|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Агульная характарыстыка і этапы развіццястатыстычных матэрыялаў Статыстыка (ад ням. Statistik) – від практычнай дзейнасці па зборы, апрацоўцы, аналізе, абагульненні і распаўсюджванні звестак аб з'явах і працэсах грамадскага жыцця (cтатыстыка – гэта яшчэ і галіна ведаў, адна з эканамічных навук). Статыстыка – гэта колькаснае выяўленне пэўнай з'явы ці працэсу, гэта ўлік таго, што ёсць ў наяўнасці. Статыстычныя крыніцы ствараюцца на аснове навукова-абгрунтаванай праграмы, характарызуюцца колькаснай (апісальна-лічбавай) інфармацыяй, масавым характарам вывучаемых аб'ектаў, пэўнымі крытэрыямі і прынцыпамі збору і групоўкі матэрыялу. Зразумела, што азначаныя характарыстыкі складаліся не адразу. Генезіс статыстычных крыніц у Вялікім княстве Літоўскім акрэсліваецца ў канцы З уключэннем у склад Расійскай імперыі складваюцца такія дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва, як рэвізіі, адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік, матэрыялы Генеральнага межавання і інш. Па сутнасці, гэта яшчэ не статыстычныя крыніцы ў поўным сэнсе гэтага слова, а матэрыялы статыстычнага характару. Але без іх вывучэння складана акрэсліць генезіс дакументаў статыстыкі. У 1860-я гг. узнікаюць статыстычныя ўстановы. Развіццё статыстыкі ў гэты час абумоўліваецца паскарэннем і ўскладненнем працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Менавіта ў гэты час фарміруюцца асноўныя накірункі статыстыкі: дэмаграфічная статыстыка (статыстыка насельніцтва), статыстыка сельскай гаспадарскі і прамысловасці. Дэмаграфічная статыстыка вывучае народанасельніцтва і яго змены ў канкрэтных гістарычных умовах грамадскага развіцця. Прадметам яе даследавання служаць колькасць, склад, размяшчэнне і рух насельніцтва як усёй краіны ў цэлым, так і асобных яе рэгіёнаў. Статыстычныя крыніцы змяшчаюць масавыя, пераважна колькасныя дадзеныя. Правільнае іх выкарыстанне дазваляе выявіць у сукупнасці з'яў, што здаюцца выпадковымі, характэрныя для іх заканамернасці развіцця. Выяўленне азначаных заканамернасцей адбываецца шляхам параўнання колькасных дадзеных, для чаго неабходна супастаўнасць (аднароднасць) статыстычных дадзеных. Статыстычныя звесткі маюць не толькі колькасныя, але і якасныя характарыстыкі. Змены тэрыторыі ці іншых параметраў вывучаемага аб'екта ці яго недакладнае вызначэнне не даюць магчымасці супастаўляць статыстычныя дадзеныя ў поўным аб'ёме (для прыкладу, тэрытарыяльна-адміністрацыйныя змены БССР на працягу 1920-х гг. не даюць магчымасці параўнаць многія звесткі. У статыстыцы сельскай гаспадаркі на працягу першай паловы ХІХ ст. не вызначалася дакладна, што разумелася пад «неудобными» землямі, у статыстыцы прамысловасці – паняцце «фабрыка»). Асноўныя прынцыпы выкарыстання статыстычных звестак датычацца, такім чынам, трох бакоў: іх паўнаты, дакладнасці і аднароднасці. Статыстычныя звесткі, заключаныя ў крыніцы, павінны дастаткова поўна ахоплiваць усе важнейшыя элементы вывучаемай з'явы ці працэсу. Каб меркаваць аб ступені дакладнасці статыстычных крыніц, неабходна вызначыць іх паходжанне: ці яны запазычаны з анкеты, што запаўнялася асобай, зацікаўленай у выніках, ці яны атрыманы ад статыстыка, што абавязаны дакладна запісваць вывучаемыя звесткі; дадзеныя збіраліся падрыхтаванымі спецыялістамі ці выпадковымі асобамі, сярод якіх маглі быць і тыя, хто не меў элементарных ведаў аб правілах статыстычнага ўліку; і ўрэшце, звесткі павінны быць аднароднымі (параўноўвацца павінны аднародныя з'явы, працэсы, аб'екты па пэўных, дакладна акрэсленых параметрах). Фарміраванне статыстычных крыніц уключае наступныя стадыі: 1) падрыхтоўчая праца, збор звестак; 2) зводка першапачатковых дадзеных і падрыхтоўка іх для друку. Першыя звесткі дэмаграфічнага характару на Беларусі збіраюцца ўжо ў XVI ст. «Попісы войска ВКЛ» і «Пісцовыя кнігі» даюць прыкладнае ўяўленне аб колькасці насельніцтва ў асобных рэгіёнах. З уключэннем у склад Расійскай імперыі іх змяняюць рэвізіі. Дарэчы, да гэтага ж часу (апошняя чвэрць XVIII ст.) адносіцца і спроба ўліку механічнага руху насельніцтва. У 1772 г. быў выдадзены ўказ, у якім мясцовым уладам даручалася весці ўлік падатковага насельніцтва, якое змяняла месца жыхарства. Да 1830 г. адносіцца арганізацыя ўліку механічнага руху насельніцтва, не ахопленага дзяржаўнымі рэвізіямі. Паліцэйскія ўстановы пачынаюць збіраць звесткі аб перамяшчэннях насельніцтва паміж гарадамі і ў межах гарадоў. З сярэдзіны ХІХ ст. арганізуецца адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. шырока праводзіліся масцовыя гарадскія перапісы насельніцтва. Урэшце, у 1897 г. з’яўляецца такі від, як перапісы насельніцтва. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.) |