|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Працуем з гістарычнымі дакумен гаміВытрымкі са звароту Якуба Коласа да народаў Беларусі. "...Усе мерапрыемствы германскіх улад разбіваюцца аб нежаданне беларусаў згадзіцца з новымі нямецкімі парадкамі. Гарыць зямля пад нагамі Птлера. Пралітая кроў кліча да помсты і ў гэтай крыві захлынецца нямецкі вампір, яго шайка і усе яго апекуны. Кожны час набліжае неўнікненую пагібель іх. I ў нашай Беларусі ўсюды, дзе ні ступае нага нямецкага бандыта, супраць яго паўстаў несакрушальнаю скалою савецкі народ, выхаваны Леніным і Сталіным і нашай слаўнай бальшавіцкай партыяй у духу свабоды, брацкага інтэрнацыяналізму, у духу прыязні і дружбы народаў, у духу непрымірымай варожасці да адшчапенцаў і гвалтаўнікоў. У гэтай свяшчэннай вайне перад усім светам выявілася, як нідзе і ніколі непахісная, непераможная сіла народаў Савецкага Саюза. народаў, звязаных узамі сталінскай дружбы народаў. Побач з беларусам, украінцам і рускім братняя сувязь, дружба і з'яднанасць якіх выпрабавана пакутай і кроўю, стаіць сягоння грузін, таджык, армянін, узбек, літовец і латыш, казах і кабардзінец і ўсе прадстаўнікі многанацыянальнай сям'і савецкіх народаў. нобы Грунвальд, яшчэ больш жахлівы для немцаў чакае іх у недалёкім часе. Развеецца цемра над светам, прышоўшае ж з мроку сойдзе ў мрок". Вызначце крыніцы. якія дапамогуць беларускаму народу зрабіць "новы Грунвальд" для германскіх захопнікаў. Тэма 11. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Вучэбныя задачы Вызначыць, якія змяненні адбыліся ва ўзаемаадносінах краін антыгітлераўскай кааліцыі на завяршаючым этапе вайны. Ахарактарызаваць удзел беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін. Вызваляльны паход ў Еўропу. Завяршыўшы выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Савецкага Саюза. Чырвоная Армія прыступіла да выканання задачы, якая была пастаўлена яшчэ ў пачатку вайны, - вызваліць з фашысцкай няволі народы еўрапейскіх краін, дапамагчы ім аднавіць свабоду і незалежнасць. Першай краінай куды ўвайшлі савецкія воіны як вызваліцелі была Румынія. Да сярэдзіны красавіка 1944 г. яны прасунуліся больш чым на 100 км. у глыбіню краіны. 23 жніўня ў Бухарэсце ўспыхнула ўзброенае паўстанне,якое паклала пачатак народна-дэмакратычнай рэвалюцыі У час баёў ў Бухарэсце і іншых раёнах румынскія войскі і патрыятычныя атрады захапілі ў палон 53159 гітлераўцаў, у тым ліку 14 генералаў больш за 1200 афіцэраў. Рэжым Антанеску быў звергнуты. Румынія аб'явіла вайну Германіі. 31 жніўня Чырвоная Армія ўступіла ў Бухарэст і сумесна з румынскай арміяй да 25 кастрычніка паўнасцю ачысціла ад нямецкіх войск тэрыторыю краіны. У баях за свабоду румынскага народа аддалі свае жыццё 69 тыс. савецкіх воінаў. Савецкі Саюз падаў руку брацкай дапамогі Балгарыі, якая насуперак волі свайго народа была ўцягнута ў фашысцкі блок.8 верасня Чырвоная Армія ўступіла на яе тэрыторыю. Яна была сустрэта балгарскім народам хлебам-солью, кветкамі. 9 верасня ўлада ў краіне перайшла ў рукі Айчыннага фронту. Балгарыя разарвала адносіны з Германіяй і аб'явіла ёй вайну. 28 верасня савецкія войскі перайшлі югаслаўскую граніцы і сумеснымі намаганнямі з югаслаўскай арміяй 20 кастрычніка вызвалілі Белград. Працяглыя і кравапралітныя баі вяла Чырвоная Армія за вызваленне Венгрыі. У раёне Будапешта была акружана 188-тысячная нямецкая групоўка. 13 лютага 1945 г. шматдзённы штурм сталіцы Венгрыі закончыўся. У гэтых баях прымаў удзел венгерскі Будайскі добраахвотны полк. За вызваленне Венгрыі загінулі 140 тыс. савецкіх воінаў. У канцы 1945 г. Чырвоная Армія перайшла граніцу Аўстрыі і 13 красавіка пасля ўпартых баёў ачысціла ад захопнікаў Вену. Дзяржаўны суверэнітэт краіны, якая з'явілася першай ахвярай агрэсара, быў адноўлены. Больш складанай была сітуацыя ў Польшчы. 1 жніўня 1944 г. пры падыходзе савецкіх войск да Віслы ў Варшаве ўспыхнула паўстанне, якое было арганізавана камандаваннем Арміі Краёвай па ўказцы лонданскага эміграцый-нага ўраду без узгаднення з савецкім камандаваннем і Савецкім ўрадам. Паўстанне было жорстка падаўлена нямецкімі войскамі. Толькі 17 студзеня 1945 г. Варшава была вызвалена савецкімі войскамі, сумесна з 1-й арміяй Войска Польскага. У баях на польскай зямлі было разгромлена 170 варожых дывізій. Вялізныя страты панеслі і савецкія войскі. У баях за вызваленне Польшчы аддалі свае жыццё болып за 600 тыс. нашых салдат і афіцэраў. 21 кастрычніка 1944 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-нарвежскую граніцу і выгналі акупантаў з раёнаў Паўночнай Нарвегіі. У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. Рашаючыя ваенныя дзеянні Чырвонай Арміі на чэхаславацкай зямлі адбыліся у 1945 г. Яны завяршыліся вызваленнем краіны. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне жыхароў горада супраць фашысцкіх акупантаў Паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з прозьбай аб дапамозе Савецкія войскі зламалі супраціўленне знаходзіўшыхся ў Чэхаславакі нямецкіх групп армій "Цэнтр" і "Аўстрыя" і 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа. Савецкія войскі ўнеслі свой уклад і ў вызваленне дацкага вострава Борнхальм. Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек. Адкрыццё другога фронту. Сярод найважнейшых палітычных і стратэгічных задач, якія стаялі перад удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі ў іх барацьбе супраць фашысцкага блока, цэнтральнае месца займала адкрыццё ЗША іАнгліяй другога фронту ў Еўропе. Гэтага пастаянна дамагаўся СССР. Спачатку яго планавалася адкрыць у 1942 г. У жніўні была прадпрынята першая спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў раёне г.Д'еп. Аперацыя скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй. Праблема другога фронту як галоўная задача на 1944 г. абмяркоўвалася на Тэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў трох дзяржаў. Было вырашана другі фронт у Еўропе адкрыць дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней мая 1944 г. 6 чэрвеня амераканскія, англійскія і канадскій войскі высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандзіі (аперацыя "Аверлорд"). Саюзнікі мелі над немцамі перавагу у колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах - боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшая з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. Актыўную падтрымку саюзным войскам аказаў французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек. Наступленне саюзнікаў было падтрымана антыфашысцкім паўстаннем французаў. 18 жніўня яно пачалося ў Парыжы і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі у Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітуліравала ў красавіку. 3 гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў. Крымская канферэнцыя. У выніку паспяховых наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі на ўсходзе і амерыкана-англійскіх войск на захадзе, становішча гітлераўскай Германіі стала катастрафічным. Гэта патрабавала ад кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі новай сустрэчы, каб узгадніць правядзенне і абмяркаваць пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. 4-11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных урадаў: І.В.Сталіна, Ф.Д.Рузвельта і У.Чэрчыля, на якой былі ўзгоднены планы канчатковага разгрому фашысцкай Германіі і ўмовы яе безагаворачнай капітуляцыі, намечаны асноўныя прынцыпы агульнай палітыкі ў адносінах пасляваеннай арганізацыі свету, прыняты рашэнні аб стварэнні ў Германіі зон акупацыі і агульнагерманскага кантралюючага органа, аб спагнанні з Германіі рэпарацый, скліканні Устаноўчай канферэнцыі ААН для падрыхтоўкі яе ўстава, аб усходніх граніцах Польшчы і інш. СССР даў згоду ўступіць у вайну супраць Японіі праз 2-3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй Сталін у Ялце агаварваў шэрагам патрабаванняў: захаванне статутства Мангольскай Народнай Рэспублікі, аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. - вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прызнанне савецкіх інтарэсаў у Дайрэне, Порт-Артуру і на Кітайска-Усходняй і Паўднева-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў. Смерць Рузвельта, якая наступіла хутка пасля канферэнцыі, вызвала у Савецкім Саюзе пэўную трывогу, асабліва пасля таго, як прэзідэнт Трумэн адразу ж пасля перамогі ў Еўропе спыніў пастаўкі СССР па ленд-лізу, хаця на Савецкім Саюзе яшчэ ляжала абавязацельства ўступіць у вайну з Японіяй. Ялцінская канферэнцыя з'явілася вялікай дэманстрацыяй адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй. Аднак яна з'явілася бадай што і непазбежным водападзелам у адносінах паміж саюзнікамі. Пакуль ішла цітанічная барацьба супраць агульнага ворага, супярэчлівыя інтарэсы і ідэі адсоўваліся на задні план. Цяпер жа, калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася хаваць глыбокае адрозненне сапраўдных інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу. Берлінская аперацыя. Мела рашаючае значэнне для разгрома Германіі і вызвалення самога нямецкага народа ад гітлераўскай дэспатыі. Наступленне пачалося 16 кастрычніка. У ім удзельнічалі войскі 1-га і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн. чалавек, 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Бер-лін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кравапралітныя вулічныя баі. 25 каст-рычніка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў. Нацысцкі рэжым перажываў агонію. Амаль усе паплечнікі Гітлера пакінуля яго. 29 красавіка ён прыняў рашэнне пакончыць з сабой. У гэты дзень ён даведаўся, што італьянскія партызаны злавілі і павесілі Мусаліні. 30 красавіка, прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як над рэйгхстагам, які знаходзіўся амаль побач з падземным бункерам рэйхсканцэлярыі, быў узняты чырвоны сцяг, Гітлер застрэліўся. Яго цела аблілі бензінам і спалілі. 2 мая гарнізон Берліна капітуліраваў. У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі болып за 300 тыс. забітымі і параненымі. Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмеці Берліна - Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША. Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ім бало занатавана наступнае: " Этот акт не будет являться препятствнем к замене сго другнм генеральным документом о капнтуляцнн, заключенным Обьеднненнымн нацнямн млн от нх нменн, прнменнмым к Германнн н германскнм вооруженным смлам в целом. " У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза работалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. У нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі. Патсдамская канферэнцыя. Адбылася пасля паражэння Германіі 17 ліпеня - 2 жніўня кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР (І.В.Сталін), ЗША (Г.Трумэн) і Велікабрытаніі (У.Чэрчэль, з 28 ліпеня К.Этлі). На канферэнцыі была абмеркавана праблема пасляваеннага ўпарадкавання Германіі, пацвержаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтаму пытанню, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г.Кенегсберга і прылягаючых да яго раёнаў. Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з'явілася зацверджанне Савета міністраў замежны спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме ў корні адлічалася ад становішча у Тэгеране і Ялце. Па шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат рэзкіх узаемных абвінавачваняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя разнагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя праявіліся ў двух пытаннях - аб Германіі і аб Польшчы. Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. "Гэта па словах Трумэна, прыдало яму ўпэўненасці ў перагаворах з рускімі. Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух - трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць "міра паміж Вялікай тройкой", у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. I ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру. Нюрнбергскі працэс. Патсдамская канферэнцыя стварыла міжнародны ваенны трыбунал для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі. Ён пачаў сваю работу 20 верасня 1945 г. у Нюрнбергу і працягваўся да 1 кастрычніка 1946 г. Трыбунал устанавіў найцяжыйшыя злачынсівы гітлераўцаў супраць чалавецтва і прыгаварыў 12 галоўных злачынцаў да пакарання смерцю праз павешанне, 3 - да пажыццёвага турэмнага зняволення, 4- да розных тэрмінаў зняволення (ад 10 да 20 гадоў). Трыбунал прызнаў злачыннымі арганізацыі СС, СД. Гестапа і кіраў-нічы склад нацысцкай партыі, прадэманстраваў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб "прэвентыўным" характару нападу фашысцкай Германіі на СССР. Нюрнбергскі працэс адкрыў эру міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі на ім агрэсія была прызнана "цяжэйшым міжнародным злачынствам". У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над фашысцкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых месцах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі. Інтарэсы аднаўлення міра ва ўсім свеце патрабавалі хутчэйшай ліквідацыі далёкаўсходняга ачага вайны. Верны сваім саюзнічскім абавязацельствам Савецкі Саюз не мог заставацца ў баку ад вырашэння гэтай вайжнейшай задачы. 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце і 8 жніўня заявіў аб уступленні з ёй у вайну. 9 жніўня - 2 верасня войскі Забайкальскаг, 1-га і 2-га Далёкаўсходніх франтоў, сілы Ціхаакеанскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыію, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за Імлн. салдат і афіцэраў, 6,6*тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў. Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11-25 жніўня) і Курыльская дэсантная (18 жніўня - 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. На ўсіх гэтая акцыя зрабіла прыгнечанае ўраджанне. Усе людзі ясна зразумелі, што атамная бомба стала каласальным фактарам у палітыцы міравых дзяржаў і сапраўдная мэта прымянення атамных бомб вызывалася не ваеннай неабходнасцю, а ў тым, каб галоўным чынам, запужаць Савецкі Саюз. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення. У дні цяжкіх выпрабаванняў усе савецкія людзі, да якой бы нацыі ці народнасці яны ні належылі, выступілі адзіным фронтам супраць агульнага ворага-германскага фашызму. Дружба народаў шматнацыянальнай Радзімы з'явілася адной з рашаючых умоў перамогі ў вайне На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся болып за 1.3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. 444 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра - П.Я.Галавачоў, І.І.Гусоўскі, С.ФЛІІутаў, І.І.Якубоўскі -удастоены гэтага звання двойчы, 67 - сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў - беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. За гады вайны звыш. 217 беларусаў сталі генераламі і адміраламі. Нашы землякі прынялі актыўны ўдзел у антыфашысцкім руху Супра-ціўлення ў заходніх краінах Еўропы, куды занёс іх трагічны лёс вайны. Гэта датычыцца перш за ўсё жыхароў заходніх раёнаў Беларусі, якія былі дэпартыраваны напярэдадні вайны ў Сібір і адтуль трапілі ў армію генерала Андэрса, якая была сфарміравана на тэрыторыі Савецкага Саюза, а затым выйшла да саюзнікаў і прыняла удзел ў цяжкіх баях за вызваленне Італіі. У італьянскім Руху Супраціўлення прымаў удзел адын з лепшых памочнікаў камандзіра 16-й гарыбальдзійскай дывізіі "Вагано" 19-гадовы студэнт з Мінска Аляксандр. У памяці партызан засталося толькі яго імя. Аляксандр загінуў у снежні 1944 г. На італьянскай зямлі загінуў таксама А. К. Кісялёў, ураджэнец вёскі Стары Стан Клімавічскага раёна. які змагаўся ў гарыбальдзійскай партызанскай брыгадзе "Матэоці". 16-ці гадовым юнаком быў адпраўлены на прымусовыя работы М. С. Фралоў з вёскі Сідаравічы Магілёўскага раёна. Апынуўшыся ў Італіі, ён уцёк да партызан. Пасля вызвалення Італіі атрымаў "пасведчанне патрыёта". Інжынер з Дзяржынска А. В. Варанкоў уцёк у 1943 г. з фашысцкага канцлагера, быў начальнікам штаба партызанскага атрада, а затым брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Бельгіі. Пасля выгнання фашысцкіх захопнікаў ён у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Бельгіі. Апынуўшыся ў канцантрацыйных лагерах, вязні з нашай рэспублікі наладжвалі кантакты з удзельнікамі антыфашысцкага руху на волі, прымалі ўдзел у стварэнні баявых цэнтраў, якія дзейнічалі ў Асвенціме, Дахаў, Бухенвальдзе, Заксенхаўзене і іііш. У Маўтхаўзене пасля генерал-лейтэнанта Д.М.Карбышава, якога закатавалі гітлераўцы, падпольную арганізацыю ўзначаліў уражэнец Чавусаў Магілёўскай вобласці палкоўнік Л.Я.Маневіч. Пад яго кіраўшцтвам быў распрацаваны план паўстання і да падыходу саюзнікаў, паўстаўшыя захапілі лагер. У гэтым жа лагеры гітлераўцы расстралялі аднаго з актыўных удзельнікаў падпольнай арганізацыі, уражэнца вёскі Цяхніна Бялынігскага раёна палкоўніка Д.Ф.Цумарава. Найбольш моцным і арганізаваным быў рух савецкіх патрыётаў у Францыі. Там у кастрычніку 1943 г. быў створаны Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных. Добра арганізаваныя атрады з савецкіх ваеннапалонных наносілі гітлераўцам адчувальныя страты. У руху Супраціўлення актыўна ўдзельнічалі і дачкі Беларусі. У Францыі яны арганізавалі асобны жаночы атрад "Радзіма". які праславіў сябе баявымі справамі. Камандзірам атрада была выбрана мінчанка Н.І. Лісавец, а пасля яе хваробы Р.З.Сямёнава-Фрыдзон. Абодвым было прысвоена званне лейтэнанта французскай арміі. На землях Чэхаславакіі дзейнічала брыгада імя Клімента Готвальда, якую ўзначальваў ураджэнец Лепельскага раёна В. А. Квіцінскі. 'Голькі ў верасні 1944 г. брыгада ажыццявіла 158 баявых аперацый. Савецкі ўрад прысвоіў яе камандзіру званне Героя Савецкага Саюза. Нашы землякі ўдзельнікі - Руху Супраціўлення, былі салдатамі адзінай арміі, якая змагалася супраць агульнага ворага - германскага фашызму. Сваёй барацьбой, сваёй крывёю яны ўнеслі ўклад у барацьбу еўрапейскіх народаў за вызваленне сваіх краін. Вынікі і ўрокі вайны. Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з'явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці ўдзельнічаўшых у вайне дзяржаў. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Ўзброеныя Сілы. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбываліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. 3 агульных страт фашысцкай Германіі ў вайне - 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. яна згубіла на савецка-германскім фронце і 75% баявой тэхнікі і зброі. Вялікі ўклад у дасягненні перамогі у Другой сусветнай вайне ўнеслі народыі арміі ЗША, Велікабрытаніі, Францыі, Кітая, і іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі. Другая сусветная вайна па сваіх маштабах і жорсткасці, людскіх і матэры-яльных страт не мае сабе роўнай. Яна ўцягнула ў сваю арбіту 4/5 насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 дзяржаў Еўропы, Азіі 1 Афрыкі, на абшырных кантінентальных, марскіх і акеанскіх прасторах. У вайне загінула каля 60 млн. чалавек, у тым ліку 27 млн. чалавек страціў Савецкі Саюз. Дзесяткі мільёнаў страцілі здароў'я, сталі інвалідамі. 3 савецкіх рэспублік найболылыя страты панёс беларускі народ. У нашай рэспубліцы загінуу амаль кожны трэйці яе жыхар. Другая сусветная вайна і яе галоўная складаная частка Вялікая Айчынная вайна паказала, што ЗША, Англія і іншыя краіны змаглі паспяхова супрацьстаяць фашызму толькі дзякуючы такому саюзніку, якім быў Савецкі Саюз. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі з'явілася падзеяй міжнароднага значэння. 3 яе стварэння і паспяховай дзейнасці выцякае важнейшы ўрок, які прадэманстраваў не толькі магчымасць, але і настойлівую неабходнасць аб'яднання ўсіх міралюбівых, прагрэсіўных сіл у барацьбе супраць агрэсіі, у абарону міру і дэмакратыі незалежна ад грамадскага і дзяржаўнага строю розных краін. У абагульняючым выглядзе ваеннымі і палітычнымі вынікамі вайны з'яўляецца поўны злом дзяржаўнай машыны нацызму, фашызму і мілітарызму, узнікненне прадпасылак для мірнага жыцця чалавецтва, фарміравання масавых дэмакратычных арганізацый у Еўропе і пачатку выхаду шэрагу каланіяльных краін Азіі на шлях незалежнага развіця. Адным з найважнейшых вынікаў вайны з'яўляецца і тое, што нягледзячы на абвастрэнне супярэчнасцей паміж саюзнікамі ў канцы вайны, і іх перарастанне ў далейшым у "халодную вайну", вытрымалі ў цэлым выпрабаванне часам. Свет не быў ўцягнуты ў бяздонне новага сусветнага катаклізму,"халодная вайна" не стала гарачай. Перамога над фашызмам - гэта трыумф Чалавека, яеі ў крывавай схватцы адстаяў сваё права на жыццё. Яна навучыла народы свету перш за ўсё разуменню той небяспекі, якую нясуць з сабой войны, разуменню таго, што войны ўвогуле павінны быць выключаны з жыцця грамадства. Вопыт заваявання перамогі над фашызмам надзвычай важны для народаў свету для барацьбы за мір, сацыяльны прагрэс, за аб'яднанне намаганняў у барацьбе супраць розных форм міжнароднага тэрарызму, агрэсіўнага нацыяналізму, дзеянняў, якія накіраваны супраць асобы і права народаў на жыццё. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |