АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы XI – XIII ст

Читайте также:
  1. L.1.2.Многокомпонентные системы (растворы).
  2. Буферные растворы
  3. Волемические растворы.
  4. Гельцементированные растворы
  5. Гельцементные растворы
  6. Глиноцементные растворы
  7. Коллоидные растворы
  8. КОНЦЕНТРИРОВАННЫЕ РАСТВОРЫ
  9. Ненасыщенные, насыщенные и перенасыщенные растворы.
  10. Нефтецементные растворы
  11. Обращенные нефтеэмульсионные тампонажные растворы

Агiяграфiчныя творы складалiся з мэтай стварэння «прыкладаў жыцця», якiя трэба было пераймаць, на аснове якiх трэба было будаваць сваё жыццё. Публiцыстычная накiраванасць характэрная для ўсiх лiтаратурных твораў XI – XIII ст., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. Адны яго называюць кампiлятарам, другiя творцам, i нават магчымым складальнiкам «Слова аб палку Iгаравым». Усё ж не выклiкае сумнення, што гэта – адукаванейшы чалавек свайго часу, выдатны прамоўца, нездарма празваны сучаснiкамi Златавустам. Час не быў лiтасцiвы да лiтаратурнай спадчыны Кiрылы Тураўскага, але да нас дайшло больш за 40 яго твораў: казаннi, павучаннi на тэмы Евангелля, пiсанняў прарокаў, малiтвы i канон аб пакаяннi, аповесцi. За рэлiгiйнай формай яго твораў стаяць рэальныя факты жыцця сучаснага пiсьменнiку грамадства, жорсткая барацьба сацыяльных i культурных тэндэнцый. Таму лiтаратурная i публiцыстычная спадчына Кірылы Тураўскага з'яўляецца важнай крынiцый не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi.

Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу (але, безумоўна, свецкага характару) з'яўляецца «Павучанне Уладзiмiра Манамаха», напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс «Аповесцi мiнулых гадоў» пад 1097 г. Аўтар («пры святым хрышчэннi Фёдар, а рускiм iмем Уладзiмiр») дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Вялiкi кiеўскi князь, дзелячыся ўспамiнамi, таксама расказвае пра свае ўзаемаадносiны з полацкiмi князямi i паходы на беларускiя землi. Трэба мець, аднак, на ўвазе, што твор пiсаўся Уладзімірам Манамахам «на санях сидя» (ужо на схiле гадоў жыцця); безумоўна, асобныя эпiзоды сцерлiся ў памяцi, а дацiроўкi даюцца вельмi прыблiзна, iх неабходна ўзгадняць са звесткамi летапiсаў.

Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI – XIII ст. з'яўляецца «Слова аб палку Iгаравым». Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены А. І. Мусiным-Пушкiным у 1795 г. (з яго была зроблена копiя для iмператрыцы Кацярыны II) i ў 1800 г. апублiкаваны. Падчас вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дала падставу скептыкам даказваць, што «Слова…» – пазнейшая падробка канца
XVIII ст. Нягледзячы на праведзеныя даследаваннi з дапамогай камп'ютэрнага аналiзу тэксту (яны пацвердзiлi сапраўднасць гэтага помнiка ўсходнеславянскай лiтаратуры XII ст.), азначаны скептытызм прысутнiчае i ў многiх сучасных даследчыкаў. Вучоныя, якiя адстойваюць сапраўднасць «Слова...», падкрэслiваюць, што гэта яшчэ i выдатны лiтаратурны твор; што можна падрабiць почырк, але нельга падрабiць стыль Гамера або Багушэвiча.

Складана параўнаць «Слова...» з iншым помнiкам лiтаратуры гэтага часу (твор, як вядома, датуюць 1185 – 1187 гг.). Але лiтаратуры аб iм столькi ж, колькі пра Атлантыду, яе немагчыма пералiчыць. Апошнiм цiкавым даследаваннем з'яўляецца праца акадэмiка Б. А. Рыбакова, прысвечаная пошукам аўтара «Слова…»[cvii]. У «Слове аб палку Iгаравым» адлюстравалiся дзве найбольш характэрныя рысы лiтаратуры XI –
XIII ст. – iмкненне не вызначаць свайго аўтарства i адсутнасць выдуманых персанажаў. Незалежна ад таго, хто з'яўляецца аўтарам «Слова…» (асобныя даследчыкi прыпiсваюць аўтарства Кiрыле Тураўскаму), гэты помнiк лiтаратуры XII ст. можна вызначыць як найцiкавейшую крынiцу па палiтычнай гiсторыi Беларусi XI – XII ст. Важнае месца ў «Слове…» займае характарыстыка дзейнасцi полацкiх князёў. У партрэтнай галерэi самых выдатных дзеячаў сiвой даўнiны, паказаных у паэме, – вобраз Усяслава, да якога невядомы аўтар адносiцца з сiмпатыяй. Малюючы Усяслава Чарадзея магутным князем, аўтар адначасова падкрэслiвае бессэнсоўнасць мiжусобных войнаў, у якiх прымаў удзел i ён, звяртаецца з заклiкам да прадстаўнiкоў дзвюх дынастый – Усяслава Чарадзея i Яраслава Мудрага перапынiць раздоры i сваркi.

«Слова…» iстотна дапаўняе летапiсы. У прыватнасцi, кiеўскi летапiсец амаль нiчога не гаворыць аб дзейнасцi Усяслава Чарадзея ў якасцi кiеўскага князя. Толькi ў гэтым лiтаратурным творы мы сустракаем звесткi аб гарадзенскiм князi Iзяславе Васiлькавiчы. Цiкавыя паралелi аб мiжусобiцах у Полацкай i Кiеўскай землях (якiя вобразна перададзены ў супастаўленнi «р.Сула – Дзвiна»). Можна меркаваць, што аўтарам «Слова…» быў адзiн са складальнiкаў кiеўскага летапiсу XII ст. або ён меў на руках спiс Полацкага летапiсу.

Iснуе вельмi шмат мастацкiх перакладаў «Слова…», у тым лiку i на беларускую мову (Я. Купалы, М. Гарэцкага, Р. Барадулiна, I. Чыгрынава). Аднак для гiсторыка яны цiкавыя толькi як сучасныя лiтаратурныя пераклады, для тэксталагiчнага вывучэння iх выкарыстоўваць немэтазгодна.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)