|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Публiцыстычныя творы XVI – XVIII стУ гэты перыяд развіваецца кнігадрукаванне, і таму неабходна адзначыць, што літаратуразнаўцы ўмоўна падзяляюць гісторыка-літаратурныя творы на рукапісныя і друкаваныя. Да рукапісных яны адносяць тыя матэрыялы, якія засталіся ў асабістым архіве пісьменніка і зберагліся незалежна ад таго, надрукаваныя яны ці не трапілі ў друк. Асноўным відам рукапісаў называюць аўтографы – уласнаручныя творчыя рукапісы пісьменніка, якія маюць пераважнае значэнне пры вырашэнні спрэчных пытанняў аб сапраўднасці тэксту, складзе твора, даціроўцы і г. д. У азначаны перыяд мастацкая літаратура па-ранейшаму грунтуецца на гістарычным матэрыяле. Тыпізацыя і мастацкі вымысел прысутнічае ў большай ступені (у параўнанні з папярэднім перыядам), але па-ранейшаму ўсе творы падпарадкаваны імкненню да дакладнасці і адпаведнасці гістарычным фактам. Так, у цэнтры апісання гісторыка-эпічнай паэмы Яна Вісліцкага «Пруская вайна» (1516) знаходзіцца знакамітая бітва 15 ліпеня 1410 г. Паэтычны твор аб Грунвальдзе напісаны, па словах самога аўтара, з мэтай захаваць у памяці нашчадкаў гераічную славу народа-пераможцы. Разам з тым Я. Вісліцкі ведае аб «траіснасці Русі» (Чырвоная, Белая, Чорная), з павагай адзначае ролю беларусаў («стойкіх», «смелых»), якія выдатна карыстаюцца лукам. Асобныя даследчыкі мяркуюць, што паэт нарадзіўся або жыў некаторы час на Беларусі. Набходна адзначыць, што падчас працы над сваім творам Я. Вісліцкі карыстаўся выпіскамі з гістарычных крыніц аб Грунвальдскай бітве, таму ў паэме сустракаюцца звесткі, дэталі, якіх мы не знаходзім у іншых крыніцах. Па-ранейшаму літаратурны твор лiчыўся творам выхаваўчым. Невыпадкова, што значная частка мастацкіх твораў мела павучальны змест. Таленавітыя літаратары адначасова з'яўляліся і выдатнымі педагогамі (Сiмяон Полацкі). Гэта таксама прадвызначыла тое, што большасць літаратурных твораў мела пэўную публіцыстычную накіраванасць. Сінтэзам гістарычнага апавядання і публіцыстыкі з'явілася паэма Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» (1520), дзе мастацкі вобраз магутнага цара беларускіх пушчаў паказаны ва ўзаемадзеянні з пэўнай сацыяльна-палітычнай рэчаіснасцю Вялікага княства Літоўскага. Паэма – цiкавая крыніца вывучэння традыцый, ладу жыцця людзей XVI ст. Каштоўнай гістарычнай крыніцай з'яўляецца літаратурна-публіцыстычная спадчына Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, якая адлюстравала іх грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя і педагагічныя погляды i дазволiла нам вывучаць характэрныя рысы грамадскай думкі Беларусі XVI ст. Каштоўным пластом літаратурна-публіцыстычных твораў XVI – XVIII ст. стала палемічная літаратура (само слова «палеміка» ў дакладным перакладзе азначае «спрэчка», «вайна»), у развіцці якой можна вылучыць дзве плыні: свецкую і рэлігійную. Да першай можна аднесці такія яскравыя помнікі, як «Отпісы» Філона Кміты-Чарнабыльскага і «Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» Міхалона Літвіна. Аўтарам апошняга з названых твораў даследчыкі доўгі час лічылі Міхаіла Тышкевіча, які з'яўляўся адным з паслоў дыпламатычнай місіі ў Крым у 1538 г. (аб чым гаварылася ў творы)[cviii]. Зараз большасць даследчыкаў схіляецца да трактоўкі аўтара, прапанаванай польскім гісторыкам Е. Охманьскім: аўтарам «Трактата...» мог быць толькі Вінцэслаў (Вацлаў) Мікалаевіч, які жыў каля 1490 – Аналізуючы твор як гістарычную крыніцу, трэба мець на ўвазе, што публіцыстычны твор Міхалона часам набывае рысы памфлета, дзе прысутнічае пэўная гіпербалізацыя, перабольшванне. Наўрад ці сапраўды ў гарадах літоўскіх пілі больш, чым у маскоўскіх, а жанчыны вялі сябе больш распутна і кіравалі сваімі мужамі і г. д. Палемічная гіпербалізацыя тут спалучаецца з ідэалізацыяй дзяржаўнага ладу Крымскага ханства і Маскоўскай дзяржавы. Уплыў тэорыі аб рымскім паходжанні літоўцаў (Міхалон адкідвае, аднак, легенду аб Палемоне) дазваляе нам зразумець рэзка адмоўныя адносіны Міхалона да «рутэнскай» мовы, што пераважала ў справаводстве. Ён праслаўляе латынь. У творы заўважаецца характэрны для тагачаснай свядомасці перанос антычнай доблесці на стэпавікоў-качэўнікаў. Вядома, што польская шляхта выводзіла сябе ад легендарных сарматаў (іранамоўнае насельніцтва стэпаў ад Табола да Дуная ІІІ ст. Патрыятычнымі пачуццямі, перажываннямі за сваю радзіму былі выкліканы і «Отпісы» аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Асноўная iх тэма – пагранічнае жыццё і сакрэтныя дадзеныя аб ваенных справах і намерах маскоўскага цара Івана Грознага. Аднак пэўныя з іх маюць выключна публіцыстычны характар. Так, у «Отпісах», адрасаваных кашталяну трокскаму, падканцлеру Вялікага княства Яўстафію Валовічу відавочныя імкненні апраўдаць свае дзеянні (сакрэтная перапіска з Масквою), ідэалізацыя маскоўскага цара, пэўны патрыятычны пафас: «Дитя еще невеста ходит, и с того дитяти мает быти внук – дай тому именье, еспектативу (прывілей на тую ці іншую Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў Супраць контррэфармацыі і уніі выступілі Андрэй Волан, Лявонцій Карповіч, браты Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі. Мялецій Сматрыцкі праславіўся такім творам, як «Фрынас» («Плач адзінай святой агульнай апостальскай заходняй царквы...»). Напісаны вельмі таленавіта, з выкарыстаннем прац заходнееўрапейскіх пісьменнікаў і філосафаў, гэты твор меў велізарнае ўздзеянне на чытача, і таму выклікаў рэзкую ацэнку з боку не толькі каталіцкай царквы, але і каралеўскай улады. Лявонцій Карповіч, рэктар праваслаўнай брацкай школы, архiмандрыт віленскага Свята-Духаўскага манастыра па дэкрэту караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы быў зняволены на два гады турмы. Мялецій Сматрыцкі ж адышоў ад палемікі і заняўся педагагічнай, асветніцкай дзейнасцю. Увогуле, для разумення азначаных твораў і іх вывучэння трэба мець на ўвазе канкрэтныя сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя ўмовы, у якіх разгортвалася палеміка. У другой палове XVI ст. паступова на змену рэфармацыйным ідэям, плыням вяртаюцца старыя догмы пра захаванне феадальнага ладу і ўплыву каталіцызму. Узнікае новы рух рэакцыйных феадальных сіл у Заходняй Еўропе – контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці вядомага прыхільніка кальвінізму канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. Між іншым, асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі. Апошняе можна яскрава заўважыць на прыкладзе «Дыярыуша» Афанасiя Філіповіча. Улічваючы назву, многія даследчыкі адносяць гэты твор да гісторыка-мемуарнай літаратуры. Аднак можна заўважыць, што «Дыярыуш» мае складаную структуру[cx], і форма ўспамінаў была выбрана, па-першае, для паведамлення звестак аб сабе (у яго не было «сведачных» картак і Філіповіч складае «Гісторыю падарожжа»); па-другое, каб на прыкладзе свайго жыцця паказаць прыгнёт праваслаўнай царквы і акрэсліць крытыку уніі («навіны»). Наступная частка – «Фундамент непарадку касцёла рымскага» была дадзена ў мэтах крытыкi дзеянняў каталіцкага духавенства, а «Порада» – пэўны план дзеянняў, прапанаваны каралю. Такім чынам, «Дыярыуш» адпавядае ўсім канонам публіцыстычнага жанру: гістарычны матэрыял тут прысутнічае для доказу іх поглядаў. 3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст. [cxi] У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi павялiчваецца колькасна, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi (выдатным прыкладам гэтага з’ўляецца «Мужыцкая праўда» К. Калiноўскага.), узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў[cxii]. У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны напрамкi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з формаў партыйнай прапаганды; публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый. У ХХ ст. атрымліваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры, як пракламацыi, лiстоўкi (апошнiя асаблiва былi распаўсюджаны ў перыяд другой сусветнай вайны). Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi суправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |