|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта
Па фальклорнай практыцы Па заканчэнні фальклорнай практыкі студэнт-першакурснік павінен прадставіць кіраўніку сабраныя і сістэматызаваныя ў межах папкі фальклорныя матэрыялы. у папцы павінны быць у наяўнасці:
1. Тытульны ліст на вокладцы папкі. 2. Змест. 3. Картка тапаграфічнага каталогу. 4. Картка інфарматараў. 5. Запісаныя фальклорныя адзінкі (электронны варыянт + чарнавік запісу). 6. Аўдыё-, відэакасета (пажадана). 7. Дыск з матэрыяламі. 8. Фотаздымкі інфарматараў. 9. Дзённік фальклорнай практыкі.
Крытэрыі выстаўлення адзнак Справаздачны мінімум матэрыялаў, якія здаюцца па заканчэнні фальклорнай практыкі – запіс 50 фальклорных адзінак (пад фальклорнай адзінкай разумеецца і прыказка, і прымаўка, і этнаграфічныя звесткі пра той ці іншы абрад, песенны тэкст і інш.), змешчаных у папцы на старонках фармату А-4 і аформленных у адпаведнасці з прад’яўляемымі патрабаваннямі + дзённік + справаздача + чарнавік. Сярэдняя адзнака – “6” балаў. Студэнт можа атрымаць больш высокую адзнаку пры ўмове: – высокай якасці запісаў, іх жанравай разнастайнасці (перавага аддаецца фальклорна-этнаграфічным звесткам па розных відах абрадавага фальклору); – наяўнасць электроннага варыянту матэрыялаў фальклорнай практыкі; – наяўнасці фотаздымкаў інфарматараў, з якімі студэнты працавалі; – наяўнасць аўдыё- і відэаматэрыялаў; – калі запісаныя матэрыялы перавышаюць мінімум на 15-20 %.
Крытэрыі, якія ўплываюць на паніжэнне адзнакі: – несвоечасовая здача матэрыялаў практыкі; – нізкая якасць запісаў; – “беднасць” фальклорных запісаў, жанравая аднастайнасць; – памылкі пры вызначэнні фальклорных відаў і жанраў; – невысокая якасць афармлення справаздачы і знешняга афармлення матэрыялаў.
Калі кіраўнік выяўляе хоць адзін факт фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісванне са зборнікаў фальклорных твораў, акадэмічных выданняў і інш.), практыка не залічваецца. Тэхніка бяспекі ПАДЧАС ПРАХОДЖАННЯ ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКІ
1. Агульныя патрабаванні бяспекі: 1.1. Да практыкі дапускаюцца студэнты, якія прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас праходжання фальклорнай практыкі. 1.2. Студэнты абавязаны ведаць і выконваць асноўныя патрабаванні, якія датычаць забеспячэння ўмоў побыту, правіл і нормаў тэхнікі бяспекі пажарнай і электрабяспекі, захоўваць правілы асабістай гігіены, умець аказваць першую даўрачэбную дапамогу. 1.3. Умовы бяспекі пераезду студэнтаў на аўтатранспарце забяспечваюцца гаспадарчымі арганізацыямі, якія нясуць поўную адказнасць за тэхнічны стан транспарту, яго эксплуатацыю і замацаванне высокакваліфікаваных вадзіцеляў. 1.4. Самастойная работа студэнтаў (без кіраўніка практыкі) забаронена. 1.5. Пражыванне і праца студэнтаў у памяшканнях у адпаведнасці з санітарнымі і супрацьпажарнымі правіламі бяспекі забяспечваюцца прымаючым бокам. 1.6. Студэнты-практыканты абавязаны выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |