|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Калабарацыя на БеларусіКалабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод Трэба адзначыць, што нават ідэйныя беларускія калабаранты, якія паставілі на «германскую карту», не былі адзіным лагерам. Яны падзяляліся на некалькі груповак, варожа адна да другой настроеных, якія да таго абапіраліся на розныя германскія ведамствы. Так, можна вылучыць групоўкі Р.Астроўскага, ксяндза В.Гадлеўскага, І.Ермачэнкі, Ф.Акінчыца, В.Іваноўскага і ішн. Спачатку найбольш актыўна развярнулася супрацоўніцтва паміж Кубэ і Астроўскім, якому было даручана кіраванне неафіцыйным Паралельным Бюро (Нэбэнбюро), якое дубліравала дзейнасць галоўнага камісарыяту. Але хутка гэта супрацоўніцтва прыпынілася з прычыны прыезду ў Мінск Ермачэнкі, які прэтэндаваў на ролю адзінага лідэра беларусаў. Ён абвінаваціў Астроўскага ў супрацоўніцтве з камуністамі, і той павінен быў выехаць у Смаленск, дзе знайшоў падтрымку ваенных уладаў. Беларуская народная самапомач была створана Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная рада (Цэнтраль), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады БНС зацвярджаў В.Кубэ. Акруговыя і раённыя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі. Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух і пачала злучацца з органамі адміністрацыі. У сакавіку 1943 г. на з’ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падкрэслівалася, што «урад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся перш за ўсё кіраўніцтву СС на Беларусі. У выніку кіраўнік БНС I.Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В.Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвені 1943 г. Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў. Асаблівая ўвага з боку вермахта і кіруючых колаў калабарацыі надавалася стварэнню Беларускага корпуса самааховы (БКС), які пачаў фарміравацца па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ летам 1942 г., як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам I.Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята «Беларусь». Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БКС ад роты да батальёна, усяго 3 дывізіі. I.Ермачэнка, які быў прызначаны камандуючым БКС, і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць. Былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася шырокая прапагандысцкая кампанія. Але германскія акупацыйныя ўлады так і не ўбачылі ў БКС нейкай баяздольнай узброенай сілы для барацьбы супраць партызан і Чырвонай Арміі. Створаныя фарміраванні самааховы не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго з чэрвеня 1942 па красавік 1943 гг. было створана 20 батальёнаў самааховы. Але з прычыны слабага ўзбраення і актыўнай прапагандысцкай дзейнасці партызан атрады БКС былі небаяздольнымі і лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць немцаў да БКС пачала слабець. Замест гэтага яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваім, нямецкім, камандным складам. Вясной 1943 г. германскія ўлады расфарміравалі атрады БКС. Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. Актыўную працу сярод моладзі праводзіў Ф.Акінчыц, які стварыў у Берліне Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. Ён працаваў у аддзеле прапаганды міністэрства Розэнберга і наездамі бываў на Беларусі. Але яго спроба стварыць аддзелы партыі на Беларусі сутыкнулася з цвёрдай забаронай акупантаў на ўсялякую дзейнасць палітычных арганізацый. Таму Акінчыц узяў накірунак на стварэнне маладзёжнай арганізацыі. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб’яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. На ім прысутнічалі В.Кубэ і іншыя вышэйшыя кіраўнікі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. На гэтым пасяджэнні былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля генеральным камісарам Беларусі. Вышэйшым кіруючым органам СБМ з’яўляўся Цэнтральны штаб на чале з М.Ганько і Н.Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было Дзейнасць гэтай маладзёжнай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя ўлады: выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных заводах Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс «Жыве Беларусь» і інш. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі Генеральнага камісарыята «Беларусь». СБМ налічваў у 1944 г. 12635 чалавек, з якіх, па розных звестках, ад 3,5 да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. 27 ліпеня 1943 г. В.Кубэ са згоды міністра Розэнберга дае дазвол на стварэнне Камітэту ці Рады Даверу. У склад яе ўвайшлі па аднаму з назначаных акруговымі камісарамі прадстаўнікоў акруг, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В.Іваноўскі – мінскі бургамістр, Ю.Сабалеўскі – ад «Беларускай самапомачы», К.Рабушка – ад «прафсаюзаў», М.Ганько, Н.Абрамава – ад «Саюза беларускай моладзі». Рада не мела самастойнага статусу, з’яўлялася састаўной часткай генеральнага камісарыяту. Адначасова быў дадзены дазвол на дзейнасць некаторых грамадскіх арганізацый – Беларускага навуковага таварыства. Але 22 верасня 1943 г. В.Кубэ быў забіты паводле ўдалага замаху, здзейсненага Аленай Мазанік і Марыяй Восіпавай. Яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара кіраўнік СС на Беларусі генерал фон Готберг распачаў шырокую рэпрэсіўную палітыку. Да таго, акрамя антыпартызанскага характару яна мела рабаўніцкі накірунак. У 1943 г. ваеннае становішча Германіі рэзка пагоршылася. Яна страціла значную частку акупіраваных тэрыторый, асабліва балючымі былі страты сельскагаспадарчых раёнаў поўдня СССР. Патрабавалася тэрмінова кампенсаваць гэтыя страты за кошт павелічэння эксплуатацыі Украіны і Беларусі. Але адначасова з рэпрэсіямі супраць мірнага насельніцтва ўлады пайшлі на далейшыя ўступкі нацыяналістам. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтральнай Рады. У БЦР акупанты бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і Чырвонай Арміяй і больш эфектыўнага выкарыстання беларускай эканомікі ў сваіх інтарэсах. Пэўныя колы беларускай калабарацыі, з свайго боку, спадзяваліся стварыць беларускую дзяржаўнасць пад пратэктаратам Германіі. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум, у які ўваходзілі Р.Астроўскі (прэзідэнт), С.Кандыбовіч, Ф.Кушаль, У.Родзька, Ю.Сабалеўскі, М.Шкялёнак. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай адміністрацыі. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў БЦР быў З’яўленне Беларускай краёвай абароны (БКА) звязана з загадам генеральнага камісара фон Готберга ад 23 лютага 1944 г., у якім гаварылася: «На прапанову Прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ад 18.02.44 г. загадваю аб утварэнні Беларускай краёвай абароны для барацьбы супраць бальшавізму». Аналагічны загад БЦР, якая называла сябе беларускім урадам, аб стварэнні БКА быў выдадзены 6 сакавіка 1944 г. Аснову БКА складала прымусова мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-1924 гг. нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара. У выніку праведзенай мабілізацыі Беларуская краёвая абарона на канец красавіка-май 1944 г. складала 45 батальёнаў (39 стралковых і 6 сапёрных), якія налічвалі прыкладна каля 30 тыс. чалавек. Але, як сведчыць хроніка Беларускай Цэнтральнай Рады, пераважная большасць структур БКА ў гэты час знаходзілася толькі ў стадыі арганізацыі. Шэфам галоўнага камандавання БКА быў прызначаны маёр Ф.Кушаль, а яго намеснікам – лейтэнант В.Мікула. Галоўная мэта БКА – барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Але створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Большасць беларускага насельніцтва адмоўна ставілася да ідэй стварэння БКА. Многія з тых, каму пагражала мабілізацыя, уцякалі ў лясы да партызан. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбылося масавае дэзерцірства вайскоўцаў з пераходам іх са зброяй да партызан. Відаць, таму немцы перасталі забяспечваць створаныя батальёны зброяй і ваеннай амуніцыяй. Фарміраванні БКА выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы складоў і іншых гаспадарчых мэт. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА. Вынікі: Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі. Кантрольныя пытанні да тэмы №6: 1. Якія планы мела германскае кіраўніцтва ў адносінах да выкарыстоўвання акупіраваных усходніх абшараў? 2. Якія органы ўлады былі створаны адразу пасля акупацыі Беларусі? Як доўга яны існавалі на беларускай зямлі? 3. Калі былі створаны органы цывільнай нямецкай акупацыйнай улады? Хто ўзначальваў сістэму цывільнай улады на Беларусі? 4. Якая тэрыторыя павінна была ўвайсці ў склад Генеральнай акругі «Беларусь» і якая тэрыторыя ў выніку была пад кіраўніцтвам генеральнага камісарыяту? 5. Якія мэты былі ў стварэнні паралельных органаў улады з ліку мясцовых асоб? Як такіх асоб называюць у еўрапейскай традыцыі? 6. Якія асаблівасці меў беларускі калабарацыянісцкі рух? Якія арганізацыі беларускіх калабарантаў вы ведаеце? 7. Чаму асабліва ўзмацнілася палітыка генацыду восенню 1943 г. і якія вынікі гэта мела? 8. Чаму акупацыйная палітыка і калабарацыя пацярпелі поўны крах на Беларусі? ТЭМА 7. ПАРТЫЗАНСКАЯ І ПАДПОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКІХ АГРЭСАРАЎ НА ЗАХОПЛЕНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі Асноўныя паняцці: Partisan; этапы партызанкі; тэрытарыяльныя партызанскія атрады; дырэктыва «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага»; мэты партызанкі; Пінскі партызанскі атрад; Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі; Бацька Мінай; кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры; аперацыя «Прыпяцкія балоты»; «Віцебскія вароты»; Паўночна-Заходняя аператыўная група; ЦШПР; БШПР; атрады; брыгады; занальныя і абласныя партызанскія злучэнні; «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага»; партызанскія зоны; Асобы беларускі збор; вываз астрабайтэраў; партызанскі рэзерв; баявы рэйд партызанаў; карныя экспедыцыі; калабаранты; «зямельнае пытанне»; Саюз узброенай барацьбы; Арміі Краёвай; закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР»; план «Бура»; «Рэйкавая вайна»; «Канцэрт»; падполле; падпольны гаркамы партыі; Мінскае падполле; газета «Звязда»; «Юныя мсціўцы»; «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці»; «Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі»; «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі». Станаўленне народнага супраціўлення Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – адна з найбольш даследаваных старонак з падзей ваеннага часу. Але і ў гэтай справе ёсць шмат асаблівасцяў і рыс, аб якіх мала гаварылася раней. Партызанскі рух на Беларусі меў пэўную перыядызацыю і да таго, ярка акрэсленыя рэгіянальныя асаблівасці. Слова «партызан» (ад франц. partisan – член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі) шырока вядома з часоў сярэднявечча ў Еўропе. Пазней партызанамі пачалі называць удзельнікаў узброенай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у варожым тыле. Такім чынам, партызанскі рух не з’яўляецца нацыянальнай беларускай з’явай, але справа ў тым, што дзейнасць партызанскіх атрадаў на Беларусі ў гады апошняй вайны набыла асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў на барацьбу з цягам часу падняўся народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля ў 213 брыгад). Партызанка на Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця, кожны з іх мае свае адметнасці. Першы этап – арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень – снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду – гэта крызіс партызанкі, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва. Другі этап беларускай партызанкі пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд адбываецца супрацьстаянне ў цэнтры Беларусі паміж цывільнай нямецкай адміністрацыяй Генеральнай акругі Беларусь і партызанамі ў барацьбе за падтрымку ад мірнага насельніцтва. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанкі, рух атрымлівае шырокую падтрымку ад «Вялікай зямлі». Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі. Чацьвёрты перыяд беларускай партызанкі цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна». Менавіта да гэтага перыяду адносіцца значнае ўзмацненне савецкай партызанкі на захадзе Беларусі. Да таго, пасля забойства Вільгельма Кубэ масавыя рэпрэсіі і карныя экспедыцыі спрыялі разгортванню ўсенароднага характару антынямецкай барацьбы і ў цэнтры Беларусі. Падрыхтоўка да партызанскай вайны на Беларусі на выпадак вайны з нацысцкай Германіяй ці Польшчай пачалася яшчэ ў 1930-я гг. Згодна з загадамі савецкага Генштаба стваралася заканспіраваная сетка дыверсійных груп і адзіночак у гарадах і на чыгунках, арганізаваліся манеўраныя партызанскія атрады, ствараліся базы забеспячэння ўсім неабходным. Так, у схронах былі закладзены боепрыпасы, амуніцыя, шмат харчавання, каля 50 тыс. вінтовак, 150 кулямётаў, узрыўчатка. Кіравалі гэтай работай партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І.П.Убарэвіч. Усяго было створана Аднак, у 1937-1938 гг. гэтыя работы былі звернутыя – большасць «тайных» партызан было рэпрэсіравана, атрады ліквідаваны, схроны перададзены арміі. Гэта было вынікам рэпрэсій супраць генералітэту і афіцэрства Чырвонай Арміі, а так сама вынікам прыняцця новай ваеннай дактрыны – прэвентыўнага ўдару Чырвонай Арміі, якая не прадугледжвала акупацыі тэрыторыі СССР, а баявыя дзеянні планаваліся «на чужой тэрыторыі і малой крывёй». У выніку гэтага, у 1941 г. партыйнаму і ваеннаму кіраўніцтву ўсю работу па стварэнню падпольнай і партызанскай сеткі прыйшлося весці з нуля. Асноўныя задачы і метады, а так сама характар разгортвання партызанскага руху былі зададзены шэрагам распараджэнняў партыйных і савецкіх органаў агульнасавецкага і рэспубліканскага маштабу. 29 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва СНК СССР і ЦК УКП(б), якая патрабавала стварэння ў захопленых раёнах партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, падрыву мастоў, парушэння ліній сувязі, падпальвання складоў, стварэння невыносных умоваў для акупантаў. 30 чэрвеня 1941 г. у дадатак да дырэктывы ЦК КП(б)Б прымае дырэктыву «Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам», а 1 ліпеня – «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага», у якой больш канкрэтызаваліся мэты і задачы партызанскай барацьбы, вызначаліся сродкі сувязі і метады канспірацыі і г.д. Як вынік – 16 ліпеня 1941 г. Гітлер зняў з вермахту і акупацыйных уладаў усялякія абмежаванні на выкарыстанне самых жорсткіх мераў у адносінах да мясцовага насельніцтва. «Мы можам знішчаць усё, што накіравана супраць нас...» Такая пазіцыя акупантаў цалкам адпавядала інтарэсам маскоўскага кіраўніцтва – бо яна была залогам пашырэння незадаволенасці насельніцтвам акупаваных раёнаў новай адміністрацыяй. Таму партыйнымі органамі, знішчальнымі атрадамі і іншымі ўстановамі рабілася ўсё, каб забяспечыць адразу супрацьстаянне паміж мірным насельніцтвам і акупантамі. З гэтай мэтай знішчалася ўсё, што магло нармалізаваць жыццё пад акупацыяй – асабліва бытавое жыццё. Знішчаліся прадпрыемствы, склады, палі з няўбраным зернем, вывозілася жывёла, прыпасы, тавары. Найбольш паспяхова і паслядоўна гэтыя мерапрыемствы прайшлі на ўсходзе, і менавіта там найбольш шырока і праявіў сябе партызанскі рух. Такім чынам, разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты – якія можна прасачыць ў дакументах партыі і ўрада. Найбольш відавочная – гэта мэта ваенная. Яе сутнасць у тым, каб зрабіць як мага больш цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі, а так сама парушаць сродкі камунікацыі, асабліва чыгунку, што значна ўскладніць пастаўкі на фронт і манёўранасць вермахту. Другая мэта – больш глабальная, палітычная. Сутнасць яе ў тым, каб надаць партызанскаму руху ўсенародны характар. Гэтага патрабавалі ўмовы ідэалагічнай вайны. Неабходна было недапусціць аніякага паразумення паміж нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй і мірным насельніцтвам, якое апынулася пад акупацыяй. І дзеля гэтага рабілася ўсё, нават знішчаліся матэрыяльныя фонды, запасы харчавання, з мэтай – прымусіць акупантаў адразу перайсці да канфіскацыі дзеля забеспячэння вермахту і Рэйху. Гэтая палітыка з поспехам была рэалізаваная на ўсходзе, але на захадзе Беларусі і ў цэнтральных раёнах былі свае асаблівасці разгортвання партызанкі – як усеагульнага руху. Менавіта ўсеагульнасць, усенароднасць партызанскага руху дазволіць гаварыць аб народнай падтрымкі камуністычнай палітыкі даваеннага часу і з’явіцца мацнейшым прапагандысцкім інструментам у камуністычнай ідэалогіі. Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіравана больш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў. Але ствараліся атрады і самастойна, без «загаду звыш». У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я.Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем». На аснове знішчальных батальёнаў узнікаюць партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Мехаўскім і іншых раёнах Беларусі. Усяго самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп. Тым не менш, большую частку партызанскіх фарміраванняў склалі арганізаваныя партыйна-савецкімі органамі. Яшчэ да акупацыі ўсходняй Беларусі ў Магілёве, Лёзне, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку, іншых населеных пунктах ствараліся кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры дыверсанцкай працы. У выніку, за ліпень-верасень у цэнтралізаваным парадку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш 8300 чалавек. Менавіта яны сталі арганізацыйным ядром для многіх баяздольных партызанскіх фарміраванняў. Дзейнасць партызан выклікала ў захопнікаў пэўную заклапочанасць, але маштабы партызанкі яшчэ былі нязначныя. Толькі на ўсходзе Беларусі немцы сутыкнуліся з цяжкасцямі ў забеспячэнні групы армій «Цэнтр» усім неабходным «з выпадку разбурэння партызанамі чыгуначных шляхоў». Каб пакончыць з дзейнасцю «лясных бандытаў», а так сама ліквідаваць, адлавіць салдат-акружэнцаў, у ліпені-жніўні 1941 г. была здзейснена першая буйнамаштабная карная аперацыя пад назвай «Прыпяцкія балоты». Але пад час яе правядзення партызан карнікі не сустрэлі, таму знішчалі мірных жыхароў і акружэн- Тым не менш, восень 1941 г. вызначаецца як крызіс партызанкі. Цэнтральнае маскоўскае кіраўніцтва больш цікавілася падзеямі на франтах. Да того, ні з Масквой, ні з Чырвонай Арміяй не існавала сувязі. Партызаны не ведалі, што адбывалася на франтах, а нямецкая прапаганда выкарыстала гэта для дэзінфармацыі як мірных жыхароў, так і партызан. Аб’яўлялася аб заняцці Масквы і Уралу, што вызвала маральны крызіс. Вялікая няўпэўненасць была і з тым, як доўга працягнецца вайна. Да таго, у атрадах не было зброі і боепрыпасаў, харчавання і цёплай вопраткі. У выніку жорсткіх карных мер акупантаў частка атрадаў была разгромлена, а іншыя, не атрымаўшы падтрымкі ад насельніцтва, распаліся ці перайшлі на паўлегальнае становішча. Але і ў зімовых умовах каля 200 партызанскіх атрадаў і груп працягвалі ўзброеную барацьбу. Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі Вызначальны ўплыў на развіццё партызанскай барацьбы аказала Маскоўская бітва. І не толькі з прычыны таго, што разгром немцаў сведчыў аб тым, што вайна будзе працяглай і агрэсар будзе разгромлены. Але яшчэ адзін факт – пад час контрнаступлення Чырвоная Армія адкінула нямецкія войскі да ўсходняй мяжы Беларусі і нават утварыла вялікі разрыў у фронце – так званыя «Суражскія...» ці «Віцебскія вароты», праз якія беларускія партызаны паўгода атрымлівалі ўсё неабходнае. Да таго, усходняя Беларусь з гэтага часу стала галоўнай крыніцай забеспячэння групы армій «Цэнтр» усім неабходным – а ў зруйнаваным пад час адступлення Чырвонай Арміі рэгіёне гэта адзначала пачатак палітыкі рабаўніцтва і адпаведна – масавага народнага супраціўлення. На вясну-лета 1942 г. прыпадае ўздым партызанскага руху ў Беларусі, у асаблівасці, усходняй яе часткі. Гэты ўздым звязаны з паступова растучым разуменнем важнасці правільнай і дакладнай арганізацыі і кіравання падпольным і партызанскім рухам. Але гэта разуменне прыйшло не адразу. У лютым быў створаны прарыў у фронце паміж нямецкімі групамі армій «Поўнач» і «Цэнтр», і стварыліся ўмовы для наладжвання сувязяў з віцебскімі партызанамі. Але толькі 20 сакавіка 1942 г. была створана Паўночна-Заходняя аператыўная група пры штабе фронту, і толькі пазней, ў маі 1942 г. будзе створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні Характэрнай рысай партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былой Палескай вобласці. Яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага», які ў сваім складзе налічваў 13 атрадаў (звыш 1300 чалавек). «Гарнізон» распаўсюджваў свой уплыў і на частку населеных пунктаў суседніх раёнаў – Глускага, Любанскага, Старадарожскага, Капаткевіцкага. Цэнтрам партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці з вясны 1942 г. стаў Клічаўскі раён, дзе базіравалася даволі буйная групоўка партызан. 20 сакавіка 1942 г. партызанскія атрады пасля напружанага 12-гадзіннага бою авалодалі раённым цэнтрам Клічаў і завяршылі поўнае вызваленне раёна ад акупантаў. Прыкметную ролю ў развіцці партызанскага руху ў гэтай зоне адыграў 208-ы партызанскі атрад, які ў пачатку красавіка Віцебская вобласць з пачатку 1942 г. з’яўлялася прыфрантавой. Многія партызанскія атрады там падтрымлівалі трывалую сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3-яй і 4-ай ударных армій праз «Суражскія» ці»Віцебскія» вароты. Праз іх з Вялікай зямлі віцебскія партызаны атрымлівалі ўсё неабходнае. Наогул, фактар існавання «Суражскіх» варотаў быў вызначальны дзеля распаўсюджання партызанкі на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. па-першае, праз «вароты» на ўсход, у тыл Чырвонай Арміі было накіравана 35 тыс. людзей, у тым ліку У сваю чаргу на захад шырокім патокам ішлі сфарміраваныя і спецыяльна падрыхтаваныя ў так званым Асобым беларускім збору – спецыяльных дыверсанцкіх курсах – дыверсійныя групы і партызанскія атрады. Усяго прайшло на Беларусь 174 груп і яшчэ больш партызанаў – каля 13 тыс. чалавек. Акрамя таго, накіроўваліся спецы-адзіночкі і спецыялісты па арганізацыі на месцах дыверсійных груп. Спецыялісты-інжэнеры кіравалі будаўніцтвам палявых і лясных аэрадромаў, іх было пабудавана каля 50, і прынялі яны пазней больш за 6000 самалёта-вылетаў. Акрамя людзей, шырокім патокам ішла зброя. Так, было дастаўлена каля 60 тыс. вінтовак, 15 тыс. аўтаматаў, Створаная структура прафесійных дыверсанцкіх групаў і атрадаў – гэта касцяк будучага ўсенароднага супраціўлення. Але за ўсенародны характар партызанкі трэба было яшчэ змагацца. Першыя поспехі прыйшлі амаль адразу. Акупанты дапусцілі празмерна многа памылак са сваёй жорсткасцю, чым спрыялі прыцягненню ў партызанку шырокіх колаў насельніцтва. Так, распачаўшыйся яшчэ восенню 1941 г. генацыд яўрэйскага народу падштурхнуў яго прадстаўнікоў да ўцякання ў лясы. У сакавіку 1942 г. нямецкае камандаванне выдала загад аб вяртанні ў канцэнтрацыйныя лагеры захопленых у палон у 1941 г. салдат-беларусаў. Раней іх адпусцілі па хатах, бо колькасць узятых у палон была неверагодна вялікай, на ўсіх лагероў не хапала. Дзесяткі тысяч былых салдат Чырвонай Арміі пайшло ў лес, і сотні тысяч іх родзічаў пачалі суперажываць савецкай партызанке. Менавіта ў 1942 г. распачаліся аперацыі спачатку па дабравольнаму, а потым насільнаму вывазу астрабайтэраў на прымусовыя работы ў Германію. Так, у адпаведнасці з дырэктывай, атрыманай адміністрацыяй Розенберга 11 сакавіка 1943 г., было запатрабавана каля 1 млн. жанчын і мужчын з акупіраваных усходніх абласцей. Доля Беларусі ў пазначаных пастаўках павінна была складаць каля 1000 чалавек штодзённа. Дзесяткі тысяч маладых людзей, ратуючыся ад гвалтоўнага ўгону ў Германію, ішлі ў партызаны. Вядома, што тысячы бацькоў, што заставаліся жыць на вёске, так сама станавіліся прыхільнікамі савецкай партызанкі. Трэба так сама адзначыць, што шырокаму развіццю партызанкі ў 1942 г. на Беларусі паспрыялі і ваенныя абставі- На пачатак студзеня 1943 г. колькасць партызан у Беларусі перавысіла 56 тыс. чалавек. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, налічвалася 292 самастойна дзейнічаючых атрадаў. Партызанскі рэзерв складаў на гэты час звыш 150 тыс. чалавек. З ростам партызанскіх сіл узрастала і баявая актыўнасць патрыётаў. 17 студзеня 1942 г. партызанскія атрады Ф.I.Паўлоўскага і А.I.Далідовіча разграмілі моцны нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы. Яны захапілі шмат зброі і сотні тон збожжа, якое было падрыхтавана для адпраўкі ў Германію. У лютым гэтага ж года фарміраваннямі Ф.I.Паўлоўскага, I.Р.Жулегі, А.Ц.Міхайлоўскага, А.Ф.Каваленкі былі разгромлены гарнізоны ў мястэчку Азарычы, а таксама на станцыі Муляраўка. У выніку значна пашыралася Кастрычніцкая партызанская зона. У сакавіку 1942 г. Мінскі падпольны абком партыі арганізаваў баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага, Слуцкага раёнаў. У ім удзельнічалі даволі значныя сілы партызан – атрады А.I.Далідовіча, М.М.Розава, А.I.Патрына, Г.М.Сталярова, В.З.Каржа – усяго каля 600 чалавек. Партызаны рухаліся двума паралельнымі напрамкамі, праходзячы за ноч па 25-30 км. У выніку да красавіка 1942 г. Любанская і Кастрычніцкая зоны канчаткова зліліся ў адну – утварылася самае буйное злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, якое панавала ў міжрэччы Случы і Пцічы. Узначальвалі злучэнне сакратары Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б – спачатку В.I.Казлоў, а пасля яго ад’езду ў Маскву – Р.Н.Мачульскі. Накшталт Любанска-Кастрычніцкай партызанскай зоны на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў розны час дзейнічала некалькі дзесяткаў іншых зон. Найбольш значныя з іх – Баранавіцкае, Беластоцкае, Брэсцкае, Вілейскае, Гомельскае, Магілёўскае, Мінскае, Палескае, Пінскае абласныя злучэнні. Важнае значэнне ў барацьбе з акупантамі мелі ўдары партызан па камунікацыях праціўніка, у першую чаргу па чыгунках, мастах і буйных вузлах. Пашырылася гэтая дзейнасць летам 1942 г., калі Чырвоная Армія вяла цяжкія абарончыя баі ля Сталінграда. У пачатку жніўня 1942 г. дыверсійная група брыгады «За Савецкую Беларусь» Віцебскай вобласці ўзарвала чатырохпралётны мост праз раку Дрысу на магістралі Полацк – Даўгаўпілс. Рух па ім быў адноўлены толькі праз 16 сутак. Рост партызанскага руху выклікаў хвалю карных варожых экспедыцый. За май-лістапад 1942 г. нямецкія ваенныя, СС правялі больш 40 карных аперацый у розных раёнах Беларусі, нават у тых, дзе партызанка мела невялікія памеры. У ходзе іх ворагу часам удавалася на некаторы час адцясніць патрыётаў з раёнаў іх пастаяннай дыслакацыі, але ліквідаваць партызанскі рух ён не здолеў. Большыя перамогі карнікі атрымлівалі ў «барацьбе» з мірным насельніцтвам – якое знішчалася тысячамі. Супраць гэтых экспедыцый выступала цывільнае нямецкае кіраўніцтва на чале з В.Кубэ, але не з-за любові да беларусаў, а з таго, што там разумелі – насілле пародзіць насілле, і партызанка сапраўды прыме ўсенародны характар. Так варожасць і саперніцтва паміж рознымі ведамствамі ў Рэйху адбілася і на сітуацыі на Беларусі. Па меры таго, як нарошчвала ўдары Чырвоная Армія, рос і мацнеў партызанскі рух, шырылася супраціўленне насельніцтва эканамічным, ваенным і палітычным мерапрыемствам захопнікаў. Значна паспрыяла развіццю партызанкі і наданню ёй усенароднага характару змяненне вельмі жорсткай пазіцыі камуністычнай партыі ў адносінах да калабарантаў і мірнага насельніцтва, якое выконвала распараджэнні акупацыйных уладаў. Загадам І.Сталіна, як наркома абароны ад 5 верасня А з пачатку 1943 г. адносіны Савецкага ўраду да калабарантаў змяніліся. У лютым 1943 г. ЦК КП(б)Б і Прэзідыўм ВС БССР звярнуліся са зваротам да супрацоўнікаў калабарантскіх устаноў, у якім абяцалася дараванне здрады, калі яны пяройдуць да партызан, ці наладзяць з партызанамі і падполлем супрацоўніцтва. Яшчэ раней, у снежні 1942 г. такія абяцанні былі дадзены непасрэдна Масквой. У выніку, распачынаецца масавае дэзерцірства з Беларускай самааховы і беларускіх паліцэйскіх атрадаў. У ідэйным супрацьстаянні савецкая прапаганда мела некалькі козыраў. Першы – гэта нявызначанасць статусу беларускай тэрыторыі ў складзе акупіраванай немцамі прасторы. Другі – гэта «зямельнае пытанне», немцы не далі права маёмасці на зямлю. Трэці – гэта аднаўленне цэркваў у партызанскіх зонах. Усе выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва пачалі жорстка карацца. Так, за гады вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі былі расстраляныя 2345 чалавек. Пасля паспяховага заканчэння Сталінградскай бітвы, іншых франтавых аперацый 1943 г., у першую чаргу бітвы пад Курскам, партызанскія сілы сталі множыцца яшчэ хутчэй. Толькі ў Мінскай вобласці за 1943 год у партызанскія атрады ўступіла звыш 22 тыс. чалавек. Агульная колькасць партызан сяганула больш чым за 100 тыс. чалавек, пры гэтым вялікую колькасць людзей у атрады не бралі – нехапала зброі, харчавання, таму сотні тысяч знаходзіліся ў так званым рэзерве. Яскрава праявіліся ў 1943 г. асаблівасці развіцця савецкай партызанкі ў заходняй частцы Беларусі, звязаныя яны былі з больш ранняй гісторыяй гэтага рэгіёну. Да 1939 г. Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, таму менавіта польскае антыфашысцкае падполле мела тут вялікі ўплыў. Гэты ўплыў улічвалі і ў Маскве ў 1941 г., калі ў ліпені і снежні падпісвалі пагадненні аб супрацоўніцтве з польскім эмігранцкім урадам. Згодна з ім Масква не спрыяла спецыяльна там стварэнню савецкіх партызанскіх атрадаў. У той жа час умовы для распаўсюджання савецкай партызанкі былі вельмі спрыяльныя. Вяртанне польскіх памешчыкаў, якія пачалі адбіраць размеркаваную сярод сялян зямлю вызвала рэзкую незадаволенасць і гатоўнасць да выбуху. Але камуністы мала гэтым скарысталіся. Да канца 1942 г. на Заходняй Беларусі ў радах савецкай партызанкі было толькі 11,1 тыс. чалавек, савецкія партызаны актыўна супрацоўнічалі з Арміяй Краёвай. Польскія ж падпольныя арганізацыі пачалі стварацца прадстаўнікамі польскага эміграцыйнага ўрада ўжо восенню Разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам (Катынская справа) у Лондане ў красавіку 1943 г. прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і партызанскім рухам у Беларусі. За асенне-летні перыяд 1943-1944 гг. атрады Навагрудскай акругі АК правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Пры гэтым размова ідзе аб баявых дзеяннях, у якіх удзельнічалі сотні байцоў з абодвух бакоў. Так, 8 мая 1944 г. каля Патрабавалася тэрмінова ўзмацніць савецкую партызанку на захадзе Беларусі. Гэтаму садзейнічала перадыслакацыя шэрагу партызанскіх злучэнняў з усходніх у заходнія вобласці, а таксама іх перамяшчэнне ў межах асобных абласцей. Да зімы 1943-1944 г. баявымі рэйдамі на захад былі перакінуты 12 брыгад і 14 асобных атрадаў, агульнай колькасцю каля 7 тысяч чалавек. У выніку гэтай акцыі колькасць партызанскіх сіл у заходніх абласцях павялічылася да 37 тыс. чалавек, а колькасць атрадаў узрасла з 60 да 282. Разам з мясцовымі партызанамі яны ўтварылі амаль суцэльны партызанскі фронт. Напярэдадні ажыццяўлення Чырвонай Арміяй аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Арміі Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалі каля 20 тыс. салдат і афіцэраў. Найбольш буйнымі атрадамі АК на Беларусі былі фарміраванні Навагрудскай акругі, якія аб’ядноўвалі звыш Да таго, Армія Краёва вызначылася дзеяннямі, якія ставяць яе на адну ступень з атрадамі СС і айнзацгрупамі – якія займаліся генацыдам мірнага насельніцтва. Узброеныя акцыі фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі былі накіраваны супраць патрыятычна настроенага карэннага беларускага насельніцтва. Ахвярамі дзейнасці польскага нацыяналістычнага падполля на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны сталі каля 10 тыс. грамадзян БССР. У асноўным гэта былі мірныя жыхары, партызанскія сем’і, прадстаўнікі нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.019 сек.) |