АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст

Читайте также:
  1. CXXVIII
  2. LXXVIII
  3. LXXXVIII
  4. V Раздел. Европейский костюм XVIII века.
  5. XVIII ВЕК — ВЕК ПРОСВЕЩЕНИЯ
  6. XVIII ст., з одного боку, - століття, в якому Україна втратила політичну автономію, а з іншого, відбувся розквіт української культури, яка йшла в ногу з Європою.
  7. XVIII. НЕВЗГОДЫ
  8. XVIII. Психология успешного поведения личности
  9. XVIII. ТЕОРИЯ НАУКИ
  10. XVIII.Психология успешного поведения личности
  11. XXXVIII
  12. XXXVIII

На Беларусі ў XIV – XVIII ст. функцыі мытняў выконвалі каморы і прыкаморкі, а пошліна, якую браў скарб ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз тавараў з-за мяжы ці вываз іх за мяжу і з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці правоз тавараў па тэрыторыі дзяржавы, называлі мытам (адсюль і назва – мытня). Мыт плацілі грашыма ці таварамі, суму пошліны і звесткі пра купцоў запісвалі ў спецыяльныя мытныя кнігі. Як адзначаў М. В. Доўнар-Запольскі, памер мыту ўстанавліваўся мясцовым звычаем у залежнасці ад самых разнастайных умоў, а таму не быў аднолькавым у розных мясцовасцях[xxix]. З цягам часу гэтая акалічнасць пачала ствараць складанасці ў гандлі. Таму з другой паловы XVI ст. былі выдадзены гаспадарскія ўставы, што вызначалі памеры мытнага збору.

Арганізацыяй збору мыту ў Вялікім княстве Літоўскім кіраваў вялікі літоўскі падскарбі, якому падпарадкоўваліся інтэнданты, рэвізоры, адміністратары, стражнікі, пісары, што працавалі ў мытных каморах і прыкаморках на межах краіны. Усе мытнікі павінны былі быць шляхціцамі. На жаль, мытныя кнігі Беларусі XIV – сярэдзіны XVI ст. не захаваліся. Асаблівую цікавасць у сувязі з гэтым маюць дакументальныя матэрыялы тых краін, з якімі актыўна гандлявалі беларускія купцы, у прыватнасці справы Пасольскага прыказа, якія ўключаюць апісанні ўмоў гандлю купецкіх іскаў і прэтэнзій, Рыжская гандлёвая кніга (1280 – 1352), мытныя рэгестры некаторых польскіх гарадоў XV – XVI ст.

Мытныя кнігі перыяду Рэчы Паспалітай (з другой паловы XVI ст.) змяшчаюць наступную інфармацыю:

– прозвішчы і месца жыхарства купцоў, якія правозілі тавары праз мяжу;

– назву і колькасць тавараў, кірункі іх увозу (вывазу);

– суму мытнага збору ў дзяржаўны скарб за ўвоз тавараў з-за мяжы (вываз за мяжу). Запісы ў мытныя кнігі таксама фіксавалі мытныя зборы з іншаземцаў за гандаль на мясцовых рынках ці транзітны правоз тавараў па тэрыторыі княства.

Захаваліся мытныя кнігі Брэста за 1583, 1605 гг., Віцебска – за
1605 г., Гродна – за 1600, 1605, 1764 гг., Магілёва – за 1612, 1708 гг., Полацка – за 1616, 1708 гг., Мінска, Барысава – за 1708 г. і г. д. Мытныя кнігі зберагаюцца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, XVIII ст. – у рукапісным аддзеле бібліятэкі Нарадовай у Варшаве. Шэраг мытных кніг быў апублікаваны ў Актах Віленскай археаграфічнай камісіі.

Значным недахопам гэтых кніг было тое, што ў іх адсутнічалі звесткі аб таварах, якія ўвозіла ў краіну (вывозіла з краіны) шляхта і духавенства. Справа ў тым, што, згодна прывілея Жыгімонта І Старога 1507 г., шляхта і духавенства Польшчы вызваляліся ад мыту, калі яны везлі тавары не на продаж, а для ўласных патрэб. Шляхціцу, які вёз тавар, дастаткова было прысягнуць, што ён паходзіць, напрыклад, з уласнай гаспадаркі, каб пазбавіцца выплаты мыту (тым больш, што звычайна прысягу за шляхціца даваў эканом, які ехаў з таварамі). Толькі ў 1772 г., падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай, былі ўведзены тры асобныя мыты, якія ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы Рэчы Паспалітай: шляхецкае мыта, купецкае мыта і мыта ад солі. У мытных кнігах усе тры віды мытнага збору фіксаваліся асобна.

Аналіз звестак мытных кніг дазваляе зрабіць вывады аб: 1) развіцці рамёстваў і гандлю ў беларускіх гарадах; 2) іх сувязях з гарадамі Расіі, Украіны, Прыбалтыкі; 3) этнічным складзе купецтва Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай увогуле; 4) аб асноўных экспартуемых (ці імпартуемых) таварах; 5) аб асноўных гандлёвых шляхах на тэрыторыі Беларусі[xxx].


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)