіна» і інш.). Ён меў вялікі нахіл да апавяданняў, але ўсё гаварыў, што яму часу няма пісаць. I праўда, як толькі ён прыехаў з Сібіры ў Менск, дык на яго навалілі шмат грамадзянскай і палітычнай працы, якая, можна сказаць, і даканала яго зусім. Ужо апошні год ён бадай не выходзіў з сваёй кватэры. Яго «Жывыя казкі» яму прыходзілася пісаць лежачы ў пасцелі, бо сядзець яму было цяжка. Блізка стоячым да яго беларускім дзеячам чуць удалося ўгаварыць паэта кінуць працу і выехаць на лекі за граніцу. I вось няшчасны беларускі паэт памёр на чужыне ў восень 1920 г. Гэтак скончылася сумная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў, які змагаўся ўсё сваё жыццё за лепшую долю, за волю роднай зямлі I новай страніцай узбагаціўся жалобны летапіс беларускіх маладых адраджэнцаў, якія без пары пайшлі ў нябыт. Але той фундамент, які яны палажылі для адбудовы краю, ніколі пе згіне.
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | Поиск по сайту:
|