|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Агульная характарыстыка. У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi
У заканадаўстве, якое дзейнiчала на тэрыторыi Беларусi ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расiйскай iмперыi, умоўна можна вызначыць наступныя перыяды: 1) канец XVIII – 30-я гг. XIX ст.; 2) 40-я гг. ХІХ – пачатак XX ст.; 3) 1905 – 1917 гг.; пры гэтым трэба мець на ўвазе асаблiвасцi заканадаўчых нормаў Часовага ўрада i адносiць сюды заканадаўчыя дакументы, якія ўзнiклі на працягу таго вельмi кароткага адрэзку часу (верасень – кастрычнiк 1917 г.), калi Расiя стала рэспублiкай, але яшчэ не з'яўлялася савецкай. Для першага перыяду характэрна дзейнасць на тэрыторыi Беларусi не толькi нормаў права Расiйскай iмперыi, але i Статута 1588 г. Лавiраванне расiйскага ўрада ў першай трэцi XIX ст. памiж iнтарэсамi дзяржавы i мясцовай апалячанай арыстакратыi выявiлася i ў галiне заканадаўства. Менавiта ў гэты час адбываецца ўпарадкаванне мясцовых нарматыўных актаў. Перакладаецца i перавыдаецца Статут 1588 г. з дапаўняючымi яго сеймавымi пастановамi. «Высочайше утвержденное» палажэнне Камiтэта мiнiстраў (17.09.1828 г.) прадугледжвала «учинение перевода Литовского Статута на русский язык с белорусского издания 1588 г.» i «напечатание сего Статута на трех языках: белорусском, польском и русском». Побач з гэтым (у рамках работы над «Зводам законаў Расiйскай iмперыi») разгортваецца распрацоўка «Зводу мясцовых законаў Заходнiх губерняў». Ён з'явiўся апошняй, найбольш значнай сiстэматызацыяй мясцовага права, у якiм спалучалiся рысы мясцовага i агульнарасiйскага права. Праект «Зводу» не быў уведзены ў дзеянне. Задушэнне паўстання 1830 – 1831 гг. прадвызначыла змену палiтыкi расiйскiх улад «в присоединенных провинциях» i адмену мясцовых заканадаўчых нормаў 1832 – 1840 гг. Трэба мець на ўвазе, што адменены былi толькi тыя нормы, якiя да гэтага часу захавалi сваё дзеянне (у асноўным сямейнага i грамадзянскага права). Што ж датычыць значнай часткi нормаў дзяржаўнага права, крымiнальнага права, то яны фактычна дзейнiчалi з моманту ўключэння асобных частак тэрыторыi Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi, хоць заканадаўчага акта, які б адмянiў адпаведныя нормы Статута 1588 г., выдадзена не было. I першы, i другi перыяд аб'ядноўвае акалiчнасць, якая найбольш выразна выявiлася ў расiйскiм заканадаўстве ў XVIII – XIX ст., – права выдання новых законаў належала толькi цару. Што датычылася Сената, Сiнода, калегiй (а пасля мiнiстэрстваў, Кабiнета мiнiстраў) i iншых урадавых устаноў, то яны мелi толькi права звяртацца да яго з дакладамi цi прапановамi. Вызначальным было права цара i ў галiне заканадаўчай iнiцыятывы. Любое «волевыяўленне» цара мела цi магло набыць сiлу закону. У ранг закону ўзводзiлiся ўсе дакументы, якiя былi пазначаны адабрэннем цара («Быть по сему», «Принять к сведению» i г. д.). Адсюль вынiкае i велiзарная колькасць вiдаў заканадаўчых актаў, i тая (характэрная найперш для феадалiзму) акалiчнасць, што адрознiць заканадаўчы акт ад адмiнiстрацыйнага распараджэння вельмi складана (цi ўвогуле немагчыма). Таму гiсторыкi паклалi ў аснову пераважна такi прынцып: законамi лiчыцца толькi тое «волевыяўленне» манарха, якое змешчана ў «Полном собрании законов Российской империи» (ПСЗ). Як эвалюцыю сiстэмы заканадаўства пад уздзеяннем першай расiйскай рэвалюцыi трэба разглядаць акрэслены трэцi перыяд. Манiфест 17 кастрычнiка толькi дэклараваў пачатак канстытуцыйнага ладу i не гарантаваў яго рэальнага ўсталявання (урэшце, дэпутаты Дзяржаўнай думы прысягалi «самадзержцу»). Але пачалася эвалюцыя ад абсалютызму да канстытуцыйнай манархii; прызнаючы само iснаванне Дзяржаўнай думы, замацоўваючы за ёй пэўныя правы, Асноўныя законы 1906 г. усё ж непазбежна прызнаюць i пэўнае абмежаванне правоў манарха. Такая супярэчнасць знайшла сваё ўвасабленне ў заканадаўстве гэтага перыяду. Права Дзяржаўнай думы на заканатворчасць кампенсавалася тым, што за царом захоўвалася больш поўнае i больш значнае па змесце права закана-даўчай iнiцыятывы. Артыкул 8 Зводу Асноўных законаў зазначаў: «Гасудару iмператару належыць пачын па ўсiх прадметах заканадаўства. Толькi па яго пачыну Асноўныя дзяржаўныя законы могуць належаць перагляду ў Дзяржаўным Савеце i Дзяржаўнай Думе». Да таго ж створаны ў лютым Нязначныя змены былi ўнесены з 1906 г. i ў працэдуру канчатковага зацвярджэння заканадаўчых актаў. Права канчатковага зацвярджэння захавалася за царом, але патрабавалася папярэдняе адабрэнне законаў Дзяржаўнай думай i Дзяржаўным саветам. Гэтае вельмi абмежаванае права абвяшчаў артыкул 86 Зводу Асноўных дзяржаўных законаў, за якім ішоў артыкул 87, што дапускаў прыняцце законаў непасрэдна царом у «надзвычайных абставiнах» i ў перыяд прыпынення пасяджэнняў Дзяржаўнай думы. Пачынаючы з сакавiка 1917 г. законы выдавалiся Часовым урадам. Звычайна яны падпiсвалiся мiнiстрам-старшынёй. Так, Пастанова ад 1.4.2. Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |