АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Пачатак Другой Сусветнай вайны. Далучэнне Зах. Беларусі да БССР

Читайте также:
  1. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  2. Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне БССР.
  3. Витовт вёл двойную игру- с одной стороны он хотел использовать союз с Москвой против татар, а с другой стороны – использовать татар против Москвы.
  4. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  5. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 1 страница
  6. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 2 страница
  7. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 3 страница
  8. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 4 страница
  9. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 5 страница
  10. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 6 страница
  11. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 7 страница
  12. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 8 страница

Д с в змяніла ход гістх падзей. Яна адбывалася ва ўмовах новай расстаноўкi сiл у Еўропе. 23 жнiўня 1939 г. у Маскве міністрамі замежных спраў СССР i Германiі В.Молатавым і І.Рыбентропам быў падпiсаны пакт аб ненападзенні («Пакт Рыбентропа-Молатава»), якi ўтрымліваў дадатковы сакрэтны пратакол. У адпаведнасці з апошнім Савецкі Саюз і Германія падзялілі Еўропу на сферы ўплыву па рэках Нараў, Буг, Вісла, Сан. Тэрыторыі, якія былі размешчаны на захад ад гэтай лініі, прызнавал сферай інтарэсаў Германіі, а на ўсход –Савецкага Саюза.

Вайна распачалася 1 верасня 1939 г. несправакаваным нападам Германіі на Польшчу. У абарону Польшчы выступілі Англія і Францыя, яны аб'явілі вайну Германіі. Аднак галоўныя ваенныя дзеянні ў верасні разгарнуліся на польскім тэатры вайны. Нямецкія генералы мелі шматразовую перавагу над палякамі ў танках, самалётах, артылерыі, жывой сіле.

Ва ўмовах, калі ўжо амаль усе жыццёва важныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войскамі. Кіраўніцтва СССР патавіла задачу "пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей". Раніцай 17 верасня войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. Беларускі фронт налічваў больш за 200 тыс. салдат і афіцэраў. Войскам фронту супрацьстаяла 45 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, з якіх прыкладна палова не была ўзброена і не зведзена ў канкрэтныя воінскія адзінкі. Урад Польшчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма. СССР таксама не аб'яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Польшчы маршала Э. Рыдз-Сміглы 17 верасня 1939 г. польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з савецкімі воінскімі падраздзяленнямі, за выключэннем спроб раззбраення ці яўных баявых дзеянняў. Камандзіры польскіх часцей павінны весці перамовы "ў мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію, ці Венгрыю". Большасць сялян, рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыі Заходняй Беларусі сустракалі Чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Яшчэ да прыходу савецкіх вайсковых часцей у некаторых месцах ствараліся партызанскія атрады, адбывалася раззбраенне паліцыі, асаднікаў. У сёлах і мястэчках фарміраваліся рэўкамы, якія бралі ўладныя функцыі.

Лёс краю вырашаўся ў Маскве. Аб гэтым сведчыць пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) ад 1 кастрычніка 1939 г. "Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны", якая складалася з 33 пунктаў. Пастанова абавязвала склікаць Украінскі і Беларускі Народныя сходы з выбарных, вызначала змест рашэнняў, якія павінны былі прымацца на сходах.

Выбары ў Народны сход праводзіліся пры надзвычай высокай палітычнай актыўнасці насельніцтва краю. Сярод абраных дэпутатаў Народнага сходу пераважалі былыя актыўныя ўдзельнікі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі: П. Пестрак, С. Прытыцкі, М. Серада, У. Царук і інш. Некаторыя з іх у якасці палітзняволеных правялі па 10 і больш гадоў у турмах Польшчы. Па сацыяльнаму складу сярод абраных дэпутатаў пераважалі прадстаўнікі сялянства - 563, рабочых - 197, інтэлігенцыі 112. Пасяджэнні Народнага сходу пачаліся 28 кастрычніка ў гарадскім тэатры Беластока ў святочнай атмасферы. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, народныя паэты Беларусі Я. Купала, Я. Колас. Па дакладу дэпутата С. Прытыцкага, якога польскія ўлады ў 1936 г. прыгаварылі да смяротнага пакарання, сход 29 кастрычніка адзінагалосна прыняў дэкларацыю аб уладзе. У ёй абвяшчалася аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая будзе "належаць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных". Таксама адзінагалосна была прынята дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. У ёй змяшчаўся зварот да Вярхоўных Саветаў СССР і БССР аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай ССР у мэтах "пакласці канец раз'яднанню беларускага народа". Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР на апошнім пасяджэнні 2 лістапада прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднанні з БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення прыняцця Заходняй Беларусі ў склад БССР быў завершаны 12 лістапада 1939 г. на нечарговай трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР.

Тэрыторыя, якая ўвайшла ў склад Беларускай ССР, складала амаль 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек. Вільня і віленскі край рашэннем маскоўскіх улад былі перададзены Літве у якасці платы за згоду на размяшчэнне на літоўскай тэрыторыі савецкіх войск.


1 | 2 | 3 | 4 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)