АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Абсалютныя пераменныя

Читайте также:
  1. Канстанты і пераменныя

Папярэднія пераменныя атрымлівалі ў памяці тое месца, якое ім да­ваў кампілятар. Але ёсць іншая магчымасць. Пераменныя можна апісаць так, што яны будуць размяшчацца па пэўным адрасе ў памяці, і тады яны на­зы­ва­юц­ца абсалютнымі.

Аб’яўленне абсалютнай пераменнай:

 

 


 

Дырэктыва абсалютнай пераменнай:

Першая форма з дырэктывай ABSOLUTE утрымлівае адрас пе­ра­мен­най, зададзены як сегмент і зрушэнне. Абедзве канстанты не павінны вы­ходзіць за межы дыяпазону ад $0000 да $FFFF (ад 0 да 65 535).

Другая форма выкарыстоўваецца для аб’яўлення пераменнай, якая змяш­ча­ец­ца «паверх» другой пераменнай, г. зн. па тым жа адрасе, што і першая пераменная.

VAR

A: Byte;

B: Char ABSOLUTE A;

Імя пераменнай з’яўляецца «абалонкай». Апошнюю можна запоўніць роз­ны­мі значэннямі, якія дапускае дадзены тып.

Акрамя канстант і пераменных існуюць так званыя тыпізаваныя кан­с­тан­ты – гэта пераменныя з пачатковым значэннем, аднак яны выз­на­ча­юц­ца ў секцыі CONST.

Фармат вызначэння тыпізаванай канстанты:

CONST

Ідэнтыфікатар: тып = значэнне;

Прыклад вызначэння тыпізаванай канстанты:

CONST

Max: Word = 10000;

У прыкладным аспекце тыпізаваная канстанта – гэта пераменная з за­гадзя ініцыялізаваным значэннем. Над ёй у праграме могуць вы­кон­вац­ца тыя ж дзеянні, што і над пераменнай.

Апісанне канстанты:

 
 

 


Вызначэнне тыпізаванай канстанты:

Вызначэнне канстанты:


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)