|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ
(сярэдзіна ХІV – XVIII ст.) Як вышэй адзначалася, адным з прамежкавых вiдаў дакументальных крынiц (памiж заканадаўчымi i актавымi матэрыяламi) з'яўляюцца даравальныя граматы («прывілеi»). У раздзеле «Дакументальныя крынiцы» прыведзена агульная характарыстыка прывілеяў агульназемскiх, абласных, гарадам i асобным групам насельнiцтва. Аднак нельга не ўлiчваць прывілеi, згодна з якiмi вялiкi князь «даруе» тыя цi iншыя правы: на зямельныя ўладаннi, на вызваленне ад выплаты падаткаў, на заснаванне цэхавых арганiзацiй i г. д. Прывілеi («даравальныя граматы») выдавалiся фiзiчным цi юрыдычным асобам (установам, гарадам, царквам, манастырам), калi за iмi замацоўвалася якая-небудзь нерухомая маёмасць. Гаспадарскi лiст з'яўляўся пацвярджэннем правоў на зямельнае ўладанне. Лiчачы, што тэрыторыя Вялiкага княства Лiтоўскага з'яўляецца iх уласнасцю, вялiкiя князi лiтоўскiя практыкавалi выдачу прывiлеяў на права валодання зямлёй. Генезiс i рост феадальнай зямельнай уласнасцi можна прасачыць пераважна толькi на аснове велiкакняжацкiх прывiлеяў. Пры гэтым азначаныя лісты маюць (хоць і ўскосна) дамоўны характар. Вялікі князь дараваў землі, але і шляхта павінна была несці воінскую службу, іншыя павіннасці перад дзяржавай. Вялiкiя князi лiтоўскiя таксама выдавалi i пацвярджальныя даравальныя граматы. Часам гэта выклiкалася судовай спрэчкай (у такiм выпадку яны афармлялiся ў выглядзе судовых грамат – «выракаў») або iншымi прычынамi. У любым выпадку ў пацвярджальных граматах была спасылка на тое, што яны складалiся на падставе прадстаўленых дакументаў («лiстоў»). Права выдачы пацвярджальных даравальных грамат, магчыма, мела i княгiня, жонка вялiкага князя лiтоўскага. Так, захавалася грамата польскай каралеўны i княгiнi Алены Iванаўны баярам Iльiнiчам на вызваленне iх ад гарадскiх i валочных павiннасцей i выплат, акрамя ваеннай («панцырнай») службы. У акце ёсць указанне, што Iльiнiчы паклалi «лист небощика вялікага караля Казимера; а в листе его стоит, што ж тые бояре здавна, з Витовта, з местом и з волостью подачок и тяглей никоторых с намi не служивалi, только служивалi службою панцерною». Азначаная грамата дае магчымасць прасачыць становiшча такой сацыяльнай катэгорыi, як «панцырныя баяры» (ваенныя слугi). Захавалiся таксама прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх, якiя вызвалялi тых цi iншых асоб ад юрысдыкцыi звычайнага суда. Такi прывiлей, у прыватнасцi, быў выдадзены Францыску Скарыне ў 1532 г. Да даравальных блiзкiя ўказныя велiкакняжацкiя граматы («лiсты»): на «дачу» бабровых гоней, пазбаўленне ад мытных пошлiн i г. д. У сферы сацыяльна-эканамiчных адносiн з ХІІІ ст. з'яўляецца такi вiд актаў, як даная грамата, якая вызначала перадачу нерухомай маёмасцi (вёсак, зямель i г. д.) духоўнай установе (манастыру, царкве i iнш.) або прыватнай асобе. Выдадзеная царкве цi манастыру, такога рода грамата, па-сутнасцi, з'яўлялася ў кладной, як яе часта i называюць. Так, укладной названа грамата княгiнi Ульяны – жонкi вялiкага князя Альгерда Успенскай царкве (1377 г. цi пазней)[xxiii]. Правесцi дакладную мяжу памiж данай i ўкладной граматамi не заўсёды магчыма. У Вялiкiм княстве Лiтоўскiм падараваннi царкве вызначалiся таксама ў выглядзе даравальных грамат ад iмя тых цi iншых феадалаў (князя Шырокае распаўсюджванне мелi граматы, якiя замацоўвалi розныя прыватныя пагадненнi (здзелкi) на нерухомую маёмасць, перш за ўсё на зямлю. Найперш трэба адзначыць купчыя (прадажныя) граматы. Фармуляр iх змяшчае звесткі пра ўдзельнiкаў i характар здзелкi. Указваюцца межы («рубежы землi»), сведкi («а при том были люди добрые...»), пiсец граматы («а писал...»), наяўнасць пячаткi. Шэраг такога вiду грамат меў сведчанне аб тым, што аб'екты нерухомасцi «продаж вечно неподвижно». Апошняя фармулёўка часам дазваляе адрознiць купчыя ад даных (якiя не змяшчалі гарантыi захавання зямлi цi iншай нерухомасцi за тым, хто яе набыў). У невялiкай колькасцi захавалiся блiзкiя па вiду да даных i купчыя (прадажныя) менавыя граматы, якiя афармлялi абмен зямлi памiж iх уладальнiкамi. У шэрагу выпадкаў блiзкія да вялiкага князя асобы атрымлівалi даравальную пацвярджальную грама-ту («потверженье») купчай, што ў значнай ступенi гарантавала недаты-кальнасць набытай нерухомай маёмасцi. У прыватнасцi, такую грамату атрымаў велiкакняжацкi пiсар Федзька Грыгор'евiч у канцы XV ст. Цікавай крыніцай з’яўляліся і арэндныя кантракты. У другой палове Для вывучэння пачатковага перыяду станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне маюць мiжкняжацкiя дагаворныя граматы. Звычайна вялiкi князь «дараваў» тыя цi iншыя землi ўдзельнаму князю, а апошнi прызнаваў вярхоўную ўладу вялiкага князя. Прыкладам можа служыць даравальная грамата караля польскага i лiтоўскага Уладзiслава (Ягайлы) князю лiтоўскаму Скіргайлу на Трокскае, Мiнскае, Полацкае княствы, выдадзеная 25.04.1387 г. Другой часткай пагаднення стала ленная грамата Скiргайлы 18.06.1387 г. Для XIV – XVI ст. характэрна наяўнасць iмунiтэтных грамат, якiя выдавалiся ад iмя князя асобным манастырам. «Аўтаномнае» становiшча шэрагу княстваў у складзе дзяржавы Вялiкага княства Лiтоўскага садзейнiчала з'яўленню такіх грамат, што выдавалiся мясцовымi князямi. Асобныя з гэтых дакументаў дазваляюць прасачыць, што ўжо ў сярэдзiне XV ст. палажэннi «Світка Ярославля» (разгледжаныя вышэй) не адпавядалi рэальным суадносiнам улады. Так, вынiкам канфлiкту мсцiслаўскага князя, епiскапа i манастыра стала iмунiтэтная грамата Юрыя Сямёнавiча Лугвенавiча мсціслаўскаму Ануфрыеўскаму манастыру 1443 г. i аналагiчная грамата яго сына Iвана 1483 г., якая вызваляла гэты манастыр ад княжацкай юрысдыкцыi, а таксама юрысдыкцыi мсцiслаўскага епiскапа (што супярэчыла нормам «Свiтка»)[xxv]. Прывiлеяванае становiшча асобных зямель выяўляецца i пры аналiзе знешнепалiтычных актаў. У прыватнасцi, захавалася вялiкая колькасць дагаворных грамат Полацка XIV – XV ст. з Рыгай[xxvi]. Аднак пры вызначэннi iх актавага зместу патрэбна быць асцярожным: шэраг грамат мае характар афiцыйных пiсьмаў. З XVI ст. заключэнне мiжнародных дагавораў становiцца выключнай прэрагатывай вялiкага князя пры ўзгадненнi з панамi-радай i сеймам. Акрамя зносiн з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам важнейшым напрамкам знешне-палiтычнай дзейнасці з'яўлялася Маскоўская (Руская) дзяржава. «Лiсты» вялiкага князя маскоўскага i iншыя дакументы дыпламатычнага характару змешчаны ў складзе кнiг i публiчных спраў Лiтоўскай метрыкi, архiве Пасольскага прыказа (выдадзена «Опись архива Посольского приказа за Да актавых матэрыялаў можна аднесцi i унii (ад позналац. unio – яднаць). Пры гэтым трэба адрознiваць унii як мiжнародныя пагадненнi – адну з формаў аб'яднання саюза дзяржаў (асабiстыя i дзяржаўныя) i царкоўныя унii (напр., Брэсцкая царкоўная унiя 1596 г.). Першай (асабiстай) унiяй, што была заключана памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Каронай Польскай, была Крэўская унiя 1385 г. Шэраг даследчыкаў лiчаць вядомы тэкст Крэўскай уніі несапраўдным, сфальсiфiкаваным. У прыватнасцi, гiсторык права І. А.. Юхо прыводзiць наступныя аргументы: 1) тэкст нагадвае акт безагаворачнай капiтуляцыi княства, што не адпавядала рэальным гiстарычным абставiнам; 2) акт стаў вядомы толькi пасля смерцi Ягайлы ў «Хронiцы» Яна Длугаша, пасля чаго на Вiленскiм сейме 1559 г. вялiкi князь абяцаў запатрабаваць выпраўлення «таковых непристойных хроник»; 3) несапраўднасць умоў унii адзначалi лiтоўскiя паслы на Люблiнскiм сейме; 4) акт, якi фiгурыруе як арыгiнал, не мае неабходных рэквiзiтаў (подпiсаў i пячатак). Сапраўды, улiчваючы iмкненне Польшчы ў XVI ст. уключыць тэрыторыю аслабленага княства ў свой склад, можна дапусцiць, што сапраўды акт унii быў або падроблены цалкам, або былi ўнесены пэўныя змены ў яго асобныя нормы. Такое меркаванне ў значнай ступенi пацвярджае тое, што дайшоўшы да нас тэкст Крэўскай унii захаваўся ў архiве не дзяржаўнай канцылярыi, а Кракаўскай кансісторыі. Усе мiжнародныя пагадненнi, якiя заключалiся Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, павiнны аналiзавацца як з боку iх знешняй крытыкi, так i ў адпаведнасцi iх зместу рэальным фактам рэчаiснасцi (аналiз верагоднасцi). Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |