АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Цэлалікавыя даныя

Читайте также:
  1. Даныя адраснага тыпу
  2. Літарныя даныя

Гэтая група тыпаў абазначае мноства цэлых лікаў у розных дыя­па­зо­нах. Існуе пяць цэлых тыпаў, якія адрозніваюцца дапушчальным дыяпа­зо­нам зна­чэн­няў і памерам аператыўнай памяці. Іх характа­рыс­тыкі і наз­вы прыведзены ў табліцы.

 

Цэлы тып Дыяпазон Памер памяці Уласцівасць
Shortint –128..127 1 байт Са знакам
Integer –32768..32767 2 байты
Longint –2147483648..2147483647 4 байты
Byte 0..255 1 байт Без знака
Word 0..65535 2 байты

 

Прыклад вызначэння пераменных цэлых тыпаў прыведзены ніжэй:

VAR x1, x2: Byte;

Y1: Word;

Z: Integer;

a, b: Longint;

c: Shortint;

У памяці ЭВМ даныя цэлага тыпу ўяўляюцца ў двайковым кодзе да­клад­на ў форме з фіксаванай кропкай; кропка мяркуецца за правым край­нім разрадам адведзенага поля (ячэйкі). Вызначана стандартная кан­с­тан­та MAXINT. Значэнне яе – найбольшае цэлае значэнне, якое да­пуш­ча­ль­на ў дадзенай ЭВМ. Звычайна гэта 32 767 ці 2 147 483 647. Акрамя кан­с­тант MAXINT да цэлага тыпу адносяцца тыя канстанты, выявы якіх у праг­ра­ме ўяўлены цэлым лікам.

Над цэлымі данымі вызначаны наступныя аперацыі, якія даюць цэлы вы­нік: *, +, –, DIV, MOD, але / – дзяленне – дае вынік сапраўдны.

DIV – дзяленне цалкам (з усячэннем), адкідваецца дробная частка. Нап­рык­лад, выкананне аперацыі 17 DIV 3 дае вынік 5, а 17 DIV 0 пры­водзіць да па­мыл­кі.

MOD – вылучэнне рэшты ад дзялення двух цэлых аперандаў. На­пры­клад: 17 MOD 2 дае вынік 1.

Акрамя арыфметычных аперацый, да даных цэлага тыпу пры­мя­ня­юць аперацыі адносін: <, >, =, <>, <=, >=. Вынікам аперацый адносін з’яў­ля­ец­ца True (праўда) або False (няпраўда).

Значэнні цэлых тыпаў могуць адлюстроўвацца ў праграме двума спо­са­ба­мі: у 10-й с/зл і 16-й с/зл. У апошнім нетрадыцыйным выпадку ліч­бы, старэйшыя за 9, абазначаюцца лацінскімі літарамі ад A да F (можна ма­лы­мі), а ў пачатку ставіцца сімвал $ (знак долара).

Прыклады: 123 –1 B80 $F1 $123

Максімальна дапушчальны дыяпазон: –2 147 483 648.. 2 147 483 647 ( $7FFFFFFF).

Сінтаксічная дыяграма для задання выявы цэлых лікаў:

 
 

 

 


 

Шаснаццацірычныя лікі выкарыстоўваюць для нагляднасці, калі трэ­ба адлюстраваць значэнне пэўных бітаў у нейкім даным цэлага тыпу.

Цэлы вынік даюць таксама наступныя стандартныя функцыі (аргумент ад імені функцыі аддзяляецца круглымі дужкамі):

· аргумент – цэлага тыпу, вынік – абсалютнае значэнне

· аргумент – цэлага тыпу, вынік –

· аргумент – рэальнага тыпу, вынік – цэлая частка дро­ба­вая – адкідваецца,

· – сапраўднае, вынік – акругленае цэлае. Пры

Булеўскі (лагічны) вынік дае функцыя – цэлага тыпу. Калі няцотнае, то вынік TRUE, інакш – FALSE.

У наступных функцыях аргумент можа быць цэлалікавы, але вынік будзе сапраўдны: sin(x),cos(x),arctan(x),ln(x),exp(x),sqrt(x).

Працэдуры Dec(x[,n]) і Іnc(x[,n]) пераводзяць цэлалікавы ар­гу­мент у цэлалікавы.

Працэдура Dec(x[,n]) памяншае значэнне цэлалікавай пе­ра­мен­най на цэлае зна­чэнне Калі неабавязковы параметр адсутнічае, па­мян­ша­ец­ца на 1. Выклік працэдуры Dec(x,і) эквівалентны апе­ра­та­ру х:=х-і, а Dec(x) эквівалентны х:=х-1.

Працэдура Іnc(x[,n]) павялiчвае значэнне цэлалікавай пе­ра­мен­най на цэлае зна­чэнне Калі неабавязковы параметр адсутнічае, па­вя­ліч­ва­ец­ца на 1. Выклік працэдуры Іnc(x,і) эквівалентны аператару х:=х+і, а Іnc(x) эквівалентны х:=х+1.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.)