АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Актавыя матэрыялы Х – ХІІІ ст. («рускiя» акты)

Читайте также:
  1. I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
  2. Актавыя матэрыялы перыяду ВКЛ
  3. Межклеточные соединения (контакты)
  4. Як матэрыялы статыстычнага характару

Да iх найперш патрэбна аднесцi першыя мiжнародныя пагадненнi – дагаворы Русi з Вiзантыяй 911, 941, 971 гг., тэксты якiх змешчаны ў «Аповесцi мiнулых гадоў». У летапiсе ёсць таксама ўказаннi на артыкулы дагавора 907 г., але большасць даследчыкаў не лiчыць iх рэальнымi. Растлумачыць, як трапiлi дагаворы ў летапiс, складана. Магчыма, гэта былi перакладзеныя копii. Ва ўсякiм разе, аналiз пагадненняў дазваляе зрабiць вывад аб залежнасцi тэксту дагавора 911 г. ад грэчаскага арыгiнала. Факт сапраўднасцi i верагоднасцi тэксту дагавора 907 г. мае iстотнае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi, паколькi ў ім Полацк упамiнаецца сярод гарадоў, падуладных Кiеву. На гэтым грунтуецца думка аб падпарадкаваннi Полацка «мацi гарадоў рускiх» ужо з часоў паходу Алега (882 г.). Несапраўднасць гэтага дагавора дазваляе лiчыць такое меркаванне далёкiм ад рэчаiснасцi.

Да найбольш раннiх рускiх актаў адносяцца царкоўныя ўставы. Вядомы ўстаў князя Уладзiмiра Святаславiча – найстаражытнейшы акт, якi вызначыў прававое становiшча царквы. У яго аснову быў пакладзены дагавор Уладзiмiра з жонкай Ганнай – сястрой вiзантыйскага iмператара[xx]. Устаў Яраслава, падобна Уставу Уладзiмiра, меў папярэднiкам устаўную грамату – дамову князя з першым рускiм мiтрапалiтам Iларыёнам. Гэты дакумент вызначаў становiшча i структуру праваслаўнай царквы на ўсходнеславянскiх («рускiх») землях i таму шмат разоў перапiсваўся. Вядома некалькi рэдакцый гэтага помнiка. Адна з iх – «Свиток Ярославля», апублiкаваны ў 1846 г. I. Грыгаровiчам[xxi]. Гэтая рэдакцыя (якую называлi яшчэ «заходнерускай») вядома ў адным спiсе пачатку XVI ст., дзе яна змешчана разам з граматай (прывiлеем), якая дадзена вялiкiм князем лiтоўскiм Аляксандрам архiепiскапу полацкаму i луцкаму Луку ў Вiльнi ў 1502 г. (7011, снеж. 26) і пацвярджае за iм правы праваслаўнай царквы ў аб'ёме, устаноўленым у «Свiтку».

У ХІІ ст. узнiкаюць мясцовыя царкоўныя ўставы. Яны афармляюцца ў выглядзе ўстаўных грамат. У якасцi прыкладу можна прывесцi ўстаўную грамату Смаленскай епiскапii. У рукапiсе яна ўяўляе, як дакумент, якi складаецца з 4 частак, што адрознiваюцца як па змесце, так i па палеаграфiчных прыкметах. Усе гэтыя часткi звязаны з устанаўленнем матэрыяльных крынiц забеспячэння епiскапii, хоць i адносяцца да рознага часу (1136 – 1150). Тут могуць быць вызначаны: 1) устаўная грамата князя Расцiслава Мiхайлавiча, дадзеная Смаленскай епiскапii; 2) пацвяр-джальная грамата епiскапа Мануiла; 3) княжацкi запiс аб перадачы епiскапскай кафедры зямельнай уласнасцi з датай 6659 г.; 4) запiс аб памерах грашовых i натуральных паступленняў кафедры з гарадоў Смаленскай зямлi.

Як бачым, найстаражытнейшыя з дайшоўшых да нас актаў узнiклi пераважна ў сферы грамадска-палiтычных i сацыяльна-палiтычных адносiн[xxii]. Акты сацыяльна-эканамiчных адносiн толькi зараджаліся. Неабходнасць фiксавання ў юрыдычнай форме эканамiчных, сацыяльных, палiтычных узаемаадносiн узнiкла са стварэннем дзяржавы. Але на раннiм этапе развiцця феадалiзму пры панаваннi нормаў звычаёвага права патрэба ў пiсьмовым акце была нязначнай. Да таго ж, як вядома, умовы не спрыялi захаванню гiстарычных дакументаў на Беларусi. Як вынiк, па перыяду да XIV ст. актаў, што датычаць гiсторыi Беларусi, амаль не захавалася. Значна ўзрастала колькасць актаў з XIV ст. Актавы матэрыял з гэтага часу становiцца масавым, што дазваляе весцi яго вывучэнне комплексна.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)