|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Дапамога СССР па ленд-лізуДля Савецкага Саюза досыць вялікае значэнне мела дапамога, якую аказалі саюзнікі па лініі ленд-ліза. Пры гэтым саюзнікі мелі вельмі прагматычныя і карыслівыя мэты – недапусціць выхаду СССР з вайны з Германіяй, але і не дапусціць вялікага перавесу Чырвонай Арміі над вермахтам. Агульны аб’ём паставак ацэньваецца ў суму 11,3 млрд. даляраў, з іх 10 – з ЗША, астатняе – з Англіі. Пры гэтым трэба адзначыць, што прыкладна 12% грузаў так і не дайшло да савецкіх партоў. Усе грузы склалі каля 4% валавой вытворчасці СССР і гэта вельмі нязначная лічба, але па некаторых паказчыках дапамога была значная. Так, прыкладна 25% грузаў – гэта прадукты харчавання, што вельмі важна было ва ўмовах вострага харчовага крызісу ў СССР. Саюзнікі паставілі каля 70% усіх аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся ў СССР, 12% танкаў, каля 20% франтавых знішчальнікаў. А дэсантныя судны, некаторыя віды радыёлакацыйнай і гідраакустычнай тэхнікі ў СССР нават не выпускаліся. Пастаўляліся так сама тэхналагічныя лініі, дакладныя станкі, стратэгічная сыравіна, якой не меў Савецкі Саюз. Каля паловы грузаў – 47% паступала праз Ціхі акіян і яшчэ па чвэрці ішло паўночным марскім шляхам і паўднёвым – праз Мурманск і Персідскі заліў. 11 мая 1945 г. прэзідэнт Г.Трумэн перапыніў пастаўкі СССР у сувязі з заканчэннем вайны ў Еўропе. Значэнне паставак па ленд-лізу для Савецкага Саюза было вялікім, асабліва ў галіне паставак прамысловага абсталявання і аўтамабіляў. Але перабольшваць яго значэнне, як гэта робіцца на Захадзе, не трэба. Адсутнасць дапамогі ад саюзнікаў пагоршыла б становішча насельніцтва СССР, і паўплывала б на працягласць вайны ў бок павелічэння яе працягласці, але перамога ўсё роўна прыйшла б на нашу зямлю. Працоўны подзвіг савецкага народа Вайна мабілізавала працаўнікоў савецкага тылу, якія таксама адчувалі сябе ўдзельнікамі вялікай бітвы за свабоду сваёй Айчыны. У лютым 1942 г. Прэзідыум ВС СССР выдаў Указ «Аб мабілізацыі працаздольнага гарадскога насельніцтва для работы на вытворчасці і ў будаўніцтве на перыяд ваеннага часу». Мабілізацыі падлягалі мужчыны ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 45 гадоў з ліку не занятых у дзяржаўных установах і на прадпрыемствах. Для большасці жыхароў дэвізамі працоўнай дзейнасці сталі «Усё – для фронту, усё – для перамогі над ворагам!». Дасягненні савецкай эканомікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі б немагчымы без працоўнага гераізму савецкіх людзей. Энтузіязм панаваў у працоўных калектывах, асабліва з пачаткам перамог на фронце. Шырока выкарыстоўваліся пачыны, якія дазвалялі значна павялічыць вытворчасць працы, эканоміць матэрыяльныя рэсурсы, павялічваць выпуск прадукцыі. Сярод іх найбольш значнымі з’яўляліся ўсесаюзныя сацыялістычныя спаборніцтвы, рух шматстаночнікаў, рух за сумяшчэнне сумежных прафесій, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў, рух тысячнікаў, рух ударнікаў і камсамольска-маладзёжных брыгад і інш. У сельскай гаспадарцы аднавілася спаборніцтва жаночых трактарных брыгад. На транспарце шырокае распаўсюджанне атрымалі пачыны, накіраваныя на эканомію паліва і выкарыстанне яго малакаларыйных сартоў, правядзенне бягучых рамонтаў транспарту сваімі сіламі і г.д. Шырокія памеры набыў рух за выпуск звышпланавай прадукцыі. У 1943 г. пачынаецца рух маладзёжных брыгад за паляпшэнне якасці, выкананне і перавыкананне плана. Дзякуючы гэтаму ў 1943-1945 гг. значна павялічыўся выпуск не толькі прамысловай прадукцыі, колькі баявой тэхнікі, узбраенняў і боепрыпасаў, адбывалася бесперапыннае ўдасканаленне танкаў, гармат, самалётаў. Узніклі пачыны дабравольных адлічэнняў ва ўсялякія абарончыя фонды. З ліпеня 1941 г. па пачыну маскоўскага завода «Чырвоны пралетарый» усе працуючыя пачалі штомесячна адлічваць у Фонд абароны частку свайго заробку, а калгаснікі – частку працадзён. У фонд паступіла да сакавіка 1942 г. больш за Сітуацыя з кадрамі абвастралася таму, што ў армію было мабілізавана шмат кваліфікаваных рабочых, а велізарныя страты ў Чырвонай арміі патрабавалі пастаяннага папаўнення войска. Як вынік – значна скарацілася колькасць рабочых і служачых, занятых ў вытворчасці. Калі да вайны колькасць рабочых і служачых складала амаль 34 млн. чалавек, дык у канцы 1942 г. толькі 18,5 млн., прычым прыкладна трэцяя частка занятых прыпадала на жанчын і падлеткаў. Рабочых рук катастрафічна не хапала, не гледзячы на вельмі жорсткую кадравую палітыку. Тым не менш, прынятыя мабілізацыйныя меры знаходзілі падтрымку і паразуменне. Ва ўмовах ваеннай пагрозы грамадзяне краіны былі гатовы працаваць без сну і адпачынку, выконваючы і перавыконваючы працоўныя нормы ў 2, 3, 5, 10 і больш разоў. Своеасаблівым подзвігам была праца савецкіх канструктараў, якія стварылі лепшыя ўзоры ўзбраенняў у гады вялікай Айчыннай. Шмат хто з іх вымушаны быў працаваць у так званых «шаражках» – лагерных канструктарскіх бюро, у няволі. Але яны добра ведалі, што працуюць не на асобу, а дзеля свабоды свайго народа. Выдатныя дасягненні былі ў авіябудаўніцтве. Канструктар С.У.Ільюшын стварыў унікальныя браніраваныя штурмавікі Іл-2, Іл-8, Іл-10. Канструктары У.М.Петлякоў і А.М.Тупалеў стварылі пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі Пе-2 і Панічны жах наводзіла на нямецкіх салдат устаноўка рэактыўных мінамётаў – «кацюш». У 1942 г. савецкая прамысловасць выпусціла 3237 такіх установак, што дазволіла камплектаваць «гвардзейскія мінамётныя часці» пры Стаўцы Галоўнага Камандавання. Лепшым танкам 2-й сусветнай вайны лічыцца Т-34, створаны М.І.Кошкіным, галоўным канструктарам танкавага КБ на Харкаўскім заводзе. І шмат, шмат прозвішчаў можна прывесці. Гэта і стваральнікі аўтаматычнай стралковай зброі, гармат, падводных лодак, мінамётаў і г.д. Каб пералічыць усіх герояў-інжэнераў і канструктараў, не хопіць усіх старонак гэтага падручніка. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |