АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Клетачная тэорыя

Читайте также:
  1. Тэорыя Вялікага Выбуху як Стандартная мадэль сучаснай касмалогіі
  2. Тэорыя спадчыннасці Г.Мендэля
  3. Эвалюцыйная тэорыя Ч.Дарвіна

Сур’ёзныя навуковыя даследаванні такога біялагічнага аб’екта, як клетка, магчымыя толькі пры наяўнасці якасных мікраскопаў. Таму, хоць клетка была адкрытая Р.Гукам у 1665 г., з’яўленне клетачнай тэорыі прыпадае на другую траціну ХІХ ст. (што было, значыцца, вынікам і інтэнсіўнага разгортвання біялагічных даследаванняў, і прагрэсу ў галіне тэарэтычнай і ўжытковай оптыкі).

У 1838 г. М.Шляйдэн зрабіў выснову, што клетка з’яўляецца грунтоўнай адзінкай будовы ўсіх раслінных арганізмаў. У гэтым сама годзе Т.Шван пашырыў дадзеную тэзу на арганізмы жывёл і канстатаваў, такім чынам, структурнае адзінства ўсяго жывога. Разам з тым, аднак, новае гучанне набыло і наяўнае ўжо ў праблемным полі біялагічнага пазнання пытанне пра мікраструктурныя адрозненні раслінных і жывёльных арганізмаў. Яно фармулявалася цяпер у кантэксце клетачнай тэорыі, і навуковы пошук на зададзеным ім кірунку вёўся на гэтым новым грунце [46, т.12, с.1277]. Неабходна адзначыць, што ідэя грунтоўнай ролі клеткі ў свеце жывога, уяўленне пра яе як элементарнае ўтварэнне, з якога паўстала каласальная разнастайнасць жыццёвых формаў, распрацоўваліся ў гэты час не толькі ў межах навуковага дыскурсу, які абапіраўся на мікраскапічныя даследаванні, але і ў натурфіласофскім асяродку, дзе яны абгрунтоўваліся пры дапамозе філасофскіх аргументаў (Л.Окен (1779-1851)) [78, c.560].

Разам з тэарэтычнымі пошукамі ў дадзенай сферы працягваліся інтэнсіўныя мікраскапічныя назіранні. Дзякуючы ім быў зроблены крок наперад у выяўленні ўнутранай структуры клеткі. Да адкрытага ў XVIII ст. ядра, якое ў першай палове ХІХ ст. разглядалася ўжо біёлагамі як неад’емны яе кампанент, у гэты час далучылася вязкая вадкасць, права абазначаць якую заваяваў тэрмін “пратаплазма”. У сваю чаргу яна зрабілася аб’ектам мікраскапічнага і хімічнага вывучэння [26, c.445].

Вялікая ўвага надавалася ў працэсе распрацоўкі згаданай тэорыі праблеме ўтварэння клеткі. М.Шляйдэн меркаваў, напрыклад, што раслінныя клеткі ўзнікаюць ў вадкім зярністым асяроддзі. Спачатку ў ім паўстае “ядзерка”, яно вырастае ў ядро, над якім знаходзіцца празрыстая бурбалка. Праз яе павялічэнне і адбываецца ўтварэнне клеткі. Т.Шван таксама падкрэсліваў істотнае значэнне ў згаданым працэсе клетачнага ядра і яго ўзнікнення. Месцам, дзе ён адбываецца, навуковец лічыў міжклетачную прастору. Заключным яго этапам, на думку Т.Швана, з’яўляецца ўтварэнне мембраны, што акаляе ўнутранае змесціва клеткі [46, т.12, с.1278].

Досыць хутка, аднак, высветлілася, што гэтыя і іншыя – інспіраваныя імі – тэарэтычныя сцэнарыі з’яўляюцца бясплённымі. Як паказаў Р.Вірхаў, клетка можа ўзнікнуць толькі з іншай клеткі. Акрамя таго, навуковец лічыў, што ў яе абліччы навука адкрыла апошняе (хоць і надзеленае багатай унутранай структурай) звяно ў сістэме арганізма, нязводны да чагосьці іншага цэнтр яго жыццядзейнасці [78, c.561]. Ідэі Вірхава выступаюць як праграматычны падмурак для біялагічных даследаванняў, які ўвасабляе ў сабе “прынцып бесперапыннасці арганічнай матэрыі” [46, т.12,c.1278]. І на ім сапраўды разгарнуўся плённы навуковы пошук. Сярод яго найважнейшых кірункаў гісторыкі і тэарэтыкі біялогіі адзначаюць вывучэнне працэсаў дзялення ядра і клеткі, значэння клеткі і яе кампанентаў ў кантэксце спадчыннасці[75], выяўленне асаблівасцяў палавых клетак і аналіз працэсу апладнення [26, c.445, 46, т.12, c.1278]. У выніку адпаведных даследаванняў быў зроблены шэраг важных для далейшага развіцця біялогіі адкрыццяў (адзначым у дадзенай сувязі адкрыццё нямецкім біёлагам В.Флемінгам (1843-1905) у ядрах клетак храмасом[76]).


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)