|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Суадносіны войск Фінляндыі і СССР
Пачатак савецка-фінскай вайны прыкаваў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. У сродках масавай інфармацыі была разгорнута буйнамаштабная антысавецкая кампанія, у якой актыўна эксплутавалася ідэя небяспекі "сусветнай камуністычнай рэвалюцыі". Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі "маральнае эмбарга" на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. Антысавецкая кампанія значна ўзмацнілася, а англійскі ваенны кабінет разгледзеў нават 7 лютага 1940 г. мерапрыемствы па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў. Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі па-спяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая "лінія Манер-гейма", а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора. Людскія і матэрыяльныя страты Фінляндыі і СССР
Негледзячы на перамогу, вайна з Фінляндыяй не прынесла славы Савец-каму Саюзу, больш таго, няўдачы савецкіх войск у вайне, падарвалі ў еўра-пейскай грамадскасці думку аб боездольнасці арміі СССР, хоць і садзейнічалі зрыву планаў адпраўкі ў Фінляндыю англійскіх і французскіх войск Як бачна, сацыяльна-палітычныя працэсы ў заходніх рэгіёнах СССР у перадваенныя гады цяжка назваць адназначнымі. Разам з тым, дзякуючы намаганням кіруючых колаў СССР у 1939 - 1940 гг. адбылося значнае ўзмацнне краіны. Больш чым на 20 млн. чалавек павялічылася колькасць насельніцтва Савецкага Саюза, на 400 тыс. кв. км. пашырылася яго тэрыторыя. У складзе Савецкага Саюза заходнія вобласці Украіны і Беларусі ўключыліся ў агульнасаюзны працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам пераўтварэнняў, праведзенных тут у канцы 1939 -першай палове 1940 г., быў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Абапіраючыся на эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял усёй краіны, заходнія рэгіёны пасля ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.002 сек.) |