|
||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Выразы мовы
Выразы – гэта фармальнае правіла для падліку некаторага (новага) значэння. Паняцце выразу прысутнічае практычна ў любой дастаткова развітой мове праграміравання, а сінтаксічныя правілы для пабудовы выразаў вельмі падобныя ў розных мовах. У мове Pascal разнастайнасць магчымых тыпаў значэнняў і аперацый над імі патрабуе тлумачэння да гэтых правіл. У агульным выглядзе можна сказаць, што выразы будуюцца з аперандаў, знакаў аперацый і круглых дужак. Аперанды ўяўляюць сабой «элементарныя» значэнні. Імі могуць быць пераменныя, канстанты, элементы масіваў, выклікі функцый і г. д. Аперацыі вызначаюць дзеянні па вылічэнні новых значэнняў, зыходзячы са значэнняў аперандаў. Большасць аперацый з’яўляюцца бінарнымі, і знак аперацыі запісваецца паміж аперандамі. Для унарных аперацый, а гэта @ – узяць адрас, NOT, унарныя , знак аперацыі ставіцца перад аперандам. Нельга апускаць знак аперацыі «». Аперацыі прадуманы так, каб выраз пісалі ў адзін радок. Сінтаксіс выразу прадугледжвае пэўнае старшынство аперацый (прыярытэты). Прыярытэты задаюць чарговасць выканання аперацый у выразе. Круглыя дужкі ставяцца тады, калі трэба змяніць парадак дзеянняў, які вызначаны прыярытэтамі аперацый. Колькасць адкрытых дужак павінна раўняцца колькасці закрытых. Частка выразу, заключаная ў круглыя дужкі, пры падліках разглядаецца як асобны аперанд, г. зн. усе аперацыі ўнутры падвыразу будуць выкананы ў першую чаргу. Аперанд, які знаходзіцца паміж дзвюх аперацый з рознымі прыярытэтамі, звязваецца з аперацыяй з большым прыярытэтам , а калі прыярытэты роўныя, то бярэцца злева. Найбольшы прыярытэт мае аперацыя вылічэння значэння функцыі, астатнія – у адпаведнасці з табліцай.
Аперацыі падраздзяляюцца на арыфметычныя, лагічныя, радковыя аперацыі адносін і інш. Гэтак жа называюцца і выразы. Фактычна даныя, якія ўдзельнічаюць у выразе, і даюць тып выразу. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |