АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу

Читайте также:
  1. Аб Беларусі XVI – XVIII ст.
  2. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  3. Гаспадарчае рабаванне Беларусі
  4. Дакументы справаводства савецкага часу
  5. Другой паловы XVI – XVIІ ст. як крыніца па гісторыі Беларусі
  6. Калабарацыя на Беларусі
  7. па курсу “Гісторыя Беларусі” на 2012/2013 навучальны год
  8. Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
  9. Пачатак вызвалення Беларусі
  10. По дисциплине «Гісторыя Беларусі»
  11. Сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.

Значны ўклад у перамогу над ворагам унеслі працоўныя Беларусі, эвакуіраваныя на ўсход краіны. Знаходзіліся яны галоўным чынам у Паволжы, на Урале, у Заходняй Сібіры. У асноўным эвакуіраваныя прадпрыемствы зліваліся з мясцовымі, аднароднымі па профілю. Аднак, каля 20 пераважна буйных прадпрыемстваў захавалі самастойнасць. Ужо ў жніўні-верасні 1941 г. пачалі даваць прадукцыю 15 эвакуіраваных заводаў, у кастрычніку-лістападзе – яшчэ 20. Да лета 1942 г. на абарону працавалі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў.

Беларускія працоўныя так сама паказвалі ўзоры працоўнага гераізму. Завод «Гомсельмаш» пачаў даваць прадукцыю праз месяц ад свайго прыбыцця ў Курган. За такі ж час стаў даваць ваенную прадукцыю Гомельскі станкабудаўнічы завод. У верасні 1941 г. далі прадукцыю гомельскія паравозавагонарамонтны і суднарамонтны заводы, віцебскія станкабудаўнічы імя Камінтэрна, фабрыкі імя КІМ і імя К.Цэткін, у кастрычніку-лістападзе – гомельскі завод «Рухавік рэвалюцыі», Віцебскі іголкавы, фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і іншыя прадпрыемствы.

Беларусы былі зачынальнікамі шматлікіх пачынаў. Гомельскія станкабудаўнікі ужо да сакавіка 1942 г. значна скарацілі фактычныя затраты часу на выпуск асноўных вырабаў. За гады вайны калектыў завода тры разы заваёўваў першае месца і шэсць разоў другое месца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве.


Восенню 1942 г. маладыя рабочыя, эвакуіраваныя з Беларусі, ўключаліся ў патрыятычны рух за стварэнне камсамольска-маладзёжных брыгад, якія браліся за самыя адказныя заданні. Лепшым з іх прысвойвалася званне «франтавых». Першай камсамольска-маладзёжнай брыгадай на заводзе «Гомсельмаш» стала брыгада Ф.Мельнікава.
З вытворчым планам 1943 г. брыгада справілася на 224%.
За выдатныя вытворчыя паказчыкі ў кастрычніку 1943 г. брыгадзе быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг абкама камсамола і прысвоена званне лепшай франтавой камсамольска-маладзёжнай брыгады Курганскай вобласці. Ужо ў 1944 г. на заводзе «Гомсельмаш» працавала 113 камсамольска-маладзёжных брыгад, з якіх 26 мелі званне «франтавых».

Адвагу і стойкасць праяўлялі бела рускія чыгуначнікі.
З небяспекай для жыцця яны вадзілі паязды ў прыфрантавой паласе, падвяргаліся налётам варожай авіяцыі. Зачынальніцай пачыну сярод чыгуначнікаў была жанчына – А.М.Чухнюк. Яна правяла цяжкавагавы састаў з апярэджаннем графіка, без дадатковага набору паліва. За высокія паказчыкі ў рабоце яна была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы. Такую ж узнагароду атрымалі беларускія чыгуначнікі А.В.Глебаў, М.А.Макараў, I.П.Першукевіч, А.А.Янкоўскі.

Частка эвакуіраванага насельніцтва, а гэта па падліках болей за 1,5 млн. чалавек, працавала ў сельскай гаспадарцы трактарыстамі, камбайнерамі, жывёлаводамі, паляводамі, брыгадзірамі, старшынямі калгасаў. Многія беларусы, якія самааддана і мужна працавалі ў савецкім тыле, атрымалі ганаровыя званні лепшых па прафесіі, пераможцаў спаборніцтваў, перадавых работнікаў, а таксам былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле

У савецкім тыле знаходзілася шмат прадстаўнікоў беларускай навукі і культуры. На ўсход былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Вучоныя БССР вялі даследаванні, скіраваныя на ўдасканальванне тэхналогіі вытворчых працэсаў у прамысловасці, ажыццяўлялі пошук сыравіны, вырашалі праблемы павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, распрацоўвалі эфектыўныя метады лячэння параненых і інш.

У Маскве, Алма-Аце, Ташкенце, Чымкенце, Фрунзе і іншых гарадах аднавілі сваю работу навукова-даследчыя, вышэйшы і сярэднія навучальныя ўстановы, у тым ліку Акадэмія навук БССР. У 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Белдзяржуніверсітэт, у Яраслаўлі – Мінскі медыцынскі інстытут.

Свой уклад у агульную справу разгрому ворага ўносілі дзеячы беларускай культуры. Яны стваралі новыя мастацкія творы, выступалі перад воінамі Чырвонай Арміі, прымалі ўдзел у зборы грошай на патрэбы абароны. Знаходзячыся ў савецкім тыле, працоўныя Беларусі сваёй гераічнай і самаадданай працай сумесна з усімі народамі краіны стваралі трывалы падмурак перамогі над фашысцкай Германіяй.

Пастаноўкі Беларускага драматычнага тэатру імя Янкі Купалы ў Томску карысталіся заўсёды вялікім поспехам.
З 1 верасня 1941 г. да 1 студзеня 1942 г. тэатр ажыццявіў пастаноўку больш як 10 спектакляў, у тым ліку «Партызаны» К.Крапівы, «Хлопец з нашага горада», «Рускія людзі» К.Сіманава, «Фронт» А.Карнейчука і інш. Разгарнулі сваю работу і іншыя тэатры Беларусі. У Горкім з пачатку 1942 г. пачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета, у Маскве – Рускі тэатр БССР. Насельніцтва рускіх гарадоў знаёмілася з беларускай культурай, а беларускія культурныя дзеячы вучыліся на лепшых узорах рускай культуры.

Важным перыядам у развіцці беларускай літаратуры з’яўляюцца ваенныя гады. Літаратары, кампазітары, мастакі, акцёры так сама змагаліся, і на вельмі важным фронце – ідэалагічным. Яны выхоўвалі ў савецкіх людзей стойкасць, мужнасць і гераізм. На ўсю краіну прагучаў верш народнага паэта Беларусі Я.Купалы «Беларускім партызанам». Кампазітар Я.Цікоцкі напісаў аперу «Алеся», прысвечаную беларускім партызанам, У.Залатароў 5-ю сімфонію на тэму абароны Радзімы, М.Аладаў сімвалічную паэму «З дзённіка партызан». Песня Н.Сакалоўскага «Мы – беларусы!» пасля вайны стала гімнам БССР.

Знаходзячыся ў савецкім тыле, працоўныя Беларусі сваёй гераічнай і самаадданай працай сумесна з усімі народамі краіны стварылі трывалы падмурак перамогі над Германіяй.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)