|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
Акрамя ўсходнеславянскiх летапiсаў вялiкае значэнне для вывучэння гiсторыi Беларусi маюць польскiя рочнiкi, нямецкiя аналы, а ў дачыненнi да XII – XIII ст. – хронiкi, напiсаныя на лацiнскай мове. Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку трэба адзначыць першую польскую хронiку – «Хронiку Гала Анонiма». Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму ў канцы XI – пачатку XII ст. на падставе папярэднiх польскiх рочнiкаў i iншых крынiц iншаземцам (не палякам), якi «дарма не хацеў есцi польскi хлеб». «Хронiка Гала Анонiма» падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г.; 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г.; 3) 1109 – 1113 гг. – 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Акрамя iншых звестак, тут мы знаходзiм паведамленнi пра тураўскага князя Святаполка, яго барацьбу з Яраславам (1016 – 1019 гг.), звесткi пра бiтву на р. Буг, пра суседзяў Русi – балцкiя плямёны i г. д. Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала «Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка». Асноўную ўвагу Вiнцэнт Кадлубок звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Аднак хронiка з’яўляецца каштоўнай крынiцай i па гiсторыi паўднёва-заходняй часткi Беларусi, Драгiчынскага i Берасцейскага княстваў. Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII – XIII ст. з’яўляецца «Хронiка Лiвонii», напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм. Паколькi ўсходнеславянскiя летапiсы амаль не маюць звестак пра паўночна-заходнiя землi Русi адзначанага перыяду, «Хронiка Лiвонii» дазваляе лiквiдаваць гэты прабел, дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi – лiваў, эстаў, лiтву, прасачыць пашырэнне агрэсii Нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. Але было б памылкай чакаць ад удзельнiка падзей аб’ектыўнасцi ў iх асвятленнi. Ва ўсiх выпадках крыжакi – героi, а тыя, хто супраць iх – ворагi («язычнiкi», «схiзматыкi» i iнш.). «Хронiка Лiвонii» складаецца з чатырох кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бертольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра (звесткi пра апошняга толькi ў хронiцы 1186 – 1216 гг.) даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа – Альберта, вучнем i паслядоўнiкам якога лiчыць сябе аўтар хронiкi. Магчыма, таму Генрых Латвiйскi абыходзiць усе акалiчнасцi, якiя паказалi б епiскапа не ў вельмi прывабным для яго святле. Хранiст, аднак, не пераўтварыў свой твор у бiяграфiчны летапiс. Гэта, хутчэй, апiсанне падзей, якiя адбылiся ў той цi iншы год жыцця i дзейнасцi Альберта. Мы знаходзiм тут звесткi пра гарады-фарпосты Полацкага княства на Дзвiне (Кукейнас i Герцыке), пра iх князёў Вячку i Усевалада, пра сумесную барацьбу лiваў, эстаў, лiтвы i палачан супраць крыжацкай агрэсii. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |