АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны

Читайте также:
  1. Альфа-спираль-между NH группой 1 аминокислоты и СО другой
  2. Быть социальным посредником – значит объяснять взгляды и интересы одной стороны другой.
  3. Глава V. Назначение пенсии, перерасчет ее размера и перевод с одного вида пенсии на другой, индексация, выплата и доставка пенсий
  4. ДРУГОЙ МЕТОД: «РАБОТА»
  5. Другой паловы XVI – XVIІ ст. як крыніца па гісторыі Беларусі
  6. Другой реальный путь обезвреживания галитовых отходов, но также требующий дополнительных расходов, – это их закачка в выработанные шахты, откуда они и были добыты.
  7. Другой техники ________
  8. Если плоскость проходит через перпендикуляр к другой плоскости, то она перпендикулярна этой плоскости.
  9. Заем в банке или у другой фирмы
  10. Змеевик, по которому движется один теплоноситель, погружен в другой теплоноситель, находящийся в корпусе.
  11. Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  12. Как и любой другой вид психологического консультирования,

Вялікая Айчынная вайна савецкага народа

(у кантэксце Другой сусветнай вайны)

 

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

Пад рэдакцыяй прафесара А.А. Кавалені і прафесара М.С. Сташкевіча

Мінск 2004

ЗМЕСТ

Ад аўтараў Уводзіны

Раздзел I. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны

Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі

Тэма 3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы

Тэма 4. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Раздзел II. Барацьба савецкага народа супраць германскай агрэсіі

Тэма 5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

Тэма 6. Акупацыйны рэжым

Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на акупіраванай тэрьп'орыі Беларусі

Раздзел Ш. Разгром фашысцкага блока. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

Тэма 8. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта

Тэма 9. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

Тэма 10. Савецкі тыл у гады вайны

Тэма 11. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

Памяць аб вайне.

Ад аўтараў

У шматвяковай гісторыі Беларусі яе землі неаднойчы станавілася арэнай узброенага процістаяння. Сотні вялікіх і малых войнаў апалілі шматпакутную нашу Бацькаўшчыну, прынеслі безліч людскіх страт, разбурэнне і гора. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, найбольш кровапралітных за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі.

Патрыятычныя пачуцці сталі маральна-псіхалагічным фундаментам паводзін беларускага народа ва ўмовах ваенных выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю. Народы Беларусі ўнеслі значны ўклад у разгром германскіх агрэсараў. Звыш 1,3 млн байцоў змагаліся ў радах Чырвонай Арміі, 374 тыс. чалавек удзельнічала ў партызанскім руху, 70 тыс. чалавек вялі барацьбу ў падполлі, амаль 400 тыс. жыхароў Беларусі складалі партызанскія рэзервы, некалькі тысяч ураджэнцаў Беларусі змагаліся ў радах ерапейскага руху Супраціўлення. У першых радах мужных патрыётаў ішла моладзь. Амаль 60% беларускіх партызан былі да 30-годовага ўзросту, звыш 20 тыс. юнакоў і дзяўчат удзельнічалі ў патрыятычным падполлі. Гэта быў велізарны, навядомы раней у гісторыі патрятычны ўздым народа супраць захопнікаў. Шматнацыянальнае насельніцтва Беларусі праявіла бясконцую мужнасць, самаадданасць, вернасць сацыялістычным ідэалам і нават самаахвярнасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны.

У вучэбным дапаможніку асэнсоўваюцца супярэчлівыя міждзяржаўныя адносіны напярэдадні і ў пачатку вайны, паказваецца іх уплыў на фарміраванне тэрытарыяльна-дзяржаўнай цэласнасці Беларусі, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні, што адбыліся ў заходніх абласцях рэспублікі ў перадваенныя гады. Вучэбная інфармацыя ў дапаможніку асвятляе гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, жыццё насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, уклад прадстаўнікоў шматнацыянальнага беларускага народа ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уплыў ваенных падзей на лёсы народаў Еўропы і Савецкага Саюза. Шмат увагі ўдзелена раскрыццю сутнасці партызанскага руху, узаемадзеяння партызан і войск Чырвонай Арміі, іх сувязі з мясцовым насельніцтвам. Значная частка матэрыялаў дапможніка прысвечана паказу ролі моладзі ў ваенна-палітычным жыцці акупіраванай Беларусі, дзейнасці камсамольска-маладзёжнага падполля, барацьбе юнакоў і дзяўчат у радах партызан, а таксама заснаванню прагерманскіх саюзаў моладзі. На старонках дапаможніка асвятляецца сутнасць акупацыйнай палітыкі, дзейнасць беларускіх калабарацыянісцкіх сіл, Арміі Краёвай, прыводзяцца цікавыя малавядомыя факты, якія даюць больш поўнае ўяўленне аб злачынным характары паводзін германскіх агрэсараў, велізарных людскіх і матэрыяльных стратах, якія панесла наша краіна.

Сёння намаганні, накіраваныя на захаванне міру і бяспекі павінны ўлічваць урокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Нягледзячы на тое, што ў апошні час адбываецца збліжэнне краін і народаў, сітуацыя ў свеце застаецца складанай, чалавецтва не пазбаўлена ад выпадковасці пачатку новай сусветнай вайны. Сучасная сістэма падтрымання міждзяржаўных адносін не дае гарантыі бяспечнага прагрэсіўнага развіцця. Зварот да мінулага вопыту, яго трагічных старонак уяўляецца справай неабходнай для таго, каб забяспечыць мірнае суіснаванне чалавечай цывілізацыі ва ўмовах сучасных шматлікіх сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных супярэчнасцей.

Змест вучэбнага дапаможніка ўлічвае навейшыя дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі з улікам выяўленых невядомых раней архіўных дакументаў і матэрыялаў. Айчынная гісторыя прадстаўляецца ў кантэксце сусветнай з выкарыстаннем сучасных метадалагічных падыходаў, звязаных з асвятленнем вайны як з'явы ў жыцці чалавецтва і накіраваных на рэалізацыю прыміраючай функцыі гісторыі. Разгляд ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі ажыццяўляецца на фоне развіцця падзей на савецка-германскім фронце, а таксама ў краінах Еўропы.

Кожны з раздзелаў пачынаецца агульнай характарыстыкай вывучаемага перыяду, у якой прадстаўлены заканамернасці і асаблівасці развіцця грамадства, у т.л. беларускага этнасу ў складаных геапалітычных умовах 1939-1945 гг. Кожная з тэм на пачатку мае шэраг рознаўзроўневых па складанасці вучэбных задач, якія трэба выканаць у выніку азнаямлення з вучэбнай інфармацыяй і яе аналізу. Вывучэнне кожнай з тэм заканчваецца працай з гістарычнай інфармацыяй. Пры пошуку адказаў на пытанні дадзенай рубрыкі рэкамендуецца выкарыстаць ключавыя словы, якія абазначаны ў тэксце тэмы курсівам. Напрыканцы кожнай з тэм таксама размяшчаюцца гістарычныя дакументы, да якіх сфармуляваны разныя па сваёй складанасці пытанні.

Уводзіны

Другая сусветная вайна была найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў. Падзеі на яе франтах былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Комплекснае вывучэнне разгортвання ваенных падзей, разуменне іх узаемаўплывовасці і ўздзеяння на лёс народаў Еўропы і на жыццядзейнасць народаў СССР, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа - важнейшая задача факультатыва.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, навуковае асэнсаванне падзей 1939 - 1945 гг. прадаўжаецца. У апошняе дзесяцігоддзе выяўлена вялікая колькасць, раней невядомых архіўных дакументаў, што прывяло да перагляду бясспрэчных, здавалася б, высноў. Нават праз 60 гадоў пасля гераічнай Перамогі многае застаецца яшчэ не да канца ясным. Да апошняга часу не знікаюць спрэчкі і навуковыя дыскусіі, асабліва наконт пачатковага перыяду вайны - найболыл складанага і яшчэ ў многім загадкавага. Узнікаюць пытанні: Якія прычыны прывялі да трагедыі 1941 г.? Якія урокі неабходна вынесці? Якія агульныя страты панёс Савецкі Саюз у вайне?

Наркамат абароны СССР у 1945 г. парушыў маральна-этычную традыцыю цывілізаваных народаў, якая патрабавала апублікавання паімённых спісаў загінушшых і трапіўшых у палон пасля заканчэння вайны. Пасля Першай сусветнай вайны такія зветкі былі апублікаваныя.

Афіцыйныя звесткі аб колькасці грамадзян Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайне, пастаянна мяняліся. У 50-х гг. прыводзілася лічба 7 млн. чалавек, у 60-х гг. была названа лічба 20 млн., у канцы 80-х гг. сказана аб 27 млн. Аднак у друку можна сустрэць і 40 млн., і нават 100 млн., якія проста не адпавядаюць здароваму сэнсу і прыводзяцца дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт.

Дзеля справядлівасці адзначым, што ў асвятленні і ацэнках вайны прысутнічае падтасоўка і падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітыч-ныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на і

празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа, то ў апошні час, вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных ацэнках, празмерным падкрэсліваннем промахаў, пралікаў і недахопаў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У шэрагу прац, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае гераічная барацьба савецкага народа, перабольшваецца ўклад саюзнікаў. Асабліва прыкра тое, што ўклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады Савецкаму Саюзу прыпісваецца адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых вымыслаў.

Абвінавачанне Савецкага Саюза ў падрыхтоўцы нападу на Германію гучалі неаднойчы з вуснаў Гітлера. У першыню аб гэтым было заяўлена германскім паслом ў СССР Шуленбургам, якую ён афіцыйна зрабіў савецкаму ураду, а таксама і ў мемарандуме, які быў уручаны савецкаму паслу у Берліне, адразу пасля пачатку германскай агрэсіі ў 1941 г. Выхад у пачатку 90-х гг. кнігі В. Суворава (В. Рэзуна) "Ледокол" значна актывізаваў абмеркаванне праблемы. З'явілася немала прыхільнікаў яго канцэпцыі. Аднак, у шматлікіх працах даказана безпадстаўнасць, ідэалагічны заказ і правакацыйны характар гэтай кампаніі. Неабходна падкрэсліць, што такія аднабаковыя падыходы з'яўляюцца не навуковымі, супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызма. Акцэнт толькі на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых, не дазваляе ўбачыць усёй шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х - першай палове 40-х гг. Важнейшая задача гістарычнай навукі - праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найболыы складаных, пераломных старонак, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс усяго сусветнага грамадства.

Кароткая гістарыяграфія праблемы. За пасляваенны перыяд сусветная і айчынная гістарыяграфія назапасіла велізарны пласт навуковых даследаванняў, якія прысвечаны разгляду ваенных падзей. Тысячы зборнікаў-артыкулаў, навуковых манаграфій, навукова-папулярных мемуараў, літаратура былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў з'явілася на кніжных паліцах заходніх краін. У далейшым гэта дазволіла отварыць буйныя абагульняючыя працы. Так, англійскія гісторыкі падрыхтавалі 66 тамоў, у ЗША выдаецца 99, у Японіі 100-томная гісторыя Другой сусветнай вайны. Шмат прац напісана ў Францыі, Бельгіі і, асабліва, у Германіі.

У даследаваннях заходніх гісторыкаў з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый асвятляецца развіццё ваенных падзей. Амерыканскія, англійскія, французскія даследчыкі імкнуцца паказаць уклад іх дзяржаў у разгром нацысцкай Германіі і Японіі. Прычым, празмерна перабольшваецца роль Другога фронта і недаацэньваецца ўклад Чырвонай Арміі, на якую прыйшоўся найбольшы цяжар баявых аперацый па разгрому германскага вермахта.

Значны ўклад у распрацоўку праблемы ўнеслі савецкія даследчыкі. За пасляваенныя гады выдадзена 6-томная Нсторня Велнкой Отечественной войны Советского Союза. 1941 - 1945. М., 1960 - 1965; йсторня Второй мнровой войны. 1939 - 1945. М., 1973 - 1982. Т. 1 - 12. Разгляду ваенных падзей прысвечаны некаторыя тамы фундаментальных даследаванняў. Напрыклад, Нсторня СССР с древннх времен до нашнх дней. Т. 10. М., 1973, йсторня Коммуннстнческой партнн Советского Союза. Т. 5. Кн. 1. М., 1970.

Навукоўцы падрыхтавалі вялікую колькасць манаграфій і артыкулаў. Свет убачылі тысячы мемуараў военачальнікаў, партыйных і савецкіх дзеячаў, удзельнікаў і арганізатараў партызанскай і падпольнай барацьбы. Сярод іх работы І.В. Сталіна, Г.К. Жукава, П.К. Панамарэнкі, К.Т. Мазурава, М.І. Макарава, А.Ф. Юдзенкова, Д.З. Мурыева, А.М. Бычкова, Г.Д. Камкова і многіх іншых.

Вялікая заслуга ў распрацоўцы праблемы належыць беларускім гісторыкам. У 1975 г. выйшла першая фундаментальная праца, якая заняла большую частку 4 тома "Гісторыя Беларускай СССР". Навуковае абагульненне вопыту барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена ў 3-томным выданні "Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашнстскихзахватчиков в годы Великой Отечественной.войны" Мн., 1983 - 1985. У ім падсумаваны напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі, якія былі зроблены да 1985 г. У даследаванні асвятляецца развіццё ваенных падзей з першыхдзён вайны і да поўнага выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі.

Значную навуковую каштоўнасць маюць выдадзеныя ў рэспубліцы зборнікі архіўных дакументаў: Преступлення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн. 1941 - 1944. Мн., 1965; Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944). Мн., 1952; Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944):

Документы н матерналы. ТЛ — 3. Мн., 1967, 1973, 1982; Комсомол Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны. Документы матерналы. Мн., 1988. У гэтых выданнях сканцэнтравана значная колькасць арыгінальных архіўных дакументальных матэрыялаў, якія даюць яскравае ўяўленне аб падзеях, што адбываліся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі: удзел беларускіх людзей у барацьбе супраць захопнікаў; рабаванне акупантамі маемасці і матэрыяльных каштоўнасцей; масавае насілле і знішчэнне беларускага насельніцтва; дзейнасць калабарацыяністаў; баявыя аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі.

Безумоўную навуковую цікавасць выклікаюць даведнікі, што выйшлі ў рэспубліцы: Подпольные партнйные органы Компартнн Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1975; Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1976.; Партнзанскне формнровання Беларуснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944). Мн., 1983. і іншыя. Названыя працы даюць уяўленне аб структуры партыйнага і камсамольскага падполля; партызанскіх фарміраванняў, часу іх заснавання і дзейнасці, колькаснага складу, дынамікі кіруючага складу партыйных і камсамольскіх органаў, а таксама і камандавання партызанскіх фарміраванняў.

Беларускія гісторыкі паглыблена і плённа вывучаюць станаўленне і развіццё партызанскага руху, асноўныя напрамкі баявой, дыверсійнай, разведвальнай дзейнасці беларускіх партызан. У працах абгрунтаваны вывад аб тым, што партызанская барацьба на акупіраванай тэрыторыі Беларусі займала важнае месца ў агульнай барацьбе савецкіх людзей супраць агрэсараў, садзейнічала разгрому германскага вермахта: вызваленню рэспублікі. Значны ўклад унеслі працы М.К. Андрушчанкі, В.Д. Далгатовіча, К.І. Дамарада, А.І. Залескага, В.І. Ермаловіча,, А.А. Кавалені, К.І. Казака, І.С. Краўчанкі, Р.Р. Кручка, У.І. Лемяшонка, П.П. Ліпілы, А.Ф. Хацкевіча, Я.С. Паўлава, А.М. Літвіна С.У. Жумара, А.А. Фактаровіча, А.В. Шаркова, М.Ф. Шумейкі, Э.Ф. Языковіч, М.А. Якубоўскага і многіх іншых.

У апублікаванай літаратуры значнае месца адведзена паказу барацьбы падпольшчыкаў у населеных пунктах рэспублікі. Дадзеная праблема прысутнічае ў большасці даследаванняў айчынных гісторыкаў. У спецыяльных працах: Герон подполья. М., 1965., М., 1968., М., 1972; Витебское подполье. Мн., 1974; 0 партийном подполье в Минске в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1961 і іншых разглядаюцца складаныя пытанні станаўлення, развіцця і дзейнасці патрыятычнага падполля ў гарадах і весках нашай рэспублікі.

Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі асвятляецца ў працах многіх гісторыкаў. Дадзенаму пытанню прысвечаны спецыяльныя працы В.П. Раманоўскага, А.А. Фактаровіча, А.І. Залескага, А.М. Літвіна, Э.Р Іоффэ і многіх іншых. У адносінах да цывільнага насельніцтва, выкрываюцца масавыя злачынствы акупантаў, паказваецць дзейнасць калабарацыяністаў.

Значнае месца ў даследчай практыцы айчыных навукоўцаў адведзена вывучэнню пытанняў агітацыйна-прапагандысцкай работы на акупіраванай тэрыторыі. Значны ўклад унеслі працы М.Е. Дастанкі, Г.Дз. Кнацько, І.С. Краўчанкі, А.А. Кавалені, У.І. Лемяшонка, В.І. Ермаловіча, С.У. Жумара і інш.

Дзейнасць моладзі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адлюстравана ў даследаваннях Р.І. Абловай, А.Д. Журава, А.Ю. Васько, А.А. Кавалені М.Я. Нікалаева, С.С. Рудзенковай, Г.І. Сцяпанава, Р.М. Шавялы і інш.

Кароткі агляд апублікаванай літаратуры паказвае, што ў айчыннай гістарыяграфіі існуе вялікая колькасць прац па праблеме Вялікай Айчынай вайны. Гісторыкі значную ўвагу ўдзялялі асэнсаванню пытанняў падпольнай і партызанскай барацьбы, злачыннай сутнасці акупацыйнага рэжыму, агітацыйна-прапагандысцкай рабоце, удзелу моладзі ў барацьбе з агрэсарамі і іншых.

3 90-х гадоў, пачынаецца новы перыяд у айчыннай гістарыяграфіі. Навукоўцы сталі імкнуцца да комплекснага вывучэння пытанняў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Асаблівую ўвагу даследчыкі звяр-таюць на асэнсаванне яшчэ маладаследаваных праблем калабарацыянізма, страт беларускага насельніцтва, дзейнасці германскіх і савецкіх спецслужбаў, удакладнення шматлікіх фактаў баявой і дыверсійнай дзейнасці партызан і падполыпчыкаў (больш дэталёвы і глыбокі аналіз гістарыяграфіі, якая адлюстроўвае стан навуковай распрацоўкі гісторыі вайны глядзі: "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1999).

Адлюстраванне падзей пачатку вайны ў навуковай літаратуры. Адной з актуальных праблем вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як у замежнай, так і ў айчыннай гістарычнай навуцы застаюцца неадназначныя падзеі 1941 г. даследаваннях прыведзены пераканаўчыя матэрыялы, якія сведчаць аб генацыдзе германскіх агрэсараў уУ заходняй гістарыяграфіі доўгі час панавала практыка замоўчвання сапраўдных падзей першага перыяду вайны Германіі супраць СССР: вайна разглядалася як барацьба двух жорсткіх і крававых таталітарных рэжымаў; неабходнасць "прэвентыўнага ўдара" з боку Германіі дыктавалася ўтоенай падрыхтоўкай I. Сталіным плана нападзення на нямецкую краіну; СССР меў "агрэсіўныя намеры" у адносінах да Германіі; прычынамі катастрофы германскага вермахта пад Масквой з'яўляліся складаныя прыродна-кліматычныя ўмовы; вермахт не прымаў удзелу ў маштабных забойствах мірнага насельніцтва і інш.

У савецкай гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны панавала некалькі афіцыйных тлумачэнняў прычынамі адступленняў часцей Чырвонай Арміі з'яўлялася значная перавага сіл германскага вермахта; першапачатковае адступленне было важным тактычным крокам вярхоўнага галоўнакамандавання; недастатковая падрыхтоўка да вайны стала вынікам пралікаў І.Сталіна; вайна была ўсенароднай; савецкія людзі змагаліся за сацыялістычныя каштоўнасці і ідэалы; вялікія ахвяры і цяжкія пазбаўленні былі спраўджаны і інш. Часта даследчыкі не адыходзілі ад ідэалагічных штампаў, стэрэатыпна бачылі падзеі вайны, замоўчвалі асобныя аспекты ваеннай гісторыі.

Імкненне да аб'ектыўнага і навуковага вывучэння ваенных падзей 1941 г. характарызуе найноўшую айчынную і замежную гістрыяграфію. Абпапіраючыся на дакументы і матэрыялы, якія сталі даступнымі для даследчыкаў у апошнія гады, сёння ідзе пераасэнсаванне падзей вайны на аснове новых дакументальных крыніц і адмаўлення ад ідэалагічных штамкаў і клішэ.

Раздзел I. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Агульная характарыстыка

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не Толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. Стварэнне Антыкамінтэрнаўскага блоку паміж Германіяй. Італіяй, Японіяй закладвала асновы ваенна-палітычнага саюзу паміж трыма агрэсарамі, што прывяло да падзелу сфер ўплыву ў Еўропе і Азіі ў той час, як Англія і Францыя прытрымліваліся "палітыкі неўмяшання і ўміратварэння" агрэсараў. Кіруючыя колы Англіі і Францыі рабілі шмат для таго, каб адхіліць ад сябе г'ерманскую агрэсію і накіраваць яе на Усход супраць Савецкага Саюза. Такая палітыка мела пастаянную падтрымку і з боку ЗША.

Рост мілітарызму і рэваншысцкіх настроеў у Германіі, агрэсіўныя акцыі Японіі і Італіі ў сярэдзіне 1930-х гадоў прывялі дарэзкага абвастрэння міждзяржаўных адносін. Узніклі ачагі ваеннай напружанасці, якія перараслі ў пажар сусветнай вайны. Рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны: стала Мюнхенскае пагадненне.

Міралюбівыя ініцыятывы Саветскага Саюза па стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе маглі б стаць у далейшым сур'ёзным падмуркам стрымлівання агрэсіўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў. Аднак курс пастаянных уступак агрэсарам, які праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не садзейнічалі стварэнню адзінага фронта дзяржаў, здольных разам супрацьстаяць блоку агрэсараў. У складанейшых умовах развіцця міждзяржаўных адносін СССР вымушаны быў ісці на пакт аб ненападзенні з Германіяй, ініцыятыва заключэння якога належыла германскай дыпламатыі. Пасля нападзення Германііа Польшчу СССР прыняў рашэнне аб увядзенні войск Чырвонай Арміі ў Заходнія Украіну і

Беларусь, якія з'яўляліся зонай уплыву, акрэсленай сакрэтным пратаколам да германска-савецкага пакта аб ненападзенні.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве. 3 уз'яднаннем у складзе Савецкага Саюза насельніцтва заходніх абласцей уключыліся ў агульнасаюзны і агульнарэспубліканскі працэс сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўным зместам праведзенных тут пераўтварэнняў стаў падзел памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, пачатак калектывізацыі сельскай гаспадаркі, шырокае культурнае будаўніцтва. Народы заходніх абласцей у поўнай меры раздзялілі лёс сваіх братоў у СССР: гонар развіцця нацыянальнай эканомікі і культуры і горыч рэпрэсій сталінскага рэжыму, жах германскага нашэсця і радасць Перамогі, цяжка здабытай сумеснымі намаганнямі.

Тэма 1. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Вучэбныя задачы.

Вызначыць, якім чынам Германія пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне пераўтварылася ў ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і свеце.

Высвятліць, па якіх прычынах не ўдалося стварыць сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

Даць ацэнку знешнепалітычнай пазіцыі Вялікабрытаніі, Францыі, СССР напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гадах XX ст. У 30-я гады міжнародныя адносіны прайшлі складаны перыяд у сваім развіцці. У іх выдзяляецца некалькі этапаў ў цэнтры якіх знаходзілася Германія. Яе роля вызначалася найбольш уплывовым у Еўропе эканамічным і ваенна-палітычным патэнцыялам. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне краіны Антанты і ЗША аказаліся ў няроўным становішчы. За гады вайны ЗША ўмацавалі сваё становішча, развіваючы гандаль з абедзьвюмі ваяваўшымі групоўкамі, што дазволіла ёй з краіны-даўжніка ператварыцца ў краіну-крэдытора. Рост эканамічнай моцы дазволіў ЗША прэтэндаваць на сусветнае лідэрства.

Стабілізацыя ў галіне міжнародных адносін пачалася ў сувязі з заканчэннем так званага Рурскага крызісу 1923 г., які быў выкліканы ўвядзеннем Францыяй сваіх войск у гэты важнейшы прамысловы раён Германіі з мэтай прымусіць яе выплочваць рэпарацыі. Крызіс паказаў, што эканамічнае адраджэнне Германіі адпавядае інтарэсам пераможцаў, інакш немагчыма было атрымліваць кампенсацыю за страты, якія панеслі краіны Антанты ў Першай сусветнай вайне. Для вырашэння пытання аб рэпарацыях летам 1924 г. у Лондане адбылася канферэнцыя краін-пераможцаў. Яна зацвердзіла план камітэта спецыялістаў пад кіраўнІцтвам амерыканскага банкіра Ч. Даўэса, які выходзіў з прапановай аб неабходнасці аказаць Германіі дапамогу ў аднаўленні эканомікі, каб яна змагла выплачваць рэпарацыі. Восенню 1925 г. у Лакарна (Швейцарыя) адбылася міжнародная канферэнцыя, на якой быў падпісаны так званы "Рэйнскі гарантыйны пакт". Дагавор гарантаваў недатыкальнасць германа-французскай і германа-бельгійскай межаў, прычым, ніяк не гарантавалася граніца Германіі з Чэхаславакіяй і Польшчай. Францыя і Бельгія абавязваліся паважаць устаноўленную ў Версале заходнюю мяжу Германіі і дэмілітарызаваны (неваенны) характар Рэйнскай зоны.

Ужо на наступны год пасля падпісання пагадненняў у Лакарна Германія была прынята ў Лігу Нацый і атрымала, як і іншыя вялікія дзяржавы, пастаяннае месца ў яе Савеце. Такім чынам, лакарнскія пагадненні сталі важным дыпламатычным поспехам Германіі. Адначасова ў 1926 г. у Берліне быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні і нейтралітэце. СССР заручыўся падтрымкай Германіі ў тым, што апошняя не будзе ўдзельнічаць у прыняцці Лігай Нацый рашэнняў, якія будуць накіраваны супраць СССР.

У 1932 г. Германія дабілася канчатковай адмены рэпарацый, што выклікала незадавальненне ЗША, якой выплачвалі даўгі Вялікабрытанія і Францыя за ваенныя пастаўкі ў гады Першай сусветнай вайны. Тым не менш, Германіі ўдалася атрымаць прызнанне з боку заходніх дзяржаў на яе права ў галіне ўзбраенняў, аднак пры ўмове, што будзе створана сістэма калектыўнай бяспекі пры яе ўдзеле.

Пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў, кіраўнік нацыянал-сацыялістычнай партыі А. Гітлер паставіў мэтай усімі магчымымі сродкамі дабівацца скасавання абмежаванняў, якія былі ўстаноўленны ў Версале, а таксама вяртання Германіі калоній, страчаных пасля Першай сусветнай вайны. Гэтыя дзеянні суправаджаліся адмовай Германіі ўдзельнічаць у стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі. Прадпрынятыя Германіяй крокі сведчылі аб адкрытай падрыхтоўцы гітлераўскага ўрада да новых тэрытарыяльных перадзелаў. Тым самым Германія ператваралася ў небяспечны ачаг ваеннай пагрозы ў Еўропе і ў свеце.

Прыход нацыстаў да ўлады стаў паваротным момантам не толькі ў палітычным жыцці Германіі, але і еўрапейскіх краін. Цэнтральная задача германскай эканамічнай палітыкі, на думку германскага фюрэра састаяла ў тым, каб уключыць усіх немцаў у вытворчы працэс і забяспечыць іх усім неабходным. Зразумела, што ўнутраныя рэсурсы Германіі не ў стане былі рэалізаваць такую праграму. У прынятым у 1936 г. мемарандуме была выкладзена праграма эканамічнай падрыхтоўкі да вайны, дзе прама гаварылася, што Германія адчувае «перенаселение и не может себя прокормить, опираясь лишь на свою территорню... Окончательное решение проблемы состоит в расширении жизненного пространства, а также в расширении сырьевой и продовольственной базы нашего народа. Задача политического руководства состоит в том, чтобы однажды добиться решения этой проблемы».


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.008 сек.)