|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Арганізацыя абароны краіны
У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў, які ад імя Савецкага ўраду прызваў «забяспечыць перамогу над ворагам» шляхам арганізацыі належнай абароны. Разам з разуменнем цяжкага стану на франтах і растучай перспектывай зацяжной вайны пачала фарміравацца сістэма мерапрыемстваў па пераводу ўсяго жыцця краіны на ваенныя рэйкі і ствараецца сістэма надзвычайных органаў кіравання. Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. У выніку яе Урал, Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія пераўтварыліся ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень-снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя, галоўным чынам з сістэмы ВПК. Гэта 85% магутнасцяў авіяцыйнай прамысловасці, 9 асноўных танкавых заводаў, амаль 95% прадпрыемстваў Наркамата ўзбраенняў. Але фактычна цалкам быў страчаны Данецкі прамысловы рэгіён. 25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня рэспубліканскага СНК І.С.Былінскі. У надзвычай цяжкіх умовах з тэрыторыі Беларусі было выратавана абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы і інш. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа, Урал, сярэдняя паласа РСФСР, Заходняя Сібір. 29 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прымаюць дырэктыву аб прынцыпах перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад, уся дзейнасць у тыле падпарадкоўваецца выключна інтарэсам фронту. Значна пашыралася кантрольная функцыя партыі. На 1170 буйных прадпрыемстваў былі прызначаны парторгі ЦК, з лістапада 1941 г. аднаўляюцца палітаддзелы пры МТС і ў саўгасах. Ствараюцца спецыялізаваныя Наркаматы – танкавай прамысловасці ў верасні і мінамётнай зброі ў лістападзе. Дзеля вырашэння праблемы працоўных кадраў ствараецца Камітэт па ўліку і размеркаванню працоўнай сілы. Страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу прывяла да крытычнага падзення аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў СССР у другой палове 1941 г. Тым не менш, за ліпень-снежань 1941 г. у СССР было выраблена 4,8 тыс. танкаў, 8,2 тыс. самалётаў, 30 тыс. гармат, 42 тыс. мінамётаў, каля 90 тыс. пісталетаў-калямётаў і каля 1,6 млн. карабінаў. Але гэтага было мала, бо страты склалі за той жа перыяд 6 млн. адзінак стралковай зброі, каля 20 тыс. танкаў, 101 тыс. гармат і мінамётаў, 17 тыс. самалётаў. 30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале з Старшынёй СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА цэнтралізаваў дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва. Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны, ажыццяўляў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя раёны і аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць ДКА была прыпынена. Асаблівую вастрыню набываюць пытанні забеспячэння насельніцтва харчаваннем. З 18 ліпеня па канец 1942 г. уводзіцца картачная сістэма. Яна распаўсюджваецца толькі на 4 катэгорыі грамадзян: рабочых, служачых, іждзевенцаў і дзяцей да 12 гадоў. Нормы былі вельмі невялікія – ад 800 грамаў хлеба ў дзень для рабочага да 400 – для дзяцей. З агульнай колькасці насельніцтва СССР у 200 млн. чалавек цэнтралізавана забяспечвалася ў 1941 г. толькі каля 56 млн. Сяляне павінны былі разлічваць толькі на свае прысядзібныя ўчасткі. У сферы ваенных мерапрыемстваў з 22 чэрвеня, у адпаведнасці з Указам Прэзідыўма ВС СССР, праводзіцца масавая мабілізацыя ваеннаабавязаных. У абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму шмат падавалася заяў аб добраахвотным уступленні ў рады арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек, з тэрыторыі БССР – каля 500 тыс.чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія атрымала 291 дывізію і Для непасрэднага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам І.Сталіна, які прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чырвонай Арміі з 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – «прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войску», а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў. Прымаюцца надзвычайныя меры па пераадоленню панічных настрояў у арміі. У жніўні Стаўка аддае загад №270, па якому тых, хто здаецца ў палон, трэба лічыць дэзерцірамі і здраднікамі Айчыны, іх сем’і падлягаюць арышту. Ліквідацыя дэзерціраў у прыфрантавой паласе ўскладвалася на асобыя аддзелы НКУС, створаныя ў ліпені 1941 г. У верасні 1941 г. пры кожнай стралковай дывізіі ствараліся заградзіцельныя атрады, якія павінны былі выкарыстоўваць зброю супраць панікёраў. 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні ў прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў. Галоўная іх мэта – барацьба з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху. Яно выканала ролю часовага заслону на шляху ірваўшыхся на ўсход войск вермахта. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн.чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння. Але дрэнна ўзброеныя і неабучаныя апалчэнскія дывізіі ў баях неслі вялізарныя, амаль 100%-ныя страты. Да таго, істотны ўрон мела народная гаспадарка, якая недалічвалася кваліфікаваных рабочых рук. Па меры зніжэння напружанасці на франтах расфарміравалі апалчэнне. Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны, 3 ліпеня, калі вызначыліся маштабы страт і сталі відавочнымі паражэнні Чырвонай Арміі ў памежных раёнах, савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В.Сталіна. У ім Сталін растлумачыў прычыны адступлення арміі, апраўдаў перадваенны саюз з Германіяй, даў ацэнку вайне – як вайне татальнай, якая вядзецца на знішчэнне. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |