|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. на БеларусiАслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага (асаблiва ў сярэдзiне Баркалабаўскi летапiс ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI – пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлёве. Ён быў напiсаны ў канцы 1580 – 1608 гг., найбольш верагодна, баркалабаўскiм святаром Фёдарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралём Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непасля-доўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам. Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе маюць звесткi пра паўсядзённае жыццё простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi. Разам з тым Баркалабаўскi летапiс змяшчае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлёвам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С. Налiвайкi), пра Лжэдзмiтрыя II i iнш. Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталёвымi звесткамi пра жыццё князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да думкi, што Баркалабаўскi летапiс – помнiк гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры. Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўзнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi – гарадскiх хронiк. Найбольш вядомая «Магiлёўская хронiка» Т. Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г. Магiлёва i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва Усходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу. Другая вядомая магiлёўская хронiка – «Запiскi iгумена Арэста» – ахоплiвае падзеi больш як за 500 гадоў (да 1847 г., больш ці менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлёва. Аўтар (хутчэй за ўсё, унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала. Хронiкi г. Магiлёва напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i «Хронiка Вiцебска», цi «Летапiс Панцырнага i Аверкi», – помнiк беларускага летапiсання XVII – XVIII ст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска. Такiм чынам, летапiсанне на Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Летапiсы з’яўляюцца багатай крынiцай вывучэння нашай гiсторыi, значэнне якой цяжка пераацанiць. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |