АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Вытрымкі з дзённіка нямецкага обер-ефрейтара Н. Гердера

Читайте также:
  1. Вытрымкі з пісьма імперскага мишстра утраенняу 1 баепрыпасау А. Шпеера Гплеру ад 29 сакавнса 1945 г.

...25 августа. Мы бросаем ручные гранаты в жнлые дома. Дома очень быстро горят. Огонь перебрасывается на другие избы. Красивое зрелище! Люди плачут, а мы смеемся над слезами. Мы сожгли уже таким образом деревень десять.

29 августа. В одной деревне мы схватили первых попавшихся 12 жителей и отвели на кладбище. Заставили их копать себе просторную и глубокую могилу. Славянам нет и не может быть никакой пощады. Проклятая гуманность нам чужда".

Абмяркуйце, азнаёміўшыся з дзённікавымі запісамі нямецкіх салдат, ці магчыма выкананне гісторыяй функцыі прыміраючай памяці? Свой адказ абгрунтуйце.

Тэма 7. Партызанская i падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі!

Вучэбныя заданні

Вызначыць прычыны ўсенароднага характару Руху Супраціўлення і тэрыторы i Беларусi.

Ахарактарызаваць узаемаадносіны савецкіх партызан i мясцовага беларускага насельніцтва.

Раслумачыць матывы дзейнасці прыхільнікаў польскага нацыяналістычнага падполля.

Станаўленне народнага супраціўлення. Гі сторыя не ведае больш шырокага супраціўлення народа агрэсарам, чым барацьба супраць германскіх рабаўнікоў, якая разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Насельніцтва акупіраванай тэрыторыі СССР, у тым ліку i Беларусі, у сваей большасці з недаверам i падазронасцю сустракала агрэсараў. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.

3 першых дзён агрэсіі частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых партыйных, савецкіх i камсамольскіх фукцыянераў, а таксама вайскоуцаў, што трапілі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. У многix населеных пунктах яны ўзніклі стыхійна i пад кіраўніцтвам актывістаў падпольных арганізацый i груп.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, усяляк ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку партызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі. Такая форма барацьбы атрымала назву пасіўнага супраціўлення народа.

Зразумела, адступленне Чырвонай Арміі з тэрыторыі Беларусі, адсутнасць сувязі з цэнтральнымі кіруючымі органамі, складаныя зімовыя умовы, недахоп зброі i боепрыпасаў, медыкаментаў, адмоўна адбіліся на баяздольнасці беларускіх партызан i падпольшчыкаў. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі разгромлены, некаторыя самараспусціліся, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл, іншыя перайшлі на паўлягальнае становішча. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам.

За верасень-снежанъ 1941 г., паводле няпоўных звестак. партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты. 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз "Віцебскія вароты" у тыл былі перапраўлены 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепрыпасаў медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Асабліва хутка павялічваліся рады партызан вясной-летам 1942 г. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чалавек.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 9 верасня
1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) -
рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі,
які дзейнічаў да лістапада 1944 г. Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін,
А.А.Прохараў. БШПР працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага
штаба партызанскага руху на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б
П.К.Панамарэнка. 3 ростам партызанскіх сіл памнажалася і іх баявая
актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя
аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада

пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г.
былі разгромлены 123 нямецка-паліцэйскія гарнізоны, вызвалены 14
раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя
дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў
многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў,
агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналі
захопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў,
узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным
уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км Значна пашырылася
Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад праціўніка 418 населеных
пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў
і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі
пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

Партызанская барацьба вялася ў цесным узаемадзеянні з
патрыятычным падполлем. У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад
акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і
антыфашысцкія органы і арганізацыі. На пачатак 1943 г. ужо існавала густая
сетка падполля. Ужо ў канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі,
Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Лобінскі, Мінскі, Слуцкі
міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у нелегальных умовах змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат.

У Заходніх абласцях Беларусі актыўна дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых членаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці. Арганізатарамі камітэта з'яўляліся Г. М. Картухін, А. I. Іваноў, А. Ф.Манковіч і Б. I. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, Мінску, Магілёве і іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. На тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай станцыі, дзе б не дзейнічалі патрыёты. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падпольшчыкаў. Камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю былая работніца Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі" камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе было каля 40 чалавек. Маладыя пад-польшчыкі правялі 21 дыверсію: вывялі са строю льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, важныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўін-фармбюро і г. д. Варожыя разведслужбы вышукалі патрыётаў. Былі арышта-ваны і закатаваны да смерці Н. А. Азоліна, М. П. Аляксеева, Н. М. Давыдава, Я. Я. Езавітава, маці Ефрасінні Зяньковай - Марфа Аляксандраўна, Ф. Ф. Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Па заданні падпольнага штаба камсамольскай арганізацыі "Асінторфа" Дубровенскага раёна Мікалай Малахавіч, Васіль Агурцоў, Георгій Траццякоў знішчылі на торфараспрацоўках кран, чатыры электраматоры і іншае абсталяванне.

Актыўную барацьбу вялі падпольшчыкі Мінска, падтрымліваючы сувязь з 30 партызанскімі атрадамі Мінскай, Магілёўскай і Баранавіцкай

абласцей, яны пераправілі ў партызаны не меней 2200 ваеннапалонных і каля 6,5 тыс. цывільнага насельніцтва. У жорсткай сутычцы з ворагам беларускія патрыёты неслі вялікія страты. У сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрычніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні падполыіічыкаў.

У жніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след патрыётаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска. Болыдасць арыштаваных загінулі ў канцлагерах, на шыбеніцах і ў душагубках, або расстраляны.

Аднак масавы тэрор і рэпрэсіі не зламалі волю беларускага народа да змагання з германскімі акупантамі. На месца загінуўшых прыходзілі новыя тысячы патрыётаў. Рады партызан і падполыдчыкаў пастаянна пашыраліся, іх барацьба станавілася ўсё больш актыўнай і наносіла захопнікам адчувальныя страты.

1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, Арлом і Курскам паклаў пачатак пераходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя аперацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся болыы чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. Неабходна мець наўвазе, што ў баях з ворагам на працягу 1941 -1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.

Значна ўзмацніліся сілы народных мсціўцаў у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. Асабовы склад партызанскіх сіл павялічыўся ў 3 разы: з 11,1 тыс. да 36,8 тыс.чалавек.

Рост радоў партызан адбываўся ў асноўным за кошт мясцовай моладзі, якія не мелі неабходнай ваеннай падрыхтоўкі, у сувязі з чым востра паўстала пытанне іх ваеннага абучэння. ЦК КП(б)Б і Б1.І..ІП.Р ажыццяўлялі вялікую работу па забеспячэнні партызан неабходнымі кадрамі. У савецкім тыле былі адкрыты школы і пункты па падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчы-каў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў гэтых вучэбных цэнтрах было пад-рыхтавана 529 арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, 265 ка-мандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мінна-пад-рыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-наборшчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў і каля 15 тыс. падрыўнікоў.

Зразумела, што гэтых спецыялістаў было недастаткова, і асноўная
работа ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. У многіх
фарміраваннях былі створаны вучэбныя гурткі, дзе моладзь авалодвала
баявым майстэрствам, у некаторых існавалі вучэбныя роты, узводы,
аддзяленні. Добра была пастаўлена ваенная падрыхтоўка ў Баранавіцкай,
Віцебскай, Гомельскай, Палескай, Магілёўскай, Мінскай і іншых абласцях.
Так, за вясну 1943 г. 138 маладых партызан брыгады імя С. М.

Кароткіна Віцебскай вобласці сталі мінамётчыкамі, 312 - кулямётчыкамі, 37 - гранатамётчыкамі, 50 - санінструктарамі, 15 - падрыўнікамі. За лістапад-снежань 1943 г. у Віцебскай вобласці было падрыхтавана 2635 кулямёт-чыкаў, 2721 падрыўнік, 2041 аўтаматчык, 778 знішчальнікаў танкаў, 632 міна-мётчыкі, 283 снайперы, 312 санінструктараў. Прыкладна так разгортвалася справа падрыхтоўкі кадраў у многіх партызанскіх фарміраваннях Беларусі.

Дзеля ажыццяўлення дыверсій на варожых камунікацыях і аб'ектах, здзяйснення тэрарыстычных актаў, ствараліся групы падрыўнікоў і "паляўнічых". Напрыклад, у Гомельскай вобласці дзейнічала 209 камсамольска-маладзёжных дыверсійных груп, якія аб'ядноўвалі звыш 1300 юнакоў і дзяўчат, у Мінскай вобласці ў 569 групах змагалася 4100 чалавек, 2950 падрыўнікоў налічвалася ў Магілёўскай вобласці, 1180 - у Баранавіцкай, 1080 - у Беластоцкай, 570 - у Брэсцкай.

Баявая падрыхтоўка партызан садзейнічала эфектыўнай барацьбе. Аса-бліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час Курскай бітвы. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШРП аб пачатку "рэйкавай вайны", за перыяд якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецягнікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Сапраўднымі майстрамі падрыўной справы былі Аляксандр Ісачанка, Павел Кажушка, Мікалай Анохін, Васіль Сімоцін, Канстанцін Пармон, Васіль Шутаў, Фёдар Бачыла, Барыс Дзмітрыеў, Філіп Кавалёў, Фёдар Кухараў, Аляксей Лукашэвіч, Фёдар Малышаў, Міхаіл Мармулёў, Пётр Машэраў, Ганна Маслоўская, Уладзімір Парахневіч, Рыгор Такуеў, Мамед-Алі Тапівалдыеў, Тамара Пачакаева, Любоў Крывельская, Вера Адзінец, Паліна Осіна, Ніна Губінская, Аляксандра Гарбунова, Станіслава Войніч і многія іншыя.

Эфектыўныя баі ішлі па разгрому варожых гарнізонаў. За вясну-лета 1943 г. было разгромлена больш за 220 варожых гарнізонаў і апорных пунктаў, а за другі перыяд Вялікай Айчыннай вайны партызаны нанеслі звыш 600 адчувальных удараў па апорных пунктах ворага. У канцы 1943 г. пад кантролем партызан знаходзіліся 108 тыс. кв.км тэрыторыі Беларусі, у тым ліку 37,8 тыс.кв.км былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. Існавалі 20 буйных партызанскіх зон, якія з'яўляліся сапраўднымі фарпостамі савецкай улады. Тут знаходзіліся абласныя, міжраённыя, раённыя камітэты партыі і камсамола, дзейнічалі партыйныя арганізацыі, якія кіравалі наладжваннем гаспадаркі. У некаторых вёсках, кантралюемых партызанамі, функцыі органаў Савецкай улады выконвалі прызначаныя камандаваннем упаўнаважаныя і камянданты. На іх ускладаліся задачы падтрымання неабходнага парадку, забеспячэння добразычлівых адносін паміж партызанамі і мясцовым насельніцтвам.

Аднак здараліся выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва. Так, у паведамленні Магілёўскага падпольнага абкома за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага і радавога саставу мелі месца амаральныя паводзіны, марадзёрства, дэзерцірства, парушэнні партызанскіх абавязкаў. Як сведчаць архіўныя дакументы, партыйныя камітэты, камандаванне партызанскімі фарміраваннямі вяло жорсткую барацьбу з такімі праяўленнямі. Дастаткова сказаць, што за годы вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі было расстраляна 2345 чалавек, у тым ліку: 7 камандзіраў атрадаў, 2 камісары, 12 начальнікаў штабоў, 7 камандзіраў рот, 49 камандзіраў узводаў.

Варта заўважыць, што тайная палявая паліцыя (ГФП) сумесна з органамі германскай разведкі і контрразведкі - абверам і службай бяспекі (СД) засылала значную колькасць сваіх агентаў у партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі і правакацыі, дыскрэдытуючы патрыятычны рух. Згодна з агентурнымі данымі, 30 лістапада 1943 г. у Мінск было накіравана 300 добра падрыхтаваных у Германіі дыверсантаў. 3 іх 150 чалавек павінна было быць заслана ў атрады Мінскай вобласці, астатнія - у іншыя раёны рэспублікі. 3 мэтай дыскрэдытацыі дзейнасці партызан, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь ствараліся добра ўзброеныя і спецыяльна абучаныя невялікія знішчальныя атрады, т. зв. "Яг-каманды". Маскіруючыся пад партызан, яны грабілі, палілі, гвалтавалі, забівалі мясцовых жыхароў, нападалі на невялікія групы партызан. Нагадаем, гэта праблема мала распрацавана ў айчыннай гістарычнай навуцы, таму параджае шмат домыслаў наконт дзейнасці беларускіх партызан.

У абсалютнай болыласці ўзаемаадносіны партызан і мясцовага насель-ніцтва былі надзвычай высакароднымі. Шмат людзей жылі ў парты-занскіх зонах пад аховай партызан: ва Ушацка-Лепельскай зоне – звыш 73 тыс., Клічаўскай - больш 70, у Івянецка-Налібоцкай - каля 60 тыс.
Народныя мсціўцы дапамагалі сялянам сеяць і збіраць ураджай,
партызанскія медыцынскія работнікі лячылі хворых, змагаліся з эпідэміямі.
У партызанскіх зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі ў
Акцябрскім раёне было адкрыта 20 школ. На тэрыторыі зоны дзейнічала
вялікая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы
партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне да вясны
1943 г. былі адрамантаваны і працавалі 7 вадзяных і паравых млынаў, 12
гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрняў. Дзеля патрэб партызан было
пашыта 2970 пар абутку, вялікая колькасць маскіровачных халатаў, зроблена
70 сёдлаў, 1189 пар лыж, 248 саней, 215 вазоў.

Партызанскія зоны з'яўляліся арганізацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускалася 170 падпольных газет, працавала 168 радыёстанцый, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы, урачыста адзначаліся святы.

У зонах былі пабудаваны 41 аэрадром і 83 пляцоўкі для дэсантавання і дастаўкі зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, адпраўкі раненых і хворых у савецкі тыл. За гады вайны партызанам Беларусі было перапраўлена 41 776 він-товак і карабінаў, 18 684 аўтаматаў, 1 383 мінамёты. I 383 процітанкавыя ружжы, 552 953 кг толу, 188 378 гранат, 101 570 боепрыпасаў і сродкаў сувязі.

Польскае нацыяналістычнае падполле. У час вайны ў некаторых раёнах Беларусі пачало дзейнасць польскае нацыяналістычнае падполле, асабліва актывізавалася барацьба пасля арганізацыі Арміі Краёвай. Яны кіраваліся ўказаннямі польскага эміграцыйнага ўрада генерала Сікорскага ў Лондане і ставілі мэтай адраджэнне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Дзейнасць польскага падполля і АК насіла неадназначны характар. Палякі вялі барацьбу з германскімі агрэсарамі, іншы раз узаемадзейнічалі з беларускімі партызанамі па разгрому апорных пунктаў ворага. У адкрытым лісце да камандвання польскіх легіянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі

Вілейскай вобласці, камандзір партызанскай брыгады імя М.Ф.Гастэлы В.А.Манохін адзначаў: "На временно оккупированной немцами территории Советского Союза советские партизаны ведут борьбу против гитлеровских захватчиков, помогая своими действиями Красной Армии.

Славные польские патриоты на территории Польши ведут против немецких захватчиков активную беспощадную войну. Как и советские патриоты, они мстят нашему общему врагу.

Доблестный польский национальный корпус им. Тадеуша Костюшко бок о бок с частямн Красной Армии сражается за дело окончательного разгрома гитлеровской Германии, сражается за родную Польшу. Изны-вающую под гнетом фашистских захватчиков. Они дерутся за Польшу, которую и мы, советские люди, хотят видеть после разгрома гитлеровцев дружественной нам, свободной, сильной, независимой.

Местные польские патриоты понимают, что необходимы общие усилия в борьбе лротив гитлеровских полчищ, что Польша обретет свою самостоятельность только в резулыпате разгрома фаіныстскоіі ГермсппнГ.

Аднак разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам у Лондане (красавік 1943 г.) прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо "Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР", у якім былі сфармуляваны прынцыповыя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх нацыяналістычных атрадаў і груп. Прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з імі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. "Подлольные партнйные центры, лартшанскне отряды, органнзуя н возглавляя борьбу народа, должны развпвать ее на той основе. что западные областн Советской Белорусспн являются неотьемлемой частью Бе-лорусского Советского Соцналнстнческого Государства, неогьемлемой террнторней Союза Советскнх Соцналмстнческнх Республнк.

На этот основной, коренной элемент нашей полнтнкн, нмеюіднй государственный характер, ЦК обраідает особое вннманне в связн с тем что польское правнтельство н наішоналнстнческне польскне реакшюнные кругн, став на позлцню враждебных отг-юшеннй к Советскому Союзу н не прнзнавая нсторнческнх прав белорусского н украннского народов быть обьеднненнымн в свонх нацмональных государствах, выступнлн с захватішческнм, нмперналнстнческнм планом раздела нсконных белорусскнх н украпнскнх земель. Польское правнтельство рассматрнваеіп западные областн Советской Бвлоруссіш ІІ Советской Украыны как часть террыторші Полыіш, ыгнорырует всем ызвесппіый факт про'нсшедшего воссоедыненіія белорусов п \краішцев в свонх нацыональных государствах п выступает за продолженые поліітыкы раздробленш белорусского н укрсптского народов"'.

Нягледзячы на тое, што польскае кіраўніцтва ў Лондане не спяшалася ствараць шырокую сетку партызанскіх атрадаў для барацьбы з германскімі захопнікамі, першыя фарміраванні з ліку палякаў пачалі ўзнікаць ужо ў 1942 г. У 1944 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала да 20 тыс. акаўцаў. У час набліжэння лініі фронту да старой польска-савецкай мяжы (што існавала да 1939 г.) атрады Арміі Краёвай павінны былі прыступіць да рэалізацыі т. зв. плана "Бура", зацверджанага загадам камандуючага АК ад 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася ўзняць паўстанне і захапіць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі Арміі Краёвай у момант адступлення нямецкіх войск.

У той жа час гітлераўцы шукалі любыя магчымасці для актывізацыі мясцовых сіл супраць партызанскага руху. Для гэтай мэты яны выкарысталі зносіны паміж савецкімі партызанскімі атрадамі і Арміяй Краёвай, што знаходзіліся ў стане абвастрэння. Некаторыя злучэнні АК заключалі дагаворы з нямецкім камандаваннем аб супрацоўніцтве ў барацьбе з савецкімі партызанамі. Узамен гітлераўцы абавязаліся пастаўляць ім зброю, амуніцыю, боепрыпасы. Такі дагавор быў заключаны камандаваннем батальена "Стоўбцы", а крыху пазней з камандуючым Наднеманскім злучэннем АК. Адпаведныя дамоўленасці мелі таксама атрады АК, што былі падпарадкаваны каменданту Віленскай акругі АК.

Армія Краёва была афіцыйна распушчана 19 студзеня 1945 г., аднак яе мясцовыя структуры прадаўжалі барацьбу з чырвонаармейцамі і мясцовымі беларускімі жыхарамі амаль да сярэдзіны 50-х гадоў. Так, польскі гісторык Г. Вяліхноўскі піша: " 20 снежня і 2 лютага 1946 г. атрады НЗВ "Бурага" спалілі дзве беларускія вёскі. Пасля падпалу будынкаў акаўскія бандыты расстралялі ўцякаўшых жыхароў. Такім чынам, яны забілі і спалілі жывымі 46 чалавек, сярод якіх было прыкладна 15 падлеткаў ва ўзросце да 10 гадоў. Некалькі дзесяткаў чалавек былі паранены, атрымалі моцныя апёкі. 104 сям'і спаленых вёсак, якія налічвалі 459 чалавек, засталіся без сродкаў існавання".

Тэрарыстычная дзейнасць акаўцаў выклікала занепакоенасць мясцовых органаў улады і дзяржаўнай бяспекі, што вымусіла прымяняць адэкватныя меры, якія былі накіраваны на нейтралізацыю бандыцкіх акцый. Згодна з апублікаванымі данымі, з першага чэрвеня па 1 сакавіка 1947 г. было разгромлена 767 бандыцкіх фарміраванняў АК і арыштавана 13 329 чалавек. Дзейнасць польскіх акаўскіх банд была прыпынена да сярэдзіны 50-х гадоў, калі ўсталяваліся добрасуседскія зносіны з Польскай Народнай Рэспублікай.

Уклад у перамогу над ворагам. На акупіраванай тэрыторыі гераічна змагаліся 374 тыс. партызан, якія амаль на 80% Гяўляліся мясцовымі жыхарамі. На баявым уліку партызан знаходзіліся каля 400 тыс. чалавек рэзерву. Мужную барацьбу вялі 80 тыс. падпольшчыкаў. Большую частку беларускіх патрыётаў складалі юнакі і дзяўчаты. Моладзь да 26-гадовага ўзросту складала звыш 54% беларускіх партызан. Прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў удзельнічалі ў барацьбе з акупантамі. На абарону Радзімы актыўна выступалі настаўнікі і навучэнцы. У партызанскім руху ўдзельнічала 71 75 настаўнікаў і 34342 навучэнцы, з якіх каля 5000 з'яўляліся піянерамі.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі і паранілі каля 500 тыс. гітлераўцаў і іх прыслужнікаў, разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў, знішчылі 18700 аўтамабіляў, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 шашэйных мастоў, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, 7,3 тыс. кіламетраў сувязі. Яны збілі ў паветры і вывялі са строю на аэрадромах 305 самалетаў, 1355 танкаў і бронемашын, 438 гармат; знішчылі 939 складоў. Партызаны захапілі багатыя трафеі: 363 гарматы і мінамёты, 1874 кулямёты, каля 21 тыс. вінтовак і аўтаматаў.

За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамІ і медалямі, 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У барацьбе з ворагам загінула 44791 партызан, велізарныя страты па-несла падполле. Напрыклад, з 1500 падполынчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў 1941 - 1944 гг. дзейнічала 10 абкомаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі. Актыўна дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый. У заходніх абласцях актыўна працавалі 2 абласныя, 3 міжраённыя, 4 гарадскія, 27 раённых і 355 маладзёжных антыфашысцкіх арганізацый.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.)