АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Даныя адраснага тыпу

Читайте также:
  1. Літарныя даныя
  2. Цэлалікавыя даныя

Мова Turbo Pascal аб’яўляе спецыяльны адрасны тып – Pointer (паказальнік). Значэннем адраснага тыпу з’яўляецца адрас ячэйкі памяці, за­дадзе­ны па правілах аперацыйнай сістэмы MS DOS. Гэты тып – унут­ра­ны, таму яго значэнне нельга вывесці на друк ці запісаць у пе­ра­мен­ную, як мы запісваем лікавыя значэнні. Дзеля гэтага заўсёды да­водзіц­ца выка­ры­стоўваць спецыяльныя функцыі.

Існуе ўбудаваная функцыя Sizeof(а), якая дае памер памяці ар­гу­мен­та ў байтах. Напрыклад, выклік функцыі Sizeof(Pointer)дае вы­нік 4 (байты).

Даныя карыстальніцкага тыпу

У мове Pascal уведзена дастатковая колькасць тыпаў даных, але яш­чэ ёсць магчымасць для ўвядзення новых тыпаў, якія больш падыходзяць для канкрэтных практычных мэт.

Мы разглядалі тыпы, якія ўводзяцца мовай Pascal. Гэта наперад вы­зна­ча­ныя тыпы. Для іх апісання ў мове існуюць стандартныя ідэн­ты­фі­ка­та­ры. Акрамя іх існуюць катэгорыі тыпаў даных, якія ўводзяцца праг­ра­міс­та­мі. Імя тыпу абазначаецца ідэнтыфікатарам. Да іх у першую чар­гу адносяцца пералічальныя і абмежаваныя (тып «дыяпазон») тыпы.

Аб’яўленне новых тыпаў робяць у блоку апісання тыпаў Type па на­ступ­наму прынцыпу:

TYPE

Новы_тып_1 = масіў_цэлых_лікаў;

Новы_тып_2 = мноства_сімвалаў;

...

Новы_тып_101 = цэлы_лік;

Новы_тып_102 = пералічаныя_тут_значэнні;

Апісанне тыпаў:

 

Вызначэнне тыпу:

 

Стандартныя тыпы не трэба вызначаць нанава.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.002 сек.)