|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Агульная характарыстыка. Пад мемуарнай лiтаратурай[lxxvii] разумеюць творы, у цэнтры якiх знаходзiцца асоба аўтара
Пад мемуарнай лiтаратурай[lxxvii] разумеюць творы, у цэнтры якiх знаходзiцца асоба аўтара. Грамадскiя падзеi ў iх паказаны не ўвогуле, а ў сувязi з гэтай асобай, праз яе суб'ектыўнае ўспрыманне. Трэба мець на ўвазе, што тэрмiн «мемуары»(ад франц. memories або лац. memoriale) ужываецца i ў шырокiм сэнсе, у якасцi вызначэння цэлай групы крынiц, заснаваных на памяцi, i ў вузкім для вызначэння асобнага iх вiду – успамiнаў. У дачыненнi да класiфiкацыi мемуараў адзiнага погляду не iснуе. Пераважная частка даследчыкаў падзяляе iх у адпаведнасцi з формай фiксацыi iнфармацыi на наступныя чатыры вiды: 1. Успамiны – калi аўтар праз нейкi час пасля пэўных падзей расказвае аб iх цi аб усiм сваiм мiнулым жыццi (сюды ж можна далучыць аўтабiяграфii, жыццеапiсаннi). Успамiны пiшуцца самiм мемуарыстам i такi вiд мемуараў найбольш распаўсюджаны. 2. Літаратурны запіс успамінаў – узнікае тады, калі мемуарыст звяртаецца да дапамогі літаратара і апошні надае ўспамінам літаратурную форму, нічога не скажаючы ў тэксце і не ўносячы ў яго нейкіх «упрыгожанняў». Тым не менш літаратар усё ж пакідае сваё «я» ў мемуарах і, вывучаючы літаратурныя запісы ўспамінаў, заўсёды неабходна ўдакладняць ступень яго ўмяшання. 3. Калі вуснае апавяданне мемуарыста аб мінулым стэнаграфуецца (ці пратакаліруецца), то твор набывае форму стэнаграфічнага (пратакольнага) запісу ўспамінаў. Яны звычайна ствараюцца па ініцыятыве архіваў, інстытутаў, камісій і музеяў, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц. Пры вучэнні гэтага віду мемуарнай літаратуры трэба мець ва ўвазе, што, па-першае, пры стэнаграфаванні ўспамінаў на мемуарыста пэўным чынам уплывае асоба, якая вядзе гаворку. Па-другое, успаміны прымаюць форму мемуараў толькі пасля расшыфроўкі, выпраўлення і падпісання іх аўтарам. І па-трэцяе, па сваім стылі стэнаграмы ўспамінаў захоўваюць асаблівасці размоўнай мовы (шурпатасці мовы, непаслядоўнасць выкладання і г. д.). 4. Дзённікі як від мемуарнай літаратуры ўзнікаюць тады, калі сучаснік апавядае аб падзеях, людзях, пачуццях і г. д. дзень за днём, на працягу ўсяго свайго жыцця або нейкага яго перыяду. Звычайна дзённікі ствараюцца па асабістай ініцыятыве аўтара, і аўтары іх апавядаюць аб перажытым з пазіцыі таго ж часу. Такім чынам, усе мемуары з’яўляюцца запіскамі сучаснікаў аб мінулым, але кожны від па-свойму даносіць гэтае мінулае да ведама наступных пакаленняў. Найбольш распаўсюджаныя віды мемуараў – дзённікі і ўспаміны. Дзённікі пішуцца пад пэўным эмацыянальным уздзеяннем ад падзеі, мемуарыст яшчэ не можа ўзняцца да асэнсавання яе ў цэлым, адлюстроўвае толькі асобныя бакі рэчаіснасці. Успамінам уласцівы рэтраспектыўны погляд на падзеі, што дае падставу для іх глыбейшага асэнсавання. Апавядальная плынь ачышчаецца ад усяго дробязнага, неістотнага. Але адначасова губляюцца дэталі, знікаюць нюансы. Крыніца становіцца менш дакладнай, аўтарытэтнай. Найбольш ідэальнымі ў мемуарнай літаратуры з’яўляюцца творы, у якіх дзённікавая дакладнасць спалучаецца з сінтэтычнасцю, уласцівай успамінам (калі аўтар пры складанні апошніх карыстаўся сваімі ранейшымі дзённікавымі нататкамі). Адзначанае спалучэнне даволі часта сустракаецца ў запісках падарожнікаў, якую вызначаюць даволі часта як асобны жанр гісторыка-літаратурных апавяданняў. Сапраўды, літаратуры падарожжаў заўсёды належала істотная роля ў працэсе знаёмства аднаго народа з другім. Назіранні падарожніка – гэта, як правіла, свежы погляд прадстаўніка іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцей. Існуе характэрная рыса, якая дазваляе аднесці сведчанні падарожнiкаў да мемуарнай літаратуры, паколькі яны таксама заснаваны на памяці і фіксаваліся пераважна ў выглядзе дзённікавых запісаў ці ўспамінаў (а таксама іх спалучэння). Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |