|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Вытрымкі з пісьма імперскага мишстра утраенняу 1 баепрыпасау А. Шпеера Гплеру ад 29 сакавнса 1945 г
"...я чувствую себя обязанным, невзирая на последствия для самого себя, сурово и без прикрас изложить мое собственное мнение о происходящих событиях....Я верю в будущее немецкого народа... ... Провидение само хотело предостеречь нас... все военные события вели нас к неслыханной беде. Еще никогда ни в одной войне внешние условия (скажем, погода) не играли такой решающей и несущей несчастье роли, как именно в этой самой технизированной из всех войне: мороз под Москвой, туман под Сталинградом и голубое небо над зимним наступлением 1944 г. на Западе. И тем не менее я убежден, что судьба все же избавила нас от самого последнего следствия всего этого и что однажды все же появится возможность обеспечить нашему народу его существование. Ибо этот народ, проявивший исторически беспрецедентное мужество и героизм на фронте и в тылу, не может прийти к своему горькому концу. ...вы обратились ко мне со словами, из которых, если я вас правильно понял, ясно и однозначно следовало: если война проиграна, пусть погибнет и народ! Услышав такие слова, я был сначала потрясен... Это такая несправедливость по отношению к нашему народу, что судьба больше уже не сможет благоприятствовать нам... Я убежден в том, что Провидение покарает тех, кто посягает на наш храбрый и порядочный народ". 1. Ці магчыма пагадзіцца з тлумачэннем А.Шпеерам прычын паражэнняу германскай арміі? 2. У чым заключаецца вера 1мперскага м'пистрау будучае нямецкага народа? Вытрымкі з пратакола паеяджэння юраушкоу дэлегацый Аб'яднаных нацый ад 27 красавша 1945 г. "Г-н Молотов говорит, что он уполномочен сделать заявления от имени правительств Украинской Советской Социалистической Республики и Белорусской Советской Социалистической Республики... ...важна роль... которую обе республики сыграли в борьбе с общим врагом. В этом отношении они выделяются среди шестнадцати республик, потому что по крайней мере миллион граждан каждой из упомянутых республик служил в рядах Красной Армии. Они тоже принимали самое деятельное участие в войне... Германия начала свое нападение на Советский Союз з захвата Украинской и Белорусской республик, именно они перенесли самые тяжелые испытания, связанные с нашествием. В заключение г-н Молотов повторяет свое предложение комитету принять решение, одобренное Крымской конференцией, о включении этих двух республик в число первоначальных членов Организации. ...Заключая это соглашение, президент Рузвельт считал..., что важное положение, занимаемое Украинской и Белорусской республиками в Советском Союзе, и страдания, которые они перенесли во время войны, равно как и вклад, сделанный ими в общее дело войны, совершенно оправдывают их принятие в Организацию. Поэтому он от имени правительства Соединенных Штатов поддерживает предложение, сделанное г-ном Молотовым". Растлумачце прычыны прыняцця. БССР у лік членау-заснавальшкау ААН. Памяць пра вайну 60 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Зямля залячыла нанесеныя ёй раны. Але людзі помняць вайну. Яна і сёння жыве ў сэрцах і справах пакаленняў. Нятленна памяць герояў, адстаяўшых свабоду і незалежнасць Айчыны. Яна жыве ў памяці народнай. Іх подзвігі ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэктаў - парку адкрыты вялічны помнік -ансамбль, які прысвечаны Перамозе Савецкіх узброеных сіл над фашысцкай Германіяй. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі -паўсюды, дзе пылаў агонь цяжкай вайны, у граніце і бронзе захавана моўная гісторыя барацьбы савецкага народа супраць фашызму. Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза ўведзена болыл за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. Усе яны - сведчанне вялікай трагедыі і вялікай славы нашага народа. На беларускай зямлі няма такога месца, яко не было б сведкам народнага подзвігу. Помнікі, мемарыялы, абяліскі. 3 імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны і без імёнаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тысяч. Пад імі спяць вечным сном сыны Айчыны - воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, расстраляныя і закатаваныя гітлераўцамі. Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Кожны загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага заканчваўся словамі: "Вечная слава героям, якія палі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!" Па ініцыятыве дзяржаўных і грамадскіх арганізацый распрацоўваліся тыпавыя праекты абяліскаў для магіл паўшых воінаў і партызан, пачалося ўстанаўленне пастаянных помнікаў на магілах і памятных знакаў на месцах баёў і бітваў. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. Так, першы помнік героям Сталінграда быў устаноўлены 12 снежня 1943 г. воінам 19-й танкавай брыгады ў горадзе Калач. Яшчэ ў сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову "Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месц і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". А пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон "Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза". Дзень 3 ліпеня, гаварылася ў Законе, - кожны год адзначаць як усенароднае свята Перамогі і вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; устанавіць помнік Перамогі ў горадзе Мінску, помнікі на магілах воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам; увекавечыць памяць паўшых абаронцаў Радзімы ў песнях, паэмах, творах культуры; арганізаваць шэфства над магіламі загінуўшых патрыётаў. У 1966 г. Урад рэспублікі прыняў рашэнне аб узвядзенні помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Такім помнікам стаў Хатынскі мемарыял, адкрыты 5 ліпеня 1969 г. у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мемарыял стаў месцам правядзення масавых мітынгаў і антываенных маніфестацый. Асобае месца ў гераічнай барацьбе савецкага народа займае Брэсцкая крэпасць - герой. Яе справядліва называюць універсітэтам мужнасці. Велічны мемарыял крэпасці - герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Ён уражліва адлюстраваў безпрыкладны гераізм савецкіх людзей у першыя часы і дні Вялікай Айчыннай вайны. Крэпасць абаранялі прадстаўнікі 33 нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляюцца галоўны манумент "Мужнасць" - нагрудная скульптура воіна (вышыня 33,5 м) і штык-абеліск (вышыня 100 м). Рэльефныя кампазіцыі адлюстроўваюць асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці. 3 манументам арганічна звязаны трыбуны і трох ярасны некрапаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці. Побач з руінамі былога Інжы-нернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь Славы. Перад ім - адлітыя з бронзы славы: "Стаялі насмерць, слава героям!" Недалёка ад Вечнага агню знахо-дзіцца Мемарыялная пляцоўка гарадоў-герояў былога Савецкага Саюза, на якой пад гранітнымі плітамі ўстаноўлены капсулы з зямлёй гарадоў-герояў. Пры актыўным удзеле насельніцтва (прымала ўдзел звыш міліёна чалавек) узведзены і 5 жніўня 1969 г. адкрыты Курган Славы - даніна ўдзячнасці беларускага народа сваім вызваліцелям - воінам Чырвонай Арміі. У Беларусі насыпана болын за 100 Курганаў Славы з мемарыяльнымі архітэктурнымі ці скулыітурнымі надбудовамі, якія ўвекавечваюць подзвіг нашага народа. Помнікі танкістам устаноўлены ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве. Як сімвал неўміраючай славы савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, узвышаецца ў Мінску на плошчы Перамогі велічны помнік-абеліск. Перад ім гарыць Вечны агонь - жывы напамінак аб незабыўных подзвігах патрыётаў, аддаўшых жыццё за Радзіму. Творчасцю саміх працоўных з'яўляюцца помнікі "Мінск - горад-герой", помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыной змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Сярод слаўных старонак, упісаных беларускім народам у нашу Вялікую Перамогу, самая значная па размаху, беспрыкладная на мужнасць з'яўляецца трохгадовая партызанская барацьба з гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, якая ва ўсім свеце выклікала павагу і захапленне гераічнай рэспублікай-партызанскай. Адным з самых значных помнікаў народным мсціўцам з'яўляецца мемарыял "Прарыў", які створаны ў 1971 г. паблізу гарацкога пасёлка Ушачы ў гонар прарыву варожай блакады партызанамі 16 брыгад 5 мая 1944 г. у ходзе Полацка-Лепельскай бітвы. На вяршыне ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9- метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач усмураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву. Шматлікія помнікі і мемарыялы землякам- удзельнікам вабны узведзены практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках, шматлікіх вёсках нашай рэспублікі. На многіх з іхпералічаны прозвішчы загінуўшых, каля падножжа гарыць Вечны агонь. У дні ўсенародных свят каля помнікаў і мемарыялаў праводзяцца ўрачыстыя ўскладанні вянкоў, кветак, воіны прымаюць прысягу. Імёны воінаў, партызан, падполыпчыкаў увекавечаны таксама ў назвах паркоў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў.У гэтых адносінах характэрна сталіца Беларусі - Мінск. Яе вуліцы сталі своеасаблівымі помнікамі славы героям Вялікай айчыннай вайны, сярод якіх маршалы Г.К. Шукаў, К.К. Ракасоўскі, І.І. Якубоўскі, С.С. Бірузоў, Ф.І. Талбухін, генералы І.Д. Черняхоўскі, М.Ф. Панфілаў, І.М. Русіянаў, П.С. Рыбалка і іншыя, а таксама М.Ф. Гастэла, А.К. Гаравец, П.І. Купрыянаў, Ф.А. Смалячкоў, Д.Г. Фролікаў, партызаны і падпольшчыкіУ.П. Бумажкоў, І.А. Бельскі, В.Т. Варанянскі, І.Д. Варвашэня, 3.3. Гала, І.К. Кабушкін, М.У. Казей, Я.У. Клумаў, В.І. Талаш, В.З.Харужая, К.І. Хмялеўскі і іншыя. Своеасаблівай летапіссю народнага подзвіга стала кніга "Навечна ў памяці народнай", у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, растрэляных і спаленых жывымі з'яўляецца 146- томнае выданне гісторыка-дакументальных хронік "Памяць", якое будзе завершана да 60-годдзя Вялікай Перамогі. У гэтых унікальцых кнігах на узроўні кожнага горада і раёна нашай рэспублікі пададзены ўсе асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны рэгіёнаў, паімённа названы ўсе воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Беларусі, воіны-землякі, партызаны, падполыпчыкі загінуўшыя на вайне, а таксама мірныя жыхары, кожнага горада, пасёлка, вёскі, растрэляныя і закатаваныя нямецка-фашысцкімі акупантамі. Ніхто не забыты, нішто не забыта - гераічнае мінулае навекі ў памяці народнай. Яно адчувальна жыве ў сёняшнім дні выраставанай свабодай. Славай ветэранаў, нясчасным болем страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |