АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Тлумачальная запіска

Читайте также:
  1. С П Р А В А В Ы Я П А П Е Р Ы
  2. СУПРАВАДЖАЛЬНЫ ЛІСТ
  3. ФІДК ІІ і ІІІ курс

Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

________________ І.В. Семчанка

________________

 

ПРАГРАМА

Вучэбнай фальклорнай практыкі

 

 

для спецыяльнасці:

1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках);

напрамкі спецыяльнасці:

1-21 05 01-01 Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць),

1-21 05 01-02 Беларуская філалогія (камп’ютарнае забеспячэнне);

 

спецыялізацыі:

1-21 05 01-01 02 Літаратуразнаўства,

1-21 05 01-02 01 Мовазнаўства

 

2012 г.


СКЛАДАЛЬНІКІ:

В. С. Новак, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар;

А. А. Кастрыца, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

С. А. Вяргеенка, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, кандыдат філалагічных навук.

РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”

(пратакол № 11 ад 14.05.2012)

 

Загадчык кафедры

__________ В.С. Новак

 

АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Метадычным саветам філалагічнага факультэта УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”

(пратакол № 9 ад 14.05.2012)

 

Старшыня метадычнага

савета

__________ А.М. Палуян


Тлумачальная запіска

 

Фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта з’яўляецца важнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў па спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам (ОСРБ 1-21 05 01-2009) і тыпавым вучэбным планам, згодна якому: мэта практыкі – авалоданне першаснымі практычнымі навыкамі прафесійнай дзейнасці, звязанай са збіраннем фальклору. Практычная работа студэнтаў па збіранні вусна-паэтычных матэрыялаў паглыбляе і пашырае веды па фальклору, атрыманыя на лекцыях і практычных занятках, знаёміць з жывым бытаваннем вуснай народнай творчасці, дазваляе непасрэдна сустрэцца з выканаўцамі фальклорных твораў і набыць навыкі збіральніцкай дзейнасці.

Задачы практыкі.

1. Вучэбна-спецыяльныя:

1.1. Замацаваць і паглыбіць веды студэнтаў па курсах “Фалькларыстыка”, “Славянская міфалогія”.

1.2. Пазнаёміць студэнтаў з фальклорнымі жанрамі, звесткі пра якія змешчаны ў архіве навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.

1.3. Пазнаёміць студэнтаў з фальклорнымі жанрамі ў іх “жывым” бытаванні і выкананні, з асаблівасцямі іх мелодыкі, музычнага, гульнёва-драматычнага і харэаграфічнага суправаджэння.

1.4. Правесці назіранні за мясцовымі асаблівасцямі бытавання фальклорных твораў розных жанраў.

1.5. Выпрацаваць навыкі збіральніцкай работы ў палявых умовах (уменне весці гутарку-дыялог з інфарматарамі, правільна вызначаць жанры і жанравыя разнавіднасці запісваемых звестак, кваліфікавана фіксаваць фальклорныя творы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, правільна расшыфроўваць і пашпартызаваць зробленыя запісы, захоўваючы асаблівасці мясцовай гаворкі).

1.6. Выпрацаваць навыкі сістэматызацыі і класіфікацыі фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.

1.7. Садзейнічаць авалоданню навыкамі складання картатэкі фальклорных матэрыялаў з мэтай іх захавання ў фальклорным архіве.

2. Навуковыя:

2.1. Навучыць студэнтаў сістэматызаваць сабраны матэрыял, класіфікаваць яго ў адпаведнасці з жанравай сістэмай беларускага фальклору.

2.2. Дапамагчы зразумець агульнабеларускую аснову фальклорных з’яў, а таксама ўбачыць іх рэгіянальна-лакальнае багацце. На канкрэтных прыкладах паказаць, як агульнаэтнічная традыцыя фарміруецца на глебе мясцовых асаблівасцей.

2.3. Засяродзіць увагу студэнтаў на фальклорных з’явах, якія з’яўляюцца адметнымі ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі (абраднасць і паэзія пахавання стралы, ваджэнне русалкі, валачобніцтва, калядная гульня “Жаніцьба Цярэшкі” і інш.).

3. Выхаваўча-ідэалагічныя:

3.1. Выхоўваць у студэнтаў любоў да роднай мовы, роднага краю, зацікаўленасць да народных абрадаў і звычаяў, павагу да мясцовых жыхароў як носьбітаў традыцыйнай народнай культуры.

3.2. Фарміраваць высокія маральна-этычныя якасці асобы чалавека, выкарыстоўваючы народныя традыцыя і адлюстраваную ў іх філасофію жыццёвай мудрасці.

4. Уласна-практычныя:

1. Ажыццяўляць непасрэдны збор фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных матэрыялаў па складзенай “Праграме-апытальніку” (прыкладаецца).

2. Авалодаць методыкай камеральнай апрацоўкі і афармлення сабраных фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных матэрыялаў для іх захавання ў архіве навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.

3. Штодзённа афармляць дзённік фальклорнай практыкі, у якім студэнты павінны падрабязна апісваць кожны дзень індывідуальнай працы з інфарматарамі, а таксама фіксаваць не толькі цікавыя моманты падчас сустрэчы з выканаўцамі, але і вызначаць мясцовую спецыфіку фальклорна-этанграфічных з’яў.

4. Падрыхтаваць справаздачу аб праходжанні фальклорнай практыкі.

Фальклорная практыка, якую праходзяць усе студэнты першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізоўваецца кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі на працягу двух тыдняў.


Змест практыкі

 

Падчас праходжання фальклорнай практыкі вылучаюцца наступныя накірункі дзейнасці студэнтаў, якія забяспечваюць замацаванне тэарэтычных ведаў, авалоданне практычнымі ўменнямі і навыкамі па падрыхтоўцы да самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці: збор фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў па асобных цыклах і жанрах (абрадавы фальклор (замовы, каляндарна-абрадавая паэзія, сямейна-абрадавая паэзія) і пазаабрадавы фальклор (пазаабрадавыя песні, празаічныя жанры, малыя фальклорныя жанры, дзіцячы фальклор)), іх камеральная апрацоўка і афармленне для захавання ў архіве.

 

Збор фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў па асобных цыклах і жанрах


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)