|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Тэма 4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайныВучэбныя задачы. Вызначыць крыніцы ўмацавання ваенна-эканамічнага патэнцыялу СССР, у т. л. на ўз'яднанай з БССР тэрыторыі. Ахарактарызаваць асаблівасці і маральна-палітычнан атмас^^еры ў СССР і БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы партынных, савемкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У планах эканамічнага развіцця СССР прадугледжвалася асваенне ўсходніх раёнаў краіны, стварэнне новых прамысловых цэнтраў. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, болыпая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыіі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва СССР імкнулася фарсіраваннымі тэмпамі развіваць цяжкую індустрыю. На яе долю прыходзілася звыш 30% усіх капіталаўкладанняў, гэта дазволіла стварыць трывалую матэрыяльную базу для абароннай прамысловасці. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі. У кароткі тэрмін былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, створаны новы вугальны басейн у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу. Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскум паўвостраве, Паўдневым Урале і ў Запаляр'і, алюміневы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзяплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некатарым матэрыялам поўнасцю адказацца ад іх увозу з-за мяжы. У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі скачок у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. 3 1928 г. па 1940 г. уключна, нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7, здабыча вуглю - у 4,7, выплаўка сталі павя-лічылася больш чым у 4, нафты - у 2,7, вытворчасць машынабудавання -у 20 разоў. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдаткавана 23 мільярды рублёў, то ў 1940 г. - амаль 57 мільярдаў, што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту. Разам з тым, у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за тры гады трэцяй пяцігодкі (1938 — 1940) вырасла на 53%, а прадукцыі машынабудавання — на 76%, выплаўка сталі і чугуну за гэты час узрасла толькі на 3%. Такая дыспрапорцыя адмаўна адбівалася на развіцці абарончай прамысловасці.. Ствараючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўмацоўваць дысцыпліну на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загаду Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. усе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Вялікая ўвага надавалася накапленню дзяржаўных рэсурсаў і мабілізацыйных запасаў. 3 1940 г. па чэрвень 1941 г. іх аб'ёмы ўзраслі амаль што ў двая. Сваралася сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў (школы фабрычна-заводскага навучання і рамесныя вучылішчы). Спецыяльныя навучальныя ўстановы штогод рыхтавалі да 1 млн. маладых рабочых. Яны складалі дзяржаўны> рэзерв працоўнай сілы. Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў. Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу ўдзяляла ўмацаванню Узброенных Сіл. Значнымі крокамі у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 гада да 19 годоў. Значна пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Праведзеная работа дазволіла за два перадваенныя гады павялічыць армію ў 3,5 разы, яе колькасць дасягнула 5,3 млн. чалавек. Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флота. Уперадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флота. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі. Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флота. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструіраваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Да 22 чэрвеня 1941 г. на ўзбраенні паветраных сіл было толькі 593 знішчальнікі і бамбардыроўшчыкі новых тыпаў, а ў танкавых войсках мелася 594 танкі КВ і 1 225 танкаў Т-34. Хоць да пачатку 1941 г. вытворчасць самалетаў і танкаў павялічылася ў параўнанні з 1937 г. у 2 разы, а гармат і вінтовак - больш чым у 2,5 разы, абарончая прамысловасць не забяспечвала патрэбы Чырвонай Арміі ў навай тэхніцы і ўзбраенні. Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброі. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалеты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. 3 вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў КВ і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на боездольнасць Чырвонай Арміі ў трагічнум 1941г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенню арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г. Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і ўзбраення толькі пачыналі паступаць на узбраенне. Як бачна краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці. Вялікая работа па ўмацаванню заходніх рубяжоў праводзілася ў Бела-русі, Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыцяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва кіруючы склад, абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі значную увагу ўдзялялі інжынернаму абсталяванню заходняй мяжы, асабліва Беластоцкага выступу. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны (УР): Гродненскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны УР меў працягласць ад 80 да 180 кіламетраў і глыбіню абароны ад 3 да 8 кіламетраў. Аднак, да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, з запланаваных 1 174, ці' толькі 38,4%. Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі. За два перадваенныя гады колькасць савецкіх узброенных сіл павялічыліся ў тры разы і дасягнула 5,3 млн чал. Умацаванню абароны краіны садзейнічаў шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў: прыняцце 1 верасня 1940 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці, перавод Чырвонай Арміі на кадравую сістэму камплектацыі, зніжэнне прызыўнога ўзросту з 21 гадоў да 19 год, пашырэнне сеткі ваенных навучальных устаноў. Магутнай групоўцы германскіх узброенных сіл, якія былі сканцэн-траваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваныя для нападу супраць-стаялі Паўночны флот, вайска Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, вайска Прыбалтыйскай, Беларускай, Кіеўскай асобных Адескай акруг і Чарнаморскі флот. 3 пачаткам вайны кіраванне кожнай акругі (акрамя Адескай) павінна было быць пераарганізавана ў кіраванне фронтам. У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у вайсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася пераброска войск бліжэй да мяжы з унутраных акруг. Увогуле ў заходніх прыгранічных акругах перад самай вайной налічвалася 170 дывізій — стралковых, кавалерыйскіх, танкавых і механізаваных - і 2 стралковыя брыгады. Вайска гэтых акруг складалі больш паловы колькасці ўсёй Чырвонай Арміі (каля 54%). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак рэальныя магчымасці нашых войск не адпавядалі колькасці дывізій. Большасць дывізій утрымлівалася па скарочаным штатам мірнага часу. Асабліва дрэнна былі ўкамплектаваны танкавыя дывізіі, якія знаходзіліся ў стадыі фарміравання. Усе войскі былі разгрупаваны на вялікай тэрыторыІ: да 4,5 тыс. км. па фронту і на 400 км. у глыбіню. Бліжэй за ўсіх каля дзяржаўнай мяжы знаходзіліся войскавыя злучэнні першага эшалону ваенных акруг, якія налічвалі 56 дывізій і 2 брыгады. Але яны былі разгрупаваны на глыбіню да 50 км. Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км., а злучэнні рэзэрва - на 150 - 400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзэрваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных прыпасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння. У другой палове мая 1940 г. ХУШ з'езд КП(б)Б падвёў вынікі развіцця рэспублікі ў гады другой пяцігодкі і акрэсліў планы эканамічнага развіцця на трэццюю пяцігодку. Улічваючы сусветную напруджанасць, апаснасць развязвання вайны, з'езд палічыў неабходным узмацняць абароназдольнасць заходніх межаў краіны, актывізаваць ваенна-патрыятычнае выхаванне працоўных. Сітуацыя на мяжы з Германіяй. Новая граніца пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71% штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45%. 3 6 механізіраваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыы былі машыны ўстарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі. Разам з тым узброенныя сілы, у тым ліку і тая іх-" частка, якая дыслыцыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. Агульны лік афіцэраў з вышэйшай адукацыяй паменшыўся ў два разы. Гэта адмоўна адбілася на стане асабовага саставу часцей і падраздзяленняў. Суадносіны ваенных сіл СССР і Германіі складваліся не на карысць СССР. У паласе ЗахАВА, тэрыторыя якой прыпадала на Беларусь, немцы сканцэнтравалі 40 дывізій, якія налічвалі 820 тыс. чалавек, 10763 гармат і мінамётаў, 810 танкаў і 1677 самалётаў. Гэта былі добра падрыхтаваныя і поўнасцю ўкамплектаваныя сілы, якія мелі вопыт сучаснай вайны і былі аснашчаны навейшай тэхнікай. Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывон сіле, яе рухомасці і на асобных напрамках - у артылерыі, а таксама ў разведвальнай інфармацыі. Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Д.Р.Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімоўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек. У войсках было 1 0087 гармат і мінамётаў, 2 201 танкаў (у асноўным устарэлых узораў) і 1 685 самалётаў (таксама ўстарэлых узораў). Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР. Ваенна-палітычныя намаганні кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. значна ўзмацнілі краіну. Ва ўмовах нарастання пагрозы вайны былі праведзены дадатковыя мерапрыемствы для паляпшэння арганізацыі вытворчасці, умацавання эканамічнай і ваеннай магутнасці краіны. IX пленум ВЦСПС заклікаў усіх працоўных краіны перайсці на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізаваць барацьбу за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці. Колькасць працоўных і служачых у народнай гаспадаркі БССР павялічылася з 645 тыс. у 1937 г. да 1 136 тыс. да пачатку 1941 г. У перадваенныя гады карэнным чынам змянілася спецыялізацыя прамысловага комплексу Беларусі. Значна павялічыўся ўдзельны аб'ём металапрацоўкі, з'явіліся новыя галіны. У рэспубліцы шырокім фронтам вялося прамысловае будаўніцтва. Удасканальвалася тэхналогія вытворчасці электрастанцыя ў Мазыры, другая чарга БелДРЭС, кансервавы завод у Рагачове. Ажыццяў-лялася рэканструкцыя машынабудаўнічых заводаў, прадпрыемстваў хіміч-най, дрэваапрацоўчай, тэкстыльнай, харчовай прамысловасці. Была праве-дзена карэнная рэканструкцыя машына-і станка-будаўнічых заводаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Оршы. Інтэнсіўна развіваліся галіны прамысловасці, якія працавалі на мясцовай сыравіне: мэблевая, тэкстыльная, абутковая, кандытарская, макаронная, мяса-малочная, кансервавая. За гады пяцігодак гарбарна-абутковая і тэкстыльная вытворчасці павялічыліся амаль у 17 разоў. Уздым культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа, развіццё са-цыялістычнага спаборніцтва, укараненне новай тэхнікі забяспечылі рост прадукцыйнасці працы. За тры гады пяцігодкі аб'ём прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы павялічыўся на 22%. За гады трох перадваенных пяцігодак Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-калгасную рэспубліку. Былі створаны новыя галіны буйной прамысловасці: торфаздабыўная, станкабудаўнічая, сельскагаспадарчага машынабудавання, цэментная, хімічная, ільноапрацоўчая, трыкатажная, кансервавая. Умацавалася энергетычная база. Прамысловасць усходніх абласцей БССР (Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Палеская) у 1940 г. выпусціла прадукцыі на 2348 млн. руб. (у цэнах 1926-1927 г.), амаль у 20 разоў перавысіла ўзровень 1913 г. У цэлым па СССР прамысловая вытворчасць павялічылася за гэты час у 7,7 раза. У 30-я гады разгарнулася рэканструкцыя гарадоў і рабочых пасёлкаў. У буйнейшыя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, узрасла прымысловая значнасць Баранавіч, Бабруйска, Барысава, Брэста, Гродна, Пінска. Ужо да пачатку 1941 г. у рэспубліцы было 65 гарадоў, у Мінску, Віцебску, Гомелі пражывала больш чым па 100 тыс. жыхароў. У гарадах, раённых цэнтрах і рабочых пасёлках з разгортвалася жыльёвае будаўніцтва. Да 1941 г. гарадскі жыллёвы фонд складаў каля 10 млн. квадратных метраў. Дзяржаўнымі, каператыўнымі прадпрыемствамі і насельніцтвам было пабудавана і ўведзена больш за 580 тыс. квадратных метраў жыльёвай плошчы. На аснове росту прамысловасці і сельскай гаспадаркі павышалась і матэрыяльнае становішча працоўных. Сярэднегадавая заработная плата працоўнага ў перадваенныя гады павялічылася на 33,6%. Расходы на выплату пенсій ў 1940 г. у адрозненні ад 1937 г. узраслі ў 3 разы. Адным з накірункаў, якое не толькі акрэслівала эканамічнае развіццё рэспублікі, але і мела важную ваенна-стратэгічную значнасць, з'яўлялася транспартная сітэма, дзе ў перадваенныя гады было занята 142 тыс. рабочых і служачых. Значная ўвага надзялялася ўдасканаленню работы чыгуначнай транспартный сітэмы. Напярэдадні вайны некаторае развіццё атрымаў аўтамабільны транспарт. Даўжыня аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём, у перадваенныя гады складала ў Беларусі 11,2 тыс. кіламетраў. Аўтамабільны парк рэспублікі налічваў у 1940 г. больш за 20 тыс. машын. Да пачатку трэцяй пяцігодкі калектывізацыя ў Беларускай ССР была ў асноўным завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючым. Значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў, павысіўся ўзровень механізацыі сельскагападарчых работ, павялічыліся аб'ём валавой прадукцыі збожжавых і тэхнічных культур, а таксама пагалоўе жывёлы. Аднак у сельскай гаспадарцы ўсе яшчэ назіраліся нізкая ўраджайнасць, адставанне жывёлагадоулі, недахоп механізатараў і калгасных кадраў масавых спецыяльнасцей, слабае выкары-станне сельскагаспадарчых машын. Адной з галоўных задач, пастаўленых трэцім пяцігадовым планам у галіне сельскай гаспадаркі, з'яўлялася аргані-зацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў. У вырашэнні яе важная роля адводзілася далейшаму ўмацаванню матэрыяльна-тэхшчнай базы, механіза-цыі сельска-гаспадарчай вытворчасці. Планавалася значна павялічыць колькасць машынна-трактарных станцый, забяспечыць іх новай тэхнікай. Такім чынам, на аснове арганізацыйна-гаспадарчага ўмацавання калгасаў і саўгасаў умацоўваўся сацыялістычны сектар сельскай гаспадаркі, павышалася культура земляробства, павялічвалася вытворчасть сельскагаспадарчай прадукцыі. Адбываліся далейшыя змены ў быце і свядомасці працаўнікоў вёскі. Стан адукацыі, культуры, ідэалагічнай работы ў БССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Развіццё адукацыі і навукі, падрыхтоўка прафесійных кадраў дазволілі беларускаму народу паспяхова рашаць задачы эканамічнага развіцця. Напярэдадні вайны намаганнямі беларускага народа была створана наладжаная сістэма адукацыі. Значная ўвага ўдзялялася развіццю сеткі дашкольных устаноў. У канцы 30-х гг. БССР выйшла на чацвёртае месца ў СССР па колькасці ахопленых такімі ўстановамі дзяцей. Дзейнічалі тры тыпы агульнаадукацыйных школ: пачатковая - 4 гады, няпоўная сярэдняя - 7 гадоў і сярэдняя - 10 гадоў навучання. У 1940/41 навучальным годзе ў БССР працавалі 12294 агульна-адукацыйныя школы (у тым ліку 450 школ для працоўнан і вясковай моладзі, а таксама для дарослых). Іх наведвала 1731,1 тыс. вучняў (у тым ліку 45,6 тыс. чалавек з ліку працоўнай і вясковай моладзі, а таксама дарослых). Заня-ткі ў школах праводзілі 56,9 тыс. настаўнікаў (у тым ліку 1,3 тыс. педагогаў давалі ўрокі для працоўнай і вясковай моладзі, а таксама для дарослых). Акрамя шырокай сеткі школьных навучальных устаноў, на тэрыторыі БССР мелася 116 пазашкольных дзіцячых устаноў: 47 станцый юных тэхнікаў і натуралістаў, 17 палацаў піянераў і дамоў мастацкага выхавання, 10 дзіцячых спартыўных і 17 музычных школ і г. д. У перыяд летніх канікул піянерскія лагеры прымалі 35500, а школьныя пляцоўкі 18700 дзяцей. Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і кантролем партыйных і дзяржаўных органаў. Значная частка падрастаючага пакалення была аб'яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арагнізацыі, якія адыгрывалі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. наліцвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб'ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей. Важную ролю ў м'ал'адзёжным асяроддзі адыгрываў камсамол Беларусі, рады якога пастаянна папаўняліся новымі членамі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб'ядноўваў 118 тыс. чалавек, то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў яго шэрагах знаходзілася 264 621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15 791 пярвічнай арганізацыі, якія дзейнічалі на прамысловых прадпрыемствах, калгасах і саўгасах, навучальных установах. Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы, як у асяродзі саюзнай, так і несаюзнай моладзі. Па сутнасці ЛКСМБ з'яўляўся важнейшым інстытутам, які праводзіў палітычныя ідэі партыі. Была створана сістэма палітнавучання моладзі. Ужо ў 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. 3 гэтай жа мэтай праводзіліся шматлікія канферэнцыі, семінары, цыклы лекцый, дыспуты. Пры Цэнтральным Камітэце і абкомах камсамола былі створаны ўнештатныя лектарскія групы, мэтай якіх была прапаганды марксісцка-ленінскай тэорыі сярод моладзі. Толькі з красавіка 1939 г. па жнівень 1940 г. камсамольскія лектары прачыталі для юнакоў і дзяўчат 1560 лекцый. У адказ на патрабаванні народнай гаспадаркі краіны ў 1940 г. пачалі стварацца навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых. Паводле загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 кастрычніка 1940г., былі ўстаноўлены тры тыпы прафесійна-тэхнічных устаноў -рамесныя вучылішчы, чыгуначныя вучылішчы і школы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН). У 1940/41 навучальным годзе ў Беларусі было 40 такіх школ (у іх займаліся 22 тыс. чалавек), а таксама 15 рамесных і 6 чыгуначных вучылішч. Навучэнцы ФЗН знаходзіліся на поўным дзяржаўным забеспя-чэнні. Пашыралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1940/41 навучальным годзе дзейнічала 128 тэхнікумаў і вучылішч. Разам з пашырэннем прафесійна-тэхнічнай і спецыяльнай адукацыі да пачатку вайны ў Беларусі была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Ужо ў 1940 г. працавала 25 ВНУ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі дзейнічалі 4 педінстытуты і 9 настаўніцкіх інстытутаў, якія рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў для 7-гадовай і сярэдняй школы. Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў і Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў і 4172 масавых бібліятэк. Болып чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экзэмпляраў. Перадваенныя гады сталі часам паспяховых творчых пошукаў і здзяйсненняў для беларускай літаратуры. У гэты перыяд яна абагацілася новымі мастацкімі творамі Я. Купалы, Я. Коласа,.К. Крапівы, М. Лынькова, К. Чорнага, П. Броўкі, П. Глебкі, А. Куляшова, П. Панчанкі. 1938 — 1940 гады адзначаны новымі творамі беларускай паэзіі. У гэты час выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я. Купалы «Ад сэрца», П. Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П. Глебкі «Над Бярозай-ракон», М. Клімковіча «Кацярына Жарнасек». У цыкле вершаў «Юнацкае святло» і зборніку «Мы жывём на граніцы» выявіўся паэтычны талент А. Куляшова. Беларускі тэатр у 1938—1941 гг. дасягнуў новых творчых поспехаў. Болып багатым, разнастайным стаў яго рэпертуар. У 1938 г. калектыў Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра паставіў п'есу К. Крапівы «Парты-заны». Аглядам творчых дасягненняў работнікаў мастацтва рэспублікі стала дэк'ада беларускага мастацтва, якая адбылася ў Маскве ў і 1940 г. За вы-датныя поспехі ў развіцці мастацтва Бсларускі дзяржаўны тэатр оперы і ба-лета быў узнагароджаны ордэнам Леніна, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і Беларуская дзяржаўная філармонія ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |