|
|||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Лекцыя 1. Уводзіны
С.Ф.Шымуковіч
Вялікая Айчынная вайна (у кантэксце Другой сусветнай вайны)
Курс лекцый
Мінск 2004
УДК 947.084.8(076.6) Ш61 Серыя заснавана ў 2001 г. Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.
Шымуковiч С.Ф. Ш61 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004 – 230 с. ISBN 985-457-317-6
Курс лекцый прызначаны для студэнтаў сістэмы адкрытай адукацыі Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка".
УДК 947.084.8(076.6) ББК 63.3(2)722
ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ 9 Лекцыя 1. Уводзіны 9 Гістарыяграфія, крыніцы 10 Перыядызацыя Другой сусветнай вайны 15 РАЗДЗЕЛ I. САВЕЦКІ САЮЗ І ІНШЫЯ КРАІНЫ СВЕТУ НАПЯРЭДАДНІ І Ў ПАЧАТКУ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 17 ТЭМА 1. МІЖНАРОДНАЕ СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 17 Лекцыя 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны 17 Міжнародная дзейнасць Германіі ў 30-х гг. XX ст. 17 Антыкамінтэрнаўскі пакт. Складванне блока агрэсіўных дзяржаў 23 Мюнхенскае пагадненне 27 Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе 28 Савецка-германскія дагаворы 31 Кантрольныя пытанні да тэмы №1 32 ТЭМА 2. ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ПАДЗЕІ ў БЕЛАРУСІ 34 Лекцыя 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі 34 Пачатак Другой сусветнай вайны 34 Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 37 Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР 39 Становішча ў краінах Балтыі. Савецка-фінляндская вайна 46 Кантрольныя пытанні да тэмы №2 49 ТЭМА 3. АКУПАЦЫЯ ГЕРМАНІЯЙ КРАІН ЕЎРОПЫ 50 Лекцыя 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы 50 «Дзіўная вайна» 50 Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе 51 «Бітва за Англію» 54 Агрэсія Германіі на Балканах 55 Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы 57 Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам 59 Кантрольныя пытанні да тэмы №3 63 ТЭМА 4. СССР НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 64 Лекцыя 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 64 Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны 64 Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны 67 Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 69 Ваенная рэформа ў СССР 71 На мяжы з Германіяй 73 Кантрольныя пытанні да тэмы №4 75 РАЗДЗЕЛ ІІ. БАРАЦЬБА САВЕЦКАГА НАРОДА СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКАЙ АГРЭСІІ 77 ТЭМА 5. ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 77 Лекцыя 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны 77 Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. Характар і асаблівасці вайны 77 Напад Германіі на СССР 79 Прыгранічныя баі ў Беларусі 81 Арганізацыя абароны краіны 83 Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. 88 Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г. 90 Маскоўская бітва 93 Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі 96 Кантрольныя пытанні да тэмы №5 98 ТЭМА 6. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ 99 Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым 99 Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый 99 Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі 101 Гаспадарчае рабаванне Беларусі 105 Калабарацыя на Беларусі 110 Кантрольныя пытанні да тэмы №6: 117 ТЭМА 7. ПАРТЫЗАНСКАЯ І ПАДПОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКІХ АГРЭСАРАЎ НА Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі 118 Станаўленне народнага супраціўлення 118 Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі 124 Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі 135 Падпольная барацьба 138 Кантрольныя пытанні да тэмы №7 145
РАЗДЗЕЛ Ш. РАЗГРОМ ФАШЫСЦКАГА БЛОКА. ЗАВЯРШЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ І ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВОЙНАЎ 146 ТЭМА 8. ПАДЗЕІ НА ФРАНТАХ ВАЙНЫ. КРУШЭННЕ НАСТУПАЛЬНАЙ СТРАТЭГІІ ГЕРМАНСКАГА ВЕРМАХТА 146 Лекцыя 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта 146 Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне 146 Ваенныя дзеянні на савецка-германскім фронце 148 Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне 150 Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту 156 Кантрольныя пытанні да тэмы №8 159 ТЭМА 9. ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ АД ГЕРМАНСКІХ ЗАХОПНІКАЎ 160 Лекцыя 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў 160 Пачатак вызвалення Беларусі 160 Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы 162 Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» 163 Узаемадзеянне партызан, падпольшчыкаў і Аднаўленне народнай гаспадаркі 170 Кантрольныя пытанні да тэмы №9 175
ТЭМА 10. САВЕЦКІ ТЫЛ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 176 Лекцыя 11. Савецкі тыл у гады вайны 176 Перавод эканомікі СССР на ваенны лад 176 Усходнія раёны СССР – асноўная ваенна-прамысловая база 177 Дапамога СССР па ленд-лізу 180 Працоўны подзвіг савецкага народа 181 Ураджэнцы Беларусі – героі савецкага тылу 184 Дзейнасць беларускіх устаноў і арганізацый у савецкім тыле 186 Палітычная агітацыя і прапаганда 187 Кантрольныя пытанні да тэмы 10 190 ТЭМА 11. ЗАКАНЧЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ І ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВОЙНАЎ 191 Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога 191 Адкрыццё другога фронту 191 Вызваленчы паход у Еўропу 193 Крымская канферэнцыя 194 Берлінская аперацыя 196 Патсдамская канферэнцыя 197 Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі 198 Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення 200 Беларусь – адна з краін-заснавальніц ААН. Страты беларускага народа ў вайне 203 Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі 204 Вынікі і ўрокі вайны 205 Кантрольныя пытанні да тэмы №11 206 ЗАКЛЮЧЭННЕ 208 Лекцыя 13. Заключэнне 208 ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ 212 СПІС ЛІТАРАТУРЫ 215
Лекцыя 1. Уводзіны Дваццатае стагоддзе вызначалася незвычайнай жорсткасцю ў адносінах паміж народамі свету. Менавіта ў гэты час пачынаюцца сусветныя войны, узнікаюць дзесяткі рэгіянальных канфліктаў, хутка разрастаецца зараза тэрарызму. Але найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў была Другая сусветная вайна. Яе ўздзеянне на лёс народаў Еўропы і СССР было вызначальным. Менавіта з гэтай нагоды патрабуецца больш глыбокае і комплекснае вывучэнне гэтай важнейшай падзеі XX стагоддзя. Разгортванне ваенных падзей, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа – важнейшая задача факультатыву пад назвай «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа» (у кантэксце Другой сусветнай вайны). Навуковае асэнсаванне падзей 1939-1945 гг. прадаўжаецца. З цягам часу ў даследчыкаў узнікаюць новыя пытанні, новыя спрэчкі, у выніку якіх праглядаецца шэраг раней безапеляцыйных высноў. Шмат пытанняў і ў айчыннай гістарыяграфіі застаецца спрэчнымі ці да канца не высветленымі. Вось як выглядае іх кароткі пералік: 1. дакладныя звесткі аб колькасці загінуўшых грамадзян СССР і БССР да апошняга часу не выяўлены; 2. уклад саюзнікаў у справу разгрому гітлерызму трактуецца неадназначна. Неапраўдана перабольшваецца на Захадзе роля ЗША і Англіі і недаацэньваецца ўклад народаў СССР у Перамогу; 3. празмерна ўзносяцца талент і здольнасці савецкіх ваеначальнікаў, якія дабіваліся перамог за кошт празмерных і неапраўданых страт з боку салдат. Адначасова аб прыроднай кемлівасці, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і малодшых камандзіраў Чырвонай Арміі гаворыцца мала; 4. амаль не распрацавана пытанне аб штодзённым жыцці простага насельніцтва ва ўмовах вайны – як у тыле Чырвонай Арміі – так і пад акупацыяй нямецкімі войскамі; 5. вельмі важным з’яўляецца пытанне аб ускладанні Захадам адказнасці на кіраўніцтва СССР за развязванне Другой сусветнай вайны, што з’яўляецца спробай перанесці адказнасць за сваю палітыку «замірэння» Германіі; 6. для Беларусі вельмі актуальнымі з’яўляюцца пытанні разгортвання і сутнасці савецкай партызанкі і падпольнага супраціўлення акупантам і дзейнасці іншых антыфашысцкіх арганізацый – такіх як Армія Краёва; 7. мала вядома аб удзеле беларусаў у руху Супраціўлення ў Заходняй Еўропе, а так сама аб удзеле беларусаў у ваенных дзеяннях на баку саюзнікаў у складзе Арміі Андэрса і іншых ваенных фарміраванняў антыгітлераўскай кааліцыі; 8. не менш актуальнымі для Беларусі з’яўляюцца пытанні, звязаныя з калабарацыяй. Аднабаковы падыход да гэтай з’явы не ідзе на карысць нашай навуцы. Такія аднабаковыя падыходы не з’яўляюцца навуковымі, супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызму. Акцэнт на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых бакоў не дазваляе аб’ектыўна разгледзець ваенныя і палітычныя працэсы, якія разгортваліся на рубяжы 30-х – 40-х гг. ХХ стагоддзя. У той час задача гістарычнай навукі – праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва яго найбольш складаныя, пераломныя старонкі. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.008 сек.) |