|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Статыстычныя крыніцы навейшага часу
4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку Бальшавікі, у прыватнасці У. І. Ленін, надавалі вялікае значэнне статыстыцы. Ужо ў 1918 г. было арганізавана Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне РСФСР. ЦСУ РСФСР на той час арганізавала збор звестак па Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губернях. Пад непасрэдным кантролем ЦСУ РСФСР у снежні 1918 г. пры Мінскім губернскім рэўкаме было арганізавана Мінскае статыстычнае бюро. У лютым 1919 г. быў створаны Цэнтральны статыстычны аддзел БССР (з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР скасаваны). Пасля вызвалення Мінска ад польскіх захопнікаў у ліпені 1920 г. была адноўлена дзейнасць Мінскага губернскага статыстычнага бюро (ЦСБ) БССР. У лістападзе 1924 г. ЦСБ пераўтворана ў Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (ЦСУ) БССР. Хутка і аператыўна развівалася статыстыка Усерасійскага (з 1922 г. – Усесаюзнага) Савета Народнай Гаспадаркі (УСНГ) і адпаведна СНГ Беларускай ССР. Статыстычныя органы УСНГ адказвалі за арганізацыю бягучай статыстыкі і ахоплівалі большасць прадпрыемстваў. У студзені 1930 г. ЦСУ БССР было ліквідавана, а яго функцыі перададзены сектару народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР. Зліццё планавых і статыстычных органаў прывяло да значнага звужэння дзейнасці апошніх і скарачэння праводзімых работ. З'явіліся ідэі аб адміранні статыстыкі ва ўмовах сацыялізму і замене яго бухгалтарскім улікам. Была ліквідавана большасць статыстычных устаноў, а іх функцыі перададзены бухгалтэрыям, што нанесла безумоўныя страты развіццю статыстычнай справы. Між іншым, развал статыстыкі негатыўна паўплываў на эканоміку. На зыходзе 1931 г. кіраўніцтва СССР паспешліва ідзе на стварэнне Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку (ЦУНГУ СССР). Яно па-ранейшаму ўваходзіла ў склад Дзяржплана, але з пэўнай аўтаноміяй. Кіраўнік ЦУНГУ М. Асінскі аб’явіў вайну скажэнням інфармацыі. Адпаведныя змены адбыліся і ў рэспубліцы. У 1932 г. на аснове сектара народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР было створана Упраўленне народнагаспадарчага ўліку БССР. Рэспубліканскае ўпраўленне атрымала інструкцыі ЦУНГУ аб правядзенні прамысловых і сельскагаспадарчых перапісаў і кантрольнага ўліку устаноў аховы здароўя. Паляпшэнню справы павінна было садзейнічаць рашэнне аб крымінальнай адказнасці за прадстаўленне недакладных звестак аб выкананні планаў. Працэс паляпшэння спраў у галіне статыстыкі быў перарваны рэпрэсіямі сярэдзіны 1930-х гг. Пачатак вайны акрэсліў неабходнасць змен. У 1941 г. ЦУНГУ пры Дзяржплане СССР было пераўтворана ў ЦСУ, а ў 1948 г. вылучылася са складу Дзяржплана ў ЦСУ пры Савеце Міністраў СССР. Адпаведна была адноўлена дзейнасць ЦСУ БССР. Статыстычныя ўстановы БССР па-ранейшаму функцыяніравалі як састаўное звяно статыстычнай службы СССР[lvii]. З 1990 г. дзейнічае Дзяржаўны камітэт Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу. Камітэту падпарадкаваны раённыя і гарадскія аддзелы, абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленні. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |