|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Другой паловы XVI – XVIІ ст. як крыніца па гісторыі БеларусіПраблема вызначэння мемуараў XVI – XVIІ ст. з’яўляецца для крыніцазнаўцаў найбольш складанай, паколькі мемуарную літаратуру гэтага перыяду вельмі складана аддзяліць ад публіцыстыкі, эпісталярных твораў, а часам нават ад летапісу. Аб гэтым сведчаць спрэчкі наконт Баркалабаўскага летапісу, а таксама такой цікавай крынiцай, як «Дзённікі паходаў Стэфана Баторыя на Расію». «Дзённікі…» складзены ў выглядзе пісьмаў, аднак апавядаюць не аб прыватных падзеях, а з’яўляюцца лаканічнымі запісамі ходу баявых дзеянняў. Так, дзённік апошняга паходу Стэфана Баторыя на Расію (асада Пскова) складзены ў перыяд з ліпеня 1581 па 1582 г. адным з сакратароў каралеўскай канцылярыі ксяндзом Станіславам Піятроўскім па даручэннi кароннага гетмана Андрэя Апалінскага. У арыгінале рукапісу ёсць шматлікія памылкі і пропускі. Але вінаваты ў гэтым не перапісчыкі. Справа ў тым, што пераважная частка пісьмаў пісалася ў спешцы, у палатках, напярэдадні бою і гэта безумоўна адбілася на якасці тэкстаў. Аўтары у значнай ступені імкнуліся (як і папярэднікі-летапісцы) бясстрасна дзень за днём паведамляць пра ход ваенных дзеянняў. Апошняе і складае асноўны змест гэтых твораў. Аднак часам аўтары робяць эмацыянальныя адступленні («гледзячы на гэта, і мы праслязіліся»), паведамляюць пра перамовы з Маскоўскай дзяржавай, пра місію А. Пасевіно аб дзейнасці езуітаў у Полацку, змяшчаюць апісанні дыпламатычных прыёмаў, правілаў ваеннага паходу і г. д. Акрэсліваючы «пераходны» характар Баркалабаўскага летапісу, «Дзённікаў паходаў Стэфана Баторыя» і Люблінскага сойму, большасць гісторыкаў лічыць самым раннім мемуарным помнікам з вядомых у сучасны момант «Гістарычныя запіскі» Фёдара Еўлашоўскага, напісаныя на беларускай мове ў 1603 – 1604 гг. У іх аснову, відаць, ляглі дзённікавыя запісы аўтара за папярэднія 40 гадоў. Ф. Еўлашоўскі – ураджэнец Брэстчыны (1546 – 1619), дробнапамесны шляхціц, адукаваны чалавек і здольны юрыст, беларускі мемуарыст. Ён доўгі час служыў падсудкам (судовым абвінаваўцам, памочнікам суддзі) Навагрудскага павятовага суда, неаднаразова выбіраўся дэпутатам сейма Рэчы Паспалітай. Яму даводзілася весці справы высокапастаўленых асоб у судах розных інстанцый, што было звязана з частымі паездкамі па беларускіх і польскіх гарадах і давала багаты матэрыял для назіранняў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб’еме. Адсутнічае ўступная частка; не выключана, што запісы вяліся і пасля 1604 г., якім абрываюцца мемуары. Першая публікацыя крыніцы была ажыццёўлена Пэўную цікавасць як крыніца аб польска-літоўскай інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву ўяўляе «Дыярыуш» Самуіла Маскевіча – непасрэднага ўдзельніка падзей. Галоўная ўвага ў ім нададзена ваенным падзеям. «Дыярыуш» С. Маскевіча не з’яўляецца дзённікам у поўным сэнсе гэтага слова. Толькі яго кароткія пачатковыя запісы (з 1594 па У сваім творы С. Маскевіч імкнецца аддаць належнае гераізму і сяброў, і ворагаў (дарэчы, такая ж рыса характэрна і аўтарам «Дзённікаў» паходаў С. Баторыя). Аўтар паказвае Міхаіла Шэйна, арганізатара абароны Смаленска, як мужнага воіна і вопытнага палкаводца і адначасова бяздарнасць Дзмітрыя Шуйскага, які ўцёк з поля бою і даў магчымасць каралеўскім войскам бесперашкодна ўвайсці ў Маскву. Аўтар захапляецца прыгажосцю Масквы, якая, па яго словах, сапраўды нагадвала «Трэці Рым». Працяглае знаходжанне ў Маскве, частае наведванне баяр у якасці ганаровага госця ці сябра дало магчымасць С. Маскевічу пазнаёміцца з іх бытам і звычаямі. Асабліва яго ўражвалі адсутнасць у маскавітаў еўрапейскай адукацыі, іх адносіны да жанчын, музыкі, танцаў, Кітай-горад, зброя. Значнае месца ў «Дыярыушы» займае паказ некаторых рыс жыцця рускага сялянства і яго адносіны да інтэрвентаў. Ён справядліва падкрэсліваў, што інтэрвенцыя ўздымала просты люд на барацьбу. Народная помста ў адлюстраванні С. Маскевіча хоць і страшны, але заканамерны вынік вайны. С. Маскевіч імкнуўся крытычна адносіцца не толькі да сваіх сяброў і ворагаў, але і да сябе. Вобраз самога мемуарыста займае ў творы значнае месца. Гэты небагаты шляхціц яшчэ ў маладыя гады паступіў на воінскую службу ў спадзяванні выбіцца ў людзі, забяспечыць свой матэрыяльны дабрабыт. Праслужыўшы каля 20 год, аб'ездзіўшы ўсю Прыбалтыку, Масковію і Украіну, ён звольніўся ў чыне палкоўніка. Нягледзячы на сваю сціплую адукацыю, С. Маскевіч з’яўляўся інтэлігентным чалавекам і ўмеў прыстасоўвацца да розных умоў. Адвага і разважлівасць, вясёлы нораў і сяброўская прыязнасць да іншых садзейнічалі яго аўтарытэту не толькі сярод шляхты, але і магнатаў. С. Маскевіч быў чалавекам верацярпімым, якога не хвалявала рэлігія, а вырашэнне палітычных пытанняў ён лічыў прэрагатывай магнатаў. Магчыма, гэтым і можна растлумачыць тую палітычную непрадузятасць, якая выяўляецца ў яго «Дыярыушы». Цікавым помнікам, які адлюстраваў падзеі нацыянальна-вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, з’яўляецца «Дыярыуш» Багуслава Маскевіча, сына Самуіла Маскевіча. Б. Маскевіч з’яўляўся ўдзельнікам карных экспедыцый напачатку у войску Іерэміі Вішнявецкага на Украіне, а пасля ў войску Януша Радзівіла на Беларусі. «Дыярыуш» пачынаецца з кароткіх аўтабіяграфічных запісаў за 1643 г. і абрываецца на звестках за 1649 г. (заключная частка твора ў рукапісе не захавалася). Значнае месца ў «Дыярыушы» Б. Маскевіча займаюць апісанне падзей, якія папярэднічалі паўстанню Б. Хмяльніцкага, адлюстраванне жыцця магнацкага двара Іерэміі Вішнявецкага, але гэта з’яўляецца толькі пралогам да той асноўнай часткі твора, дзе распавядаецца аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе на Украіне і антыфеадальнай вайне на Беларусі. У спадчыну ад бацькі Багуслаў узяў уменне не толькі назіраць, але дакладна і вобразна адлюстроўваць убачанае, пачутае і перажытае. Сведчаннем таму ў «Дыярыушы» з’яўляецца апісанне Запарожскай Сечы, украінскага стэпу, задушэнне паўстання ў Мазыры Вялікую гісторыка-пазнавальную цікавасць уяўляе «Дыярыуш» беларускага шляхціца Адама Каменскага-Длужыка, які трапіў у канцы 1687 г. у маскоўскі палон і вымераў сваімі крокамі ўсю Маскоўскую дзяржаву на доўгім шляху ў далёкі Якуцк, а адтуль у Запаляр’е і Прымор’е ў якасці зборшчыка ясаку (падатку). А. Каменскі-Длужык цікавіўся літаральна ўсім: адлегласцю паміж гарадамі і населенымі пунктамі, іх эканамічным становішчам і геаграфічным размяшчэннем, навакольнай флорай і фаунай, жыццём, бытам і звычаямі мясцовых жыхароў і г. д. Ён сімпатызуе абарыгенам, нягледзячы на іх язычніцкі вобраз жыцця і нізкі культурны ўзровень. «Дыярыуш» А. Каменскага-Длужыка з’яўляецца, бадай, самым першым з усіх вядомых помнікаў пра Сібір. «Дыярыуш» напісаны на польскай мове, але апошняя не адрозніваецца ў Каменскага чысцінёй. У ёй даволі выразна выяўляюцца як русізмы, так і беларусізмы, выкарыстанне якіх ніколі б не дазволіў сабе карэнны паляк. Можна меркаваць, што А. Каменскі-Длужык паходзіў з асяроддзя спаланізаванай шляхты, якая пераважала ў заходняй частцы Беларусі. Мемуарыст не называе месца свайго нараджэння, нават тады, калі гэта выклікалася ходам апавядання. Ён толькі адзначае, што быў рэпатрыіраваны з Масквы і дастаўлены ў сваю «пажаданую айчызну» – Беларусь, дзе ў хуткім часе, 27 студзеня 1667 г. ён памёр і быў пахаваны ў Нясвіжы. У сярэдзіне XVII ст. у развіцці мемуарнай літаратуры акрэсліваюцца пэўныя змены. Шматлікія войны, спусташэнні, голад і звязаныя з імі песімізм, апатыя, апалітычнасць акрэсліваюць паступовую і своеасаблівую пераацэнку каштоўнасцей мемуарыстамі. На першы план паступова выходзіць апісанне ўласнага жыцця, а не грамадска-палітычных падзей. Такі паварот у бок эгацэнтрызму (што так ярка выявіўся ў мемуарнай літаратуры наступнага, XVIII ст.) відаць ужо ў «Хроніцы» Яна Цадроўскага. Гэта – сямейная хроніка, якая па форме (асабліва сваім пачаткам) нагадвае аўтабіяграфію. Я. Цадроўскі ў 1637 г. у свіце Багуслава Радзівіла наведаў Галандыю, Францыю, Англію, затым у 1641 г. ажыццявіў паўторнае, поўнае няўдач і прыгод падарожжа ў Галандыю. Так ці інакш гэтыя звесткі знайшлі сваё адлюстраванне ва ўспамінах. Дарэчы, як і апавяданне аб тым, як інертны ў палітычных адносінах Я. Цадроўскі быў уцягнуты ў шляхецкую змову ў Мінску супраць маскоўскага войска. Праўдзіва і вобразна апісаны ім пагром езуітамі пратэстанцкай абшчыны ў Вільні. Не ў меншай ступені адлюстраваны і старонкі сямейнага жыцця: смерць бацькі, нараджэнне дзяцей, уласнае вяселле і г. д. Мемуарыст сам дакладна акрэслівае эгацэнтрызм свайго апавядання, вызначаючы мэту ўспамінаў: «Каб дзеткі мае ведалі, як служыў я майму ваяводству і мілай айчыне». 2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст. [lxxviii] 2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |