|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ПРАДМОВА
Напоминаем, что при болевых ощущениях в суставах следует изменить утреннюю тренировку. Вместо упражнений High knees и Mountain climbers, выполняем:
1) отжимания на трицепс:
2) интенсивные приседания: Ребята! Если вы чувствуете, что даже перечисленные выше упражнения для вас болезненны, и не хотите рисковать — не делайте их! Лучше сделать упражнения на пресс, чем убить свои колени. Включаем Стаса и делаем его). И да прибудет с вами Сила!
ПРАДМОВА Выдатная роля тэарэтычнага прыродазнаўства ў сучасным грамадстве, поспехі, дасягнутыя ім у пазнанні прыродных працэсаў, ствараюць спрыяльныя ўмовы для пашырэння адмысловага тыпу светапогляду – натуралістычнага. Натуралістычнае светабачанне прасякнута перакананнем у духоўным вяршэнстве прыродазнаўчых навук (і ў плане распрацаванай імі карціны свету, і з пункту гледжання характэрных для іх пазнавальных працэдур). У адпаведнасці з гэтым праз іх прызму разглядаюцца і філасофскія праблемы, пазнавальны патэнцыял прыродазнаўства лічыцца дастатковым для найбольш глыбокага іх вырашэння. Надзвычай яскрава дадзеная пазіцыя выявілася ў супольнай кніжцы C.Хокінга і Л.Млодзінава “Вялікі праект: Новае тлумачэнне ўніверсуму”. Аўтары абвясцілі ў ёй, што філасофія памерла і што адвечныя пытанні светапогляднага зместу і характару перайшлі ў кампетэнцыю навукі [43, c.11]. З іх разважанняў вынікае, што гіпатэтычныя навуковыя канструкцыі здольныя спасцігнуць і чалавека, і Сусвет, прычым яны могуць зрабіць гэта найлепшым, найглыбейшым з усіх існых духоўных формаў чынам. Аўтары падкрэсліваюць, што навуковы, рацыянальны шлях пазнання рэчаіснасці грунтуецца на прынцыпе дэтэрмінізму: кожную (без выняткаў) падзею ва ўніверсуме неабходна разглядаць як абумоўленую законамі прыроды [43, c.33]. Ідэя свабоды волі выглядае ў такой сітуацыі тэарэтычнай рэакцыяй на нашу няздольнасць ахапіць і разлічыць паводзіны ўсіх тых часцінак, з якіх складаецца чалавечы арганізм. На самай справе нашы учынкі (як і праявы быцця ўсякага іншага матэрыяльнага ўтварэння ў Сусвеце) намалагічна[1] абумоўлены, і толькі надзвычайная складанасць нашай структуры не дазваляе перадаць іх сапраўдную існасць у функцыянальных матэматычных залежнасцях. У такіх умовах не застаецца нічога іншага, як звярнуцца да гіпотэзы, якая мае ніштаваты тлумачальны патэнцыял і дае магчымасць у пэўнай ступені справіцца з адпаведнымі тэарэтычнымі і практычнымі праблемамі, – гіпотэзы свабоднай волі чалавека [43, c.33-35]. (Свабода вытупае тут, такім чынам, як мера нашага няведання.) Неабходна адзначыць, што дэтэрміністычная карціна свету, якую адстойваюць С.Хокінг і Л.Млодзінаў, уласцівая найперш класічнаму прыродазнаўству, прыродазнаўству ХVII-ХІХ стагоддзяў. Натурфіласофскія (у шырокім сэнсе слова) пошукі і знаходкі прадстаўнікоў сучаснай навукі дазваляюць дапоўніць і ўзбагаціць яе. За адназначнай заканамернасцю рэальных працэсаў, апісаных адпаведным чынам класічнай фізікай, навука ХХ ст. адкрыла панаванне выпадку. Э.Шродзінгер, напрыклад, падкрэслівае ў дадзенай сувязі, што “ўсеагульны корань строгай заканамернасці, якую мы назіраем, – гэта выпадак ”[2] [81, c.10]. Ва ўнісон з выдатным фізікам знаны біёлаг Ж.Манод піша, што створанае эвалюцыяй багацце жывых формаў на Зямлі з’яўляецца “вынікам гіганцкай латэрэі, дзе чыста выпадкова выцягваюцца нумары, з якіх сляпы адбор вызначае рэдкіх пераможцаў” [64, с.155]. Універсум зусім не напоўнены жыццём, не выношвае яго ў сваім чэраве, як і біясфера не выношвала ў сваім чэраве чалавека: у падабенстве з іншымі жывымі істотамі мы чыста выпадкова атрымалі шчаслівы латэрэйны білет [64, c.161]. Такім чынам, атрымалася карціна, дзе чалавек падаецца як выпадковы прадукт эвалюцыйнага працэсу, а яго жыццё – як падпарадкаванае сляпой прыроднай неабходнасці. Уся яго ўнікальнасць зводзіцца да неймавернай складанасці ягонай структуры і найперш мозга – крыніцы яго каласальных магчымасцяў і здзяйсненняў. Для тых, хто падзяляе каштоўнасці, угрунтаваныя ў гуманітарнай культурнай традыцыі, для каго чалавек – гэта найперш духоўная істота, натуралістычны падыход быў і застаецца непрымальным. Гэта выразна выявілася ў звязанай з гуманітарнай культурай філасофскай традыцыі. Яе прадстаўнікі нястомна падкрэслівалі абмежаваны характар прыродазнаўчай карціны свету. Г.-Г.Гадамер, напрыклад, указваў, што фізіка нават у самым лепшым для яе выпадку – калі б яна ўзнялася да так званай тэорыі ўсяго – не магла б прэтэндаваць на ўніверсальны статус, бо ў ёй з неабходнасцю захаваецца адрозненне паміж тым, хто робіць разлікі, і тым, што разлічваецца: “Фізіка, якая разлічвала б самую сябе і была б сваім уласным разлічваннем, заставалася б супярэчнасцю ў сабе” [38, c.456]. Філосаф дадае, што сітуацыя ў біялогіі мае аналагічны характар [38, c.456]. Натуралістычная пазіцыя падаецца таксама досыць абмежаванай і, магчыма, нават рызыкоўнай у этычным плане. Наколькі эфектыўна на яе аснове можна супрацьстаяць спакусам, на якія багатая сучасная навука? І ці не спрыяе ўяўленне пра тое, што чалавек – гэта ўсяго толькі надзвычай складаная біямашына, калі не ўсім магчымым спробам яго тэхнічнага ўдасканалення, дык, прынамсі, памяркоўным і добра ўзважаным? Пільнасць і асцярожнасць тут тым больш неабходныя, што ў рэчаіснасці мелі і маюць месца практыкі, у якіх чалавек зводзіцца да ўзроўню аб’екта маніпулявання і эксперыментавання (тое, што адбывалася ў нацысцкіх канцлагерах, уяўляе сабой, безумоўна, найбольш адыёзны прыклад такіх практык). Аднак падкрэсліць адпачатковую абмежаванасць і рызыкоўнасць натуралістычнага светабачання, шукаць і знайсці ў ім іншыя заганы і спыніцца на гэтым – досыць аднабаковы і бясплённы спосаб абыходжання з дадзеным феноменам. Значна больш дзейсны і выніковы шлях – разглядаць яго як выклік, як сур’ёзную філасофскую праблему, што задае важны кірунак тэарэтычнага аналізу. Таму сутыкненне з ім павінна ператварыцца ў дыялог. Прыхільнікі адпаведнага кола ідэй надзвычай высока ацэньваюць светапоглядны патэнцыял прыродазнаўства і, як правіла, бліскуча валодаюць ім. Таму дыялог з імі можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі прыродазнаўчая праблематыка не знікне з яго прадметнага, змястоўнага поля. Гэта цягне за сабой, аднак, неабходнасць сур’ёзнага яе даследавання, грунтоўнага аналізу светапоглядных патэнцый, светапоглядных асноў і светапоглядных набыткаў тэарэтычнага прыродазнаўства. Разам з тым праблемнае поле згаданага дыялогу не павінна абмяжоўвацца прыродазнаўчымі аспектамі. Набыткі гуманітарыстыкі не менш значныя і адпаведныя аргументы не менш важкія, чым прыродазнаўчыя. І трэба адзначыць, што ў пэўных выпадках яны ўспрымаюцца прыродазнаўцамі з усёй магчымай сур’ёзнасцю. Тут варта ўзгадаць вядомага нямецкага фізіка К.Ф.фон Вайцзэкера, які здолеў узняцца да грунтоўнай, прафесійнай філасофскай рэфлексіі. Ён з прызнаннем згадвае гуманітарыстыку (“навуку пра дух” – Geisteswissenschaft) з яе інтэрпрэтацыйнымі падыходамі, бо яна шмат што дала яму ў плане разумення гісторыі філасофіі, без якога плённыя філасофскія даследаванні проста немагчымыя [88, c.72]. Натуралістычны светапогляд належыць да духоўных феноменаў, да якіх нельга ставіцца абыякава. Ён правакуе і змушае да пошукаў. У ім выяўляецца каласальная складанасць праблемы чалавека і яго месца ў Сусвеце. Дыялагічная альтэрнатыва натуралізму звязаная з сур’ёзным стаўленнем да яго і да ягоных аргументаў, якія павінны быць уключаныя ў больш шырокі духоўны кантэкст, правераныя і пераасэнсаваныя ў ім. Такая пазіцыя мае сваёй перадумовай, аднак, грунтоўнае вывучэнне прыродазнаўчых навук. Паспрыяць такому вывучэнню і мае на мэце дадзены дапаможнік. У структурным плане ён складаецца з уводзінаў і трох вялікіх раздзелаў. Ва ўводзінах разглядаюцца істотныя рысы навукі ў цэлым, даецца агульная характарыстыка яе прыродазнаўчага сегмента і яго стасункаў з іншымі відамі пазнання. Кожны з наступных раздзелаў прысвечаны пэўнай гістарычнай эпосе ў развіцці прыродазнаўчых навук. Усе раздзелы разбітыя на параграфы (раздзеленыя ў некаторых выпадках на пункты), якія завяршаюцца пададзеным паўтлустым курсіўным шрыфтам абагульненнем выкладзенага ў іх матэрыялу. Да кожнага параграфа дадаюцца пытанні і заданні, як правіла, творчага характару: яны запатрабуюць ад чытача сур’ёзных высілкаў, у шмат якіх выпадках – звароту да дадатковай літаратуры. У дапаможніку прыняты звычайны парадак цытавання і згадкі ўжытых крыніц: у квадратных дужках падаецца нумар цытаванай працы ў спісе літаратуры і нумар старонкі (у выпадку шматтомавых выданняў указваецца таксама нумар тома). Калі гаворка ідзе пра інтэрнэт-крыніцу, дык прыводзіцца, натуральна, толькі яе парадкавы нумар у згаданым спісе, змешчаным у канцы тэкста. Ім дапаможнік, аднак, не завяршаецца, яго апошнім структурным элементам з’яўляецца слоўнік асноўных паняццяў. У ім даецца азначэнне найважнейшых прыродазнаўчых тэрмінаў (у першую чаргу і ў найбольшай частцы тых, што ўжываюцца, але не вызначаюцца непасрэдна ў тэксце дапаможніка). Выказваю шчырую падзяку ўсім, хто падтрымаў дадзены праект, – калектыву кафедры філасофіі БДУКМ, супрацоўнікам рэдакцыйнага аддзела ўніверсітэта, рэцэнзентам. Спадзяюся, што дапаможнік знойдзе свайго – удумлівага, зацікаўленага – чытача, і з удзячнасцю прыму кожную аб’ектыўную заўвагу і кожны абгрунтаваны крытычны водгук. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |