АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Што такое гістарычныя крыніцы

Читайте также:
  1. I. ЧТО ТАКОЕ УРОВЕНЬ ПРИТЯЗАНИЙ?
  2. II. Что такое гомилетика?
  3. Агіяграфічныя крыніцы
  4. БренифьеО. Что такое чувства? / Пер. с фр. Н. Дегтяренко. –М. : Клевер-Медиа-Групп, 2014. – 96 с.
  5. ВОПРОС N 28. Что такое естественный радиационный фон?
  6. Впечатление такое, что это был некий эксперимент, авторы которого хотели посмотреть, насколько можно заставить людей впасть в массовый психоз
  7. Гістарыяграфія, крыніцы
  8. Глава 1. Что такое гармоники
  9. Глава 5. Природный радиоактивный фон. Что такое радон.
  10. Глава I. Что такое социальный факт?
  11. Глава третья: что такое «ханиф»?
  12. Дайте определение, что такое «оборотная вода»?

С. М. Ходзін

КрынIЦЫ

ГIсторыI БеларусI

(спроба гiсторыка-генетычнага

i кампаратыўнага вывучэння)

Мінск

БДУ

 

УДК 930.1 (476)

ББК 63.3 (4 Беи)

Х 69

Н а в у к о в ы р э д а к т а р

доктар гістарычных навук, прафесар У. Н. Сідарцоў

Р э ц э н з е н т ы:

Ю. Л. Казакоў, кандыдат гістарычных навук,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі

старажытнага часу і сярэднiх вякоў

А. Г. Каханоўскі, кандыдат гістарычных навук,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

Зацверджана саветам гiстарычнага факультэта

23 чэрвеня 1998 г., пратакол № 10

Ходзiн С.М.

Х 69 Крынiцы гiсторыi Беларусi (спроба гiсторыка-генетычнага i
кампаратыўнага вывучэння). — Мн: БДУ, 1999. —............с.

 

ISBN 985 – 445 –155 – 0

У прапанаваным выданнi на падставе гiсторыка-генетычных, кампаратыўных метадаў дадзены сцiслы агляд асноўных тыпаў i вiдаў крынiц па гiсторыi Беларусi. Поўная адпаведнасць структуры i зместу праграме курса «Крынiцазнаўства» дазваляе выкарыстаць яго ў якасцi падручнiка па гэтым прадмеце для студэнтаў гiстарычных факультэтаў. Выданне можа быць цiкавым шырокаму колу чытачоў, усiм тым, хто захапляецца гiсторыяй Беларусi i крынiцамi яе вывучэння.

УДК 930.1 (476)

ББК 63.3 (4 Беи)

ISBN 985 – 445 – 185 – 0 © С. М. Ходзiн,1999


Прадмова

Прапанаванае выданне не з'яўляецца ні даследаваннем, ні падручнікам у дакладным сэнсе гэтых паняццяў, а спробай кампаратыўнага (гісторыка-параўнальнага) агляду пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі з невялікім тэарэтычным уступам. Гэта толькі імкненне наблізіцца да асэнсавання той велізарнай спадчыны, якая засталася нам «ад прадзедаў спакон вякоў» і якую мы павінны захоўваць, вывучаць і прымнажаць.

Азначаная праца не з'яўляецца першай у вывучэннi ці выкладаннi крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Яшчэ ў 1920-я гг. у БДУ Д. І. Даўгяла чытаў адпаведны курс. Рэпрэсіі закранулі не толькі асабіста выкладчыка, але і курс крыніцазнаўства. У 1930 – першай палове 1950-х гг. стаў больш распаўсюджаным іншы курс – «Кароткі курс гісторыі ВКП(б)». Вельмі доўга беларускіх даследчыкаў прывучалі да таго, што ёсць «першакрыніцы» – творы класікаў марксізму-ленінізму, партыйныя праграмы, рэзалюцыі і г. д., а ўсё астатняе – толькі іх пацвярджае.

Становішча пачало мяняцца з пачатку 1960-х гг. Савецкiмi гiсторыкамi распрацоўваюцца тэарэтычныя праблемы крыніцазнаўства, пераасэнсоў-ваецца погляд на крыніцы савецкага часу. У Маскве ствараў сваю выдатную працу М. М. Улашчык («Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода». М., 1973). У рэспублiцы ж адсутнічаў не толькі такi навучальны курс, але і адпаведныя навуковыя структуры. Не хацелася б гаварыць аб поўнай адсутнасці крыніцазнаўчых распрацовак па гісторыі Беларусі ў гэты час. Па крупінках збіраліся яны З. Ю. Капыскім, В. І. Мялешкам, братамі А. П. і В. П. Грыцкевічамі і многімі іншымі. Плённа працавалi лiтаратары (А. І. Мальдзiс, В. А. Чамярыцкi i iнш.), правазнаўцы (І. А. Юхо i iнш.).

Акрамя агульнага курса «Источниковедение истории СССР», з канца 1970-х гг. пачаў чытаць грунтоўны спецкурс па крыніцазнаўству гісторыі БССР А. П. Iгнаценка. У 1990-я гг. створана і кафедра крыніцазнаўства на гістфаку БДУ і адпаведны сектар у Інстытуце гісторыі НАН РБ. І ўсё ж трэба прыкласці вельмі шмат намаганняў, каб пераадолець адставанне.

У аснову прапанаванага выдання пакладзены гісторыка-генетычны і параўнальна-гістарычны метады: аналіз развіцця асобных відаў пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі ад іх узнікнення да навейшага часу ў іх параўнанні па храналагічным і рэгіянальным аспектах. Азначанае выданне можа быць выкарыстана ў якасці навучальнага дапаможніка па курсу «Крыніцазнаўства», паколькі поўнасцю адпавядае праграме курса (прыведзенай у дадатку).

Аўтар выказвае шчырую падзяку за падтрымку і парады Г. Я. Галенчан-ку, А. П. Ігнаценку, П. А. Лойку, С. В. Марозавай, В. А. Цяпловай, а таксама С. Б. Кауну за ўдзел у падрыхтоўцы рукапісу да выдання.

Разумеючы недасканаласць першай спробы, аўтар будзе ўдзячны за ўсе прапановы і крытычныя заўвагі, якія будуць, безумоўна, улічаны пры падрыхтоўцы наступнага выдання.


УВОДЗІНЫ

Гісторыя, як і іншыя навукі, мае свае метады даследавання. Для ўсіх вядома, што калі фізік або хімік не змогуць наладзіць эксперымент, то яны не пацвердзяць сваю гіпотэзу. У эксперыменце даследчык умешваецца ў даследчы працэс і змяняе яго ўмовы, каб вызначыць, якія вынікі гэта будзе мець. Гісторык не мае такой магчымасці. Не можа ён скарыстаць і шэраг метадаў іншых навук, напрыклад назіранне (як біёлаг). Няма яшчэ машыны часу, выкарыстоўваючы якую даследчык змог бы даведацца, хто сапраўды забіў царэвіча Дзмітрыя (а можа, ён застаўся жывы, як мяркуюць зараз некаторыя гісторыкі-публіцысты).

Гісторык бачыць, што адбываецца вакол яго, але гэта яшчэ не гісторыя. Гісторыя – навука аб мінулым чалавечага грамадства.
С. М. Салаўёў падкрэсліваў, што гісторык не можа дакладна меркаваць аб тых падзеях, якія ён перажывае, паколькі гэты погляд будзе занадта суб’ектыўным[i][1]. Мы можам апісаць, што адбываеца з намі, з рэспублікай, але калі мы не сацыёлагі ці палітолагі, то як лепшы вынік такой працы атрымаем мемуары.

Калі гісторыя – навука аб мінулым, то на падставе чаго гісторык робіць вывады «пра справы даўно мiнулых дзён»? Ён выкарыстоўвае даступныя яму аб’екты як крыніцы інфармацыі. Самая галоўная каштоўнасць старога рукапiсу для гiсторыка менавiта ў тым, што ён перадае інфармацыю аб мінулым. Ён з’яўляецца гістарычнай крыніцай. Гісторык-прафесіянал умее адшукаць і прааналізаваць гістарычныя крыніцы. Вядомы афарызм В. В. Ключэўскага: «Сапраўдны гісторык не той, хто ўмее прачытаць радкі старых летапісаў, а той, хто ўмее прачытаць паміж радкоў»[ii].

Што такое гістарычныя крыніцы

Слова «крыніца» ўвогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе «крыніца» – аб’ект, з якога можна за-пазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб тым або іншым аб’екце.

Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх акрэсліваюцца тры характэрныя рысы. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), яна змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. I трэцяе: нельга сцвярджаць, што гістарычная інфармацыя змяшчаецца ў крыніцы, быццам малако ў збане: толькі нахілі – пацячэ; колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці, якой нам патрэбна. Гістарычная інфармацыя не існуе папярэдне ў крыні-цы, не запазычваецца збоку, яна «вырастае» з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю тады, калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.

Такім чынам, гістарычная крыніца – гэта аб’ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Катэгорыя «гістарычная крыніца» ўжываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюць «прадукты дзейнасці чалавека» – усё тое, што створана ў выніку яго мэта-накіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім сэнсе азначаная катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць аб’ектаў: ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (зараз іх усё болей) акрэсліваюць катэгорыю «гістарычная крынiца» ў яе шырокiм сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай усё тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-ныя ўмовы, прыродныя з’явы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго існавання чалавек вельмі моцна залежаў ад прыродна-кліматычных умоў, ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў гэты час з’яўляецца таму пацверджаннем. Гісторык не можа пакінуць іх па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных перыядаў. Аднак названыя вышэй фактары з’яўляюцца найважнейшай умовай чалавечай дзейнасці, а не прычынай гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г. д.).


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)