|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Арганізацыя практыкіСкладаецца каляндарна-тэматчны план праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі студэнтаў. Праводзіцца ўстановачная канферэнцыя, на якой праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі, праводзіцца кансультацыя па пытаннях, звязаных са зборам фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў і правіламі іх афармлення, а таксама дакументаў практыкі. Да палявой экспедыцыйнай работы дапускаюцца студэнты, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў і прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Студэнты, стан здароўя якіх не дазваляе ажыццяўляць збіральніцкую працу, праходзяць вучэбную фальклорную практыку ў навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”. У працэсе вучэбнай фальклорнай практыкі кіраўнік разам са студэнтамі праводзіць працу па сістэматызацыі і класіфікацыі сабраных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, прычым сам кіраўнік непасрэдна паказвае, як правільна ажыццяўляць гэтыя навуковыя віды работы з архіўным матэрыялам, праводзіць кансультацыі, падчас якіх студэнты атрымліваюць канкрэтныя парады і рэкамендацыі наконт таго, як правільна вызначыць характар агульнаэтнічнай, рэгіянальнай або лакальнай з’явы, як правільна вызначыць жанр фальклорных твораў, як згрупаваць матэрыялы па жанравых і ідэйна-тэматычных цыклах, у якой паслядоўнасці пашпартызаваць кожную фальклорную адзінку, як дакладна размясціць матэрыял па абрадаваму фальклору. Напрыканцы праходжання практыкі ажыццяўляецца праверка выніковай дакументацыі студэнтаў і ў адпаведнасці з крытэрыямі выстаўлення адзнак ацэньваецца вучэбная фальклорная практыка. У вызначаны тэрмін афармляюцца і здаюцца справаздачы аб выніках праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі студэнтамі. Да справаздачы прыкладаецца ведамасць з адзнакамі студэнтаў.
каляндарна-тэматычны план праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Беларуская філалогія»
ПАТРАБАВАННІ ДА ЗМЕСТУ І АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ І ДАКУМЕНТАЎ ПРАКТЫКІ
Афармленне тытульнага ліста вокладкі папкі.
На папку прыклейваецца падпісаны пэўным чынам аркуш паперы.
Узор:
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя
ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА студэнт(а, кі) I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Прозвішча, імя, імя па бацьку
Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністратыўныя адзінкі, напрыклад: г. Гомель; в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Колькасць адзінак: (агульная)
Тэрмін: 2 тыдні (напрыклад, з 2 па 14 ліпеня 2012 г.)
Кіраўнік: Прозвішча, ініцыялы.
Гомель год Матэрыял у папцы размяшчаецца на старонках фармату А-4 у адпаведнасці з месцамі запісаў і рэпертуарам інфарматараў. Папка з матэрыяламі пачынаецца са зместу.
Напрыклад:
Узор: 1. г. Гомель Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, мясцовая (або пражывала ў іншай мясцовасці) інфарматара Вяснянка с. 3-5 Этнаграфічныя звесткі пра Каляды с. 6-8 Этнаграфічныя звесткі пра вяселле с. 9-15 і г.д.
2. в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, мясцовая (або пражывала ў іншай мясцовасці) інфарматара Вяснянка с. 16-17 Этнаграфічныя звесткі пра Каляды с. 18-25 Этнаграфічныя звесткі пра вяселле с. 26-31
Пасля зместу размяшчаюцца два віды інфармацыйных картак: “Картка тапаграфічнага каталога”, “Картка інфарматара”.
Узор:
Кожная з фальклорных адзінак павінна размяшчацца на асобнай старонцы, суправаджацца адпаведнай пашпартызацыяй, нумарацыя твораў суцэльная: Узор: Тэкст фальклорнай адзінкі Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на Гомельскай вобл. ад Івановай Таццяны Пятроўны, 1925 г.н. (раней пражывала ў в. Зашчоб’е Рэчыкага р-на)
Фальклорны дзённік афармляецца студэнтамі кожны дзень праходжання практыкі. Узор афармлення вокладкі дзённіка:
Дзённік фальклорнай практыкі студэнт(а, кі) I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Прозвішча, імя, імя па бацьку
Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністратыўныя адзінкі, напрыклад: г. Гомель; в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Тэрмін: 2 тыдні (напрыклад, з 2 чэрвеня па 14 ліпеня 2012 г.). Гомель год У дзённіку студэнт фіксуе наступную інфармацыю: – указвае пачатковую дату практыкі і характарызуе тую мясцовасць, у якой збіраецца фактычны матэрыял, а таксама змяшчаецца падрабязная інфармацыя пра асобу інфарматара (вялікую каштоўнасць маюць творчыя партрэты ўсіх выканаўцаў); – кожны дзень фіксуюцца ўражанні студэнтаў ад сустрэч з інфарматарамі, а таксама даецца характарыстыка песеннага рэпертуару асобных інфарматараў і падкрэсліваецца стан ведання з’яў традыцыйнага фальклору, захаванасць іх у памяці; – падаюцца звесткі аб абставінах выканання: дзе, калі, хто прысутнічаў, рэагаванне інфарматара, рэплікі, манера выканаўцы і інш.
Магнітафонныя, дыктафонныя і відэазапісы таксама павінны мець поўную і дакладную пашпартызацыю.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |