|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Барацьба беларускага народа з германскімі і польскімі захоп-нікамі. Другое абвяшчэнне БССРУтварэнне Літоўска-Беларускай ССР Кастрычніцкі пераварот абумовіў пачатак і пашырэнне грамадзянскай вайны, а ўслед за ёй - і іншаземнай інтэрвенцыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі, акра-мя іншага, прычынілася да аднаўлення 16 лістапада незалежнасці Польшчы. 3 вяртаннем у Варшаву вядомага лідэра нацыяналь-навызваленчага руху Ю. Пілсудскага ў яго руках засяродзілася ваенная і цывільная ўлада ў краіне. Савецкая Расія ў ліку іншых краін прызнала суверэнітэт Польшчы і імкнулася наладзіць з ёй добрасуседскія сувязі. Часці Заходняй Чырвонай арміі, якія рухаліся на Беларусь ўслед за адсту-паўшымі немцамі, не маглі не ўстрывожыць палякаў, якія таксама заяўлялі аб правах на тэрыторыю, што калісьці ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай. Гэтыя правы абгрунтоўваліся вялікімі ўкладаннямі Польшчы "культурнага капіталу" у гэтыя землі на працягу стагоддзяў; знаходжаннем тут польскага насельніцтва; каталіцкім веравы-знаннем часткі і іншага жыхарства. Так, 30 снежня 1918 г. польскі міністр замежных спраў абвінаваціў ленінскі ўрад у агрэсіўнай палітыцы, маючы на ўвазе ўступленне Чырвонай ар-міі ў Літву і на Беларусь. Але нарком па замежных справах Чычэрын адхіліў гэтыя прэтэн-зіі, а Чырвоная Армія працягвала займаць мясцовасці, вызваленыя ад немцаў. 5 студзеня 1919 г. часці Чырвонай Арміі разбілі сілы польскай самааховы, якія спрабавалі ўтрымаць Вільню пад сваёй уладай. Польскі ўрад кваліфікаваў гэтую акцыю як вайну, неафіцыйна распачатую супраць Польшчы".. У далейшым пагроза ваеннага сутыкнення з Польшчай, падтрыманай Фран-цыяй і Англіяй, прымусіла ленінскі ўрад перагледзець тэрытарыяльны склад Беларускай і Літоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы іх, стварыць адну буфер-ную дзяржаву, якая б прыкрывала РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП (б) па ініцыятыве Леніна прыняў пастанову аб вывадзе Сма-ленскай, Віцебскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губерняў з ССРБ і ўк-лючэнні іх у склад РСФСР. Гэта пастанова выклікала нязгоду большасці ўрада ССРБ, якая папракала бальшавіцкае кіраўніцтва "у цэнтралізме-бюракратызме" і выказалася за захаванне існа-ваўшага статусу рэспублікі. Але пазіцыя ЦК засталася нязменнай. Рэшткі ССРБ – Гро-дзенская і Мінская губерні - мусілі быць аб’яднанымі з Літоўскай ССР. З гэтай нагоды ў Мінску 2-3 лютага быў скліканы I Усебеларускі з'езд Са-ветаў з удзелам 230 дэлегатаў. У парадку дня стаялі пытанні: аб стаўленні да савецкіх рэспублік; аб бягучым моманце; даклад урада БССР; аб Канстытуцыі БССР; выбары ЦВК БССР і іншыя. Ганаровым старшынёй з’езда быў абраны У. I. Ленін. Ад імя Усерасійскага ЦВК уздельнікаў вітаў яго старшыня Я. М. Свярдлоў, які, акрамя іншага, агучыў пастанову ўзначальваемага ім органа "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і выказаў упэўненасць у стварэнні "дабрахвот-нага і непарушнага саюзу працоўных усіх нацый, якія насяляюць тэрыторыю былой Расій-скай імперыі". Дэлегаты прынялі дэкларацыі аб усталяванні федэратыўных су-вязей з РСФСР і аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную дзяржаву на той падставе, што таго патрабуюць інтарэсы сацыялістычнай рэвалюцыі. **3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг р-кі. У адпаведнасці з Асноўным законам, адбыліся выбары вышэйшых органаў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснікоў) увайшло 50 чалавек. У Вялікі прэзідыум ЦВК, на які ўскладаліся функцыі пастаяннага ўрада, не трапіла ніводнага з былых камісараў - членаў Белнацкома або Беларускіх сек-цый. Такім чынам новае кіраўніцтва рашуча пазбавілася ад прыхільнікаў нацы-янальнай дзяржаўнасці, хоць сабе і падзяляўшых ідэі дыктатуры пралетарыяіу, сусветнай рэвалюцыі і г. д. Старшыня ЦВК А. Мяснікоў, які найбольш актыўна і па-слядоўна змагаўся з "нацыянал-бальшавізмам" і "сепаратызмам" дзеячаў Белнацкома і Бе-ларускіх секцый, супраць ідэі беларускай рэспублікі, узяў рэванш і не хаваў нянавісці да бы-лых урадавых асоб. "...З'езд пацвёрдзіў, - пісаў ён у газеце "Звезда", - што патугі бела-рус-кай нацыяналістычнай ініэлігенцыі ў стварэнні "сваёй" беларускай мовы, "сваёй" нацыя-нальнай культуры марныя. Няхай прымуць гэта да ведама беларускія пісьменнікі". Нам уяўляецца, што ёсць падставы для таго, каб прызнаць датай абвя-шчэння Літоўска-Беларускай ССР 17 лютага 1919 г, гэта дзень, калі ў адпа-веднасці з рашэннямі Першага Усебеларускага з'езда Саветаў была прынята пастанова Першага з'езда Саветаў Літвы аб аб'яднанні літоўскай і беларускай Савецкіх рэспублік.
27 лютага ў Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублікі ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел ССР). Яна мусіла скласціся з Мінскай, Гродзенскай, а таксама Віленскай і Ковенскай губерняў са сталіцай у Вільні. У адміністрацыйным плане рэспубліка складалася з паветаў, падпарадкаваных цэнтру. Мінская ж губерня разам з Вілейскім паветам на чале з ВРК мела пэў-ную аўтаномію. Аб'яднаны ЦВК Літбел узначаліў К. Цыхоўскі, а Савет Народных Каміса-раў - В. Міцкявічус-Капсукас. У выніку скліканага ў Вільні 4-6 сакавіка 1919 г. сумеснага з'езда КП(б)Б і КП(б)Л адбылося аб'яднанне рэспубліканскіх арганізацый у адну – Камуні-стычную партыю бальшавікоў Літвы і Беларусі на чале з В. Міцкявічусам-Кап-сукасам. Характэрна, што сярод партыйнага і савецкага кіраўніцтва Літбел не было ніводнага беларуса. Цэнтральнымі органамі друку КП(б)ЛіБ з’яўляліся газеты "Звезда" (на рускай), "Мlот" (на польскай), "Комуністас" (на літоўскай) і "Ве-кер" (на яўрэйскай). Выданне адпаведнай газеты на беларускай мове кіраў-ніцтва дзяржавы не палічыла мэтазгодным. Між тым, прэвентыўныя захады ленінскага і мясцовых бальшавіцкіх ура-даў па ўмацаванні сваіх заходніх межаў плёну не прынеслі. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Літбел увайшлі палякі, (у прэзідыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польшча па-ранейшаму, як і ў выпадку з БССР, лічыла яе бальшавіцкай крэатурай, ство-ранай без удзелу насельніцтва. Урад Літбел запэўніваў Польшчу ў дружалюбнасці і гатоўнасці мірнымі сродкамі ўрэгуляваць спрэчныя пытанні, стварыўшы змешаную камісію. Чычэрын звяртаўся з пра-пановай аб правядзенні плебісцыту ў пагранічных раёнах пры ўмове вываду адтуль польскіх жаўнераў, але станоўчага адказу не атрымаў. На пачатку сакавіка 1919 г. паміж савецкімі і польскімі часцямі ўзмацніліся ўзброеныя сутычкі, якія сталі набіраць характар ваенных дзеянняў. Жаўнеры захапілі Брэст, Кобрын, Слонім, Пінск і сталі рыхтавацца да паходу на Вільню. Урад Літбел прадпрыняў шэраг захадаў па ўзмацненні Заходняй арміі, перай-менаванай ў Белітармію. 3 8 красавіка рэспубліка абвяшчалася на ваенным ста-новішчы, у ёй пачалася мабілізацыя камуністаў, камсамольцаў, рабочых. 18-19 красавіка ўсё кіраўніцтва ў краіне перайшло да Савета абароны. Тым не менш, стрымаць праціўніка не ўдалося і 21 красавіка 1919 г. ён заха-піў Вільню. Савет абароны мусіў пераехаць у Мінск. Акрамя ваенных мерапрыемстваў, урад актыўна займаўся гаспадарчымі і культурна-асветніцкімі пытаннямі. Набыла далейшае развіццё палітыка "ваеннага камуні-зму". У прыватнасці, уся прамысловасць, фінансы, транспарт былі нацыяна-лізаваны; нарыхтоўка сялянскіх харчовых прадуктаў адбывалася метадам харчразвёрсткі, здзяйсняўся прынцып "хто не працуе, той не есць". Пры гэтым сяляне так і не атрымалі памешчыцкай маёмасці, акрамя той, што захапілі самі. Значная іх колькасць, асабліва сераднякоў, не мела права ўдзельнічаць у выбарах Саветаў. Масавыя мабілізацыі, рэквізіцыі, харчразвёрстка, дзейнасць надзвычайных органаў вы-клікалі моцнае незадавальненне насельніцтва, асабліва сялянства, Савецкай ула-дай і нежаданне яе абараняць. Ва ўмовах польскага націску і незадавальнення большасці насельніцтва ваенна-палітычнае становішча Літбел рэзка пагоршылася. Дэкрэт УЦВК ад 1 чэрвеня "Аб аб’яднанні Савецкіх рэспублік Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам" сітуацыі не палепшыў. Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, Белітармія перайменоўвалася ў 16-ю і падпарадкоўвалася адзінаму савецкаму камандаванню. I. Сталін, які наведаў Мінск у ліпені 1919 г. прапанаваў расфарміраваць Савет абароны і ўрад Літбел. Аргбюро пагадзілася з ліквідацыяй Савета аба-роны і ўрадавага апарату Літбел. Ліквідацыя ўрада рэспублікі была прызнана несвоечасовай. Але пасля захопу палякамі Мінска 8 жніўня Літбел фактыч-на перапыніла існаванне. (Міхнюк) Літоўска-Беларуская ССР спыніла сваё існаванне і фактычна, і юрыдычна напачатку верасня 1919 г. у сувязі з захопам яе тэрыторыі поль-скімі войскамі і фактычным прызнаннем буржуазнай Літвы ўрадам РСФСР. Яно ўтрымлівалася ў ноце наркама замежных спраў Расіі ад 1 верасня 1919 г. у сувязі з прапановай літоўскай Тарыбе ўступіць у перагаворы аб падрыхтоўцы і падпісанні мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і Савецкай Расіяй. Да канца 1919 г. лінія Заходняга фронту стабілізавалася па рацэ Бярэзіна. Савецкая Расія, якая на той час перажывала найвялікшы ўзброены націск з боку Дзянікіна і Калчака, была не ў стане аказаць дзейснай дапамогі бальша-вікам Літвы і Беларусі. Насельніцтва ж былой Літбел да лета 1920 г. трапіла пад акупацыйны польскі рэжым, значна больш жорсткі, чым германскі.
Праблема беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах вайны з Польшчай Польскі акупацыйны рэжым, які ўсталяваўся на Беларусі пасля адступлення Чырвонай арміі, уяўляў сабой шэраг захадаў палітычнага, ідэалагічнага, эканамічнага кшталту, скіра-ваных на поўнае падпарадкаванне захопленай тэрыторыі. Усе савецкія і партыйныя органы знішчаліся, іх пастановы гублялі сілу. Замест губерняў уводзіліся акругі - Брэсцкая, Вілен-ская, Мінская і інш. Улада пераходзіла да акруговых, павятовых, валасных ваенных камі-сараў. Асноўнай іх апорай з'яўляліся вайсковыя часці, а сярод цывільнага насельніцтва - мясцовыя палякі. Да выбараў органаў самакіравання ўлада належала Грамадзянскау ўпраў-ленню Усходніх зямель (грамадзянскі камендант Асмалоўскі) пры галоўным каманда-ванні польскай арміі. Для барацьбы з падполлем ствараліся органы палітычнага вышуку. Ворагі рэжыму ці абвінавачаныя ў сувязях з імі, парушальнікі пастаноў, неплацельшчыкі падаткаў і іншыя падлягалі жорсткім пакаранням. У ліку першых мерапрыемстваў, што здзейснілі акупанты, былі арышты савецкіх, партыйных, іншых работнікаў і актывістаў, хто не паспеў эвакуіравацца або быў пакінуты ддя нелегальнай працы. Дзейнасць партый і палітычных арганізацый левага накірунку забаранялася пад страхам жорсткіх пакаранняў. Замест забароненых савецкіх і партыйных выданняў з'явіўся прыватны падцэнзурны друк. Усе публічныя мерапрыемствы праводзіліся з дазволу акупантаў. Ліквідацыя бальшавіцкай улады абумовіла вяртанне прыватнай уласнасці, памешчыц-кага землеўладання. Пры гэтым, сялянам належала вярнуць ранейшым гаспадарам маё-масць, захопленую яшчэ з часоў Лютаўскай рэвалюцыі, або кампенсваваць яе вартасць. Вяскоўцы абкладваліся цяжкімі падаткамі, пад час рэквізіцый мусілі здаваць жывёлу, пра-дукты і фураж на карысць акупантаў. У сферы прамысловасці вярнуліся дарэвалюцыйныя парадкі (нерэгламентаваны працоўны дзень, штрафы, адсутнасць сацыяльнай абароны). Дзейнасць рабочых арганізацый (саюзаў) у шэрагу месц забаранялася. 3-за ўзмацнення эканамічнай разрухі ўзрасталі цэны на прадукты, павялічвалася беспрацоўе. Разглядаючы Беларусь як тэрыторыю сваёй дзяржавы, акупанты імкнуліся ўкараніць тут сваю мову. Усе аб'явы, справаводства, шыльды і на крамах мусілі выконвацца толькі па-польску. Рускія і яўрэйскія школы як "расаднікі бальшавізму" зачыняліся. У галіне аду-кацыі матэрыяльная падтрымка аказвалася толькі школам з польскамоўным навучаннем. Яўрэйскае насельніцтва трапіла ва ўмовы жорсткага нацыянальна-рэлігійнага тэрору за яго быццам актыўную падтрымку Савецкай улады. Вясной 1919 г. неўзабаве пасля заняцця Гродна, Ліды, Вільні, Пінску тут адбыліся крывавыя пагромы ў яўрэйскіх кварталах. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |