|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Функцыі
Функцыя Ord(С) (Order – парадак), дзе C тыпу Char дае парадкавы нумар сімвала ў табліцы. Функцыя Chr(i) па парадкавым нумары i дае сімвальнае значэнне – сімвал. Калі гэты сімвал можна знайсці ў табліцы. Мае месца Chr(Ord(С))= C і Ord(Chr(i))= i – значыць, гэтыя функцыі адваротныя. Напрыклад, #32=Chr(32) – сімвал прабелу. Трэба мець на ўвазе, што Ord('0') 0. Але мноства сімвалаў '0', '1', …, '9' (якія вызначаюць лічбы) упарадкавана без пропускаў. Значыць, можна выканаць перавод сімвальнага ўяўлення лічбы d у цэлалікавае значэнне: Дзве функцыі Pred(с) і Succ(с) даюць адпаведна папярэдні і наступны сімвалы. Іх можна выкарыстоўваць і да іншых простых дыскрэтных тыпаў. Не маюць сэнсу такія выразы: Succ(#255) і Pred (#0). Функцыя UpCase пераводзіць сімвалы з ніжняга рэгістра ў верхні для лацінскага алфавіта: UpCase('a')Þ 'A'.
Булеўскія даныя Пераменныя гэтага тыпу маюць апісанне Boolean. Існуюць два значэнні булеўскага тыпу (праўда і няпраўда), і гэтыя значэнні ў мове Pascal абазначаюцца стандартнымі ідэнтыфікатарамі true і false. Значэнні булеўскага тыпу займаюць 1 байт памяці. Іх унутранае ўяўленне false ёсць 0, true ёсць 1. Функцыя ord вяртае значэнне 0 для булеўскага значэння true і значэнне 1 для булеўскага значэння false. Над значэннямі булеўскага тыпу магчымы толькі аперацыі параўнання, прычым лічыцца, што false < true. Акрамя таго, існуюць чатыры стандартныя лагічныя аперацыі: AND, OR, XOR, NOT.
Значэнні булеўскага тыпу можна прымяняць для ўтварэння нейкіх разгалінаванняў. Прыклад. Ёсць некаторая вобласць D і каардынаты пункта Пераменнай U надаць значэнне 1, калі і значэнне 0 – у адваротным выпадку. Фрагмент праграмы будзе наступны: VAR x, y: Real; U: Byte; d: Boolean; BEGIN d:= (sqr(x) + sqr(y) <=1) AND (abs(x) + abs(y) >= 1); IF d THEN U:= 1 ELSE U:= 0 END. Можна і інакш: U:= ord(d); {магчыма далейшае выкарыстанне значэння пераменнай d} Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |